Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
адорвень

адорвень назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Адарваная глыба горнай пароды, прынесеная ледніком.

  • А. дэвонскай пароды.
адпаведны

адпаведны прыметнік

  1. Які падыходзіць для пэўнага выпадку.

    • А. тон.
  2. Які адпавядае чаму-н., вынікае з чаго-н. папярэдняга.

    • Прыняць адпаведную пастанову.
  3. адпаведна, прыслоўе Належным чынам, як таго патрабуе дадзены выпадак.

    • Даведайся пра пастанову і дзейнічай адпаведна.
  4. адпаведна чаму, прыназоўнік з Д. Згодна чаму-н., з чым-н., у залежнасці ад чаго-н.

    • Адпаведна сродкам.
    • Адпаведна закону.
  5. Адпаведна з чым, прыназоўнік з Т — тое, што і адпаведна чаму.

    • Адпаведна з рашэннем.

|| назоўнік: адпаведнасць.

адпаведнік

адпаведнік назоўнік | мужчынскі род

Што-н. раўназначнае, раўнацэннае чаму-н. і эквівалент.

адпавядаць

адпавядаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Быць, знаходзіцца ў адпаведнасці з кім-, чым-н.

  • А. свайму прызначэнню.
  • Копія адпавядае арыгіналу.
адпакутаваць

адпакутаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Скончыць пакутаваць; адмучыцца.

  • Адпакутаваў чалавек.
адпаліць

адпаліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Спаліць частку прадмета; перапаліўшы, аддзяліць.

    • А. кавалак шнура.
  2. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло для надання адпаведнай якасці (спецыяльны тэрмін).

  3. пераноснае значэнне: Зрабіць, сказаць што-н. нечаканае.

    • Адпаліць штуку (размоўнае неадабральнае) —учыніць што-н. недарэчнае, непрыстойнае.

|| незакончанае трыванне: адпальваць.

адпампаваць

адпампаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Адліць, убавіць пры дапамозе помпы.

  • А. ваду.

|| незакончанае трыванне: адпампоўваць.

|| назоўнік: адпампоўванне.

адпароцца

адпароцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Адарвацца, аддзяліцца па лініі шва (пра што-н. прышытае).

  • Адпароўся каўнер.

|| незакончанае трыванне: адпорвацца.

адпароць

адпароць дзеяслоў | закончанае трыванне

Распароўшы, аддзяліць.

  • А. падкладку.

|| незакончанае трыванне: адпорваць.

адпарыць

адпарыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Размякчыць парай.

  • А. касцюм.

|| незакончанае трыванне: адпарваць.

адпасвіцца

адпасвіцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Тое, што і адпасвіць (у 2 знач.).

  2. Скончыць пасвіцца.

  3. Адкарміцца на падножным корме; ад’есціся.

    • Каровы адпасвіліся за лета.

|| незакончанае трыванне: адпасвацца.

адпасвіць

адпасвіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Правесці пэўны час, пасучы жывёлу.

    • А. сваю чаргу.
  2. каго і без дапаўнення. Закончыць пасьбу жывёлы (размоўнае).

  3. Адкарміць на падножным корме.

    • А. коней.

|| незакончанае трыванне: адпасваць.

|| назоўнік: адпас.

адпасці

адпасці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аддзяліцца, адваліцца.

    • Тынк адпаў.
  2. Страціць сувязь з кім-, чым-н., выйсці са складу якога-н. аб’яднання.

  3. Страціць сілу, сэнс; прайсці, знікнуць.

    • Абвінавачанне адпала.
    • Праблема жылля адпала.

|| незакончанае трыванне: адпадаць.

адпацелы

адпацелы прыметнік

Пакрыты налётам вільгаці.

  • Адпацелыя вокны.
адпацяваць

адпацяваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і пацець (у 2 знач.).

адпачкавацца

адпачкавацца дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Аддзяліцца, выдзеліцца шляхам пачкавання.

|| незакончанае трыванне: адпачкоўвацца.

|| назоўнік: адпачкаванне.

адпачнуць

адпачнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і адпачыць.

адпачывальня

адпачывальня назоўнік | жаночы род | устарэлае

Спальня (звычайна ў багатым доме).

адпачынак

адпачынак назоўнік | мужчынскі род

  1. Перапынак у рабоце, у якім-н. занятку для аднаўлення сіл.

