Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
ардынатар

ардынатар назоўнік | мужчынскі род

Урач, які лечыць у бальніцы, клініцы і пад.

|| прыметнік: ардынатарскі.

ардынатарская

ардынатарская назоўнік | жаночы род

У лячэбнай установе: пакой для ўрачоў.

ардынатура

ардынатура назоўнік | жаночы род

  1. Пасада ардынатара або ардынарнага прафесара.

  2. Род практычнай медыцынскай аспірантуры.

    • Клінічная а.
ардэнаносец

ардэнаносец назоўнік | мужчынскі род

Чалавек або арганізацыя, узнагароджаныя ордэнам.

ардэнаносны

ардэнаносны прыметнік

Узнагароджаны ордэнам.

  • Ардэнаносная рэспубліка.
аржаны

аржаны прыметнік

Тое, што і жытні.

  • А. хлеб.
аржанішча

аржанішча назоўнік | ніякі род

Тое, што і іржышча.

арка

арка назоўнік | жаночы род

  1. Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёта паміж дзвюма апорамі і пад.

  2. Збудаванне ў выглядзе вялікіх варот такой формы як элемент дэкору.

    • Трыумфальная а.

|| прыметнік: арачны.

аркада

аркада назоўнік | жаночы род

Рад аднолькавых па форме і велічыні арак, якія апіраюцца на слупы або калоны і складаюць архітэктурнае цэлае.

аркан

аркан назоўнік | мужчынскі род

Доўгая вяроўка з рухомай пятлёй на канцы для лоўлі коней і іншых жывёлін; ласо.

|| прыметнік: арканны.

арканіць

арканіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Лавіць арканам.

|| закончанае трыванне: заарканіць.

аркестр

аркестр назоўнік | мужчынскі род

  1. Сукупнасць музычных інструментаў для выканання музычных твораў; група музыкантаў, якія разам выконваюць твор на розных інструментах.

    • Духавы а.
    • Струнны а.
  2. Месца ў тэатры перад сцэнай, дзе знаходзяцца музыканты.

|| прыметнік: аркестравы.

аркестраваць

аркестраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) аркестроўку чаго-н.

аркестрант

аркестрант назоўнік | мужчынскі род

Музыкант з аркестра.

|| жаночы род: аркестрантка.

|| прыметнік: аркестранцкі.

аркестроўка

аркестроўка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Выклад музычнага твора для выканання аркестрам або інструментальным ансамблем; інструментоўка.

арктыка

арктыка назоўнік | жаночы род

Паўночная палярная вобласць зямнога шара.

|| прыметнік: арктычны.

аркуш

аркуш назоўнік | мужчынскі род

  1. Тонкі, плоскі кавалак якога-н. матэрыялу.

    • А. паперы.
    • А. са сшытка.
  2. Адзінка вымярэння аб’ёму друкаванага тэксту (спецыяльны тэрмін).

    • Аўтарскі а. (40000 друкарскіх знакаў).
    • Друкаваны а. (16 старонак друкаванага тэксту як адзінка вымярэння аб’ёму кнігі).

|| прыметнік: аркушны.

арлан

арлан назоўнік | мужчынскі род

Буйная драпежная птушка сямейства ястрабіных, марскі арол.

|| прыметнік: арланавы.

арлекін

арлекін назоўнік | мужчынскі род

Традыцыйны персанаж італьянскай «камедыі масак», паяц, камедыянт.

|| прыметнік: арлекінскі.

арлекінада

арлекінада назоўнік | жаночы род

Камедыя з арлекінам у галоўнай ролі.

|| прыметнік: арлекінадны.

арлец

арлец назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Мінерал вішнёва-ружовага колеру; раданіт.

арлянка

арлянка назоўнік | жаночы род

Старая гульня, сэнс якой у адгадцы: ляжа падкінутая манета гербавым малюнкам (арлом) ці процілеглым бокам (рэшкай).

арляня

арляня (арлянё) назоўнік | ніякі род

Птушаня арла.

арліца

арліца назоўнік | жаночы род

Самка арла.

армада

армада назоўнік | жаночы род

Вялікая колькасць караблёў, самалётаў, танкаў, сабраных у адным месцы.

  • А. караблёў.
арматура

арматура назоўнік | жаночы род

  1. зборны назоўнік: Прылады і прыналежнасці якога-н. апарата, машыны і пад.

  2. Сталёвы каркас жалезабетонных збудаванняў (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: арматурны.

арматуршчык

арматуршчык назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па збудаванню арматуры (у 2 знач.).

|| жаночы род: арматуршчыца.

|| прыметнік: арматуршчыцкі.

армеец

армеец назоўнік | мужчынскі род

Ваеннаслужачы арміі (у 1 і 2 знач.).

армяк

армяк назоўнік | мужчынскі род

Даўней у сялян: від верхняга адзення з тоўстага сукна; кафтан.

|| прыметнік: армячны.

армяне

армяне назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Арменіі.

|| жаночы род: армянка.

|| прыметнік: армянскі.

армія

армія назоўнік | жаночы род

  1. Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы.

    • Служыць у арміі.
    • Дзеючая а. (войска, якое ў час вайны знаходзіцца на фронце).
  2. Сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных сіл.

  3. Аператыўнае вайсковае аб’яднанне з некалькіх карпусоў, дывізій.

