Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
богаадступнік

богаадступнік назоўнік | мужчынскі род

Той, это адмовіўся ад рэлігіі, ад веры ў бога.

|| жаночы род: богаадступніца.

|| прыметнік: богаадступніцкі.

богаадступніцтва

богаадступніцтва назоўнік | ніякі род

Адмаўленне ад веры ў бога.

богаслужэнне

богаслужэнне назоўнік | ніякі род

Адпраўленне служыцелямі культу рэлігійных абрадаў у царкве; царкоўная служба.

|| прыметнік: богаслужэбны.

богатварыць

богатварыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Бязмежна любіць.

  • Б. мастацтва.
бодня

бодня назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Шырокае металічнае вядро для падняцця пароды ў шахтах.

|| прыметнік: бодневы.

боегалоўка

боегалоўка назоўнік | жаночы род

Частка баявой ракеты, якая ўключае зарад, узрывальнікі і сістэму саманавядзення.

  • Ядзерная б.
боегатоўнасць

боегатоўнасць назоўнік | жаночы род

Гатоўнасць да вядзення баявых дзеянняў.

боезабеспячэнне

боезабеспячэнне назоўнік | ніякі род

Забеспячэнне войск узбраеннем і боепрыпасамі.

боепрыпасы

боепрыпасы назоўнік | мужчынскі род

Баявыя прыпасы: міны, снарады, патроны, бомбы і пад.

божухна

божухна назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Ужыв. як форма звароту да бога.

бой

бой2 назоўнік | мужчынскі род

Бітая пасуда, шкло і пад.

  • Цагляны б.
бойка

бойка2 назоўнік | жаночы род

  1. гл. біць.

  2. Сварка, сутычка з узаемнымі пабоямі.

бойкі

бойкі прыметнік

  1. Рашучы, смелы.

    • Б. хлопец.
  2. Скоры, жвавы.

    • Б. адказ вучня.
    • Бойка (прыслоўе) адказваць на пытанні.
  3. Людны, ажыўлены.

    • Б. рынак.
    • Бойкае пяро ў каго — пра чалавека, які лёгка і хутка піша, сачыняе.

|| назоўнік: бойкасць.

  • Б. характару.
бойлер

бойлер назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Апарат для награвання вады ў сістэмах цеплазабеспячэння.

|| прыметнік: бойлерны.

  • Бойлерная (назоўнік) на ЦЭЦ (памяшканне, дзе зна ходзіцца бойлер).
бойня

бойня назоўнік | жаночы род

  1. Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу на мяса.

  2. пераноснае значэнне: Масавае забойства людзей; пабоішча.

    • Крывавая б.

|| прыметнік: боенскі.

бок

бок назоўнік | мужчынскі род

  1. Правая або левая частка цела.

    • Адлежаць б.
  2. Пра дах, край прадмета.

    • Не дакрылі другі б. страхі.
  3. Напрамак, прастора, месца.

    • Пайсці ў розныя бакі.
    • Паўднёвы б. лесу.
  4. Прастора злева ці справа, не сярэдзіна.

    • Па другі бок вуліцы.
  5. пераноснае значэнне: Становішча па-за галоўнымі падзеямі чаго-н.

    • З боку лепш відаць.
  6. Адна з дзвюх паверхняў чаго-н.

    • Добры (правы) бок матэрыі.
  7. пераноснае значэнне: Якія-н. рысы, асаблівасці.

    • Паказаць сябе з лепшага боку.
  8. Чалавек ці група асоб, якія супрацьстаяць другому чалавеку або групе.

    • Спрэчкі бакоў.
  9. пераноснае значэнне: Пункт гледжання, погляд на што-н.

    • Абмяркоўвалася тэма з усіх бакоў.
  10. Ступень роднасных адносін.

    • Дзядзька з боку маці.
  11. іншае:

    • Бокам вылезці (выйсці) (размоўнае) — не прайсці дарэмна для каго-н. і адплаціцца.
    • Бок у бок — побач, адзін пры адным (стаяць, размяшчацца і пад.).
    • Пад (самым) бокам (размоўнае) — зусім блізка.

|| памяншальная форма: бачок.

|| прыметнік: бакавы.

бокам

бокам прыслоўе

  1. Плячом уперад.

    • Прыціснуцца б.
  2. У абход, кружным шляхам (размоўнае).

    • Хмара прайшла б.
  3. Не прама, а крыва.

    • Трымаць б. пяро.

    • То бокам, то скокам (размоўнае) — як выпадзе, пераадольваючы цяжкасці.

|| памяншальная форма: бачком.

бокс

бокс3 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Ізалятар у лячэбнай установе.

|| прыметнік: боксавы.

болей

болей прыслоўе

Тое, што і больш.

боль

боль назоўнік | мужчынскі род

Адчуванне фізічнай або маральнай пакуты.

  • Зубны б.
  • З болем у душы.

|| прыметнік: болевы.

  • Болевое адчуванне.
болька

болька назоўнік | жаночы род | размоўнае

Гнойная або запалёная ранка, язва, струп.

  • Чужая б. нікому не баліць (прымаўка).
больш

больш прыслоўе

  1. З колькаснымі назоўнікамі абазначае перавышэнне ўказанай колькасці.

    • Б. за гадзіну.
    • Б. за кшаметр.
  2. У спалучэнні з прыметнікам або прыслоўем служыць для ўтварэння вышэйшай ступені.

    • Б. рашучы хлопец.
  3. Далей, у далейшым.

