Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
бочка

бочка назоўнік | жаночы род

  1. Вялікая драўляная або жалезная цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі і з выпуклымі бакамі.

    • Дубовая б.
    • Саліць агуркі ў бочцы.
  2. Старая руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 490 літраў).

    • Б. жыта.
  3. Фігура вышэйшага пілатажу — поўны абарот самалёта вакол яго падоўжнай восі (спецыяльны тэрмін).

  4. іншае:

    • Бяздонная бочка (размоўнае) — 1) невычэрпная крыніца матэрыяльных даброт; 2) пра таго, хто можа многа выпіць спіртнога і не ап’янець (неадабральнае).
    • Бочка з порахам — пра напружаныя адносіны паміж кім-н., якія могуць скончыцца сутычкай, вайной.
    • Як у бочцы селядцоў (размоўнае) — пра мноства людзей у цесным памяшканні.
    • Нясе як з бочкі (размоўнае неадабральнае) — моцна патыхае ад таго, хто выпіў спіртнога.
    • Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду (прымаўка; размоўнае неадабральнае) — пра невялікі дадатак, які псуе што-н. вялікае і добрае.

|| памяншальная форма: бочачка.

|| прыметнік: бочачны і бочкавы.

  • Бочкавае піва.
боязна

боязна прыслоўе | размоўнае

  1. выказнік: Страшна.

    • Б. ў лесе аднаму.
  2. прыслоўе: Са страхам, баючыся.

    • Жанчыны б. падышлі.
боязь

боязь назоўнік | жаночы род

Адчуванне страху, небяспекі.

  • Перамагчы б.
боўтацца

боўтацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Плюхацца з аднаго боку ў другі (пра вадкасць у пасудзіне).

    • Боўтаецца вада ў біклазе.
  2. Рухацца ў вадзе ў розных напрамках.

    • Б. ў рэчцы.
  3. Шукаць што-н. у якой-н. вадкасці, страве лыжкай ці чым-н. іншым.

    • Б. лыжкай у місцы.

|| закончанае трыванне: боўтнуцца.

  • Бабёр боўтнуўся ў ваду.

|| назоўнік: боўтанне.

боўтаць

боўтаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Памешваць, рухаць чым-н. у вадкасці.

    • Б. апалонікам.
  2. чым. Рабіць рухі чым-н. звешаным.

    • Б. вяслом.

|| закончанае трыванне: боўтнуць.

|| назоўнік: боўтанне.

бра

бра назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Насценнае асвятляльнае прыстасаванне.

  • Выключыць б.
брава

брава выклічнік

Вокліч, які выражае захапленне, пахвалу, адабрэнне.

  • Крычаць: «Брава!»
бравада

бравада назоўнік | жаночы род

Паказная легкадумная зухаватасць, смеласць.

бравурны

бравурны прыметнік

Шумны, прыўзняты (пра музыку, спевы).

  • Б. марш.

|| назоўнік: бравурнасць.

бравы

бравы прыметнік

Мужны з выгляду; удалы, малайцаваты.

  • Б. мужчына.

|| назоўнік: бравасць.

бравэрка

бравэрка назоўнік | жаночы род

Армяк, іншы раз падшыты аўчынамі.

бравіраваць

бравіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пагарджаць чым-н. дзеля паказной храбрасці; выхваляцца.

  • Б. небяспечнасцю.

|| назоўнік: бравіраванне.

брага

брага назоўнік | жаночы род

  1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт, гарэлку.

  2. Адыходы пасля такой перагонкі ў выглядзе асадку.

  3. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам. Не столькі той брагі, колькі звягі (прымаўка).

|| памяншальная форма: бражка.

|| прыметнік: бражны.

браджэнне

браджэнне назоўнік | ніякі род

  1. Працэс распаду арганічных рэчываў пад уплывам мікраарганізмаў.

  2. пераноснае значэнне: Хваляванне, узбуджэнне.

    • Б. сярод рабочых.
брадзяга

брадзяга назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Тое, што і валацуга.

брадзільны

брадзільны прыметнік

Які мае адносіны да браджэння (у 1 знач.).

  • Б. чан.
брадзіць

брадзіць2 дзеяслоў | незакончанае трыванне

Знаходзіцца ў стане браджэння (у 1 знач.).

  • Сок бродзіць.
браднік

браднік назоўнік | мужчынскі род

Рыбалоўная сетка для лоўлі рыбы на мелкаводных месцах.

  • Лавіць рыбу брадніком.
бразгат

бразгат назоўнік | мужчынскі род

Гук, які ўтвараецца пры ўдары металічных прадметаў адзін аб другі або аб што-н. цвёрдае.

  • Нарабіць бразгату.
бразгатаць

бразгатаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Часта, дробна бразгаць.

  • Б. ланцугом.
  • Б. ключамі.

|| закончанае трыванне: пабразгатаць.

|| назоўнік: бразгатанне.

бразгацца

бразгацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Стукацца.

