Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
аднакурснік

аднакурснік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто вучыцца або вучыўся на адным курсе з кім-н.

  • Артыкул майго аднакурсніка.

|| жаночы род: аднакурсніца.

адналетнік

адналетнік назоўнік | мужчынскі род

Аднагадовая расліна.

адналюб

адналюб назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які ўсё жыццё верны адной сваёй любові.

|| жаночы род: адналюбка.

аднаматорны

аднаматорны прыметнік

З адным маторам.

  • А. самалёт.
аднамерны

аднамерны прыметнік

Аднолькавай меры, працягласці; раўнамерны.

  • Аднамерныя адрэзкі.

|| назоўнік: аднамернасць.

аднамесны

аднамесны прыметнік

З месцам для аднаго чалавека.

  • Аднамесная палата.
аднамыснасць

аднамыснасць назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і аднадумнасць.

аднамысны

аднамысны прыметнік

Які прытрымліваецца адных думак, поглядаў з кім-н.

  • Аднамысныя людзі.
аднамыснік

аднамыснік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і аднадумец.

аднапакаёвы

аднапакаёвы прыметнік

Які складаецца з аднаго пакоя.

  • Аднапакаёвая кватэра.
аднапалатны

аднапалатны прыметнік

Аб парламенце: які складаецца з адной заканадаўчай палаты.

аднапалчанін

аднапалчанін назоўнік | мужчынскі род

Той, хто служыць або служыў у адным палку з кім-н., таварыш па палку.

|| жаночы род: аднапалчанка.

аднапальцы

аднапальцы прыметнік

З адным пальцам.

  • Аднапальцыя жывёліны.
аднапартыйны

аднапартыйны прыметнік

Які мае толькі адну палітычную партыю.

  • Аднапартыйная палітычная сістэма.
аднапляменны

аднапляменны прыметнік

Які належыць да аднаго з кім-н. племені.

аднапляменнік

аднапляменнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто належыць да аднаго з кім-н. племені.

|| жаночы род: аднапляменніца.

аднаполы

аднаполы прыметнік | спецыяльны тэрмін

Пра расліны: які мае адзнакі толькі аднаго полу (мужчынскага ці жаночага).

|| назоўнік: аднаполасць.

аднаразовы

аднаразовы прыметнік

Які адбываецца адзін раз, за адзін раз, выкарыстоўваецца, прыгодны на адзін раз.

  • А. пропуск.
  • Аднаразовая дапамога.
  • А. шпрыц.

|| назоўнік: аднаразовасць.

аднародны

аднародны прыметнік

Які належыць да таго самага роду, разраду; аднолькавы.

  • Аднародныя паняцці.
  • Аднародныя члены сказа — у граматыцы: якія выконваюць у сказе аднолькавую сінтаксічную функцыю.

|| назоўнік: аднароднасць.

аднаселец

аднаселец назоўнік | мужчынскі род

Той, хто жыве з кім-н. у тым самым сяле або паходзіць адтуль.

  • Не адставаць ад сваіх аднасельцаў!
аднаскладовы

аднаскладовы прыметнік

Які змяшчае ў сабе адзін склад.

  • Аднаскладовае слова.

|| назоўнік: аднаскладовасць.

аднаспальны

аднаспальны прыметнік

Прызначаны для спання аднаго чалавека.

  • А. ложак.
аднастайны

аднастайны прыметнік

  1. Заўсёды такі самы, аднолькавы.

    • Аднастайная прырода.
    • Аднастайныя ўражанні.
  2. Манатонны.

    • А. шум пушчы.
  3. Аднародны паводле складу, будовы.

    • Аднастайная структура глебы.
  4. Падобны адзін на адзін, зроблены на адзін узор.

    • Шэрыя аднастайныя будынкі.

|| назоўнік: аднастайнасць.

аднаствольны

аднаствольны прыметнік

З адным ствалом.

  • Аднаствольнае ружжо.
аднасяльчанін

аднасяльчанін назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і аднаселец.

|| жаночы род: аднасяльчанка.

аднатомны

аднатомны прыметнік

У адным томе.

  • А. слоўнік.
аднатомнік

аднатомнік назоўнік | мужчынскі род

Аднатомнае выданне.

  • А. твораў Янкі Купалы.
аднатонны

аднатонны2 прыметнік

Разлічаны на перавозку адной тоны грузу.

  • А. грузавік.
аднатыповы

аднатыповы (аднатыпны) прыметнік

Аднаго ці падобнага тыпу.

  • Аднатыповыя вобразы.
  • Аднатыпныя машыны.

|| назоўнік: аднатыповасць і аднатыпнасць.

адначасовы

адначасовы прыметнік

Які адбываецца, робіцца ў адзін час з чым-н.

  • Адначасовыя падзеі.
  • Адначасовае абслугоўванне шасці станкоў.

|| назоўнік: адначасовасць.

адначлен

адначлен назоўнік

Лік (літара) або здабытак лікаў (літар) у алгебраічным выразе.

аднашлюбнасць

аднашлюбнасць назоўнік | жаночы род

Форма афіцыйнага шлюбу, калі мужчына мае адну жонку, а жанчына — аднаго мужа; манагамія.

|| прыметнік: аднашлюбны.

аднеквацца

аднеквацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Адмаўляцца, ухіляцца ад выканання якога-н. даручэння.

аднекуль

аднекуль прыслоўе

Невядома з якога месца, з якой крыніцы.

  • А. наехала людзей.
  • А. выпісаны фразы.
аднесці

аднесці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Несучы, даставіць куды-н. або каму-н. і занесці.

    • А. кнігі ў бібліятэку.
  2. Перамясціць, перасунуць. Лодку аднесла (безасабовая форма) далёка ў мора.

