Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
белабокі

белабокі прыметнік

З белымі бакамі.

  • Белабокая сорока.
белабрысы

белабрысы прыметнік | размоўнае

З вельмі светлымі бровамі, валасамі, вейкамі.

  • Б. хлопец.

|| назоўнік: белабрысасць.

белабілетнік

белабілетнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек, які мае белы білет як няздольны несці вайсковую службу.

белавы

белавы прыметнік

Перапісаны начыста.

  • Б. экзэмпляр рукапісу.
белагаловы

белагаловы прыметнік

Які мае светлыя або сівыя валасы.

белагвардзеец

белагвардзеец назоўнік | мужчынскі род

У гады грамадзянскай вайны: член белай гвардыі — рускіх ваенных фарміраванняў, што змагаліся супраць савецкай улады.

|| прыметнік: белагвардзейскі.

белагруды

белагруды прыметнік

У якога белыя грудзі.

  • Белагрудыя ластаўкі.
белагрывы

белагрывы прыметнік

З белай ірывай.

  • Белагрывыя коні.
беладонна

беладонна назоўнік | жаночы род

Ядавітая расліна з чорнымі ягадамі, а таксама лякарства, прыгатаванае з карэння і лісця гэтай расліны.

беладрэўшчык

беладрэўшчык назоўнік | мужчынскі род

Сталяр, які вырабляе простую непаліраваную мэблю з дрэва.

белакроўе

белакроўе назоўнік | ніякі род

Захворванне крыві, звязанае з павелічэннем колькасці белых крывяных цельцаў — лейкацытаў, лейкоз.

|| прыметнік: белакроўны.

белакуры

белакуры прыметнік

Са светла-русымі валасамі.

Белакурая дзяўчынка.

беларусы

беларусы назоўнік | мужчынскі род

Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцгва Рэспублікі Беларусь.

|| жаночы род: беларуска.

|| прыметнік: беларускі.

  • Беларуская мова.
беларучка

беларучка назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Чалавек, які цураецца фізічнай працы, наогул цяжкай работы.

беларыбіца

беларыбіца назоўнік | жаночы род

Рыба сямейства ласасёвых.

беласнежны

беласнежны прыметнік

Вельмі белы.

  • Беласнежная сарочка.
беластволы

беластволы прыметнік

З белым ствалом.

  • Беластволыя бярозы.
беласценны

беласценны прыметнік

З белымі сценамн

  • Б. палац.
белатвары

белатвары прыметнік

З вельмі белым тварам.

  • Белатварая паненка.
белашвачка

белашвачка назоўнік | жаночы род

Жанчына, якая шые бялізну.

белашвейны

белашвейны прыметнік

Які звязаны з шыццём бялізны.

  • Белашвейнае атэлье.
белетрыст

белетрыст назоўнік | мужчынскі род

Пісьменнік — аўтар белетрыстычных твораў.

|| жаночы род: белетрыстка.

белетрыстыка

белетрыстыка назоўнік | жаночы род

Апавядальная мастацкая літаратура.

|| прыметнік: белетрыстычны.

белы

белы прыметнік

  1. Які мае колер снегу, крэйды.

    • Б. конь.
    • Белая бяроза.
  2. Светлы, ясны.

    • Белыя ночы.
  3. У першыя гады Савецкай улады: контррэвалюцыйны.

    • Разгром белых (назоўнік).
  4. Які мае белы колер скуры (пра расу).

    • Белае мяса — цяляціна або курынае мяса.
    • Белая гарачка — цяжкае псіхічнае захворванне ў выніку алкагалізму.
    • Белы білет — пасведчанне аб няздольнасці выконваць ваеннаю службу.
    • Белы верш — верш без рыфмы.
    • Сярод белага дня (размоўнае) — удзень, днём.
бельведер

бельведер назоўнік | мужчынскі род

Невялікая вежа над будынкам як архітэктурнае ўпрыгожанне або альтанка, павільён на ўзвышаным месцы.

  • Палац з бельведэрам.
бельгійцы

бельгійцы назоўнік | мужчынскі род

Асноўнае насельнідава Бельгіі.

|| жаночы род: бельгійка.

|| прыметнік: бельгійскі.

бельэтаж

бельэтаж назоўнік | мужчынскі род

  1. Другі паверх у дамах-асабняках.

  2. Ярус у тэатры непасрэдна над партэрам або амфітэатрам.

|| прыметнік: бельэтажны.

