Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
абязволіць

абязволіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пазбавіць волі; зрабіць бязвольным.

  • А. чалавека.

|| незакончанае трыванне: абязвольваць.

абязгрошаць

абязгрошаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Застацца без грошай.

  • А. у дарозе.
абязгрошыць

абязгрошыць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пакінуць без грошай; пазбавіць грошай.

|| незакончанае трыванне: абязгрошваць.

абязгучыць

абязгучыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пазбавіць гучання.

|| незакончанае трыванне: абязгучваць.

абяздолець

абяздолець дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць абяздоленым, няшчасным.

абяздоліць

абяздоліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць няшчасным, пазбавіўшы самага неабходнага.

  • Вайна абяздоліла многіх людзей.

|| незакончанае трыванне: абяздольваць.

абяззброіць

абяззброіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адабраць зброю, зрабіць бяззбройным.

    • А. канвой.
  2. пераноснае значэнне: Пазбавіць магчымасці і жадання пярэчыць, супраціўляцца чаму-н.

    • Спакойнасць яго мяне абяззброіла.

|| незакончанае трыванне: абяззбройваць.

абяззубець

абяззубець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Страціць зубы.

  • Абяззубеў пад старасць.
абязлесець

абязлесець дзеяслоў | закончанае трыванне

Страціць лясы, стаць бязлесным.

  • Абязлеселі нашы мясціны.
абязлесіць

абязлесіць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Пазбавіць лясоў, зрабіць бязлесным.

абязлюдзелы

абязлюдзелы прыметнік

Які стаў бязлюдным, пустэльным.

  • Абязлюдзелая вёска.
абязлюдзець

абязлюдзець дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць бязлюдным, пустэльным.

  • Пляж абязлюдзеў.
абязлюднець

абязлюднець дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і абязлюдзець.

абязлічка

абязлічка назоўнік | жаночы род

Няправільная арганізацыя працы, пры якой адсутнічае асабістая адказнасць за даручаную справу.

  • Пакончыць з абязлічкай.
абязлічыць

абязлічыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Паставіць у такія ўмовы, пры якіх ніхто асабіста не адказвае за справу.

|| незакончанае трыванне: абязлічваць.

абязрыбець

абязрыбець дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць бязрыбным.

  • Возера абязрыбела.
абяліць

абяліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць белым.

    • А. дрэвы ў садзе.
  2. Зняць скуру з забітай жывёліны (размоўнае).

    • А. барана.
  3. Зняць кару з дрэва.

    • А. ліпу.
  4. пераноснае значэнне: Апраўдаць каго-н., зняць падазрэнне.

    • Цяжка а. таго, хто сам сябе ачарніў.

|| незакончанае трыванне: абельваць і абяляць.

абярнуцца

абярнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Паваліцца на бок, перакуліцца.

    • Воз з сенам абярнуўся.
  2. Павярнуць галаву, тулава назад, аглянуцца.

    • А. на знаёмы голас.
  3. Схадзіць, з’ездзіць куды-н. і вярнуцца назад; справіцца (размоўнае).

    • За гадзіну можна два разы а.
  4. пераноснае значэнне Ператварыцца ў новую якасць, змяніцца; нечакана набыць іншы напрамак, сэнс.

    • Гора абярнулася ў радасць.
    • Хто ведае, як усё абернецца.
  5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

    • А. дрэвам.
  6. Зрабіць абарот (пра капітал, грошы).

    • Капітал абярнуўся ў адзін год.
  7. Змяніць веру.

    • А. ў іншую веру.

|| незакончанае трыванне: абарочвацца.

абярнуць

абярнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Паваліць на бок, перакуліць; разліць што-н., перакуліўшы пасудзіну.

    • А. воз са снапамі.
    • А. збан з малаком.
  2. Павярнуць назад ці ўбок.

    • А. твар да суседа.
  3. Накіраваць, пусціць у абарот.

    • А. капітал.
  4. Ператварыць, змяніць, перавесці адну якасць у другую.

    • Ужарт здарэнне а.
  5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

    • А. у воўка.
    • А. у камень.
  6. Схіліць да чаго-н.

    • А. у сваю веру.
  7. Прыдаць іншы напрамак, змяніць (пра ход якой-н. справы, пра абставіны).

    • А. справу на сваю карысць.

|| незакончанае трыванне: абарочваць.

абярэмак

абярэмак назоўнік | мужчынскі род

Ноша ў такім памеры (аб’ёме), якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; ахапак, бярэма.

  • Цягалі сена віламі і абярэмкамі.
  • Схапіць у а. (абхапіўшы рукамі).
  • А. дроў.
  • А. саломы.
абясколерыцца

абясколерыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць бясколерным, менш яркім па афарбоўцы.

    • Тканіна абясколерылася.
  2. пераноснае значэнне: Страціць яркія індывідуальныя асаблівасці, стаць невыразным.

|| незакончанае трыванне: абясколервацца.

абясколерыць

абясколерыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць бясколерным, зменшыць яркасць афарбоўкі.