    • А. плот ад вуліцы.
  3. Адкласці, перанесці на далей.

    • А. сустрэчу на верасень.
  4. пераноснае значэнне: Уключыць, залічыць у склад якіх-н. прадметаў або з’яў, на чый-н. рахунак, звязаць з пэўным перыядам.

    • А. рукапіс да 16 стагоддзя.

|| незакончанае трыванне: адносіць.

|| назоўнік: аднясенне, аднос і адноска.

аднесціся

аднесціся дзеяслоў | закончанае трыванне

Выявіць свае адносіны, паставіцца пэўным чынам да каго-, чаго-н.

  • Уважліва а. да запатрабаванняў народа.

|| незакончанае трыванне: адносіцца.

|| назоўнік: адносіны.

адно

адно часціца

  1. лічэбнік, гл. адзін.

  2. часціца: абмежавальная. Толькі, выключна (размоўнае).

    • Дзеці цэлы дзень а. гуляюць.
  3. часціца: узмацняльная. Узмацняе нечаканасць, раптоўнасць наступлення дзеяння (размоўнае).

    • Гляджу — а. ж зноў паваліў снег.
  4. злучнік: супраціўны. Злучае члены сказа і сказы з адносінамі неадпаведнасці (размоўнае).

    • Дом добры, а. што халодны.
  5. злучнік: далучальны. Далучае сказы, якія дапаўняюць або ўдакладняюць выхазаныя раней думкі (размоўнае).

    • Ягад многа, а. еш на здароўе.
аднойчы

аднойчы прыслоўе

  1. Адзін раз.

    • Толькі а. я ездзіў на мора.
  2. Аднаго разу, калісьці.

    • А. вечарам здарылася нечаканае.
аднолькавы

аднолькавы прыметнік

Такі самы, які нічым не адрозніваецца ад іншых; такі як заўсёды.

  • Аднолькавыя ўмовы.

|| назоўнік: аднолькавасць.

адносны

адносны прыметнік

  1. Які вызначаецца пры параўнанні, супастаўленні з чым-н, правільны толькі пры пэўных умовах.

    • А. поспех.
    • Зіма адносна (прыслоўе) цёплая.
    • Адносная прыгажосць.
  2. У мовазнаўстве: які паказвае адносіны паміж чым-н., да чаго-н.

    • А. прыметнік.
    • А. займеннік.

|| назоўнік: адноснасць.

адносіна

адносіна назоўнік | жаночы род

Афіцыйная дзелавая папера з запытаннем ці паведамленнем аб чым-н., дакумент.

  • Паступіла а.
адносіны

адносіны назоўнік

  1. гл. аднесціся і адносіцца.

  2. Сувязі паміж людзьмі, пэўнымі групамі або краінамі, якія ўзнікаюць у працэсе іх дзейнасці; погляд на што-н., характар паводзін, абыходжання каго-н. з кім-, чым-н.

    • А. паміж бацькамі і дзецьмі.
    • Дыпламатычныя а.
  3. Дачыненне да каго-, чаго-н.

    • Мець а. да гандлю.
  4. Ва ўсіх адносінах — з любога пункту гледжання.

  5. У адносінах да каго-чаго — ужыв. ў якасці прыназоўніка са значэннем напрамку дзеяння.

адносіцца

адносіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. аднесціся.

  2. Мець дачыненне да каго-, чаго-н.

    • Заўвагі адносяцца да поглядаў аўтара.

|| назоўнік: адносіны.

адняцца

адняцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Страціць здольнасць рухацца, варушыцца.

  • Рука аднялася.
  • Ногі адняліся.

|| незакончанае трыванне: аднімацца і адымацца.

адняць

адняць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аддзяліць ад чаго-н., адвесці ўбок.

    • А. драбіны ад сцяны.
  2. Тое, што і ампутаваць.

    • А. хвораму нагу.
  3. Паменшыць лік на некалькі адзінак.

    • Ад пяці а. два.
  4. Прымусіць патраціць час, сілы і пад.

    • Нарада адняла цэлы дзень.
  5. безасабовая форма, што. Паралізаваць, пазбавіць здольнасці гаварыць, хадзіць і пад.

    • Адняло мову.
    • Адняло ногі.
  6. Перастаць карміць малаком маці, адвучыць ад грудзей.

    • А. дзіця ад грудзей.

|| незакончанае трыванне: аднімаць і адымаць.

|| назоўнік: адніманне і адыманне.

адобрыць

адобрыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прызнаць добрым, правільным.

  • А. работу арганізацыі.
  • А. праект пастановы.

|| незакончанае трыванне: адабраць і адобрываць.

|| назоўнік: адабрэнне.

адозва

адозва назоўнік | жаночы род

Пісьмовы ці вусны зварот з заклікам да каго-н.

  • Паставіць подпісы пад адозвай за мір.
адолець

адолець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перамагчы ў барацьбе, асіліць.

    • А. ворага.
  2. пераноснае значэнне: Пераадолець якія-н. цяжкасці, перашкоды, справіцца з чым-н., перасіліць у сабе якія-н. пачуцці, жаданні і пад.

    • А. курс фізікі.
    • А. цяжкі экзамен.
  3. пераноснае значэнне: Пра які-н. стан: цалкам ахапіць.

    • Клопаты адолелі яго.
  4. Дакучаючы, замучыць, пазбавіць спакою (размоўнае).

    • Машкара адолела, няма жыцця.

|| незакончанае трыванне: адольваць.

|| назоўнік: адольванне.

|| назоўнік: адоленне.

адонак

адонак назоўнік | мужчынскі род

Подсціл з галля, жэрдак, на які кладуць стог; стажар’е.

адораны

адораны прыметнік

Здольны да чаго-н., таленавіты.

  • А. хлопец.

|| назоўнік: адоранасць.