Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
апалячыць

апалячыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць падобным на палякаў па мове, звычаях і пад.

|| незакончанае трыванне: апалячваць.

|| зваротны стан: апалячыцца.

|| незакончанае трыванне: апалячвацца.

|| назоўнік: апалячанне.

апалітызм

апалітызм назоўнік | мужчынскі род

Абыякавасць да пытанняў палітыкі, ухіленне ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці.

|| прыметнік: апалітычны.

апалітычны

апалітычны прыметнік

  1. гл. апалітызм.

  2. Які ўхіляецца ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці, абыякавы да пытанняў і праблем палітыкі.

|| назоўнік: апалітычнасць.

апаліць

апаліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Тое, што і абпаліць. Маланка апаліла дрэва.

  2. Нагрэць (палівам), зрабіць цёплым.

    • А. кватэру.

|| незакончанае трыванне: апальваць.

|| назоўнік: апальванне і апал.

апамятацца

апамятацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Апрытомнець, прыйсці да памяці.

    • Апамятаўся ён у шпіталі.
  2. Адумаўшыся, зразумець сваю памылку.

    • Апамятайся, што ты гаворыш!
  3. Агледзецца, заўважыць.

    • Мы і а. не паспелі, як мінуўся наш адпачынак.
апанаваць

апанаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ахапіць, авалодаць (пра фізічны стан, настрой і пад.).

    • Жанчыну апанаваў страх.
  2. Напасці ў вялікай колькасці, акружыць, накінуцца.

    • Яго апанавалі сабакі.
  3. З’явіцца ў вялікай колькасці (размоўнае).

    • Жанчына сядзіць дома: дзеці апанавалі.

|| незакончанае трыванне: апаноўваць.

апанент

апанент назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Той, хто апаніруе каму-н.

  • Афіцыйны а. на абароне дысертацыі.

|| жаночы род: апанентка.

|| прыметнік: апаненцкі.

апантаны

апантаны прыметнік

  1. Нястрымны, захогшены чым-н. (пачуццямі, думкамі, імкненнямі і пад.).

  2. Душэўна ўзрушаны; шалёны.

    • Носіцца, як а.

|| назоўнік: апантанасць.

апанураць

апанураць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Зрабіцца панурым, змрочным.

  • Хлопец апанураў, заныў.
апанча

апанча назоўнік | жаночы род

Старадаўняе верхняе адзенне ў выглядзе доўгага шырокага плашча.

|| прыметнік: апанчовы.

апаніраваць

апаніраваць дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне

Выступаць з крытычным разборам чаго-н. на дыспуце, у час абароны дысертацыі і пад.

  • А. дысертанту.
апаплексія

апаплексія назоўнік | жаночы род

Кровазліццё ў які-н. орган або закупорка мазгавых сасудаў, што выклікае раптоўную страту прытомнасці і параліч; інсульт.

|| прыметнік: апаплексічны.

  • А. ўдар.
апаражніцца

апаражніцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Стаць пустым, парожнім.

  • Бочка апаражнілася.

|| незакончанае трыванне: апаражняцца.

апаражніць

апаражніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць пустым, парожнім.

  • А. вядро.

|| незакончанае трыванне: апаражняць.

апарат

апарат назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяльны прыбор, механічнае ўстройства.

    • Тэлефонны а.
  2. Сукупнасць органаў, якія выконваюць якую-н. асобную функцыю арганізма (спецыяльны тэрмін).

    • Стрававальны а.
  3. Сукупнасць устаноў, якія абслугоўваюць якуюн. галіну кіраўніцтва, гаспадаркі.

    • Дзяржаўны а.
  4. Сукупнасць работнікаў установы, арганізацыі, якой-н. галіны кіраўніцтва.

    • Працаздольны а.

|| прыметнік: апаратны.

апаратная

апаратная назоўнік | жаночы род

Памяшканне, у якім устаноўлена апаратура.

апаратура

апаратура назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Апараты (у 1 знач.).

  • Набыць новую апаратуру.

|| прыметнік: апаратурны.

апаратчык

апаратчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяліст, які кіруе апаратам, некалькімі апаратамі (у 1 знач.).

  2. Работнік апарату (у 3 знач. і размоўнае).

|| жаночы род: апаратчыца.

апарос

апарос назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Роды ў свінні і самак іншых жывёл (вожыка, барсука).

апартаменты

апартаменты назоўнік | мужчынскі род

Вялікае раскошнае памяшканне.

|| прыметнік: апартаментны.

апартунізм

апартунізм назоўнік | мужчынскі род

Супрацьпастаўленне сваіх поглядаў поглядам большасці, сцвярджэнне неабходнасці згоды бакоў, згодніцтва ў палітычнай барацьбе; наогул — прыстасавальніцтва, згодніцтва, беспрынцыповасць.

|| прыметнік: апартуністычны.

апартуніст

апартуніст назоўнік | мужчынскі род

Прыхільнік апартунізму, згоднік.

|| жаночы род: апартуністка.

|| прыметнік: апартунісцкі.

апартэід

апартэід назоўнік | мужчынскі род

Крайняя форма расавай дыскрымінацыі якой-н. групы насельніцтва аж да тэрытарыяльнай ізаляцыі яе.

  • Ахвяры апартэіду.
апарына

апарына назоўнік | жаночы род | размоўнае

Паглыбленае месца на балоце, якое не зарасло травою ці мохам, акно.

  • Уваліцца ў апарыну.
апарыцца

апарыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пашкодзіць сабе скуру варам, гарачай парай.

|| незакончанае трыванне: апарвацца.

апарыць

апарыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пашкодзіць скуру варам, гарачай парай.

    • А. рукі.
  2. Абліць варам.

