Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
малалітражны

малалітражны прыметнік

  1. Які мае невялікі літраж, змяшчае мала вадкасці.

    • М. бак.
  2. З цыліндрамі невялікага літражу, які расходуе мала гаручага.

    • М. аўтамабіль.
маламерны

маламерны прыметнік

Невялікага размеру, няпоўнай меры.

  • М. абутак.
маланадзейны

маланадзейны прыметнік

Такі, на якога нельга спадзявацца, які не выклікае давер’я.

  • М. чалавек.
маланка

маланка назоўнік | жаночы род

  1. Імгненны разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры ў выгладзе яркай ломанай лініі.

    • Бліснула м.
  2. Тэрміновы выпуск бюлетэня, газеты, кнігі і інш., а таксама вельмі тэрміновая тэлеграма.

  3. Від засцежкі, якая хутка зашморгваецца.

|| прыметнік: маланкавы.

маланкаадвод

маланкаадвод назоўнік | мужчынскі род

Вертыкальны металічны стрыжань, злучаны провадам з зямлёй, які служыць ддя аховы будынкаў ад прамых удараў маланкі, громаадвод.

|| прыметнік: маланкаадводны.

маланошаны

маланошаны прыметнік

Пра вопратку, абутак, якія насілі нядоўгі час.

малапрадуктыўны

малапрадуктыўны прыметнік

Які рэдка выкарыстоўваецца пры словаўтварэнні.

  • М. суфікс.

|| назоўнік: малапрадуктыўнасць.

малапрадукцыйны

малапрадукцыйны прыметнік

  1. Які прыносіць мала вынікаў.

    • Малапрадукцыйная праца.
  2. Які дае недастатковую колькасць прадукцыі.

    • Малапрадукцыйная жывёла.

|| назоўнік: малапрадукцыйнасць.

малапрыдатны

малапрыдатны прыметнік

Недастаткова прыгодны для выкарыстання.

  • Малапрыдатная зямля.

|| назоўнік: малапрыдатнасць.

малапісьменны

малапісьменны прыметнік

  1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць.

  2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі.

    • Пратакол напісаны малапісьменна (прыслоўе)

|| назоўнік: малапісьменнасць.

маларазвіты

маларазвіты прыметнік

  1. Які не дасягнуў пэўнага фізічнага развіцця.

    • Маларазвітыя мускулы рук.
  2. Які не дасягнуў досыць высокага ўзроўню развіцця.

    • Маларазвітая прамысловасць.
  3. Які не мае шырокага кругагляду, недастаткова адукаваны.

    • М. чалавек.

|| назоўнік: маларазвітасць.

маларослы

маларослы прыметнік

Невялікага росту.

  • М. хлопец.

|| назоўнік: маларосласць.

маласольны

маласольны прыметнік

Недастаткова прасолены.

  • М. агурок.

|| назоўнік: маласольнасць.

маласямейны

маласямейны прыметнік

Які мае невялікую сям’ю.

  • Інтэрнат для маласямейных (назоўнік).

|| назоўнік: маласямейнасць.

маласільны

маласільны прыметнік

Які мае невялікую магутнасць, сілу; слабы.

  • М. рухавік.

|| назоўнік: маласільнасць.

малатабоец

малатабоец назоўнік | мужчынскі род

Каваль, рабочы ў кузні, які працуе молатам.

малатавішча

малатавішча назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін

Ручка молата, малатка.

малатарня

малатарня назоўнік | жаночы род

Машына для абмалоту розных сельскагаспадарчых культур.

малаток

малаток назоўнік | мужчынскі род

Металічны або драўляны брусок, насаджаны на ручку пад прамым вуглом і прызначаны для забівання чаго-н., кляпання і пад.

3 малатка (прадаць, пайсці) — быць прададзеным з аўкцыёну.

|| памяншальная форма: малаточак.

|| прыметнік: малатковы.

малаточак

малаточак назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. малаток.

  2. Назва розных ударных прыстасаванняў у некаторых механізмах і інструментах.

    • М. у раялі.
  3. Адна са слыхавых костачак сярэдняга вуха.

малахай

малахай назоўнік | мужчынскі род

  1. Шапка з шырокімі навушнікамі, падбітая футрам.

  2. Шырокі сялянскі кафтан без пояса.

малаходжаны

малаходжаны прыметнік

Такі, па якім мала хадзілі.

  • Малаходжаныя сцежкі.
малацьбіт

малацьбіт назоўнік | мужчынскі род

Той, хто малоціць (у 1 знач.).

  • Малацьбітам пара есці.

|| жаночы род: малацьбітка.

малаціць

малаціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Выбіваць зерне з каласоў.

    • М. пшаніцу.
  2. Стукаць, біць у што-н. (размоўнае).

    • Нехта ў дзверы малоціць.
  3. пераноснае значэнне: Падвяргаць знішчальнай крытыцы (размоўнае).

    • М. цемрашалаў.
  4. Разбіваць, ламаць (размоўнае).

    • М. посуд.
  5. пераноснае значэнне: Хутка гаварыць, лапатаць (размоўнае).

    • Як пачне м., нічога не зразумееш.

|| назоўнік: малацьба.

малачай

малачай назоўнік | мужчынскі род

Травяністая расліна з ядавітым белым сокам.

|| прыметнік: малачаевы.