    • Працавалі без адпачынку.
    • Дом адпачынку.
  2. Часовае вызваленне ад службы, работы для аднаўлення сіл, для лячэння і пад. і водпуск.

    • Права на а.
    • Чарговы а.
адпачыць

адпачыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Аднавіць сілы, зрабіўшы перапынак у рабоце.

  • А. на Нарачы.

|| незакончанае трыванне: адпачываць.

адпаяцца

адпаяцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Аддзяліцца пры награванні (аб прыпаянай частцы).

  • У самавара адпаяўся кран.

|| незакончанае трыванне: адпайвацца.

адпаяць

адпаяць дзеяслоў | закончанае трыванне

Награваючы, аддзяліць прыпаяную частку чаго-н.

  • А. дэталь.

|| незакончанае трыванне: адпайваць.

|| назоўнік: адпайванне.

адпаіць

адпаіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скончыць паіць.

    • А. кароў.
  2. Выгадаваць на пойле, адкарміць малаком.

    • А. цялят.
  3. Вылечыць, даючы якое-н. пітво, лякарства (размоўнае).

    • А. хворага настоем траў.

|| незакончанае трыванне: адпойваць.

адпаўзці

адпаўзці дзеяслоў | закончанае трыванне

Перамясціцца паўзком.

  • А. з дарогі ўбок.

|| незакончанае трыванне: адпаўзаць.

адперазацца

адперазацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Зняць з сябе дзягу, пояс і пад. і расперазацца.

|| незакончанае трыванне: адпяразвацца.

адперазаць

адперазаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зняць дзягу, пояс і пад.

|| незакончанае трыванне: адпяразваць.

адперці

адперці дзеяслоў | закончанае трыванне

Адчыніць, зняўшы запоры.

  • А. дзверы.

|| незакончанае трыванне: адпіраць.

адперціся

адперціся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Будучы ў зачыненым памяшканні, адчыніць яго.

    • Дзверы адперліся.
  2. Не прызнацца ў чым-н., адмовіцца ад чаго-н. (размоўнае).

    • А. ад сваіх слоў.

|| незакончанае трыванне: адпірацца.

|| назоўнік: адпіранне.

адпець

адпець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скончыць пець; адспяваць.

    • Адпелі птушкі свае песні.
  2. Выканаць абрад адпявання.

    • Адпелі нябожчыка.

|| незакончанае трыванне: адпяваць.

адплаціць

адплаціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць што-н. у адказ на чый-н. учынак.

  • А. людзям дабром за дабро.

|| незакончанае трыванне: адплачваць.

|| назоўнік: адплата.

адплесці

адплесці дзеяслоў | закончанае трыванне

Аддзяліць, расплятаючы.

|| незакончанае трыванне: адплятаць.

адплысці

адплысці (адплыць) дзеяслоў | закончанае трыванне

Паплыўшы, аддаліцца ад каго-, чаго-н. або выйсці ў плаванне.

  • А. ад берага.
  • А. ў падарожжа.

|| незакончанае трыванне: адплываць.

|| назоўнік: адплыццё і адплыванне.

  • Адплыццё парахода.
адплюшчыць

адплюшчыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Расплюшчыць, адкрыць (вочы).

|| незакончанае трыванне: адплюшчваць.

адплёўвацца

адплёўвацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выплёўваць з роту, каб ачысціць яго ад чаго-н. непрыемнага.

|| закончанае трыванне: адплявацца.

адпор

адпор назоўнік | мужчынскі род

Адбіццё нападу або процідзеянне каму-, чаму-н.

  • Даць а. ворагу.
адправа

адправа назоўнік | жаночы род

У веруючых: набажэнскі абрад, які праводзіцца па просьбе саміх веруючых (шлюб, хрэсьбіны, паніхіда і пад.).

адправадзіць

адправадзіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Прымусіць пайсці адкуль-н. і выправадзіць, прагнаць.

|| незакончанае трыванне: адправаджваць.

адправіцца

адправіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Паехаць, пайсці, накіравацца ў дарогу.

  • А. ў падарожжа.
  • Цягнік адправіўся ў 4 гадзіны.

|| незакончанае трыванне: адпраўляцца.

|| назоўнік: адпраўленне.

адправіць

адправіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Паслаць, адаслаць, накіраваць.

    • А. дзяцей у школу.
    • А. пасылку.
    • А. студэнтаў на ўборку ўраджаю.
  2. Даць распараджэнне, сігнал на адпраўку, дазволіць адпраўку чаго-н.

