Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
абшмуляць

абшмуляць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Шмуляючы, выцерці, падраць (пра вопратку).

    • А. локці.
  2. Тое, што і абмуляць.

    • А. ногі.

|| незакончанае трыванне: абшмульваць.

абшнарыць

абшнарыць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пільна, уважліва абшукаць.

  • А. усе закуткі.

|| незакончанае трыванне: абшнарваць.

абшнырыць

абшнырыць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і абшнарыць.

  • А. усе куткі.

|| незакончанае трыванне: абшнырваць.

абшукаць

абшукаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць вобыск дзе-н., у каго-н.

    • А. кватэру.
    • А. арыштаванага.
  2. Шукаючы, агледзець усё старанна.

    • А. усе кішэні.
    • А. лес.

|| незакончанае трыванне: абшукваць.

абшчына

абшчына назоўнік | жаночы род

  1. Даўней: самакіравальная арганізацыя жыхароў якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі.

    • Сялянская а.
    • Тарадская а.
  2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; садружнасць, брацтва, арганізацыя.

    • А. хрысціян.

|| прыметнік: абшчынны.

абшыванка

абшыванка назоўнік | жаночы род

Лодка з дошак, у адрозненне ад чаўна, які выдзёўбваецца з суцэльнага ствала дрэва.

  • Пераплыць на абшыванцы Дняпро.

|| прыметнік: абшываначны.

абшыць

абшыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прышыць па краях або паверхні; зашыць у што-н.

    • А. паліто футрам.
    • А. пасылку палатном.
  2. Абабіць дошкамі, бляхай і пад.

    • А. хату.
  3. Пашыць адзенне для ўсіх, многіх або ўсё неабходнае для каго-н. (размоўнае).

    • А. усю сям’ю.

|| незакончанае трыванне: абшываць.

|| назоўнік: абшыванне і абшыўка.

|| прыметнік: абшывачны.

  • Абшывачныя матэрыялы.
абшыўка

абшыўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. абшыць.

  2. Тое, чым абшыта што-н.

    • Футравая а.

|| прыметнік: абшывачны.

абшэрхлы

абшэрхлы прыметнік | размоўнае

Крыху абсохлы, зацвярдзелы.

  • Абшэрхлая зямля.
абшэрхнуць

абшэрхнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Крыху абсохнуць зверху, зацвярдзець.

  • Зямля абшэрхла на ветры.
абшэўка

абшэўка назоўнік | жаночы род

Ніжняя прышыўная частка ў адзенні, манжэта.

|| прыметнік: абшэвачны.

абы

абы2 часціца

  1. Надае значэнне непаўнацэннасці дзеянню, прадмету, паслабляе патрабаванні да дзеяння, прадмета.

    • Яму абы сказаць.
  2. Ужыв. ў сказах, якія выражаюць пажаданне чаго-н.

    • Абы яны згадзіліся прыехаць.
абы-адкуль

абы-адкуль прыслоўе

Усё роўна адкуль.

  • Абы-адкуль не браць цытат!
абы-дзе

абы-дзе прыслоўе

Дзе папала, дзе ўздумаецца.

  • Бадзяцца абы-дзе.
абы-калі

абы-калі прыслоўе

Усё роўна калі, хоць калі.

  • Прыходзь абы-калі.
абы-колькі

абы-колькі займеннік

Усё роўна колькі; колькі можна.

абы-куды

абы-куды прыслоўе

Куды папала, куды-небудзь.

  • Ехаць абы-куды.
  • На экскурсію паслалі не абы-куды, а ў сталіцу.
абы-хто

абы-хто займеннік

  1. Хто-н., хто папала, любы, кожны.

    • Гэту работу абы-хто можа зрабіць.
  2. (з адмоўем). Пра асобу, якая чым-н. вьшзяляецца сярод іншых.

    • Ён не абы-хто!
абы-чый

абы-чый займеннік

Чый-н., чый папала.

абы-што

абы-што займеннік

  1. займеннік: няпэўны. Што-н., што папала.

    • Наесца абы-чаго, а потым вярзе абы-што (з народнай творчасці).
  2. у знач. назоўнік: Глупства, абсурд, непатрэбшчына (размоўнае).

    • Пакінь гаварыць абы-што.
абы-як

абы-як прыслоўе

Як папала, неахайна, нядбала.

  • Склалі хату абы-як.
абы-які

абы-які прыметнік | займеннік

  1. Якінебудзь, які папала.

    • Абы-якая замінка яго хвалявала.
  2. Звычайны, усякі (размоўнае).

    • Хадзіць у абы-якіх ботах саромеўся, а на лепшыя грошай не было.
абывацель

абывацель назоўнік | мужчынскі род

  1. Сталы жыхар якой-н. мясцовасці (устарэлае).

    • А. горада.
    • Сельскі а.
  2. Чалавек, які жыве дробнымі асабістымі інтарэсамі.

    • Ператварыцца ў абывацеля.

|| жаночы род: абывацелька.

|| прыметнік: абывацельскі.

  • А. настрой.
абывацельшчына

абывацельшчына назоўнік | жаночы род | пагардлівае

Вузкасць інтарэсаў, коснасць, адсутнасць грамадскага кругагляду.

  • Трапіць у балота абывацельшчыны.
абыграць

абыграць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перамагчы каго-н. у гульні.

    • А. у шахматы.
  2. што. Наладзіць гучанне музычнага інструмента, пайграўшы на ім нейкі час (спецыяльны тэрмін).

    • А. скрыпку.
  3. Выкарыстаць у сваіх мэтах для стварэння большага ўражання (размоўнае).

    • А. слова.

|| незакончанае трыванне: абыгрываць.