    • Танкавая а.
  4. пераноснае значэнне, каго. Наогул — вялікая колькасць нечым аб’яднаных людзей.

    • А. настаўнікаў.
    • А. змагароў за мір.

|| прыметнік: армейскі.

арнамент

арнамент назоўнік | мужчынскі род

  1. Узор, жывапіснае графічнае ўпрыгожанне, у аснове якога ляжаць геаметрычныя, раслінныя і жывёльныя матывы, што паўтараюцца ў пэўным парадку.

    • Беларускі а.
  2. У музыцы: упрыгожанне мелодый, напр. трэль.

|| прыметнік: арнаментны і арнаментальны.

арнаментаваць

арнаментаваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Упрыгожыць (-жваць) арнаментам.

  • А. сцены дома.

|| назоўнік: арнаментацыя.

арнаментальны

арнаментальны прыметнік

  1. гл. арнамент.

  2. З многімі ўпрыгажэннямі, мудрагелісты.

    • А. стыль.

|| назоўнік: арнаментальнасць.

арніталогія

арніталогія назоўнік | жаночы род

Раздзел заалогіі, які вывучае птушак.

|| прыметнік: арніталагічны.

арол

арол назоўнік | мужчынскі род

  1. Драпежная, дужая птушка з загнутай дзюбай сямейства ястрабіных, якая звычайна жыве ў гарыстай мясцовасці або ў стэпе.

    • Стэпавы а.
    • Арлу з савою не па дарозе (прымаўка).
  2. пераноснае значэнне: Пра смелага, гордага чалавека.

    • Зірні на сваіх арлоў!
    • Якія слаўныя хлопцы!

    Арол ці рэшка? (размоўнае) — пытанне пры падкідванні манеты з мэтай вырашыць што-н. жэрабем.

|| прыметнік: арліны.

  • А. погляд (смелы, горды, праніклівы).
  • А. нос (тонкі, кручкаваты нос).
арсенал

арсенал назоўнік | мужчынскі род

  1. Склад зброі і ваеннай амуніцыі.

    • А. крэпасці.
    • А. ведаў (пераноснае значэнне).
  2. Прадпрыемства, якое вырабляе зброю і ваенную амуніцыю (устарэлае).

|| прыметнік: арсенальны.

арт

арт прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.: артылерыйскі, напр. артабстрэл, артпадрыхтоўка, артполк.

артадаксальны

артадаксальны назоўнік | жаночы род | кніжнае

Які няўхільна прытрымліваецца асноў якога-н. вучэння, светапогляду, паслядоўны.

  • Артадаксальныя погляды.

|| назоўнік: артадаксальнасць.

артадокс

артадокс назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Чалавек артадаксальных поглядаў.

артадоксія

артадоксія назоўнік | жаночы род | кніжнае

Артадаксальная прыхільнасць да якога-н. вучэння.

артапед

артапед назоўнік | мужчынскі род

Урач, спецыяліст па артапедыі.

артапедыя

артапедыя назоўнік | жаночы род

Раздзел хірургіі, які займаецца прафілактыкай і лячэннем дэфармацый пазваночніка, канечнасцей.

|| прыметнік: артапедычны.

  • А. абутак.
артрыт

артрыт назоўнік | мужчынскі род

Запаленне сустава, суставаў інфекцыйнага паходжання.

  • Рэўматычны а.
  • Інфекцыйны а.
артыкул

артыкул назоўнік | мужчынскі род

  1. Невялікі навуковы або публіцыстычны твор у часопісе, газеце, зборніку.

    • Крытычны а.
    • Перадавы а.
  2. Самастойны раздзел, параграф у юрыдычным дакуменце, слоўніку і пад.

    • А. канстытуцыі.
    • Слоўнікавы а.
  3. Раздзел фінансавага плана, каштарыс, які вызначае крыніцу даходаў або мэту расходаў (спецыяльны тэрмін).

    • Расходны а.
  4. Тып вырабу, умоўнае абазначэнне тавараў (спецыяльны тэрмін).

    • А. тканіны.

|| прыметнік: артыкульны.

артыкуляцыя

артыкуляцыя назоўнік | жаночы род

У мовазнаўстве: работа маўленчых органаў, неабходная для вымаўлення пэўнага гука.

|| прыметнік: артыкуляцыйны.

артылерыст

артылерыст назоўнік | мужчынскі род

Ваеннаслужачы ў артылерыі.

артылерыя

артылерыя назоўнік | жаночы род

  1. Агнястрэльнае ўзбраенне (гарматы, гаўбіцы, мінамёты і пад.).

    • Супрацьтанкавая а.
    • Цяжкая а.
  2. Род войск з такім узбраеннем.

    • Служыць у артылерыі.
  3. Навука, якая вывучае тэхніку агнястрэльнай зброі (гармат, гаўбіц і пад.) і яе прымяненне.

|| прыметнік: артылерыйскі.

артыст

артыст назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (акцёр, спявак, музыкант і пад.).

    • Эстрадны а.
    • Артысты цырка.
    • Оперны а.
    • Заслужаны а. рэспублікі.
  2. Пра таго, хто валодае высокім майстэрствам у якой-н. галіне (размоўнае).

    • Гэта ж а. у сваёй справе.

|| жаночы род: артыстка.

|| прыметнік: артыстычны.

  • Артыстычнае фае.
артыстызм

артыстызм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Высокае майстэрства ў мастацтве, віртуознасць у рабоце.