Слова | Азначэнне | Дзеянне |
---|---|---|
безбілетны |
безбілетны прыметнік Які не мае білета (у 1 знач.).
|
|
безвыніковы |
безвыніковы прыметнік Які не дае жаданых вынікаў; беспаспяховы. || назоўнік: безвыніковасць. |
|
безвітамінны |
безвітамінны прыметнік У якім адсутнічаюць вітаміны.
|
|
безгаловы |
безгаловы прыметнік
|| назоўнік: безгаловасць. |
|
безгалосы |
безгалосы прыметнік Які мае дрэнны, слабы голас.
|| назоўнік: безгалосасць. |
|
безгаспадарлівы |
безгаспадарлівы прыметнік Які не ўмее разумна весці гаспадарку, неэканомны.
|| назоўнік: безгаспадарлівасць. |
|
безгаспадарны |
безгаспадарны прыметнік Які не мае гаспадара, які нікому не належыць.
|| назоўнік: безгаспадарнасць. |
|
безгаспадарчы |
безгаспадарчы прыметнік Тое, што і безгаспадарлівы. || назоўнік: безгаспадарчасць. |
|
безграшовы |
безграшовы прыметнік Які ажыццяўляецца без грошай, шляхам безнаяўных або натуральных разлікаў.
|
|
безграшоўе |
безграшоўе назоўнік | ніякі род Недахоп грошай або іх адсутнасць у каго-н. |
|
безгрунтоўны |
безгрунтоўны прыметнік Які нічым не абгрунтаваны.
|| назоўнік: безгрунтоўнасць. |
|
безгустоўны |
безгустоўны прыметнік Які не адпавядае запатрабаванням добрага густу.
|| назоўнік: безгустоўнасць. |
|
бездажджоўе |
бездажджоўе назоўнік | ніякі род | размоўнае Адсутнасць дажджоў; засуха. |
|
бездакорны |
бездакорны прыметнік Які не выклікае дакору; беззаганны.
|| назоўнік: бездакорнасць. |
|
бездань |
бездань назоўнік | жаночы род
|
|
бездапаможны |
бездапаможны прыметнік
|| назоўнік: бездапаможнасць. |
|
бездараж |
бездараж назоўнік | жаночы род Адсутнасць або недахоп добраўпарадкаваных дарог.
|
|
бездарожны |
бездарожны прыметнік Які не мае праезных або добраўпарадкаваных дарог.
|| назоўнік: бездарожжа. |
|
безжурботны |
безжурботны прыметнік Не азмрочаны журбой, смуткам.
|| назоўнік: безжурботнасць. |
|
безжыццёвы |
безжыццёвы прыметнік
|| назоўнік: безжыццёвасць. |
|
беззаганны |
беззаганны прыметнік Які не мае заганаў, бездакорны.
|| назоўнік: беззаганнасць. |
|
беззаконнасць |
беззаконнасць назоўнік | жаночы род
|
|
беззаконне |
беззаконне назоўнік | ніякі род Тое, што і беззаконнасць. |
|
беззаконны |
беззаконны прыметнік Які супярэчыць закону, законнасці.
|
|
беззапаветны |
беззапаветны прыметнік Які аддаецца поўнасцю чаму-н. самаадданы.
|| назоўнік: беззапаветнасць. Воінская б. |
|
беззмястоўны |
беззмястоўны прыметнік Бедны думкамі, нецікавы.
|| назоўнік: беззмястоўнасць. |
|
беззямелле |
беззямелле назоўнік | ніякі род Адсутнасць або недахоп зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі. |
|
беззямельны |
беззямельны прыметнік Які не мае зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі. |
|
безнадзейны |
безнадзейны прыметнік Які не падае надзеі на што-н.
|| назоўнік: безнадзейнасць. |
|
безназоўны |
безназоўны прыметнік Які не мае назвы.
|| назоўнік: безназоўнасць. |
|
безразважнасць |
безразважнасць назоўнік | жаночы род
|
|
безразважны |
безразважны прыметнік Такі, паводзіны якога не кантралююцца розумам, развагай.
|| назоўнік: безразважнасць. |
|
безразмерны |
безразмерны прыметнік Які набывае патрэбны размер пры нацягванні, эластычны (звычайна пра шкарпэткі, панчохі).
|
|
безрукаўка |
безрукаўка назоўнік | жаночы род Куртка або кофта без рукавоў.
|
|
безудзельны |
безудзельны прыметнік Які не прымае ніякага ўдзелу ў чым-н.; абыякавы да ўсяго.
|| назоўнік: безудзельнасць. |
|
безуладдзе |
безуладдзе назоўнік | ніякі род Адсутнасць дзяржаўнай або мясцовай улады.
|
|
безуладны |
безуладны прыметнік Які не мае ўлады або страціў яе.
|
|
безумоўны |
безумоўны прыметнік
|| назоўнік: безумоўнасць. |
|
безупынны |
безупынны прыметнік Пастаянны, бесперапынны.
|| назоўнік: безупыннасць. |
|
безыдэйны |
безыдэйны прыметнік Пазбаўлены ідэйнасці, беспрынцыповы.
|| назоўнік: безыдэйнасць. |
|
безыменны |
безыменны прыметнік Які не мае імя, назвы або яны не вядомыя.
|| прыметнік: безыменнасць. |
|
безыніцыятыўны |
безыніцыятыўны прыметнік Які не праяўляе ініцыятывы; пасіўны.
|| назоўнік: безыніцыятыўнасць. |
|
безэ |
безэ назоўнік | ніякі род | нескланяльнае Лёгкае пірожнае з узбітых яечных бялкоў і цукру.
|
|
без’языкі |
без’языкі прыметнік
|| назоўнік: без’языкасць. |
|
бейсбаліст |
бейсбаліст назоўнік | мужчынскі род Спартсмен, які займаецца бейсболам; ігрок у бейсбол. || жаночы род: бейсбалістка. || прыметнік: бейсбалісцкі. |
|
бейсбол |
бейсбол назоўнік | мужчынскі род Спартыўная камацдная гульня з мячом і бітой, а таксама адпаведны від спорту. || прыметнік: бейсбольны. |
|
бекеша |
бекеша назоўнік | жаночы род | устарэлае Верхняя мужчынская вопратка, падбітая футрам, са зборкамі ў таліі. |
|
бекон |
бекон назоўнік | мужчынскі род Прасоленая або правэнджаная свініна асобага прыгатавання. || прыметнік: беконны. |
|
бела |
бела (бела-) прыстаўка Першая частка складаных слоў у знач.:
|
|
белабароды |
белабароды прыметнік З белай барадой.
|