Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
аперабельны

аперабельны прыметнік

Такі, які можа быць аперыраваны, паддаецца аперацыі?.

  • А. хворы.

|| назоўнік: аперабельнасць.

аперазацца

аперазацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Падперазацца поясам, дзягай.

|| незакончанае трыванне: апяразвацца.

аперазаць

аперазаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Надзець пояс, апаясаць каго-, што-н. Сам горад аперазалі (пераноснае значэнне) земляным валам.

  2. пераноснае значэнне: Моцна ўдарыць, агрэць.

    • А. палкай па спіне.

|| незакончанае трыванне: апяразваць.

аператар

аператар2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Асоба, якая выконвае якія-н. вытворчыя працэсы, аперацыі (назва ўваходзіць таксама ў складаныя словы, напр. кінааператар, гукааператар).

  2. Спецыяліст, які робіць здымкі кінакарціны; кінааператар.

|| прыметнік: аператарскі.

аператыўны

аператыўны прыметнік

Здольны хутка, дзелавіта выконваць практычныя задачы.

  • Аператыўнае кіраўніцтва.

|| назоўнік: аператыўнасць.

аперацыйная

аперацыйная назоўнік | жаночы род

Памяшканне, дзе робяцца аперацыі1.

  • А. хірургічнага аддзялення бальніцы.
аперацыя

аперацыя2 назоўнік | жаночы род

  1. Каардынаваныя ваенныя дзеянні, аб’яднаныя адзінай мэтай.

    • Наступальная а.
  2. Асобнае дзеянне ў шэрагу іншых падобных (афіцыйнае).

    • Паштовыя аперацыі.

|| прыметнік: аперацыйны.

  • Аперацыйная зала (у банку).
аперцэпцыя

аперцэпцыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

Успрыманне, пазнаванне на падставе ранейшых уяўленняў і запасу ведаў.

|| прыметнік: аперцэпцыйны.

аперціся

аперціся дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і абаперціся.

|| незакончанае трыванне: апірацца.

аперыраваць

аперыраваць2 дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне

  1. Праводзіць ваенныя аперацыі, дзейнічаць.

    • А. у тыле ворага.
  2. пераноснае значэнне, чым. Карыстацца данымі, фактамі пры вывадах, доказах.

    • А. фактамі.
аперытыў

аперытыў назоўнік | мужчынскі род

Слабы спіртны напітак, які павышае апетыт.

аперыцца

аперыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пакрыцца пер’ем (пра птушак).

  2. пераноснае значэнне: Стаць самастойным, сталым, забяспечаным.

|| незакончанае трыванне: апервацца.

аперыць

аперыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакрыць, упрыгожыць пер’ем.

  • А. стралу.

|| незакончанае трыванне: аперваць.

аперэта

аперэта назоўнік | жаночы род

  1. Музычны камедыйны твор, у якім спевы чаргуюцца з размовай і танцамі.

  2. Пастаноўка такога твора на сцэне.

    • Іграць у аперэце.

|| прыметнік: аперэтачны.

  • А. акцёр.
апетыт

апетыт назоўнік | мужчынскі род

  1. Жаданне есці.

    • Добры а.
    • Воўчы а. (вельмі вялікі, няўтольны апетыт).
    • Прыемнага апетыту! (пажаданне таму, хто есць).
  2. пераноснае значэнне, звычайна Вялікія жаданні, патрэбнасці (размоўнае).

апетытны

апетытны прыметнік

Які ўзбуджае апетыт, смачны, прыемны на выгляд.

  • А. торт.

|| назоўнік: апетытнасць.

апець

апець дзеяслоў | высокае | закончанае трыванне

Уславіць, усхваліць (у вершах, песнях).

  • А. герояў.

|| незакончанае трыванне: апяваць.

апечак

апечак назоўнік | мужчынскі род

Каменны або гліняны падмурак печы.

аплавіцца

аплавіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Расплавіцца па краях, па паверхні.

|| незакончанае трыванне: аплаўляцца.

аплавіць

аплавіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Расплавіць край або паверхню чаго-н., нагрэўшы да высокай тэмпературы.

|| незакончанае трыванне: аплаўляць.

апладатварыць

апладатварыць дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне

Стаць крыніцай творчай сілы, развіцця, удасканалення.

  • А. розумы новымі ідэямі.

|| незакончанае трыванне: апладатвараць.

|| назоўнік: апладатварэнне.

апладзіраваць

апладзіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пляскаць у далоні ў знак адабрэння, прывітання і пад.

апладніцца

апладніцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць аплодненым.

|| незакончанае трыванне: апладняцца.

апладніць

апладніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Стварыць зародак у кім-, чым-н. шляхам зліцця мужчынскай і жаночай палавых клетак.

|| незакончанае трыванне: апладняць.

|| назоўнік: апладненне.

апладысменты

апладысменты назоўнік

Плясканне ў далоні ў знак адабрэння ці прывітання.

аплакаць

аплакаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выказаць слязамі свой смутак з прычыны чыёй-н. смерці.

  • А. маці.

|| незакончанае трыванне: аплакваць.

аплата

аплата назоўнік | жаночы род

  1. гл. аплаціць.

