Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
машынальны

машынальны прыметнік

Механічны, аўтаматычны.

  • М. адказ.

|| назоўнік: машынальнасць.

машынапіс

машынапіс назоўнік | мужчынскі род

Друкаванне на пішучай машынцы, а таксама сам тэкст, атрыманы ў выніку друкавання.

|| прыметнік: машынапісны.

  • М. тэкст.
машынка

машынка назоўнік | жаночы род

Механічная прылада для якой-н. работы.

  • Пішучая м.
  • Шыць на машынцы (на швейнай машыне).
  • М. для стрыжкі валасоў.
машынізаваць

машынізаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Укараніць (укараняць) машыны ў вытворчасць.

|| назоўнік: машынізацыя.

машыніст

машыніст назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст, які кіруе ходам машыны.

  • М. паравоза.
  • М. экскаватара.
машыністка

машыністка назоўнік | жаночы род

Жанчына, якая працуе на пішучай машынцы.

маэстра

маэстра назоўнік | мужчынскі род

Ганаровая назва выдатных музыкантаў, жывапісцаў, шахматыстаў.

маяк

маяк назоўнік | мужчынскі род

Вежа з сігнальнымі агнямі на беразе мора або вострава, якія паказваюць шлях караблям.

|| прыметнік: маячны.

маянэз

маянэз назоўнік | мужчынскі род

  1. Соўс з алею, яечнага жаўтка, воцату, гарчыцы і іншых прыпраў.

  2. Халодная страва з рыбы, птушкі, агародніны, залітая такім соўсам.

    • М. з судака.

|| прыметнік: маянэзны.

маярат

маярат назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. У буржуазным грамадстве: парадак атрымання спадчыны, пры якім зямельнае ўладанне пераходзіць старэйшаму сыну або старэйшаму ў родзе.

  2. Нерухомая маёмасць, на якую пашырана такое права.

|| прыметнік: маяратны.

маятнік

маятнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Стрыжань з цяжарам на ніжнім канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане.

    • Насценны гадзіннік з маятнікам.
  2. Рухомае кольца ў ручным ці кішэнным гадзінніку, якое рэгулюе ход.

|| прыметнік: маятнікавы.

маячыць

маячыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Узвышацца над наваколлем.

  • Заводскія трубы маячылі ўдалечыні.
маёліка

маёліка назоўнік | жаночы род

  1. зборны назоўнік: Керамічныя вырабы, пакрытыя непразрыстай палівай.

    • Мастацкая м.
  2. Майстэрства вырабу такіх рэчаў.

    • Займацца маёлікай.

|| прыметнік: маёлікавы.

маёмасць

маёмасць назоўнік | жаночы род

Тое, што належыць каму-н., знаходзіцца ў чыім-н. уладанні; уласнасць.

  • Нерухомая м.
  • Асабістая м.
  • Калгасная м.

|| прыметнік: маёмасны.

маёмны

маёмны прыметнік

Заможны, багаты.

  • Маёмныя класы.
маёнтак

маёнтак назоўнік | мужчынскі род

Зямельнае ўладанне памешчыка.

  • Панскі м.

|| прыметнік: маянтковы.

маёр

маёр назоўнік | мужчынскі род

Афіцэрскае званне або чын рангам вышэйшае за званне капітана, а таксама асоба, якая носіць такое званне.

|| прыметнік: маёрскі.

маёўка

маёўка назоўнік | жаночы род

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі: нелегальны сход рабочых у дзень 1-га Мая.

  2. Вясенняя загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды.

    • Выехаць на маёўку.
маіс

маіс назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і кукуруза.

|| прыметнік: маісавы.

  • М. крухмал.
маўзалей

маўзалей назоўнік | мужчынскі род

Вялікае надмагільнае мемарыяльнае збудаванне.

  • М. Леніна.

|| прыметнік: маўзалейны.

маўзер

маўзер назоўнік | мужчынскі род

Род аўтаматычнага пісталега.

маўклівы

маўклівы прыметнік

  1. Які не любіць многа гаварыць, немнагаслоўны.

    • М. чалавек.
  2. Зразумелы без слоў.

    • Маўклівая згода.

|| назоўнік: маўклівасць.

маўленне

маўленне назоўнік | ніякі род

Здольнасць гаварыць; мова, што гучыць.

  • Невыразнае м.

|| прыметнік: маўленчы.

  • М. апарат.
маўляў

маўляў часціца | размоўнае

Паказвае, што асоба, якая гаворыць, перадае чужыя словы.

  • Сказаў, што заняты, прыходзь, м., заўтра.
  • Дзед ганарыўся галубамі: м. ні ў каго няма такіх разумных птахаў.
маўры

маўры назоўнік | мужчынскі род

Старажытная назва карэннага насельніцтва афрыканскай дзяржавы Маўрытаніі, а таксама сярэдневяковая назва мусульманскага насельніцтва Перынейскага паўвострава і заходняй часткі Паўночнай Афрыкі.

|| жаночы род: маўрытанка.

|| прыметнік: маўрскі і маўрытанскі.

