Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
аймак

аймак назоўнік | мужчынскі род

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бураціі, у Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці і ў Манголіі.

|| прыметнік: аймачны.

айсберг

айсберг назоўнік | мужчынскі род

Плывучая ледзяная гара, што адкалолася ад ледніка.

айцец

айцец назоўнік | мужчынскі род

  1. Служыцель культу.

    • Святы а. (пачцівы зварот да служыцеля культу).
  2. Бацька.

    • Ці я ў мамкі не радзілася, ці ў айца не гадавалася (з народнай творчасці).
айчым

айчым назоўнік | мужчынскі род

Няродны бацька, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу.

  • Рос хлопчык без бацькі, з айчымам.
айчына

айчына назоўнік | жаночы род | высокае

Бацькаўшчына, радзіма.

  • Наведаў нядаўна айчыну сваю.

|| прыметнік: айчынны.

  • Вялікая Айчынная вайна.
акаваць

акаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абабіць металам.

  • А. скрыню жалезам.
  • А. бочку.

|| незакончанае трыванне: акоўваць.

|| назоўнік: акоўванне і акоўка.

|| прыметнік: аковачны.

акадэмізм

акадэмізм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

  1. Чыста тэарэтычны напрамак у навуковых і вучэбных занятках, адарванасць іх ад практыкі, ад патрабаванняў жыцця, ад актуальных задач сучаснасці.

  2. Напрамак у выяўленчым мастацтве, які прытрымліваецца ўсталяваных канонаў мастацтва антычнасці і эпохі Адраджэння.

акадэмік

акадэмік назоўнік | мужчынскі род

Член акадэміі (у 1 знач.), а таксама званне члена акадэміі, якое прысвойваецца буйнейшым вучоным, мастакам і пад.

  • Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Ееларусі.
акадэмічны

акадэмічны прыметнік

  1. гл. акадэмія.

  2. Які прытрымліваецца ўсталяваных традыцый (у навуцы, мастацтве).

    • А. жывапіс.
  3. Навучальны (у дачыненні вышэйшых навучальных устаноў).

    • А. год.
  4. пераноснае значэнне: Чыста тэарэтычны, не звязаны з практыкай.

    • Гэта акадэмічныя спрэчкі.
  5. У складзе назваў тэатраў, аркестраў, капэл азначае: вышэйшай кваліфікацыі, узорны.

    • Нацыянальны а. тэатр оперы і балета Беларусі.
акадэмія

акадэмія назоўнік | жаночы род

  1. Вышэйшая навуковая або мастацкая ўстанова.

    • А. навук Беларусі.
  2. Назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў.

    • Ваенна-медыцынская а.
    • Сельскагаспадарчая а.

|| прыметнік: акадэмічны.

аказацца

аказацца2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Падаць голас, вестку; загаварыць, азвацца.

  • Сын нарэшце аказаўся, прыслаў пісьмо.

|| незакончанае трыванне: аказвацца.

аказаць

аказаць дзеяслоў | закончанае трыванне

У злучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае дзеянне паводле знач. гэтых назоўнікаў.

  • А. дапамогу (дапамагчы).
  • А. увагу (уважліва аднесціся).

|| незакончанае трыванне: аказваць.

|| назоўнік: аказанне.

аказія

аказія назоўнік | жаночы род

  1. Зручны, спрыяльны выпадак для паездкі або перасылкі чаго-н. з кім-н.

    • Якраз надарылася зручная а.
  2. Рэдкі, незвычайны выпадак (размоўнае).

    • Што за а.!
акалаціць

акалаціць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Абабіць калоцячы, абтрэсці.

    • А. грушы.
  2. Уручную абмалаціць, абабіць (снапы жыта).

    • А. жыта.

|| незакончанае трыванне: акалочваць.

акалелы

акалелы прыметнік

  1. Змерзлы, моцна азяблы.

    • Акалелыя рукі.
  2. Мёртвы (часцей пра жывёлін).

    • А. воўк.
акалець

акалець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Змерзнуць, моцна азябнуць.

    • Акалелі на марозе, ледзь адагрэліся.
  2. Памерці (часцей пра жывёлін).

    • Акалеў сабака.
акалечыць

акалечыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пашкодзіць які-н. орган, зрабіць калецтва.

акалодак

акалодак назоўнік | мужчынскі род

  1. Падраздзяленне пуцявой дыстанцыі (спецыяльны тэрмін).

    • Дарожны майстар акалодка.
  2. У царскай Расіі: падраздзяленне паліцэйскага гарадскога ўчастка.

  3. Лячэбны пункт пры воінскай часці (устарэлае).

|| прыметнік: акалодачны.

  • Акалодачны наглядчык або (назоўнік) акалодачны (паліцэйскі чын у царскай Расіі).
акалот

акалот назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Салома ў снапах пасля няпоўнага папярэдняга ручнога абмалоту.

|| прыметнік: акалотны.

акаляючы

акаляючы прыметнік

Тое, што і навакольны.

  • Акаляючае асяроддзе.
акаліна

акаліна назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Прадукт акіслення, які ўтвараецца на паверхні сталі і некаторых іншых сплаваў.

  • Жалезная а.
акалічнасць

акалічнасць2 назоўнік | жаночы род

У граматыцы: даданы член сказа, які ўказвае на час, месца, спосаб дзеяння і пад.

  • А. часу.
  • А. месца.
  • А. спосабу дзеяння.

|| прыметнік: акалічнасны.

  • А. даданы сказ.
акамадацыя

акамадацыя назоўнік | жаночы род

Прыстасаванне (арганізма).