беляшы

беляшы назоўнік | мужчынскі род

Невялікія круглыя адкрытьш піражкі з мясной начынкай.

белізна

белізна назоўнік | жаночы род

Яркі, чыста белы колер чаго-н.

  • Б. снягоў.
бемоль

бемоль назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Нотны знак, які азначае паніжэнне гуку на паўтона.

|| прыметнік: бемольны.

бенедыкцін

бенедыкцін назоўнік | мужчынскі род

Адзін з гартасаў французскага лікёру.

|| прыметнік: бенедыкцінавы.

бенефіс

бенефіс назоўнік | мужчынскі род

Спектакль у гонар або на карысць аднаго з яго ўдзельнікаў.

|| прыметнік: бенефісны.

бенефіцыянт

бенефіцыянт назоўнік | мужчынскі род

Артыст, які іграе ў сваім бенефісе або на карысць якога даецца бенефіс.

|| жаночы род: бенефіцыянтка.

бенза

бенза прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. бензінавы, які адносіцца да бензіну, напр. бензобак, бензоколонка.

бензавоз

бензавоз назоўнік | мужчынскі род

Аўтацыстэрна для перавозкі бензіну і іншага вадкага паліва.

|| прыметнік: бензавозны.

бензазапраўшчык

бензазапраўшчык назоўнік | мужчынскі род

Аўтацыстэрна, абсталяваная для запраўкі аўтамашын, самалётаў, танкаў.

бензол

бензол назоўнік | мужчынскі род

Бясколерная гаручая вадкасць са своеасаблівым пахам, якая атрымліваецца пры сухой перагонцы вугалю, нафты і выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці.

|| прыметнік: бензолавы.

бензін

бензін назоўнік | мужчынскі род

Бясколерная гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перагонцы нафты.

|| прыметнік: бензінавы.

бенуар

бенуар назоўнік | мужчынскі род

Ніжні ярус ложаў у тэатры, які размешчаны на ўзроўні партэра.

|| прыметнік: бенуарны.

бераг

бераг назоўнік | мужчынскі род

  1. Край, паласа зямлі каля вадаёма.

    • Пясчаны б.
  2. Суша (у процілегласць вадзе).

    • Спісацца на б.
  3. Край тканіны.

    • Б. полотна.
  4. Верхні край якой-н. пасудзіны. Вядро воды роўна з берагамі.

|| памяншальная форма: беражок.

|| прыметнік: берагавы.

  • Прыстаць да берага (размоўнае) — знайсці якое-н. месца для пастаяннага жыцця.
берагчы

берагчы дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Беражліва расходаваць; марна не траціць.

    • Б. здароўе.
    • Б. кожную капейку.
  2. Клапатліва ахоўваць каго-, што-н., засцерагаць ад чаго-н.

    • Б. тайну.
    • Б. дзіця.
берагчыся

берагчыся дзеяслоў | незакончанае трыванне

Быць асцярожным, засцерагаць сябе ад каго-, чаго-н.

  • Б. ад прастуды.
беражлівы

беражлівы прыметнік

Які беражліва адносіцца да маёмасці, эканомны.

  • Б. гаспадар.

|| назоўнік: беражлівасць.

берасцянка

берасцянка2 назоўнік | жаночы род

Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных; зяблік.

|| прыметнік: берасцянкавы.

бервяно

бервяно назоўнік | ніякі род

Ачышчаны ад галін і сучча ствол зрэзанага без верхавіны дрэва або яго частка.

  • Тоўстыя бярвёны.

|| памяншальная форма: бярвенца.

бергамот

бергамот назоўнік | мужчынскі род

Гатунак сакавітых салодкіх груш.

|| прыметнік: бергамотавы.

беркавец

беркавец назоўнік | мужчынскі род

Старая руская мера вагі, роўная 10 пудам.

беркут

беркут назоўнік | мужчынскі род

Драпежная птушка сямейства ястрабіных; буйная парода арлоў.

  • Паляванне з беркутам.

|| прыметнік: беркуціны.

беркуцяня

беркуцяня (беркуцянё) назоўнік | ніякі род

Птушаня беркута.

берэйтар

берэйтар назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Аб’ездчык верхавых коней.

  2. Спецыяліст, які вучыць верхавой яздзе.

|| прыметнік: берэйтарскі.