    • Б. не буду.
  4. Пераважна, галоўным чынам.

    • Ехаць давялося б. лесам.

    • Ні больш ні менш (як) (размоўнае) — роўна столькі.

большасць

большасць назоўнік | жаночы род

Большая частка каго-, чаго-н.

  • Б. прысутных.
большаць

большаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Павялічвацца, прыбаўляцца (у колькасці, велічыні, аб’ёме).

|| закончанае трыванне: пабольшаць.

большы

большы прыметнік

  1. вышэйшая ступень параўнання: да прым. вялікі (у 1 знач.).

  2. Старэйшы па ўзросту, званню і пад.

    • Большая дачка.

|| назоўнік: большы.

  • Дарослы, старэйшы (размоўнае).
  • Слухаць большых.
бомба

бомба назоўнік | жаночы род

Снарад (гарматны, авіяцыйны, ручны), начынены выбуховым рэчывам.

  • Фугасная б.

|| прыметнік: бомбавы.

  • Б. удар.
бомбатрымальнік

бомбатрымальнік назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прыстасаванне для падвешвання бомбаў на самалётах.

бомж

бомж назоўнік | мужчынскі род

Чалавек без пэўнага месцажыхарства і працы (скарачэнне).

бомкаць

бомкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Адзывацца звонкім гулам (пра звон, гадзіннік і пад.).

  • Здалёк чулася, як бомкаў звон.

|| аднакратны дзеяслоў: бомкнуць.

|| назоўнік: бомканне.

бомы

бомы назоўнік | жаночы род

Званочкі ў выглядзе полых металічных шарыкаў з кавалачкамі металу ўсярэдзіне, якія прымацоўваюцца да хамута ці дугі.

бондар

бондар назоўнік | ніякі род

Майстар па вырабу драўлянай пасуды (бочак, дзежак, цаброў і пад.).

  • Гэта веска славіцца бондарамі.

|| прыметнік: бондарскі.

|| назоўнік: бондарства.

бондарыха

бондарыха назоўнік | жаночы род

Жонка бовдара.

бонна

бонна назоўнік | жаночы род | устарэлае

Выхавацельніца малых дзяцей (звычайна іншаземка).

боны

боны2 назоўнік | мужчынскі род

Плывучая загарода на рэках, азёрах, у марскіх гаванях.

бор

бор3 назоўнік | мужчынскі род

Стары сасновы лес.

  • Векавы б.
  • Карабельны б. (прыгодны для суднабудавання сасновы бор).

|| прыметнік: баравы.

  • Б. край.
борзды

борзды прыметнік

Хуткі, жвавы.

  • Б. конь.

|| назоўнік: борздасць.

|| памяншальная форма: борздзенькі.

бормашына

бормашына назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Зубалячэбны апарат для свідравання зубоў.

|| прыметнік: бормашынны.

борт

борт назоўнік | мужчынскі род

  1. Бакавая сценка марскога або рачнога судна, самалёта.

    • Кінуць за б.
    • Апынуцца (аказацца) за бортам (пераноснае значэнне: аказацца выключаным з якой-н. справы).
  2. Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад.

    • Барты грузавіка.
  3. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.

|| памяншальная форма: борцік.

|| прыметнік: бартавы.

бортжурнал

бортжурнал назоўнік | мужчынскі род

Журнал, які вядзецца ў час палёту на самалёце, касмічным караблі і інш.

бортмеханік

бортмеханік назоўнік | мужчынскі род

Член лётнага экіпажа (самалёта, верталёта і пад.) — механік.

бортнік

бортнік назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Той, хто займаецца бортніцтвам; пчаляр.

|| прыметнік: бортніцкі.

бортніцтва

бортніцтва назоўнік | ніякі род | устарэлае

Здабыча мёду лясных пчол.

|| прыметнік: бортніцкі.

бортправаднік

бортправаднік назоўнік | мужчынскі род

Служачы грамадзянскага паветранага флоту, які абслугоўвае пасажыраў у самалёце.

|| жаночы род: бортправадніца.

бортрадыст

бортрадыст назоўнік | мужчынскі род

Член лётнага экіпажа (самалёта, верталёта і пад.), які падгрымлівае сувязь з зямлёй і адказвае за стан радыёапаратуры.

борць

борць назоўнік | жаночы род | устарэлае

Вулей у дупле або ў выдзеўбанай калодзе, дзе жывуць пчолы.

|| прыметнік: борцевы.

боршч

боршч назоўнік | мужчынскі род

Страва, прыгатаваная з буракоў і іншай агародніны.

  • Апетытны б.

|| памяншальная форма: баршчок і боршчык.

  • Добры баршчок, ды малы гаршчок (з народнай творчасці).
  • Хлопчыку — раз хлеба, два разы боршчыку (з народнай творчасці).

|| прыметнік: баршчовы.

босы

босы прыметнік

Неабуты, з голымі нагамі.

  • Босае дзіця.
бот

бот назоўнік | мужчынскі род

Скураны абутак з высокімі халявамі.

  • Хромавыя боты.
  • Дурны як бот (размоўнае) — пра разумова адсталага чалавека.

|| памяншальная форма: боцік.

бохан

бохан назоўнік | мужчынскі род

Выпечаны хлеб пераважна круглай формы.

боцман

боцман назоўнік | мужчынскі род

  1. Званне малодшага (старшынскага) каманднага саставу на караблі.

  2. Асоба, якая мае такое званне.

|| прыметнік: боцманскі.