  • А. вока (здольнасць вока прыстасоўвацца да разгляду прадметаў на розных адлегласцях).

|| прыметнік: акамадацыйны.

акампанемент

акампанемент назоўнік | мужчынскі род

Музычнае суправаджэнне.

  • Спяваць пад а. раяля.
  • Пад а. дажджу (пераноснае значэнне: пад шум дажджу).

|| прыметнік: акампанементны.

акампаніраваць

акампаніраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выконваць акампанемент.

акампаніятар

акампаніятар назоўнік | мужчынскі род

Музыкант, які акампаніруе.

|| жаночы род: акампаніятарка.

акамянеласць

акамянеласць назоўнік | жаночы род

  1. гл. акамянелы.

  2. Акамянелая жывёліна.

    • Адкапаць а.
акамянелы

акамянелы прыметнік

  1. Які пераўтварыўся ў камень.

    • А. ствол дрэва.
  2. пераноснае значэнне: Нерухомы, безжыццёвы, змярцвелы.

    • А. позірк.
    • А. твар.

|| назоўнік: акамянеласць.

аканапаціць

аканапаціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пазатыкаць, пазабіваць пазы, шчыліны мохам, пакуллем і пад.

  • А. хату.
  • А. вокны.

|| незакончанае трыванне: аканапачваць.

аканом

аканом назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Кіраўнік гаспадаркі ў панскім маёнтку.

|| жаночы род: аканомка.

|| прыметнік: аканомскі.

акантоўка

акантоўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. кантаваць.

  2. Палоска, якой акантаваны малюнак, табліца і пад., кант (у 2 знач.).

аканіца

аканіца назоўнік | жаночы род

Дашчаная ці жалезная створка для прыкрыцця знадворку акна.

  • Зачыніць аканіцы.

|| прыметнік: аканічны.

  • А. кручок.
акапацца

акапацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выкапаць і заняць акоп (акопы).

    • Салдаты акапаліся.
  2. пераноснае значэнне: Знайсці сабе зручны, спакойны прытулак (размоўнае).

|| незакончанае трыванне: акопвацца.

акапаць

акапаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і абкапаць.

  • А. маладыя дрэвы.

|| незакончанае трыванне: акопваць.

|| назоўнік: акопванне.

акардэаніст

акардэаніст назоўнік | мужчынскі род

Музыкант, які іграе на акардэоне.

|| жаночы род: акардэаністка.

акардэон

акардэон назоўнік | мужчынскі род

Род баяна з фартэпіяннай клавіятурай для правай рукі.

|| прыметнік: акардэонны.

акарыць

акарыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зняць, ачысціць ад кары.

  • А. бярвенне.

|| незакончанае трыванне: акорваць.

|| назоўнік: акорванне.

акасцянелы

акасцянелы прыметнік

  1. Які ператварыўся ў косць, зацвярдзелы.

    • А. храсток.
  2. пераноснае значэнне: Які страціў гібкасць, здольнасць развівацца; застылы.

    • А. погляд.

|| назоўнік: акасцянеласць.

акафіст

акафіст назоўнік | мужчынскі род

Від хвалебнага царкоўнага песнапення.

|| прыметнік: акафістны.

акацыя

акацыя назоўнік | жаночы род

Дрэва або куст сямейства бабовых.

  • Белая а. (высокае дрэва з калючкамі і гронкамі пахучых кветак).
  • Жоўтая а. (кусты з жоўтымі кветкамі і калючкамі).

|| прыметнік: акацыевы.

акаць

акаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Вымаўляць у ненаціскным становішчы замест гукаў о, э гук а.

|| назоўнік: аканне.

акачанелы

акачанелы прыметнік

Які моцна замёрз, застыў ад холаду.

  • Акачанелыя рукі.

|| назоўнік: акачанеласць.

акачанець

акачанець дзеяслоў | закончанае трыванне

Замерзнуць на холадзе; акалець, адубець.

  • На марозе рукі акачанелі.
акаянны

акаянны прыметнік

  1. Жорсткі, бесчалавечны, непрыемны.

    • А. чалавек.
    • Акаянная душа.
  2. Ужыв. як лаянкавае, асуджальнае слова (размоўнае).

    • Адыдзіся ад мяне, акаянны!
акваланг

акваланг назоўнік | мужчынскі род

Устройства для дыхання чалавека пад вадою.

|| прыметнік: аквалангавы.

аквалангіст

аквалангіст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які плавае з аквалангам.

|| жаночы род: аквалангістка.

|| прыметнік: аквалангісцкі.

аквамарын

аквамарын назоўнік | мужчынскі род

Каштоўны камень зеленавата-блакітнага колеру.

|| прыметнік: аквамарынавы.

акванаўт

акванаўт назоўнік | мужчынскі род

Даследчык мора, які робіць нагляданні пад вадой.

|| жаночы род: акванаўтка.

акварыум

акварыум назоўнік | мужчынскі род

  1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна з вадой для трымання рыб, водных жывёлін і раслін.

  2. пераноснае значэнне: Памяшканне з празрыстымі сценамі (размоўнае).

|| прыметнік: акварыумны.

  • Акварыумнае рыбаводства.
акварэль

акварэль назоўнік | жаночы род

  1. Клеявыя фарбы, якія разбаўляюцца вадой.

    • Пісаць акварэллю.
  2. Карціны або малюнак, напісаныя такімі фарбамі.

    • Выстаўка акварэлей.

|| прыметнік: акварэльны.

  • А. жывапіс.
  • А. партрэт.