    • А. сечку.

|| незакончанае трыванне: апарваць.

апасацца

апасацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і баяцца (у 1 знач,).

  • А. прастуды.
  • А. хадзіць поначы.
апаска

апаска назоўнік | жаночы род | размоўнае

Асцярожнасць у прадбачанні небяспекі; боязь, страх.

  • Гаварыць з апаскай.
апаслівы

апаслівы прыметнік | размоўнае

Які дзейнічае з апаскай, недаверлівы, насцярожаны.

  • А. крок.

|| назоўнік: апаслівасць.

апасродкаваны

апасродкаваны прыметнік | кніжнае

Дадзены не непасрздна, а пры дапамозе чаго-н. іншага.

  • Веды, апасродкаваныя вопытам.
апастылець

апастылець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным.

апастылы

апастылы прыметнік | размоўнае

Які вельмі апрыкраў, надакучыў, зрабіўся нямілым, невыносным.

  • Апастылая атмасфера.
апастыляцца

апастыляцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Сварыцца, лаяцца.

  • Няварта а. з людзьмі.
апастэрыёры

апастэрыёры прыслоўе | кніжнае

На падставе вопыту, вопытных дадзеных; процілегласць апрыёры.

|| прыметнік: апастэрыёрны.

|| назоўнік: апастэрыёрнасць.

апасці

апасці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Асыпацца, адваліцца (з дрэў, кустоў).

    • Лісце ўсё апала.
  2. Паменшыцца ў аб’ёме, спасці.

    • Вада за ноч на рацэ апала.
    • Чалавек схуднеў, шчокі апалі.
  3. Апусціцца, упасці, звіснуць.

    • Пасмы валасоў апалі на лоб.
  4. (1і 2 ас. не ўжыв.). Асесці, пакрыць якую-н. паверхню.

    • Апалі росы на лугах.
  5. пераноснае значэнне Прыйсці, апусціцца.

    • Ціхі вечар апаў на зямлю.
  6. пераноснае значэнне Пагоршыцца, сапсавацца.

    • Апаў настрой.

|| незакончанае трыванне: ападаць.

апатыт

апатыт назоўнік | мужчынскі род

Мінерал, з якога вырабляюць суперфасфат, фосфарную кіслату і пад.

|| прыметнік: апатытавы.

  • Апатытавая руда.
апатычны

апатычны прыметнік

Схільны да апатыі, поўны апатыі, абыякавы.

  • А. чалавек.

|| назоўнік: апатычнасць.

апатыя

апатыя назоўнік | жаночы род

Стан душэўнай абыякавасці, раўнадушнасці да ўсяго.

|| прыметнік: апатычны.

апафеоз

апафеоз назоўнік | мужчынскі род

  1. Праслаўленне, узвелічэнне каго-, чаго-н. (кніжнае).

  2. Урачыстая, заключная масавая сцэна некаторых тэатральных спектакляў (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: апафеозны.

апаясаць

апаясаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Надзець на каго-н. пояс, падперазаць,

  2. пераноснае значэнне: Працягнуцца вакол чагон., абкружыць сабой.

    • Лес апаясаў вёску.

|| незакончанае трыванне: апаясваць.

|| зваротны стан: апаясацца.

|| незакончанае трыванне: апаясвацца.

апаіць

апаіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Празмерна напаіць, даць многа вады, зрабіўшы гэтым шкоду.

    • А. коней.
  2. Атруціць ядавітым пітвом (устарэлае).

|| незакончанае трыванне: апойваць.

|| назоўнік: апойванне і апой.

апаўдні

апаўдні прыслоўе

У сярэдзіне дня.

  • Апаўдні пачаўся дождж.
апаўзці

апаўзці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Спаўзці ўніз (ад цяжару), асесці.

    • Апаўзла зямля на беразе ракі.
  2. Тое, што і абпаўзці.

|| незакончанае трыванне: апаўзаць і апоўзваць.

|| назоўнік: апаўзанне.

апека

апека назоўнік | жаночы род

  1. Нагляд за недзеяздольнымі асобамі (малалетнімі, хворымі і пад.), клопаты аб іх выхаванні, правах і пад.

    • Устанавіць апеку над малалетнімі.
  2. зборны назоўнік: Установы або асобы, на якіх ускладзены такі нагляд.

  3. Клопаты, утрыманне, нагляд. Бацькоўская а.

    • Выйсці з-пад апекі.
апекаваць

апекаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Ажыццяўляць апеку (у 1 знач.) над кім-н.

    • А. дзяцей.
    • А. сірот.
  2. Клапаціцца, наглядаць за кім-н.

    • А. малых сясцёр.
апельсін

апельсін назоўнік | мужчынскі род

Цытрусавае дрэва, а таксама сакавіты пахучы кісла-салодкі плод гэтага дрэва з мяккай лупінай аранжавага колеру.

|| прыметнік: апельсінавы.

  • А. сок.
апеляцыя

апеляцыя назоўнік | жаночы род

  1. Абскарджанне рашэння суда ў больш высокую судовую інстанцыю з мэтай перагляду справы (спецыяльны тэрмін).

  2. Зварот з просьбай, з заклікам аб чым-н. (кніжнае).

    • А. да грамадскай думкі.

|| прыметнік: апеляцыйны.

  • А. суд.
апендыкс

апендыкс назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Чэрвепадобны адростак сляпой кішкі.

|| прыметнік: апендыксны.

апендыцыт

апендыцыт назоўнік | мужчынскі род

Запаленне чэрвепадобнага адростка сляпой кішкі (апендыкса).

|| прыметнік: апендыцытны.

апенька

апенька назоўнік | жаночы род

Асенні жаўтаваты ядомы грыб, які расце групамі каля пнёў, на пнях дрэў.