Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
марыйцы

марыйцы назоўнік | мужчынскі род

Народ угра-фінскай моўнай групы, які складае карэннае насельніцтва Рэспублікі Марый Эл, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| жаночы род: марыйка.

|| прыметнік: марыйскі.

марылка

марылка назоўнік | жаночы род

  1. Вадкасць, якой насычаюць драўляную паверхню з мэтай афарбоўкі.

  2. Вадкасць, якой мораць насякомых (размоўнае).

марынаваць

марынаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Кансерваваць, нарыхтоўваць што-н. у марынадзе (у 1 знач.).

    • М. грыбы.
  2. пераноснае значэнне: Знарок затрымліваць, адкладваць выкананне чаго-н. (размоўнае).

    • М. справу.

|| закончанае трыванне: замарынаваць.

|| назоўнік: марынаванне.

марынад

марынад назоўнік | мужчынскі род

  1. Соўс з воцату, прыпраў і алею.

  2. звычайна Замарынаваныя прадукты.

|| прыметнік: марынадны.

марыніст

марыніст назоўнік | мужчынскі род

Мастак, які малюе марскія краявіды.

|| жаночы род: марыністка.

марысты

марысты прыметнік | спецыяльны тэрмін

Аддалены ад берагоў у бок адкрытага мора.

марыхуана

марыхуана назоўнік | жаночы род

Наркотык, які здабываецца з індыйскіх канапель.

марыцца

марыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Таміцца, мучыцца.

|| закончанае трыванне: намарыцца.

марыць

марыць2 дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Труціць, знішчаць.

    • М. прусакоў.
  2. Мучыць, мардаваць.

    • М. голадам.
  3. пераноснае значэнне: Даводзіць да знямогі ад смеху.

    • М. смешнымі апавяданнямі.
  4. Трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру і моцнасці.

    • М. дуб.

Сон морыць каго (разм.) — вельмі хочацца спаць.

|| закончанае трыванне: замарыць, памарыць і умарыць.

марыянетачны

марыянетачны прыметнік

  1. З удзелам марыянетак (у 1 знач.).

    • М. тэатр.
  2. пераноснае значэнне: Які не мае самастойнасці, а слепа выконвае чыю-н. волю.

    • М. ўрад.
марыянетка

марыянетка назоўнік | жаночы род

  1. Лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання.

    • Тэатр марыянетак.
  2. пераноснае значэнне: Пра чалавека, урад, які слепа дзейнічае па ўказцы, па волі іншых.

марэна

марэна2 назоўнік | жаночы род

Травяністая расліна, з каранёў якой здабываецца чырвоная фарба.

|| прыметнік: марэнавы.

марэнга

марэнга прыметнік | нязменнае

Чорны з шэрым адценнем.

  • Касцюм м.
маса

маса назоўнік | жаночы род

  1. Адна з асноўных фізічных характарыстык матэрыі, якая вызначае яе інертныя і гравітацыйныя ўласцівасці (спецыяльны тэрмін).

    • Адзінка масы.
  2. Цестападобнае бясформеннае рэчыва, густая сумесь.

    • Расплаўленая м. чыгуну.
    • Сырковая м.
  3. Сукупнасць чаго-н., а таксама што-н. вялікае, сканцэнтраванае ў адным месцы.

    • Паветраныя масы.
  4. Мноства, вялікая колькасць каго-, чаго-н. (размоўнае).

    • М. народу.
  5. множны лік: Шырокія колы працоўнага насельніцтва.

    • Воля мас.
масавы

масавы прыметнік

  1. Такі, у якім удзельнічае вялікая колькасць людзей.

    • М. гераізм савецкіх воінаў.
  2. Які выпускаецца ў вялікай колькасці.

    • Масавая вытворчасць тэлевізараў.
  3. Прызначаны для шырокіх мас.

    • Тавары масавага ўжытку.
  4. Які належыць да шырокіх колаў насельніцтва.

    • М. чытач.

|| назоўнік: масавасць.

масавік

масавік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто вядзе работу з масамі, сярод мас, арганізоўвае масавыя гульні, танцы, гутаркі.

масаж

масаж назоўнік | мужчынскі род

Расціранне цела з лячэбнай мэтай.

  • М. твару.

|| прыметнік: масажны.

масажаваць

масажаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіць масаж.

  • М. хвораму руку.

|| назоўнік: масажаванне.

масажыст

масажыст назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па масажу.

|| жаночы род: масажыстка.

|| прыметнік: масажысцкі.

маска

маска назоўнік | жаночы род

  1. Накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар з выразам для вачэй, а таксама чалавек у такой накладцы. Навагодняя м.

    • М. зайца.
    • Скінуць маску (пераноснае значэнне: паказаць сваю сапраўдную сутнасць).
  2. пераноснае значэнне: Прытворства, якое скрывае сутнасць каго-, чаго-н.

    • Пакрывацца маскай.
  3. Злепак з гіпсу, зняты з твару нябожчыка.

  4. Засцерагальная накладка на твар.

    • Супрацьгазавая м.
  5. У касметыцы: слой накладзенага на твар лекавага саставу, крэму і пад. (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: маскавы.

маскарад

маскарад назоўнік | мужчынскі род

  1. Баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах.

    • Навагодні м.
  2. пераноснае значэнне: Прытворства, падман.

|| прыметнік: маскарадны.

маскатэль

маскатэль назоўнік | жаночы род | устарэлае | зборны назоўнік

Хімічныя рэчывы (фарбы, клей і інш.) як прадмет гандлю.

|| прыметнік: маскатэльны.