    • А. тканіну.
  2. пераноснае значэнне: Пазбавіць яркіх індывідуальных асаблівасцей, зрабіць невыразным.

|| незакончанае трыванне: абясколерваць.

|| назоўнік: абясколерванне.

|| назоўнік: абясколеранне.

абяскровець

абяскровець дзеяслоў | закончанае трыванне

Страціць многа крыві.

|| назоўнік: абяскроўленне.

абяскровіць

абяскровіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выпусціць усю кроў або многа крыві.

  2. пераноснае значэнне: Зрабіць бяссільным, нежыццяздольным.

|| незакончанае трыванне: абяскроўліваць.

|| назоўнік: абяскроўліванне.

абяскрыліць

абяскрыліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адарваць, адрэзаць крылы, пазбавіць магчымасці лятаць.

  2. пераноснае значэнне: Пазбавіць творчых сіт, натхнення.

    • А. дух паэта.

|| незакончанае трыванне: абяскрыльваць.

абяспамяцець

абяспамяцець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Страціць памяць.

  • Абяспамяцеў пад старасць.
абясплодзець

абясплодзець дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць бясплодным.

абясплодзіць

абясплодзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць бясплодным.

  • А. глебу.

|| незакончанае трыванне: абясплоджваць.

|| назоўнік: абясплоджванне.

абясславіць

абясславіць дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне

Зняславіць, зняважыць, зганьбаваць.

  • Злыя языкі абясславілі чалавека.

|| незакончанае трыванне: абясслаўліваць.

абяссмерціць

абяссмерціць дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне

Зрабіць незабыўным у памяці народа, праславіць.

  • А. імя паэта.
абяссэнсіць

абяссэнсіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пазбавіць сэнсу што-н., зрабіць бяссэнсавым.

  • А. слова.

|| незакончанае трыванне: абяссэншваць.

|| назоўнік: абяссэншванне.

абяссілець

абяссілець дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і знясілець.

  • Хворы зусім абяссілеў.

|| назоўнік: абяссіленне.

абяссіліць

абяссіліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць бяссільным.

  • Хвароба яго абяссіліла.

|| незакончанае трыванне: абяссільваць.

|| назоўнік: абяссільванне.

абястлусціць

абястлусціць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Выдаліць тлушч, тлушчавыя рэчывы.

  • А. гліну.

|| незакончанае трыванне: абястлушчваць.

|| назоўнік: абястлушчванне.

абясхлебець

абясхлебець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Застацца без хлеба.

абясхлебіць

абясхлебіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пазбавіць хлеба.

абясцэніцца

абясцэніцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Страціць каштоўнасць.

  • Грошы абясцэніліся.

|| незакончанае трыванне: абясцэньвацца.

абясцэніць

абясцэніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пазбавіць каштоўнасці.

  • А. тавар.

|| незакончанае трыванне: абясцэньваць.

|| назоўнік: абясцэньванне.

|| назоўнік: абясцэненне.

абясшкодзіць

абясшкодзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць бясшкодным.

  • А. бомбу.

|| незакончанае трыванне: абясшкоджваць.

|| назоўнік: абясшкоджванне.

|| назоўнік: абяскоджанне.

абяцанка

абяцанка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Абяцанне (часцей нявыкананае).

  • Абяцанка — цацанка, а дурню радасць (прыказка).
  • Карміць абяцанкамі каго (размоўнае неадабральнае) — даваць абяцанні зрабіць што-н., але не выконваць іх.
абяцанне

абяцанне назоўнік | ніякі род

Добраахвотнае абавязацельства зрабіць што-н.

  • Выконваць абяцанні.
  • Парушаць а.
  • Узяць а. з каго-н.
абяцацца

абяцацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае і незакончанае трыванне

Тое, што і абяцаць (у 1 знач.).

  • Абяцаўся прыехаць у госці.
абяцаць

абяцаць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Даць (даваць) якое-н. абяцанне.

    • Абяцалі прыняць на працу.
  2. незак. Падаваць надзеі на што-н., выклікаць якія-н. спадзяванні.

    • Вечар абяцае быць цёплым.

|| закончанае трыванне: паабяцаць.

абібок

абібок назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае

Гультай, лежабок, лайдак.

  • А. заўсёды шукае лёгкай работы.

|| прыметнік: абібоцкі.

абібоцтва

абібоцтва назоўнік | ніякі род | размоўнае | пагардлівае

Гультайства.

  • Абібоцтвам сям’ю не накорміш.
абівальшчык

абівальшчык назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па абіўцы мэблі.

|| жаночы род: абівальшчыца.

абірала

абірала назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Той, хто бессаромна, нахабна абірае каго-н.

  • Нарэшце а. дабраў свайго.
абіралаўка

абіралаўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і абдзіралаўка.

абіраны

абіраны прыметнік

  1. Ачышчаны ад лупін.

    • Абіраная бульба.
  2. Зняты з дрэва.

    • Абіраныя яблыкі.
абіркі

абіркі назоўнік

Адходы пасля ачысткі, абабірання бульбы, пладоў і пад., адкіды ад чаго-н.