Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
махровы

махровы прыметнік

  1. Пра кветку: з вялікай колькасцю пялёсткаў.

    • М. мак.
  2. Пра тканіны, вырабы з тканіны з высокім ворсам.

    • М. халат.
  3. пераноснае значэнне: Ярка выражаны з боку якой-н. адмоўнай якасці.

    • М. рэакцыянер.

|| назоўнік: махровасць.

махры

махры назоўнік | мужчынскі род

  1. Свабодна звісаючыя ніткі, шнуркі па краях якой-н. тканіны.

    • Хустка з махрамі.
  2. Пялёсткі ў махровых кветках.

  3. Тонкія адгалінаванні кораня расліны.

махрысты

махрысты прыметнік

  1. З махрамі.

  2. Падобны на шматкі, касмылі па краях чаго-н.

|| назоўнік: махрыстасць.

махіна

махіна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Вялікі, грувасткі прадмет.

махінатар

махінатар назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які займаецца махінацыямі, махляр.

|| жаночы род: махінатарка.

|| прыметнік: махінатарскі.

махінацыя

махінацыя назоўнік | жаночы род

Несумленны спосаб дасягнення чаго-н.; махлярства.

мац

мац размоўнае | выказнік

Ужыв. паводле знач. дзеясл. мацаць.

  • М. у кішэнь, а кашалька як не было.
маца

маца назоўнік | жаночы род

Тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія выпякаюцца, паводле яўрэйскага абраду, да вялікадня.

мацавальшчык

мацавальшчык назоўнік | мужчынскі род

Горнарабочы, спецыяліст па крапяжу.

  • Шахцёр мацавальшчык.
мацаваць

мацаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Трывала прымацоўваць.

  2. Рабіць моцным, узмацняць.

    • М. абарону краіны.
  3. Моцна прывязваць, замацоўваць.

    • М. трос.
  4. Правяраць моц яйка, куштаць (размоўнае).

    • М. яйка.

|| закончанае трыванне: памацаваць.

|| назоўнік: мацаванне.

мацак

мацак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Здаровы, моцны чалавек.

  2. Моцны тытунь, напітак і інш.

мацаць

мацаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Датыкаючыся, распазнаваць што-н., упэўнівацца ў чым-н.

    • М. пульс.
  2. Шукаць вобмацкам.

    • М. ракаў.
  3. пераноснае значэнне, кагошто.

    • Абшукваць промнем пражэктара.

|| назоўнік: мацанне.

мацеркі

мацеркі (мацяркі) назоўнік | размоўнае

Тое, што і маці.

мацнаваты

мацнаваты прыметнік | размоўнае

Даволі моцны.

  • М. мароз.
  • М. чай.
мацнець

мацнець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Узнімацца, дзьмуць больш моцна.

    • Вецер мацнее.
  2. Рабіцца больш моцным, здаровым.

    • Мышцы мацнеюць.
  3. пераноснае значэнне: Станавіцца ўстойлівым.

    • М. духам.
  4. Умацоўвацца эканамічна, арганізацыйна.

    • Год ад году мацнее калгас.
  5. Набірацца моцы ў працэсе прыгатавання (пра віно, чай і пад.).

    • Чай мацнее, калі завараны пастаіць.

|| закончанае трыванне: памацнець.

мацунак

мацунак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Уласцівасць моцнага; моц, трываласць.

    • У віне мацунку 10 градусаў.
    • Мароз набірае м.
  2. Трываласць адзення, абутку, матэрыі.

    • М. матэрыі.
  3. Яда, якой можна падсілкавацца, падмацаваць сілы.

    • Жытні хлеб — здаровы м.
мацыён

мацыён назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Прагулка з мэтай адпачынку.

  • Вячэрні м.

|| прыметнік: мацыённы.

мацюкацца

мацюкацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Лаяцца матам.

|| назоўнік: мацюканне.

мацюкаць

мацюкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Лаяць матам.

мацярык

мацярык назоўнік | мужчынскі род

Вялікая частка сушы, якая абмываецца морамі і акіянамі; кантынент.

|| прыметнік: мацерыковы.

  • М. клімат.
мацярынства

мацярынства назоўнік | ніякі род

  1. Стан жанчыны-маці ў перыяд цяжарнасці, родаў і кармлення дзіцяці.

    • Ахова мацярынства.
  2. Уласцівае маці пачуццё да дзяцей, усведамленне кроўнай сувязі яе з дзецьмі.

    • Пачуццё мярынства.
мацёры

мацёры прыметнік

  1. Сталы, поўны сіл (пра жывёлу).

    • М. воўк.
  2. пераноснае значэнне: Вопытны.

    • М. шпіён.
  3. пераноснае значэнне: Непапраўны, закаранелы.

    • М. бюракрат.

|| назоўнік: мацёрасць.

маці

маці назоўнік | жаночы род

  1. Жанчына ў адносінах да сваіх дзяцей.

    • Родная м.
    • Маці-адзіночка (жанчына, якая выхоўвае самастойна пазашлюбнае дзіця).
    • У чым маці нарадзіла (зусім голы, без ніякага адзення).
  2. Самка ў адносінах да яе дзяцей.