абыдзеншчына

абыдзеншчына назоўнік | жаночы род | пагардлівае

Усё звычайнае, шэрае, коснае, пазбаўленае грамадскіх інтарэсаў.

  • Надакучыла а.
абылгаць

абылгаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Узвесці паклёп, абгаварыць каго-н.

  • А. сумленнага чалавека.
абымшыць

абымшыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Перакласці мохам бярвенне ў зрубе; пазатыкаць мохам шчыліны ў сценах.

  • А. хату.
абымшэлы

абымшэлы прыметнік

Які аброс, пакрыўся мохам.

  • Абымшэлая страха.
абымшэць

абымшэць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абрасці мохам.

  • Страха хаты абымшэла.
абыржавелы

абыржавелы прыметнік

Пакрыты ржой, іржавы.

  • Абыржавелае жалеза.
абыржавець

абыржавець дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакрыцца ржой.

  • Металічны дах абыржавеў.
абысці

абысці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прайсці, акружаючы, агібаючы ці абмінаючы каго-, што-н.

    • А. возера.
    • А. фланг праціўніка.
    • А. таварыша па службе (пераноснае значэнне: пакінуць без павышэння).
    • А. вострае пытанне (пераноснае значэнне: наўмысна абмінуць).
    • А. закон (пераноснае значэнне: не прыняць пад увагу).
  2. Прайсці па ўсёй прасторы чаго-н.

    • А. ўсё поле.
  3. Пабываць у многіх месцах, у многіх.

    • А. знаёмых.
    • А. ўсе кватэры.
    • Чутка абышла ўсю вёску (пераноснае значэнне).
  4. Абагнаць, апярэдзіць (размоўнае).

    • А. саперніка ў спартыўных спаборніцтвах.
  5. пераноснае значэнне: каго (што). Ашукаць, перахітрыць (размоўнае).

    • А. начальства.
    • За вярсту абысці каго-што (размоўнае) — не мець жадання сустрэцца з кім-, чым-н., убачыць каго-, што-н.

|| незакончанае трыванне: абыходзіць і абходзіць.

|| назоўнік: абыходжванне, абыход і абход.

абысціся

абысціся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Задаволіцца тым, што ёсць; здолець пажыць без каго-, чаго-н.

    • Без іх абыдземся.
  2. Так ці інакш паставіцца да каго-, чаго-н.

    • А. па-людску з чалавекам.
    • Несправядліва абышліся з супрацоўнікам.
  3. Запатрабаваць пэўных расходаў, якіх-н. затрат.

    • Паліто нядорага абышлося.
    • Паездка на мора абышлася ў капеечку (дорага).
  4. Закончыцца добра, без непрыемнасцей; уладзіцца.

    • Усё абышлося добра.

|| незакончанае трыванне: абыходзіцца і абходзіцца.

|| назоўнік: абыходжанне.

абыход

абыход назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. абысці.

  2. Тое, што і абыходак (у 1 і 3 знач.).

абыходак

абыходак назоўнік | мужчынскі род

  1. Патрэбы штодзённага жыцця.

    • Мець грошы на а.
  2. Неабходныя рэчы, абстаноўка (размоўнае).

    • Купіць а.
  3. Карыстанне, ужытак.

    • Літаратура ўвайшла ў навуковы а.
    • На першы абыходак (размоўнае) — на першы час, на першую патрэбу.
абыходжанне

абыходжанне назоўнік | ніякі род

  1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго-н.

    • Просты ў абыходжанні.
    • Далікатнае а.
  2. Уменне карыстацца чым-н.

    • Умелае а. з інструментам.
абыходзіць

абыходзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. абысці.

  2. пераноснае значэнне, каго-што і без дапаўнення.

    • Кранаць пачуцці, хваляваць, турбаваць.
    • Гэта яго не абыходзіла.
абыходлівы

абыходлівы прыметнік

Ветлівы, далікатны ў абыходжанні.

  • Абыходлівая і ласкавая медсястра.

|| назоўнік: абыходлівасць.

абыякавы

абыякавы прыметнік

Які не выяўляе ніякай цікавасці да каго-, чаго-н., безуважны, раўнадушны да ўсяго.

  • А. да людзей чалавек.
  • Абыякавыя адносіны да працы.

|| назоўнік: абыякавасць.

абюракраціцца

абюракраціцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць бюракратам.

  • Нешта ж ты вельмі хутка абюракраціўся.

|| незакончанае трыванне: абюракрачвацца.

абюракраціць

абюракраціць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Зрабіць бюракратам, бюракратычным.

  • А. работу канцылярыі.

|| незакончанае трыванне: абюракрачваць.

абяднелы

абяднелы прыметнік

Тое, што і збяднелы.

|| назоўнік: абяднеласць.

абядніць

абядніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і збядніць.

  • А. глебу.
  • А. вобраз рамана.

|| незакончанае трыванне: абядняць.

абязболіць

абязболіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць бязбольным.

  • А. зуб замарожваннем.

|| незакончанае трыванне: абязбольваць.

|| назоўнік: абязбольванне.

абязвечыцца

абязвечыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і знявечыцца.

|| незакончанае трыванне: абязвечвацца.

абязвечыць

абязвечыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і знявечыць.

|| незакончанае трыванне: абязвечваць.

абязводзець

абязводзець дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць бязводным.

  • Пустыня абязводзела.
абязводзіць

абязводзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць бязводным.

  • А. драўніну.
  • А. арганізм.

|| незакончанае трыванне: абязводжваць.

|| назоўнік: абязводжванне.

абязволець

абязволець дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць бязвольным; страціць здольнасць валодаць сабою.

  • Без працы чалавек абязволеў.