Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
малпаваць

малпаваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Крыўляцца, пераймаць чые-н. рухі, міміку і пад.

|| назоўнік: малпаванне.

малпападобны

малпападобны прыметнік

Які з выгляду нагадвае малпу.

  • М. твар.

|| назоўнік: малпападобнасць.

малпоўня

малпоўня назоўнік | жаночы род

Памяшканне для малпаў.

малпяня

малпяня (малпянё) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня малпы.

малы

малы2 назоўнік | мужчынскі род

Дзіця.

  • Падвезці малых у школу.

|| жаночы род: малая.

малыш

малыш назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Маленькі хлопчык.

|| жаночы род: малышка.

|| прыметнік: малышовы.

мальберт

мальберт назоўнік | мужчынскі род

Падстаўка для падрамніка з палатном, на якой мастакі пішуць карціны.

|| прыметнік: мальбертны.

мальва

мальва назоўнік | жаночы род

Травяністая расліна сямейства мальвавых з вялікімі яркімі кветкамі.

  • Чырвоныя мальвы.

|| прыметнік: мальвавы.

  • Сямейства мальвавых (назоўнік).
малюнак

малюнак назоўнік | мужчынскі род

  1. Карціна, ілюстрацыя, рысунак.

    • Кніжка з малюнкамі.
  2. пераноснае значэнне: Тое, што можна ўявіць у канкрэтных вобразах.

    • Малюнкі роднага краю.
  3. У літаратуры: славеснае апісанне жыццёвых з’яў.

    • Апавяданне дае яркі м. жыцця дарэвалюцыйнай вёскі.

|| прыметнік: малюначны.

малюсенкі

малюсенкі прыметнік

Вельмі маленькі.

  • М. вожык.
малюск

малюск назоўнік | мужчынскі род

Беспазваночная жывёпіна, мяккае цела якой пакрыта ракавінай.

  • Марскія. малюскі.

|| прыметнік: малюскавы.

малявальны

малявальны прыметнік

  1. Які служыць для размалёўвання (спецыяльны тэрмін).

    • М. трафарэт.
  2. Прызначаны для малявання.

    • М. альбом.
малявальшчык

малявальшчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Мастак, які валодае майстэрствам малюнка.

  2. Мастак-графік, які выконвае мшіюнкі алоўкам, пяром.

  3. Рабочы, які пакрывае фарбай што-н.

|| жаночы род: малявальшчыца.

маляваны

маляваны прыметнік

  1. Рысаваны алоўкам, пяром.

  2. Пафарбаваны.

    • Маляваныя дзверы.
    • Маляваная красуня — вельмі прыгожая жанчына.
маляваць

маляваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Адлюстроўваць фарбамі.

    • М. карціну.
  2. Тое, што і рысаваць.

    • М. на асфальце.
  3. Пакрываць фарбай.

    • М. паркан.
  4. пераноснае значэнне: Расказваць пра што-н., апісваць што-н.

    • М. сялянскі быт.

|| закончанае трыванне: намаляваць.

|| назоўнік: маляванне.

  • Урок малявання.
маляр

маляр назоўнік | мужчынскі род

Рабочы, які фарбуе будынкі, памяшканні, парканы і пад.

|| жаночы род: малярня.

|| прыметнік: малярскі.

малярны

малярны прыметнік

Звязаны з работай маляра.

  • Малярныя работы.
малярык

малярык назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек, які хварэе на малярыю.

малярыя

малярыя назоўнік | жаночы род

Інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца некаторымі відамі камароў і суправаджаецца прыступамі ліхаманкі (у 1 знач.).

|| прыметнік: малярыйны.

  • М. камар.
маляўка

маляўка назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і малёк.

  2. пераноснае значэнне: Пра чалавека маленькага росту або пра дзіця (размоўнае іранічны сэнс).

маляўнічы

маляўнічы прыметнік

Вельмі прыгожы, захапляючы сваёй прыгажосцю.

  • Панямонне — м. куток Беларусі.

|| назоўнік: маляўнічасць.

малёк

малёк назоўнік | мужчынскі род

Маленькая рыбка, якая нядаўна выйшла з ікры.

  • Налавіць малькоў.
малібдэн

малібдэн назоўнік | мужчынскі род

Хімічны элемент — серабрыста-белы цвёрды метал.

|| прыметнік: малібдэнавы.

маліна

маліна2 назоўнік | жаночы род | размоўнае

Зладзейская кватэра, прытон.

малінава

малінава (малінава-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. малінавы, густа чырвоны з фіялетавым адценнем; з малінавым адценнем, напр. малінава-ружовы, мааінава-чырвоны.