  • Маскатэльныя тавары.
маскіраваць

маскіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Апранаць каго-н. у маскарадны касцюм, надзяваць маску.

  2. Рабіць каго-, што-н. нябачным для каго-н.

    • М. танкі.
    • М. свой намер (пераноснае значэнне).

|| закончанае трыванне: замаскіраваць.

|| зваротны стан: маскіравацца.

|| закончанае трыванне: замаскіравацца.

|| назоўнік: маскіроўка.

|| прыметнік: маскіровачны.

  • М. халат.
маскіроўка

маскіроўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. маскіраваць.

  2. Тое, чым маскіруюць, маскіруюцца.

    • Зняць маскіроўку.
маскіт

маскіт назоўнік | мужчынскі род

  1. Крывасоснае паўднёвае насякомае атрада двухкрылых.

  2. множны лік: Быстраходныя ваенныя караблі, прызначаныя для баявых дзеянняў вялікімі групамі (размоўнае спецыяльны тэрмін:).

|| прыметнік: маскітны.

масла

масла2 (масла-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да масла, напр. маслаадстойнік, маслабак, масла-бензінавы, маслаёмістасць, маслазаправачны, маслазбівальны, масла-малочны, масланаліўны, маслапомпа, маслараспыляльнік, масласепаратар, маслафасовачны.

маслабойка

маслабойка назоўнік | жаночы род

Апарат для збівання жывёльнага масла.

маслабойны

маслабойны прыметнік

Звязаны з вырабам жывёльнага масла.

  • М. завод.
маслабойня

маслабойня назоўнік | жаночы род

Прадпрыемства па вырабу жывёльнага масла.

маслазавод

маслазавод назоўнік | мужчынскі род

Завод, які вырабляе харчовае масла.

маслароб

маслароб назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па вырабу масла.

масларобства

масларобства назоўнік | ніякі род

  1. Працэс перапрацоўкі малака ў масла.

  2. Галіна малочнай прамысловасці па вырабу жывёльнага масла.

|| прыметнік: масларобны.

маслены

маслены прыметнік

  1. гл. масла.

  2. Які працуе на масле.

    • М. выключацель.
  3. Намазаны, насычаны маслам.

    • М. блін.
  4. пераноснае значэнне: Ліслівы, падлізлівы.

    • Масленыя словы.
  5. пераноснае значэнне: Юрлівы (пра вочы, позірк).

    • Масленая нядзеля — масленіца.
масленіца

масленіца2 назоўнік | жаночы род

Старажытнае славянскае свята провадаў зімы, ад якога захаваўся звычай пячы бліны і весяліцца.

  • Не жыццё, а м. (аб добрым, забяспечаным жыцці; размоўнае).

|| прыметнік: масленічны.

масляк

масляк назоўнік | мужчынскі род

Грыб з жоўта-карычневай слізістай шапкай.

масляністы

масляністы прыметнік

  1. У склад якога ўваходзіць масла.

    • Масляністая вадкасць.
  2. Які мае мяккі бляск.

    • Масляністыя вочы (пераноснае значэнне).

|| назоўнік: масляністасць.

маслёнка

маслёнка назоўнік | жаночы род

  1. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла.

    • Напіцца маслёнкі.
  2. Пасудзіна для змазачнага масла.

масліна

масліна назоўнік | жаночы род

Аліўкавае дрэва, а таксама яго плод.

|| прыметнік: маслінавы.

  • М. гай.
  • Сячейства маслінавых (назоўнік).
масліцца

масліцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Блішчаць, ільсніцца (пра вочы, твар).

масліць

масліць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Намазваць маслам, класці масла ў ежу.

  • М. кашу.

|| закончанае трыванне: намасліць і памасліць.

масніца

масніца назоўнік | жаночы род

Тое, што і маснічына.

маснічына

маснічына назоўнік | жаночы род

Дошка ў падлозе або ў якім-н. драўляным насціле.

масон

масон назоўнік | мужчынскі род

Паслядоўнік масонства, член масонскай ложы.

|| прыметнік: масонскі.

масонства

масонства назоўнік | ніякі род

Рэлігійна-філасофская плынь з містычнымі абрадамі, якая злучала задачы духоўнага самаўдасканалення з рэакцыйнымі поглядамі ў палітыцы.

|| прыметнік: масонскі.

  • М. рух.
масоўка

масоўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі: тайны сход рэвалюцыйна настроеных рабочых.

    • Сабрацца на масоўку.
  2. Масавая сцэна (у кіно, тэатры).

    • Артыст, заняты ў масоўцы.
маставая

маставая назоўнік | жаночы род

Брукаваная або пакрытая асфальтам праезджая частка вуліцы.

маставік

маставік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па будаўніцтву мастоў.

мастадонт

мастадонт назоўнік | мужчынскі род

Вялізная дапатопная млекакормячая жывёліна атрада хобатных.

  • Не чалавек, а м. (пра каго-н. вялікага і нязграбнага).

|| прыметнік: мастадонтавы.

мастак

мастак назоўнік | мужчынскі род

  1. Работнік мастацтва, жывапісец.

    • М.-дэкаратар.
  2. Чалавек, які творча працуе ў якой-н. галіне мастацтва.

    • М. слова.
  3. пераноснае значэнне: Той, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў якой-н. справе.

    • М. рабіць чучалы птушак.

|| жаночы род: мастачка.

|| прыметнік: мастацкі.

мастапоезд

мастапоезд назоўнік | мужчынскі род

Спецыяльны поезд для рамонту і будаўніцтва мастоў і пуцеправодаў.