  • М. сок.
  • Сямейства малачаевых (назоўнік).
малачайнік

малачайнік назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і малачай.

|| прыметнік: малачайнікавы.

малаістотны

малаістотны прыметнік

Недастаткова істотны, малаважны.

  • М. факт.

|| назоўнік: малаістотнасць.

малебен

малебен назоўнік | мужчынскі род

Кароткае набажэнства (за чыё-н. здароўе, поспехі і пад.).

  • Служыць м.
малекула

малекула назоўнік | жаночы род

Найменшая часцінка рэчыва, якая захоўвае ўсе яго асноўныя хімічныя ўласцівасці.

  • М. складаецца з атамаў.

|| прыметнік: малекулярны.

  • Малекулярная вага.
малельня

малельня назоўнік | жаночы род

Памяшканне для рэлігійных сходаў і службы (у сектантаў і нехрысціян).

малельшчык

малельшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто моліцца.

|| жаночы род: малельшчыца.

маленечкі

маленечкі прыметнік

Вельмі маленькі.

  • М. хлопчык стаяў у куточку.
маленне

маленне назоўнік | ніякі род

  1. гл. маліцца, -ць.

  2. Шчырая просьба, мальба.

маленства

маленства назоўнік | ніякі род

Дзіцячы ўзрост, дзяцінства.

  • Шчаслівае м.
маленькі

маленькі прыметнік

  1. Нязначны па велічыні, памерах, колькасці.

    • Маленькая хатка.
    • М. атрад.
  2. Нязначны, які не мае істотнага значэння.

    • Маленькія непрыемнасці.
    • М. мароз.
  3. Тое, што і малалетні.

    • Любіць сваіх маленькіх (назоўнік).
малескін

малескін назоўнік | мужчынскі род

Шчыльная баваўняная тканіна для рабочай, спартыўная вопраткі.

|| прыметнік: малескінавы.

  • М. халат.
малеча

малеча назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. зборны назоўнік: Дробныя істоты; драбяза.

  2. Маленькае дзіця, дзіцяня.

    • Не спіць м.
малодзіва

малодзіва назоўнік | ніякі род

Вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі ў жанчын і самак перад родамі і некалькі дзён пасля родаў.

|| прыметнік: малодзіўны.

малодшы

малодшы прыметнік

  1. Якому менш год у параўнанні з кім-н., самы малодшы па ўзросту.

    • М. брат.
    • М. ў сям’і.
  2. Ніжэйшы чынам, ніжэйшы па службоваму становішчу.

    • М. навуковы супрацоўнік.
    • М. лейтэнант.
  3. Пачатковы, ніжэйшы (пра клас, курс і пад.).

    • Настаўнік малодшых класаў.
малойчык

малойчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Малады чалавек, маладзец (у 1 знач.) (устарэлае).

  2. Чалавек амаральных паводзін, які заслугоўвае асуджэння (пагардлівае).

    • Фашысцкія малойчыкі.
малокі

малокі назоўнік | жаночы род

Семявыя залозы і семявая вадкасць рыб.

малоцца

малоцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Раздрабняцца на муку, размолвацца.

  • Сухое жыта добра мелецца.
малоць

малоць2 дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Балабоніць, гаварыць абы-што.

  • М. лухту (гаварыць што-н. недарэчнае).

Малоць языком (размоўнае неадабральнае) — балбатаць няспынна, гаварыць абы-што.

малочаны

малочаны прыметнік

Абмалочаны.

  • Малочанае збожжа.
малочна-васкавы

малочна-васкавы прыметнік

Ступень спеласці збажыны, якая вызначаецца светла-жоўтым колерам.

  • Малочна-васкавая спеласць.
малочнасць

малочнасць назоўнік | жаночы род

Здольнасць даваць тую ці іншую колькасць малака.

  • М. кароў.
малочны

малочны прыметнік

1, гл. малако.

  1. Які дае многа малака.

    • Малочная карова.
  2. Звязаны з перапрацоўкай малака.

    • М. завод.
  3. Які выдзяляе малако.

    • Малочныя залозы.
  4. Прызначаны для малака.

    • Малочныя бітоны.
  5. Выкармлены малаком.

    • Малочныя парасяты.
  6. малочнае, -нага, н. Ежа з малаком або з малака.

    • Ён харчуецца толькі малочным.

Фразеалагізмы:

  • Малочныя зубы — зубы ў дзяцей, якія выпадаюць пасля шасцігадовага ўзросту.
  • Малочны брат або малочная сястра — аб няродных людзях, выкармленых малаком адной жанчыны.
  • Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі (размоўнае) — матэрыяльна забяспечанае жыццё.
малочнік

малочнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Збаночак, у якім малако падаецца на стол.

  2. Мужчына, які прадае малако і малочныя прадукты (размоўнае).

малочніца

малочніца2 назоўнік | жаночы род

Грыбковае захворванне слізістай абалонкі поласці рота ў грудных дзяцей.

малпа

малпа назоўнік | жаночы род

  1. Млекакормячая жывёліна атрада прыматаў, якая па будове свайго цела з’яўляецца самай блізкай да чалавека.

    • Шыраканосыя малпы.
  2. Пра чалавека, які крыўляецца (размоўнае).

|| памяншальная форма: малпачка.

|| прыметнік: малпавы і малпіны.

  • Малпавы запаведнік.
  • Малпінае футра.