  • Нехта бразгаецца ў дзверы.
бразгаць

бразгаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Утвараць кароткія звонкія гукі, удараючы чым-н. па металічных, шкляных і інш. прадметах.

  • Б. вёдрамі.
  • Бразгаць зброяй (кніжнае) — пагражаць вайной.

|| аднакратны дзеяслоў: бразнуць.

|| закончанае трыванне: пабразгаць.

|| назоўнік: бразганне.

бразготка

бразготка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Дзіцячая цацка, якая пры ўзмахванні бразгае, утварае траскучыя гукі.

|| прыметнік: бразготачны.

бразджаць

бразджаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Утвараць дрыготкія гукі.

  • Шыбы ў вокнах б.
бразнуцца

бразнуцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Моцна, з сілай упасці; грымнуцца, грукнуцца.

  • Б. аб падлогу.
бразнуць

бразнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. бразгаць.

  2. З сілай кінуць, паваліць, выклікаўшы шум; грымнуць.

    • Б. аб зямлю.
  3. пераноснае значэнне: Пазваніць па тэлефоне каму-н (размоўнае).

    • Бразні мне гадзін у дзевяць.
бразь

бразь выклічнік | выказнік

Ужыв. ў знач дзеясл. бразнуць, бразнуцца.

  • А ён лыжку б. аб стол.
брак

брак назоўнік | мужчынскі род

  1. Недабраякасныя тавары: прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану.

  2. Адсутнасць, недахоп чаго-н.

    • Б. паперы.
бракаваны

бракаваны прыметнік

Які мае заганы, недабраякасны.

  • Бракаваныя вырабы.
бракаваць

бракаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прызнаваць што-н недабраякасным, заганным.

    • Б. тавар.
  2. безасабовая форма: Быць у недастатковай колькасці; не хапаць.

    • Бракуе ведаў.

|| закончанае трыванне: забракаваць.

|| назоўнік: бракаванне і бракоўка.

|| прыметнік: браковачны.

браканьер

браканьер назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца браканьерствам.

|| прыметнік: браканьёрскі.

браканьерства

браканьерства назоўнік | ніякі род

Паляванне або лоўля рыбы ў недазволеных месцах, у забароненыя тэрміны або забароненымі спосабамі.

  • Барацьба з браканьерствам.
бракароб

бракароб назоўнік | мужчынскі род | зневажальнае

Той, хто дапускае брак у рабоце, нядобрасумленны работнік.

бракаўшчык

бракаўшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца бракоўкай.

|| жаночы род: бракаўшчыца.

бракераж

бракераж назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Агляд прадметаў (вырабаў) вытворчасці з мэтай выяўлення наяўнасці або адсутнасці браку (у 1 знач.).

бракнуць

бракнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці, набухаць.

бракоўны

бракоўны прыметнік

Тое, што і бракаваны.

бракёр

бракёр назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і бракаўшчык.

брама

брама назоўнік | жаночы род

Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш.

  • Заводская б.
  • Трыумфальная б.

|| памяншальная форма: брамка.

|| прыметнік: брамны.

брамка

брамка назоўнік | жаночы род

  1. гл. брама.

  2. Праходныя варотцы; веснічкі.

    • Школьная б.
  3. Дэталь паляўнічага ружжа (размоўнае).

    • Насадзіць пістон на брамку.
брандмайстар

брандмайстар назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Начальнік пажарнай каманды.

|| прыметнік: брандмайстарскі.

брандмаўэр

брандмаўэр назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Сцяна з незгаральнага матэрыялу, якая раздзяляе сумежныя пабудовы ці часткі адной пабудовы ў проціпажарньк мэтах.

|| прыметнік: брандмаўэрны.

брандспойт

брандспойт назоўнік | мужчынскі род

  1. Пераносная ручная пажарная помпа.

  2. Наканечнік на пажарным рукаве для накіроўвання струменя вады.

|| прыметнік: брандспойтны.

бранзаваць

бранзаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пакрываць тонкім слоем бронзы або надаваць чаму-н. выгляд бронзы.

|| закончанае трыванне: набранзаваць.

|| назоўнік: бранзаванне.

бранзавець

бранзавець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Свяціцца, зіхацець колерам бронзы.

бранзалет

бранзалет (бранзалетка) назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з металаў, косці і пад., якое носяць на руцэ вышэй кісці.

бранхіт

бранхіт назоўнік | мужчынскі род

Запаленне слізістай абалонкі бронхаў.

  • Востры б.
  • Хранічны б.

|| прыметнік: бранхітны.

браня

браня назоўнік | жаночы род

  1. У старадаўнасці: засцерагальнае металічнае адзенне воіна (панцыр, латы, кальчуга).

  2. Стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка.

бранябойны

бранябойны прыметнік

Які прабівае браню.

  • Б. снарад.
бранябойшчык

бранябойшчык назоўнік | мужчынскі род

Стралок, узброены бранябойным ружжом.