Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
брылясты

брылясты прыметнік

  1. З вялікім казырком.

    • Брылястая шапка.
  2. пераноснае значэнне: 3 вялікай шапкай (пра грыбы).

    • Брылястыя сыраежкі.
брында

брында назоўнік | жаночы род | размоўнае | зневажальнае

Пра таго, хто без патрэбы ходзіць, сланяецца абы-дзе.

брындаць

брындаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Хадзіць без патрэбы; сланяцца нічога не робячы.

  • Б. цэлы дзень.
брынза

брынза назоўнік | жаночы род

Сыр з авечага малака.

|| прыметнік: брынзавы.

брынкаць

брынкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Бразгатаць, утвараць бразгатлівыя гукі.

  2. Няўмела іграць на якім-н. музычным інструменце.

    • Б. на гітары.

|| закончанае трыванне: прабрынкаць.

|| аднакратны дзеяслоў: брынкнуць.

|| назоўнік: брынканне.

брынчаць

брынчаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Утвараць кароткія бразгатлівыя гукі.

  • Б. шыбы ў вокнах.
брыняць

брыняць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Разбухаць, павялічвацца ў аб’ёме.

  2. Павялічвацца ў працэсе росту, напаўняючыся пажыўнымі сокамі.

брысці

брысці дзеяслоў | незакончанае трыванне

Ісці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі; цягнуцца.

брытагаловы

брытагаловы прыметнік

З брытай галавой.

  • Б. хлопец.
брытанцы

брытанцы назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Тое, што і англічане.

|| жаночы род: брытанка.

|| прыметнік: брытанскі.

брытаць

брытаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Надзяваць аброць, пятлю вяроўкі на галаву, шыю жывёліны.

  • Б. жарабца.

|| закончанае трыванне: забрытаць.

брытва

брытва назоўнік | жаночы род

Прылада для галення.

  • Электрычная б.

Фразеалагізм:

  • Язык як брытва — пра здольнасць востра, дасціпна гаварыць.

|| прыметнік: брытвенны.

  • Б. прыбор.
брыфінг

брыфінг назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае

Кароткая прэс-канферэнцыя.

  • Правесці б.
брыць

брыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Зразаць (брытвай) валасы да кораня.

  • Б. бараду.

|| закончанае трыванне: пабрыць.

|| зваротны стан: брыцца.

|| назоўнік: брыццё.

брычка

брычка назоўнік | жаночы род

Лёгкі выязны вазок.

|| прыметнік: брычкавы.

брыючы

брыючы прыметнік

Брыючы палёт — палёт самалёта на невялікай вышыні над зямлёй.

брэх

брэх назоўнік | мужчынскі род

Гукі, характэрныя для сабак і некаторых іншых звяроў.

  • Б. лесніковых сабак.
бубен

бубен назоўнік | мужчынскі род

  1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі.

    • Біць у б.
  2. Тое, што і барабан (у 1 знач.).

бугай

бугай назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і бык (у 1 знач.).

  2. Начная балотная птушка сямейства чапляў, якая, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае гукі, падобныя да рову бугая.

бугор

бугор назоўнік | мужчынскі род

Невялікае ўзвышша, узгорак.

|| памяншальная форма: бугарок.

бугрысты

бугрысты прыметнік

Пакрыты буграмі.

  • Бугрыстая дарога.

|| назоўнік: бугрыстасць.

буда

буда назоўнік | жаночы род

  1. Крытая скурай або брызентам карэта, брычка і пад.

  2. Верх над карэтай, брычкай.

  3. Шалаш, будан.

будавацца

будавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Будаваць сабе дом або іншы будынак.

  2. Узводзіцца, знаходзіцца ў стане будаўніцтва.

    • Будуюцца жывёлагадоўчы комплекс.

|| закончанае трыванне: пабудавацца.

будаваць

будаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Узводзіць якое-н. збудаванне, выпускаць машыны і пад.

    • Б. дамы.
    • Б. комбайны.
  2. пераноснае значэнне: Ствараць, арганізоўваць.

    • Б. новое жыццё.
  3. Намячаць, ствараць у думках планы, здагадкі і пад.

    • Б. планы.
  4. Асноўваць, базіраваць на чым-н.

    • Б. свае выступленне на канкрэтных прыкладах.
  5. Выражаць, фармуляваць.

    • Б. правільна сказ.
  6. Вычэрчваць якую-н. геаметрычную фігуру на аснове зададзеных памераў.

    • Б. трохвугольнік.
    • Будаваць на пяску (неадабральнае) — засноўваць на ненадзейных дадзеных.
    • Будаваць паветраныя палацы (іранічны сэнс) — планаваць нерэальнае, захапляцца нязбытнымі марамі.

|| закончанае трыванне: выбудаваць і пабудаваць.

|| назоўнік: пабудова і будаванне.

|| прыметнік: будаўнічы.

  • Будаўнічыя матэрыялы.
  • Будаўнічая пляцоўка.
  • Будаўнічая брыгада.
будан

будан назоўнік | мужчынскі род

  1. Шалаш з галін або саломы для часовага жылля.

  2. Верх, пакрыццё павозкі (размоўнае).

|| прыметнік: будановы.

бударажыць

бударажыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Узрушваць, непакоіць, узбуджаць.

|| закончанае трыванне: узбударажыць.

|| зваротны стан: бударажыцца.

будачнік

будачнік назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Той, хто нясе каравульную службу ў будцы, жыве ў каравульнай чыгуначнай будцы.

будаўнік

будаўнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто будуе (у 1 знач.), працуе на будаўніцтве.

    • Брыгада будаўнікоў.
  2. пераноснае значэнне:, чаго. Тварэц, стваральнік.

