Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
марнавацца

марнавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Траціцца без карысці, прападаць.

    • Марнуюцца сілы.
  2. Тое, што і мардавацца (у 2 знач,).

    • М. ў турме.

|| закончанае трыванне: змарнавацца.

марнаваць

марнаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Траціць без карысці, марнатравіць.

    • М. час.
  2. Мучыць, стамляць.

    • М. людзей.

|| закончанае трыванне: змарнаваць.

|| назоўнік: марнаванне.

марнаслоўе

марнаслоўе назоўнік | ніякі род

Пустая размова, пустаслоўе.

|| прыметнік: марнаслоўны.

марнатравец

марнатравец назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто неразумна, марна траціць што-н.

  2. Гультай.

|| жаночы род: марнатраўка.

|| прыметнік: марнатраўскі.

марнатравіць

марнатравіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што марнаваць (у 1 знач.).

  • М. час.
марнатраўны

марнатраўны прыметнік

Уласцівы марнатраўцу, які многа, без патрэбы траціць што-н.

  • Марнатраўнае жыццё.
марнатраўства

марнатраўства назоўнік | ніякі род

Неразумная, марная трата чаго-н.

  • Выкараняць м.
марнець

марнець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Засыхаць, чахнуць, чэзнуць.

    • Сад марнее без дажджу.
    • М. ад нуды.
  2. Занепадаць, марна прападаць.

    • Марнее зямля.

|| закончанае трыванне: змарнець.

марны

марны прыметнік

  1. Дарэмны, бескарысны.

    • Марныя намаганні.
  2. Змарнелы, чэзлы, худасочны.

    • М. конік той ледзь цягне.

|| назоўнік: марнасць.

марожанае

марожанае назоўнік | ніякі род

Замарожаная салодкая ежа са смятанкі, пладова-ягаднага соку.

марожаншчык

марожаншчык назоўнік | мужчынскі род

Прадавец марожанага.

|| жаночы род: марожаншчыца.

марожаны

марожаны прыметнік

  1. Які падвергся замарожванню.

    • Марожаная рыба.
  2. Папсаваны марозам, мёрзлы.

    • Марожаная бульба.
марожаніца

марожаніца назоўнік | жаночы род

Прыбор для прыгатавання марожанага.

мароз

мароз назоўнік | мужчынскі род

  1. Моцны холад, сцюжа.

    • М. бярэцца нанач.
    • Дваццаць градусаў марозу (ніжэй нуля).
  2. множны лік: Вельмі халоднае надвор’е.

    • Трашчаць маразы.

|| памяншальная форма: марозік.

|| прыметнік: марозны.

марозатрывалы

марозатрывалы прыметнік

Які не траціць сваіх уласцівасцей ад марозу.

  • М. бетон.

|| назоўнік: марозатрываласць.

марозаўстойлівы

марозаўстойлівы прыметнік

Здольны пераносіць моцны мароз.

  • Марозаўстойлівыя расліны.

|| назоўнік: марозаўстойлівасць.

марозіць

марозіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Нішчыць холадам, марозам.

    • М. прусакоў.
  2. Моцна ахалоджваць, замарожваць што-н.

    • М. яблыкі.
  3. безасабовая форма: Пра марозную, халодную пагоду.

    • З раніцы марозіць.

|| прыметнік: маразільны.

марока

марока назоўнік | жаночы род | размоўнае

Аб чым-н. блытаным, незразумелым.

  • З гэтай справай адна м.
марочыць

марочыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Уводзіць у зман, абдурваць каго-н.

  • М. людзей.
  • М. галаву каму-н. (абманваць, збіваць з толку).

|| закончанае трыванне: абмарочыць, замарочыць і замарачыць.

марошка

марошка назоўнік | жаночы род

Балотная расліна з аранжавымі духмянымі ядомымі ягадамі, а таксама яе ягады.

  • Спелая м.

|| прыметнік: марошкавы.

марсельеза

марсельеза назоўнік | жаночы род

Песня, якая была складзена ў 1792 г. у час Французскай буржуазнай рэвалюцыі і якая потым стала нацыянальным гімнам Францыі.

мартышка

мартышка назоўнік | жаночы род

Маленькая малпа з доўгімі заднімі нагамі, доўгім хвастом і вузканосай мордай.

|| прыметнік: мартышчын.

  • Мартышчына праца (пераноснае значэнне: пра марную, бескарысную працу).
мартэн

мартэн назоўнік | мужчынскі род

Мартэнаўская печ.

|| прыметнік: мартэнаўскі.

мартэнаўскі

мартэнаўскі прыметнік

  1. гл. мартэн.

  2. Які мае адносіны да выплаўкі сталі ў спецыяльных полымных печах.