маўчальнік

маўчальнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, які даў зарок маўчання пад уплывам рэлігійных меркаванняў (размоўнае устарэлае).

  2. Пра маўклівага чалавека, а таксама (неадабральнае) пра чалавека, які з меркаванняў асцярогі не выказвае сваёй думкі, адмоўчваецца.

|| жаночы род: маўчальніца.

маўчанка

маўчанка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Дзіцячая гульня, у якой той прайграе, хто першым загаворыць.

  • Гуляць у маўчанку (таксама пераноснае значэнне: маўчаць тады, калі трэба гаварыць, выказваць сваю думку; неадабральнае).
маўчаць

маўчаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Нічога не гаварыць, не падаваць голасу.

    • Слухай і маўчы.
    • Батарэя маўчыць.
  2. Захоўваць што-н. у тайне, не расказваць пра што-н.

    • Аб гэтай справе лепш м.

|| назоўнік: маўчанне.

маўчком

маўчком прыслоўе

Нічога не кажучы, захоўваючы маўчанне.

  • Сядзець м.
маўчок

маўчок назоўнік | мужчынскі род

  1. Маўчанне.

  2. у знач. выказніка: Ні слова, ні гуку (не гаварыць) (размоўнае).

    • Толькі пра гэта м.!
маўчун

маўчун назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Маўклівы, негаваркі чалавек.

|| жаночы род: маўчуха.

мега

мега прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. у мільён разоў больш за асноўную адзінку меры, указаную ў другой частцы слова, напр. мегават, мегагерц, мегаграм, мегатона;
  2. вялікі, вялікіх памераў, напр. мегаліты, мегаспоры.
мегафон

мегафон назоўнік | мужчынскі род

Рупар для ўзмацнення годасу.

  • Гаварыць у м.

|| прыметнік: мегафонны.

мед

мед прыстаўка

Скарачэнне ў знач. медыцынскі, напр. медагляд, меддапамога, медслужба.

медавар

медавар назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст, які займаецца мёдаварэннем.

медаварня

медаварня назоўнік | жаночы род

Памяшканне з адпаведным абсталяваннем для варэння хмельнага напітку.

|| прыметнік: медаварны.

медавуха

медавуха назоўнік | жаночы род | размоўнае

Лёгкі хмельны напітак з мёду.

медагонка

медагонка назоўнік | жаночы род

Машына для адпампоўвання мёду з сотаў.

|| прыметнік: медагоначны.

медазбор

медазбор назоўнік | мужчынскі род

  1. Збор пчоламі нектару з кветак і час такога збору.

  2. Мёд, сабраны пчоламі.

    • Багаты м.

|| прыметнік: медазборны.

медаль

медаль назоўнік | мужчынскі род

Знак у выглядзе круглай металічнай пласцінкі з якім-н. рэльефным адбіткам і надпісам, што выдаецца ва ўзнагароду або ў памяць аб якой-н. падзеі.

  • М. Францыска Скарыны.
  • Залаты м.
  • Памятны м.

Адваротны бок медаля — адмоўны бок якой-н. справы.

|| прыметнік: медальны.

медальер

медальер назоўнік | мужчынскі род

Мастак, які вырабляе формы для манет і медалёў.

|| прыметнік: медальерскі.

медальерны

медальерны прыметнік

Які мае адносіны да працы медальера.

  • Медальернае мастацтва.
медальён

медальён назоўнік | мужчынскі род

Ювелірны выраб авальнай ці круглай формы ў выглядзе футлярчыка, унутр якога можна ўстаўляць фотаздымак або які-н. талісман.

|| прыметнік: медальённы.

медаліст

медаліст назоўнік | мужчынскі род

Той, хто атрымаў медаль ва ўзнагароду за што-н.

|| жаночы род: медалістка.

|| прыметнік: медалісцкі.

меданос

меданос назоўнік | мужчынскі род

  1. Меданосная расліна.

  2. Збор пчоламі нектару з кветак, а таксама час такога збору.

меданосны

меданосны прыметнік

  1. Багаты нектарам.

    • Меданосныя кветкі.
  2. Які ператварае нектар у мёд.

    • Меданосныя пчолы.

|| назоўнік: меданоснасць.

медбрат

медбрат назоўнік | мужчынскі род

Скарачэнне: медыцынскі брат — асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбных установах.

медзведзяня

медзведзяня (медзведзянё) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня мядзведзя.

медзеплавільны

медзеплавільны прыметнік

Які мае адносіны да выплаўкі медзі.

  • М. завод.
медзь

медзь назоўнік | жаночы род

  1. Хімічны элемент, метал чырванавата-жоўтага колеру, вязкі і коўкі.

    • Плаўленая м.
  2. Вырабы з такога металу.

  3. зборны назоўнік: Медныя грошы (размоўнае).

    • Рэшту атрымаў меддзю.

|| прыметнік: медны і медзяны.