Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
аўчына

аўчына назоўнік | жаночы род

Вырабленая авечая шкура.

  • Кажух з аўчын.

|| памяншальная форма: аўчынка.

  • А. вырабу не варта (аб справе, якая не апраўдвае клопатаў).

|| прыметнік: аўчынны.

аўіабіяграфія

аўіабіяграфія назоўнік | жаночы род

Апісанне свайго жыцця.

|| прыметнік: аўтабіяграфічны.

баабаб

баабаб назоўнік | мужчынскі род

  1. Гіганцкае трапічнае лісцевае дрэва з вельмі тоўстым ствалом.

  2. Драўніна гэтага дрэва.

|| прыметнік: баабабавы.

баба

баба3 назоўнік | ніякі род

  1. Матчына або бацькава маці.

  2. Старая жанчына наогул.

  3. Замужняя жанчына (размоўнае).

  4. множны лік: Жанчыны наогул (размоўнае).

    • Бабы пайшлі жаць.
  5. Жонка (размоўнае).

    • Мая баба прыбралася як на вяселле.
  6. Жанчына, якая прымала роды (размоўнае устарэлае).

    • За бабу была Праксэда з Бадзінава.
  7. Пра слабахарактарнага, нясмелага мужчыну (размоўнае іранічны сэнс).

    • — Смялей, не будзь бабай — крычалі яму.

Фразеалагізмы:

  • Каменная баба — старажытная статуя з каменя.
  • Снегавая баба — злепленая са снегу чалавечая фігура.
  • Бой-баба (размоўнае) — мажная адважная жанчына.
  • Хват-баба (размоўнае) — увішная, працавітая жанчына.
  • Шалёная баба (размоўнае) — жанчына з крутым характарам.

|| зборны назоўнік: баб’ё.

|| прыметнік: бабін.

  • Бабіна лета — ясныя цёплыя дні ранняй восені.
баба-яга

баба-яга назоўнік | жаночы род

У казках славянскіх народаў: злая вядзьмарка, чараўніца.

бабах

бабах гукапераймальнае

  1. Ужыв. гукапераймальна для перадачы моцнага грукату (выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага).

  2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясловаў «бабахнуць», «бабахаць» (размоўнае).

бабахнуцца

бабахнуцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Зваліцца адкуль-н. з шумам.

  • Б. з печы.
бабахнуць

бабахнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. каго (што) і без дапаўнення. Моцна ўдарыць, стукнуць.

    • Бабахнулі дзверы.
  2. Учыніць выбух, выстраліць, загрымець.

    • Бабахнуў карабін.
    • Бабахнуў гром.

|| незакончанае трыванне: бабахаць.

|| назоўнік: бабаханне.

бабка

бабка6 назоўнік | жаночы род

Дзесяць снапоў, састаўленых у кучку для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом.

бабнік

бабнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | неадабральнае

Той, хто вельмі захапляецца жанчынамі.

бабовішча

бабовішча назоўнік | ніякі род

Месца, дзе рос боб.

бабоўнік

бабоўнік (бабок) назоўнік | мужчынскі род

Балотная травяністая расліна з сакавітым лісцем, якая ідзе на ахрап’е жывёле.

|| прыметнік: бабоўнікавы і бабковы.

бабраня

бабраня (бабранё) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня бабра.

бабрыха

бабрыха назоўнік | жаночы род

Самка бабра.

бабскі

бабскі прыметнік | размоўнае

Жаночы; уласцівы жанчыне.

  • Бабскія размовы.
бабслеіст

бабслеіст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца бобслеем.

|| жаночы род: бабслеістка.

|| прыметнік: бабслеісцкі.

бабуля

бабуля назоўнік | жаночы род

Ласк. да баба (у 1 і 2 знач.).

|| памяншальна-ласкальная форма: бабулька.

|| прыметнік: бабульчын.

  • Б. чапец.
бабыль

бабыль назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Беззямельны, адзінокі селянін-бядняк.

  • Векаваць бабылём (таксама пераноснае значэнне: быць бессямейным, адзінокім чалавекам).

|| жаночы род: бабылка.

|| прыметнік: бабыльскі.

  • Бабыльскае жыццё.
бабёр

бабёр назоўнік | жаночы род

  1. Жывёліна атрада грызуноў, якая жыве ў лесе каля рэк і вадаёмаў і мае каштоўнае футра.

  2. Футра гэтага звера, а таксама адзенне з такога футра.

    • Хадзіць у бабрах.

|| прыметнік: бабровы.

  • Бабровая хатка.
  • Б. запаведнік.
  • Бобровая шапка.
бабіна

бабіна назоўнік | спецыяльны тэрмін | жаночы род

У розных відах вытворчасці: род шпулі, валіка для намотвання чаго-н.

бабінец

бабінец назоўнік | мужчынскі род

Пярэдняя частка царквы перад паперцю.

бабіт

бабіт назоўнік | мужчынскі род

Спецыяльны сплаў волава, свінцу і інш. элементаў для заліўкі падшыпнікаў.

|| прыметнік: бабітавы.

бабіць

бабіць дзеяслоў | размоўнае | устарэлае | незакончанае трыванне

Прымаць роды.

  • Параска некалі бабіла.
баваўнавод

баваўнавод назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне баваўнаводства.

баваўнаводства

баваўнаводства назоўнік | ніякі род

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем бавоўны.

|| прыметнік: баваўнаводчы.

  • Б. раён.
баваўнянка

баваўнянка назоўнік | жаночы род

Тканіна з баваўнянай пражы.