    • Мартэнаўская сталь.
    • Мартэнаўская печ (полымная печ для вытворчасці сталі з чыгуну і стальнога лому).
маруда

маруда назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Чалавек, які любіць корпацца, вельмі павольна ўсё робіць.

марудзіць

марудзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіць што-н. вельмі павольна, доўга не пачынаць якой-н. справы.

  • М. з вырашэннем пытання.
марудлівы

марудлівы прыметнік

Які павольна, без паспешлівасці робіць што-н.

|| назоўнік: марудлівасць.

марудны

марудны прыметнік

  1. Павольны, непаваротлівы; процілегласць хуткі.

    • Марудная хада.
    • Марудна (прыслоўе) пісаць.
  2. Карпатлівы.

    • Марудная праца.

|| назоўнік: маруднасць.

марфалогія

марфалогія назоўнік | жаночы род

  1. У назвах некаторых прыродазнаўчых навук: будова і форма.

    • М. чалавека.
    • М. жывёл.
    • М. раслін.
    • М. глебы.
  2. Раздзел граматыкі — навука аб часцінах мовы, аб іх катэгорыях і аб формах слоў.

    • Спецыяліст па марфалогіі.
  3. Сістэма часцін мовы, іх катэгорый і форм слоў.

    • Апісанне марфалогіі беларускай мовы.

|| прыметнік: марфалагічны.

марфаналогія

марфаналогія назоўнік | жаночы род

Раздзел мовазнаўства — навука аб фанемнай будове слоў і марфем.

|| прыметнік: марфаналагічны.

марфема

марфема назоўнік | жаночы род

У граматыцы: значымая частка слова (корань, прыстаўка, суфікс).

|| прыметнік: марфемны.

марфін

марфін назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і морфій.

|| прыметнік: марфінны.

марфінізм

марфінізм назоўнік | мужчынскі род

Нездаровая цяга да морфію як наркотыку.

марфініст

марфініст назоўнік | мужчынскі род

Той, хто пакутуе марфінізмам.

|| жаночы род: марфіністка.

|| прыметнік: марфінісцкі.

марцовы

марцовы прыметнік

Марцовы кавалер (размоўнае жартаўлівае) — стары валацуга, які любіць заляцацца да жанчын.

марцыпан

марцыпан назоўнік | мужчынскі род

Кандытарскі выраб з міндальнага цеста.

|| прыметнік: марцыпанавы.

  • Марцыпанавыя цукеркі.
марціра

марціра назоўнік | жаночы род

Караткаствольная артылерыйская гармата.

|| прыметнік: марцірны.

марціралог

марціралог назоўнік | мужчынскі род

  1. Зборнік сярэдневяковых аповесцей пра хрысціянскіх мучанікаў.

  2. Спіс ахвяр без віны замучаных, пакараных смерцю.

марш

марш3 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Частка лесвіцы паміж дзвюма пляцоўкамі.

  • Лесвіца ў тры маршы.
маршавы

маршавы прыметнік

  1. гл. марш.

  2. Які адпраўляецца для папаўнення дзеючай арміі з запасных войск.

    • Маршавая рота.
маршал

маршал назоўнік | мужчынскі род

Воінскае званне, вышэйшае за генеральскае, якое прысвойваецца за выдатныя заслугі ў кіраўніцтве войскамі, а таксама асоба, якая мае такое званне.

  • М. бранятанкавых войск.
  • Галоўны м. авіяцыі.

|| прыметнік: маршальскі.

маршалак

маршалак назоўнік | мужчынскі род

  1. Прадвадзіцель дваранства.

  2. Старшыня сейма ў Польшчы.

маршрут

маршрут назоўнік | мужчынскі род

  1. Шлях руху.

    • Турысцкі м.
  2. Таварны цягнік, які ідзе да месца прызначэння без змены саставу і вагі грузу (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: маршрутны.

  • Маршрутнае таксі.
маршчак

маршчак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і маршчына.

маршчына

маршчына назоўнік | жаночы род

Складка, згіб на скуры твару, а таксама няроўнасць на паверхні чаго-н.

|| памяншальная форма: маршчынка.

маршчыністы

маршчыністы прыметнік

Пакрыты маршчынамі.

  • М. лоб.

|| назоўнік: маршчыністасць.

маршчыніцца

маршчыніцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і моршчыцца (у 3 знач.).

маршчыніць

маршчыніць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Утвараць маршчыны на твары.

  • М. лоб.
  • Хвалі маршчыняць ваду (пераноснае значэнне).
маршыраваць

маршыраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Крочыць, ісці па-ваеннаму.

|| закончанае трыванне: прамаршыраваць.

|| назоўнік: маршыроўка і маршыраванне.

марыва

марыва назоўнік | ніякі род

  1. Прывід, здань.

  2. Туман, непразрыстасць паветра, смуга.

|| прыметнік: марыўны.