  3. Зварот да старой жанчыны або жанчыны ў гадах.

    • Скажыце, маці, ці далёка Смаргонь?

|| прыметнік: мацярынскі і мацерын.

  • Мацярынская любоў.
  • Мацерына паліто.
мача

мача назоўнік | жаночы род

Вадкасць, што выдзяляецца ныркамі як прадукт абмену рэчываў.

|| прыметнік: мачавы.

  • М. пузыр.
мачагонны

мачагонны прыметнік

Які ўзмацняе выдзяленне мачы.

  • Мачагонныя сродкі.
мачала

мачала назоўнік | жаночы род

Тонкія доўгія палоскі з лубянога слою ліпавай кары, з якіх вырабляюць рагожу, вяроўкі і пад.

|| прыметнік: мачальны.

мачалка

мачалка назоўнік | жаночы род

Пучок мачал або якіх-н. валокнаў для мыцця, змывання гразі і пад.; наогул мяккі выраб, прызначаны для мыцця чаго-н.

|| прыметнік: мачалкавы.

мачалісты

мачалісты прыметнік | размоўнае

Валакністы, падобны да мачалы.

мачанка

мачанка назоўнік | жаночы род

Страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой.

  • М. — нацыянальная страва беларусаў.

|| прыметнік: мачаначны.

мачанне

мачанне назоўнік | ніякі род

  1. гл. мачаць.

  2. Тое, што і мачанка.

мачаха

мачаха (мачыха) назоўнік | жаночы род

Няродная маці, жонка бацькі ў адносінах да яго дзяцей ад папярэдняга шлюбу.

мачаць

мачаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Апускаць у што-н. вадкае або сыпкае.

    • М. бульбу ў скваранае сала.
  2. Вырабляць што-н. апусканнем у які-н. раствор (спецыяльны тэрмін).

    • М. запалкі.

|| аднакратны дзеяслоў: макнуць.

|| назоўнік: мачанне.

мачта

мачта назоўнік | жаночы род

Высокі слуп для парусоў на судне, а таксама збудаванне ў выглядзе слупка для розных мэт.

|| прыметнік: мачтавы.

  • М. лес.
  • М. ліхтар.
мачтавы

мачтавы назоўнік | мужчынскі род

Матрос, які нясе службу на мачце.

мачтоўнік

мачтоўнік назоўнік | мужчынскі род

Лес, прыгодны для мачтаў.

  • М. знаходзіцца пад пільнай аховай.
мачулішча

мачулішча назоўнік | ніякі род

Месца, дзе мочаць лён, каноплі і пад.

мачыльня

мачыльня назоўнік | жаночы род

Тое, што і мачулішча.

мачыцца

мачыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіцца мокрым, прамакаць наскрозь.

    • З-за маленькага шчупачка няварта было м.
  2. Выдзяляць мачу.

|| закончанае трыванне: памачыцца.

мачыць

мачыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць мокрым, вільготным.

    • Дождж мочыць збожжа.
  2. Трымаць што-н. у чым-н. вадкім, прамочваць, насычаць вадкасцю, каб надаць адпаведныя якасці, уласцівасці.

    • М. лён.

|| закончанае трыванне: прымачыць, замачыць і намачыць.

|| назоўнік: намочка.

|| назоўнік: замочванне, замочка і мачэнне.

|| прыметнік: мачыльны.

машбюро

машбюро назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Скарачэнне: машынапіснае бюро.

машкара

машкара назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Мошкі.

  • Балотная м.
машна

машна назоўнік | жаночы род | устарэлае

Мяшочак для грошай, а таксама (пераноснае значэнне, размоўнае) пра грошы, багацце.

  • Набіць машну.
машонка

машонка2 назоўнік | жаночы род | размоўнае

Скураны капшук.

маштаб

маштаб назоўнік | мужчынскі род

  1. Адносіны даўжыні лініі на карце, глобусе, чарцяжы і пад. да яе сапраўднай даўжыні.

    • М. — 25 км у адным сантыметры.
  2. пераноснае значэнне: Размах, значэнне.

    • Шырокі м. будаўнічых работ.
    • У сусветным маштабе.

|| прыметнік: маштабны.

маштабнасць

маштабнасць назоўнік | жаночы род

Уласцівасць маштабнага (у 2 знач.), вялікая глыбіня ахопу чаго-н.

  • М. падзей.
маштак

маштак назоўнік | мужчынскі род

Маларослы, каранасты, прыземісты, але дужы конік.

машына

машына2 (машына-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да машыны, машын (у 1 знач.), напр. машыназабеспячэнне, машыналікавы, машына-гадзіна;
  2. які мае адносіны да машыны, машын (у 3 знач.), напр. машынапракатны, машынаўладальнік.
машынабудаванне

машынабудаванне назоўнік | ніякі род

Галіна прамысловасці, якая вырабляе машыны.

|| прыметнік: машынабудаўнічы.

  • М. завод.
машынабудаўнік

машынабудаўнік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па машынабудаванню.

машыназнаўства

машыназнаўства назоўнік | ніякі род

Навуковая дысцыпліна, якая ўключае ў сябе апісанне і тэорыю машын і механізмаў.

|| прыметнік: машыназнаўчы.