    • А. цягнік.
    • А. калону машын.

|| незакончанае трыванне: адпраўляць.

|| назоўнік: адпраўленне і адпраўка.

адпрасіцца

адпрасіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Папрасіць дазволу пайсці або паехаць куды-н., не ўдзельнічаць у чым-н.

  • А. з работы.
  • Ад смерці не адкупішся і не адпросішся (прыказка).

|| незакончанае трыванне: адпрошвацца.

адпрацаваць

адпрацаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Разлічыцца за доўг сваёй працай.

    • А. за грошы.
  2. Папрацаваць нейкі час.

    • А. пяць дзён у полі.
  3. Скончыць працаваць.

    • А. сваё.
  4. Надаць чаму-н. канчатковы выгляд; дамагчыся майстэрскага выканання.

    • А. нумар праграмы.

|| незакончанае трыванне: апрацоўваць.

|| назоўнік: адпрацоўванне і адпрацоўка.

адпраўленне

адпраўленне назоўнік | ніякі род

  1. гл. адправіцца і адправіць.

  2. Тое, што пасылаецца, адпраўляецца поштай (афіцыйнае).

    • Паштовае а.
    • Заказное а.
адпраўны

адпраўны прыметнік | кніжнае

  1. Такі, з якога адпраўляюць каго-, што-н., адкуль адпраўляюцца.

    • А. пункт.
    • Адпраўная станцыя.
  2. пераноснае значэнне: Такі, з якога зыходзяць, зыходны.

    • А. пункт погляду.
адпраўшчык

адпраўшчык назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае

Той, хто адпраўляе, перасылае што-н.

  • А. грузаў.
  • А. бандэролі.

|| жаночы род: адпраўшчыца.

|| прыметнік: адпраўшчыцкі.

адпрэгчы

адпрэгчы дзеяслоў | закончанае трыванне

Зняць вупраж, выпрагчы.

|| незакончанае трыванне: адпрагаць.

адпудзіць

адпудзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Спалохаўшы, адагнаць.

  • А. птушак.

|| незакончанае трыванне: адпуджваць.

адпускны

адпускны прыметнік

  1. Які мае адносіны да водпуску.

    • А. месяц.
    • Адпускныя грошы.
  2. Які ўстанаўліваецца пры выпуску прадукцыі (пра цэны; спецыяльны тэрмін).

    • Адпускная цана.
адпускнік

адпускнік назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які знаходзіцца ў водпуску.

|| жаночы род: адпускніца.

адпусціцца

адпусціцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Аслабнуць, стаць менш нацягнутым, заціснутым.

    • Папруга адпусцілася.
  2. Страціць загартоўку.

    • Сякера адпусцілася.
  3. пераноснае значэнне: Палагаднець, стаць больш згаворлівым.

    • Маці пазлуе крыху і адпусціцца.

|| незакончанае трыванне: адпускацца.

адпусціць

адпусціць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Дазволіць каму-н. пайсці, паехаць куды-н.

    • А. дзяцей дадому.
    • А. машыну.
  2. Вызваліць, выпусціць.

    • А. затрыманых.
    • А. на волю птушку.
  3. Аслабіць, зрабіць менш нацягнутым, заціснутым.

    • А. дзягу.
    • А. лейцы.
  4. пераноснае значэнне, каго-што, звычайна безасабовая форма Пра хваробу, боль і пад., стаць больш слабым, сціхнуць (размоўнае).

    • Так усё балела, але пад раніцу адпусціла.
  5. Прадаць, выдаць пэўную колькасць чаго-н.

    • А. тавар.
    • А. прадукты.
  6. Назначыць, выдзеліць для якой-н. мэты.

    • А. сродкі на будаўніцтва школы.
  7. Адгадаваць валасы, пазногці і пад.

    • А. вусы.
    • А. бараду.
  8. Сказаць нечакана (размоўнае жартаўлівае).

    • А. вострае слоўца.
    • А. трапны жартаўлівае.
  9. Зрабіць мякчэйшым, зменшыць гарт (металу; спецыяльны тэрмін).

    • А. сталь.
  10. Дараваць (грэх, віну і пад.).

    • А. грахі.

|| незакончанае трыванне: адпускаць.

|| назоўнік: водпуск і адпушчэнне.