бавоўна

бавоўна2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач.:

  1. які мае адносіны да бавоўны (у 1 знач.), напр. бавоўнакамбайн, бавоўнанарыхтоўка, бавоўнаперавозка, бавоўнасаджалка;

  2. які мае адносіны да бавоўны (у 2 знач.), напр. бавоўналаўсанавы, бавоўнапрадзенне, бавоўнафарбавальны; «бавоўна…» пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад.

бавоўнаачышчальны

бавоўнаачышчальны прыметнік

Які адносіцца да ачысткі бавоўны.

  • Б. агрэгат.
бавоўнакамбайн

бавоўнакамбайн назоўнік | мужчынскі род

Камбайн для ўборкі бавоўны.

бавоўнапрадзенне

бавоўнапрадзенне назоўнік | ніякі род

Выраб пражы з бавоўны.

|| прыметнік: бавоўнапрадзільны.

бавоўнаўборачны

бавоўнаўборачны прыметнік

Які адносіцца да ўборкі бавоўны.

  • Бавоўнаўборачная пара.
бавоўнік

бавоўнік назоўнік | мужчынскі род

Паўднёвая расліна сямейства мальвавых, насенне якой пакрыта валакном, што ідзе на выраб баваўнянай пражы.

|| прыметнік: бавоўнікавы.

  • Бавоўнікавае насенне.
бавоўнішча

бавоўнішча назоўнік | ніякі род

Поле, на якім рос бавоўнік.

багадзельня

багадзельня назоўнік | жаночы род

  1. Прытулак для бяздомных, інвалідаў.

  2. пераноснае значэнне: Пра арганізацыю ці ўстанову, дзе людзі бяздзейнічаюць, дрэнна працуюць (размоўнае іраічны сэнс).

    • Развялі багадзельню.
багаж

багаж назоўнік | мужчынскі род

  1. Запакаваныя для перавозкі рэчы пасажыраў, а таксама спосаб адпраўкі гэтых рэчаў.

    • Б. авіяпасажыра.
    • Адправіць рэчы багажом.
    • Ручны б. (запакаваныя рэчы, якія пасажыр бярэ з сабою).
  2. пераноснае значэнне: Запас ведаў, эрудыцыя (кніжнае).

    • Творчы б. ведаў.

|| прыметнік: багажны.

багажнік

багажнік назоўнік | мужчынскі род

Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы.

  • Адчыніць б.
багамол

багамол назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, адданы малітвам, богаслужэнням.

  2. Прадстаўнік атрада драпежных насякомых паўднёвых краін (назва дадзена па знешняму выгляну, які нагацвае позу чалавека ў час малення).

|| жаночы род: багамолка.

багамолец

багамолец назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Чалавек, які ходзіць на багамолле.

|| жаночы род: багамолка.

|| прыметнік: багамольны.

багамолле

багамолле назоўнік | ніякі род | устарэлае

Пакланенне царкоўным рэліквіям, святыням.

багара

багара назоўнік | жаночы род

У Сярэдняй Азіі: землі без штучнага арашэння, а таксама пасевы на іх.

|| прыметнік: багарны.

  • Багарнае земляро бства.
багародзіца

багародзіца назоўнік | жаночы род

У хрысціянскай рэлігіі: матка боская, маці Хрыста.

багаслоў

багаслоў назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяліст у галіне багаслоўя.

  2. Навучэнец старэйшых класаў духоўнай семінарыі.

багаслоўе

багаслоўе назоўнік | ніякі род

Царкоўнае вучэнне пра бога і догматы рэлігіі.

|| прыметнік: багаслоўскі.

  • Багаслоўскія кнігі.
багаты

багаты прыметнік

  1. Які валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі.

    • Б. калгас.
    • Б. беднага не разумее (у знач. назоўнік).
  2. Які вызначаецца вялікай колькасцю чаго-н., мноствам даброт.

    • Б. ўлоў.
    • Б. край.
  3. Які дорага каштуе, вызначаецца раскошай.

    • Б. касцюм.
  4. пераноснае значэнне: Які змяшчае ў сабе многа ўнутраных якасцей.

    • Багатая натура.

|| назоўнік: багацце.

багатыр

багатыр назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто мае многа грошай, валодае вялікай маёмасцю.

  2. Былінны герой, казачны асілак, волат, воін.

  3. пераноснае значэнне: Чалавек вялікай адвагі і сілы.

    • Беларускія багатыры.

|| прыметнік: багатырскі.

багацець

багацець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца багатым;

  • Багацее наш край.

|| закончанае трыванне: разбагацець.

багацце

багацце назоўнік | ніякі род

  1. гл. багаты.

  2. Мноства матэрыяльных каштоўнасцей, грошай.

  3. Сукупнасць прыродных рэсурсаў.

    • Прыродныя багацці.
  4. Разнастайныя ўнутраныя якасці каго-н.

    • Духоўныя багацці людзей.
багач

багач назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які валодае вялікім багаццем; багацей.

|| жаночы род: багачка і багацейка.

|| мужчынскі род: багацей.

багема

багема назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Матэрыяльна незабяспечаныя прадстаўнікі інтэлігенцыі (мастакі, артысты, музыканты і пад.), а таксама іх бестурботны, легкадумны лад жыцця.

|| прыметнік: багемны.

багет

багет назоўнік | мужчынскі род

Разьбяная або пафарбаваная планка, з якой робяць рамы, карнізы.

  • Рамы з багету.

|| прыметнік: багетавы і багетны.

  • Багетовая рама.
  • Багетная вытворчасць.