    • Будаўнікі новаго грамадства.

|| прыметнік: будаўніцкі.

будаўніцтва

будаўніцтва назоўнік | ніякі род

  1. Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца будоўляй і рэканструкцыяй дамоў, збудаванняў.

  2. Узвядзенне будынка або якога-н. іншага збудавання.

    • Б. спартыўнага комплексу.
  3. Будаўнічы аб’ект, а таксама месца, дзе вядзецца будоўля.

    • Наведаць б.
  4. пераноснае значэнне: Стварэнне, арганізацыя чагон.

    • Культурное б.
будаўнічы

будаўнічы прыметнік

  1. гл. будаваць.

  2. Які мае адносіны да будаўніцтва (у 1, 2 і 3 знач.), да будоўлі, да працы будаўніка.

    • Будаўнічая механіка.
    • Будаўнічая прамысловасць.
    • Будаўнічая тэхніка.
    • Б. факультэт.
    • Будаўнічыя работы.
    • Б. атрад.
будзе

будзе размоўнае | выказнік

Хопіць, даволі.

Паплакалі трохі і б.

будзень

будзень назоўнік | мужчынскі род

  1. Несвяточны дзень.

    • У б. дзень.
  2. пераноснае значэнне: Штодзённае жыццё.

    • Цяжкія будні вайны.

|| прыметнік: будзённы і будны.

будзёнавец

будзёнавец назоўнік | мужчынскі род

Баец Першай Коннай арміі, якой камандаваў С.М.Будзённы ў гады грамадзянскай вайны.

будзёнаўка

будзёнаўка назоўнік | жаночы род

Шлем, які насілі чырвонаармейцы ў гады грамадзянскай вайны.

будзільнік

будзільнік назоўнік | мужчынскі род

Гадзіннік са спецыяльным заводам для падачы званка ў патрэбны час.

будзіць

будзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Перапыняць чый-н. сон, прымушаць прачнуцца.

    • Б. дзяцей у школу.
  2. пераноснае значэнне: Абуджаць што-н. у каго-н., выклікаць да жыцця, дзейнасці.

    • Б. успаміны.

|| закончанае трыванне: пабудзіць, прабудзіць і разбудзіць.

будка

будка назоўнік | жаночы род

  1. Невялікая, звычайна драўляная пабудова для чыгуначнага вартаўніка, паставога і інш.

  2. Збітае з дошак жыллё для сабакі.

|| памяншальная форма: будачка.

|| прыметнік: будачны.

будова

будова назоўнік | жаночы род

Узаемнае размяшчэнне і сувязь састаўных частак чаго-н. і структура.

  • Б. атама.
  • Б. арганізма.
  • Б. зямной кары.
будоўля

будоўля назоўнік | жаночы род

  1. гл. будаваць.

  2. Будаўнічы аб’ект, а таксама тэрыторыя, дзе што-н. будуецца.

    • Працаваць на будоўлі.
будуар

будуар назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Гасціная гаспадыні ў багатым доме для неафіцыйных прыёмаў, а таксама абсталяванне такой гасцінай.

|| прыметнік: будуарны.

будучы

будучы прыметнік

  1. Такі, які наступіць за цяперашнім.

    • Б. год.
  2. Які павінен стаць тым, кім яго называюць.

    • Будучыя ўрачы.
  3. будучае, -ага, н. Час, які ідзе ўслед за цяперашнім.

    • Заглянуць у б.
  4. будучае, -ага, н. Лёс, доля.

    • Б. планеты.
    • Будучы час — катэгорыя дзеяслова, якая характарызуе дзеянне ў часе, што наступіць пасля гаворкі аб ім.
    • У будучым — пазней, у далейшым.
будучыня

будучыня назоўнік | жаночы род

  1. Стан, становішча чаго-н. у будучым.

    • Б. раёна.
  2. Часы, падзеі, якія прыйдуць на змену цяперашнім.

    • Шчаслівая б.
  3. Будучае пакаленне.

    • Дзеці — наша б.
будызм

будызм назоўнік | мужчынскі род

Адна з трох (побач з хрысціянствам і ісламам) сусветных рэлігій, распаўсюджана ў Кітаі, Японіі і некаторых іншых краінах Усходу [па імені яе заснавальніка Буды, 6 ст. да н.э.].

|| прыметнік: будыйскі.

  • Будыйскае вучэнне.
будынак

будынак назоўнік | жаночы род

Жылое, адміністрацыйнае ці гаспадарчае збудаванне.

  • Будынкі санаторыя.

|| прыметнік: будыначны.

будыніна

будыніна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і будынак.

  • Б. ў адзін паверх.
будыст

будыст назоўнік | мужчынскі род

Паслядоўнік будызму.

|| жаночы род: будыстка.

буер

буер назоўнік | мужчынскі род

Лёгкая лодка або платформа з парусам, устаноўленая на вузкіх стальных палазках або калёсах, для катання на лёдзе.

|| прыметнік: буерны.

  • Б. спорт.
буерыст

буерыст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца буерным спортам.

|| жаночы род: буерыстка.

бужаніна

бужаніна назоўнік | жаночы род

Свініна, запечаная або абсмажаная асобым спосабам з перцам і іншымі прыправамі.

|| прыметнік: бужанінны.

буза

буза2 назоўнік | жаночы род

  1. Рэшткі вадкасці разам з асадкам; падонкі.

    • На дне бочкі засталася адна б.
  2. Адходы ад ільнянога семя.

  3. Пітво з проса, грэчкі, ячменю, распаўсюджанае ў Крыме і на Каўказе.

  4. Адклады на дне вадаёмаў.

    • Дзеці плюхаюцца ў бузе.

|| прыметнік: бузяны.