  2. Грошы, якія выплачваюцца за што-н.

    • Высокая а.

|| прыметнік: аплатны.

аплаціць

аплаціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Унесці плату за што-н.

  • А. праезд.
  • А. рахунак.

|| незакончанае трыванне: аплачваць.

|| назоўнік: аплата.

  • А. працы.
аплесці

аплесці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пакрыць перапляценнем з чаго-н.

    • А. гаршчок.
  2. пераноснае значэнне: Хітрыкамі аблытаць, ашукаць і пад. (размоўнае).

|| незакончанае трыванне: аплятаць.

апломб

апломб назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Залішняя самаўпэўненасць у гутарцы ці паводзінах, саманадзейнасць.

  • Гаварыць з апломбам.
аплот

аплот назоўнік | мужчынскі род | высокае

Надзейная абарона, апора, цвярдыня.

аплысці

аплысці2 (аплыць) дзеяслоў | закончанае трыванне

Праплысці вакол чаго-н.

  • А. востраў.

|| незакончанае трыванне: аплываць.

аплюхаць

аплюхаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Апырскаць, абліць.

  • А. вадой.

|| зваротны стан: аплюхацца.

|| незакончанае трыванне: аплюхвацца.

апляваць

апляваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Пакрыць каго-, што-н. пляўкамі.

  2. пераноснае значэнне: Зганьбіць, беспадстаўна зняважыць, абняславіць каго-н.

    • А. сумленнага чалавека.

|| незакончанае трыванне: аплёўваць.

аплявуха

аплявуха назоўнік | жаночы род | размоўнае | грубае

  1. Удар далонню па шчацэ.

    • Даць аплявуху.
  2. пераноснае значэнне: Знявага, маральны ўдар.

аплік

аплік назоўнік | мужчынскі род | абласное

Металічны кручок для зашпільвання адзення; гаплік.

|| прыметнік: апліковы.

аплікацыя

аплікацыя назоўнік | жаночы род

  1. Стварэнне малюнка, узору, арнаменту шляхам нашыўкі (наклейвання) на што-н. кавалачкаў рознакаляровай паперы, матэрыі і пад.

  2. Карціна, арнамент і пад., створаныя такім чынам.

|| прыметнік: аплікацыйны.

аповесць

аповесць назоўнік | жаночы род

  1. Літаратурны апавядальны твор з больш простым сюжэтам у адрозненне ад рамана.

  2. Апавяданне пра якую-н. падзею.

    • Уважліва слухалі сумную а.
апойка

апойка назоўнік | жаночы род

Шкура цяляці-сысунка, а таксама вырабленая з яе скура.

|| прыметнік: апойкавы.

  • Апойкавыя боты.
апока

апока2 назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Цвёрдая лёгкая горная парода, багатая на крэменязём.

|| прыметнік: апокавы.

апокрыф

апокрыф назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Старажытны твор з біблейскім сюжэтам, у якім дапушчаны адступленні ад афіцыйнага веравучэння і таму адхілены царквой.

|| прыметнік: апакрыфічны.

  • Апакрыфічная літаратура.
аполак

аполак назоўнік | мужчынскі род

Крайняя дошка пры падоўжнай распілоўцы бервяна (выпуклая з аднаго боку).

  • Прыбудова з аполкаў.

|| прыметнік: аполкавы.

апомніцца

апомніцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Апрытомнець, прыйсці да стану самавалодання.

    • А. пасля страты прытомнасці.
  2. Тое, што і адумацца.

    • Што вы робіце? Апомніцеся!
апона

апона назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, чым накрываюць, апінаюць што-н.

  • Накрыць ногі цёплай апонай.
  • А. смугі (пераноснае значэнне).
апора

апора назоўнік | жаночы род

  1. Тое, на што можна абаперціся, што служыць для падтрымкі чаго-н.

    • А. для моста.
    • Плошча аноры.
  2. пераноснае значэнне: Сіла, што падтрымлівае каго-, што-н. і дапамога, падтрымка.

    • Дзеці — а. для бацькоў у старасці.
апоркі

апоркі назоўнік | мужчынскі род

Рэшткі зношанага абутку, старыя боты без хапяў.

  • На нагах былі нейкія а.
апорны

апорны прыметнік

Які з’яўляецца апорай (у 1 знач.), уяўляе сабой апору, аснову чагон.

  • А. пункт (умацаванне).
  • Апорная калона.
апорт

апорт назоўнік | мужчынскі род

Сорт вялікіх зімовых яблыкаў.

|| прыметнік: апортавы.

апостал

апостал назоўнік | мужчынскі род

  1. У хрысціянстве: вучань Хрыста, прапаведнік яго вучэння.

  2. пераноснае значэнне, чаго. Паслядоўнік і прапаведнік якой-н. ідэі (кніжнае).

  3. Царкоўная кніга, якая змяшчае «Дзеянні» і «Пасланні апосталаў».

|| прыметнік: апостальскі.

апостраф

апостраф назоўнік | мужчынскі род

Надрадковы знак у выглядзе коскі (‘), напр. у напісанні надвор’е.