малінавы

малінавы прыметнік

Малінавы звон — вельмі прыемны, мяккі па сваім тэмбры звон (пра гукі званоў).

малінаўка

малінаўка3 назоўнік | жаночы род

Настойка, прыгатаваная з ягад маліны.

маліннік

маліннік назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Зараснік з кустоў маліны.

малітва

малітва назоўнік | жаночы род

  1. У веруючых: тэкст, які чытаецца, калі звяртаюцца да бога ці святых.

    • Чытаць малітву.
  2. Маленне, звяртанне з малітвай да бога, святых.

    • М. скончылася.

|| прыметнік: малітвенны.

  • М. дом (тое, што і малельня).
малітвеннік

малітвеннік назоўнік | мужчынскі род

Зборнік малітваў.

малітоўнік

малітоўнік назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і малітвеннік.

маліцца

маліцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Звяртацца з малітвай да бога, святых.

    • М. перад абразамі.
  2. пераноснае значэнне, на каго-што. Вельмі моцна любіць, богатварыць каго-, што-н.

    • М. на сына.

|| закончанае трыванне: памаліцца.

|| назоўнік: маленне.

|| прыметнік: малельны.

  • М. дом (тое, што і малельня).
маліць

маліць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Надта прасіць, умаляць.

  • М. аб памілаванні.

|| назоўнік: маленне.

мама

мама назоўнік | жаночы род

Тое, што і маці (у 1 знач.).

|| ласкальная форма: мамачка, мамка, мамуля і мамуся.

|| прыметнік: мамін.

мамалыга

мамалыга назоўнік | жаночы род

Каша з кукурузнай мукі або з кукурузных круп.

мамант

мамант назоўнік | мужчынскі род

Выкапнёвая жывёліна сямейства сланоў з доўгай шэрсцю і вялікімі загнутымі біўнямі.

|| прыметнік: мамантавы.

  • М. бівень.
мамачка

мамачка назоўнік | жаночы род

  1. гл. мама.

  2. у знач. выклічнік: Ужыв. для перадачы здзіўлення, спалоху.

    • Ах, мамачкі!
маментальны

маментальны прыметнік

Вельмі хуткі, імгненны.

  • М. здымак.
  • Зрабіць маментальна (прыслоўе).

|| назоўнік: маментальнасць.

мамка

мамка назоўнік | жаночы род

  1. гл. мама.

  2. Карміцелька (у 2 знач.), жанчына, якая корміць грудзьмі чужое дзіця.

мамчын

мамчын прыметнік | размоўнае

Які належыць мамцы.

  • Мамчына хустка.

Мамчын сынок (іранічны сэнс) — збалаваны, распешчаны хлапчук.

мана

мана2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў, ужываецца замест «мона…», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. манагамія, манаграфія, манаплан.

манагамія

манагамія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Форма шлюбу, пры каторай адзін мужчына можа ўтвараць сям’ю толькі з адной жанчынай; аднашлюбнасць.

|| прыметнік: манагамны і манагамічны.

манаграма

манаграма назоўнік | жаночы род

Вязь з дзвюх або некалькіх літар.

|| прыметнік: манаграмны.

манаграфія

манаграфія назоўнік | жаночы род

Навуковы твор, што даследуе адно якое-н. пытанне, асвятляе адну тэму.

|| прыметнік: манаграфічны.

маналог

маналог назоўнік | мужчынскі род

Гаворка адной асобы, звернутая да слухачоў або да самога сябе.

  • Сцэнічны м.
  • М. Гамлета.

|| прыметнік: маналагічны.

маналіт

маналіт назоўнік | мужчынскі род

  1. Суцэльная каменная глыба, а таксама прадмет, высечаны з яе.

  2. Цвёрдыя матэрыялы ў выглядзе адзінага масіву (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: маналітны.

  • Маналітная калона.
маналітны

маналітны прыметнік

  1. гл. маналіт.

  2. пераноснае значэнне: Моцна згуртаваны, з’яднаны.

    • Маналітная армія.

|| назоўнік: маналітнасць.

манапалізаваць

манапалізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Устанавіць (устанаўліваць) манаполію на што-н. М. знешні гандаль.

|| назоўнік: мананалізіцыя.

манапаліст

манапаліст назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, прадпрыемства, што карыстаюцца манаполіяй у якой-н. галіне.

  2. Буйны капіталіст, прадстаўнік манапалістычнага капіталу.

|| прыметнік: манапалісцкі.

манаплан

манаплан назоўнік | мужчынскі род

Самалёт, які мае адно крыло, размешчанае з двух бакоў фюзеляжа.

|| прыметнік: манапланны.