Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
мала

мала2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. з малым, з малой колькасцю, напр. малаалкагольны, малаводны, малакаларыйны, малапясчаны, малатлусты, малавоблачны, малалессе, малаплодны, малафарматны, малапавярховы;
  2. слаба, не вельмі, напр. малавыражаны, маладаследаваны, маладзейсны, маланаселены;
  3. дрэнна, нездавальняюча, напр. малаабгрунтаваны, малаадукаваны, маладойны, малазабяспечаны, малапісьменны, малапрыстойны, маласпрактыкаваны;
  4. нядоўга, кароткі час, напр. маланошаны, малапатрыманы, малаўжываны.
мала-памалу

мала-памалу прыслоўе

Паступова, па-троху.

  • Мала-памалу разгаварыліся.
малаважны

малаважны прыметнік

Няважны, нязначны.

  • Малаважная акалічнасць.

|| назоўнік: малаважнасць.

малаваты

малаваты прыметнік | размоўнае

Недастатковы па размеру, валічыні.

  • М. клас.
  • Чаравікі малаваты.
малавер

малавер назоўнік | мужчынскі род

Той, хто мала верыць у што-н.

|| жаночы род: малаверка.

малаверны

малаверны прыметнік

Які недастаткова верыць у каго-, што-н.

|| назоўнік: малавер’е.

малаводдзе

малаводдзе назоўнік | ніякі род

  1. Нізкі ўзровень вады ў рэках, азёрах і пад.

    • Летняе м.
  2. Недахоп вады, ападкаў, арашэння.

малага

малага назоўнік | жаночы род

Гатунак дэсертнага вінаграднага віна.

малагабарытны

малагабарытны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Невялікіх памераў.

  • Малагабарытная мэбля.

|| назоўнік: малагабарытнасць.

маладажон

маладажон назоўнік | мужчынскі род

Мужчына, які нядаўна ажаніўся, а таксама (мн.) муж і жонка, якія нядаўна пажаніліся.

  • Шчаслівыя маладажоны.
маладасведчаны

маладасведчаны прыметнік

Недастаткова падрыхтаваны ў якой-н. галіне.

  • У матэматыцы ён м.

|| назоўнік: маладасведчанасць.

маладжавы

маладжавы прыметнік

Які выглядае маладзей за свае гады.

  • М. твар.

|| назоўнік: маладжавасць.

маладзец

маладзец назоўнік | мужчынскі род

  1. Статны, атлетычнага складу малады чалавек.

    • Бравы маладзец.
  2. Ужыв. ў знач. выказнік: для выказвання пахвалы, адабрэння.

    • М., што ў час прыйшоў (размоўнае).
  3. звычайна Тое, што і малодчык (у 2 знач.: пагардлівае).

    • Эсэсаўскія малайцы рабавалі вёскі.
маладзецкі

маладзецкі прыметнік | размоўнае

Уласцівы малайцу (у 1 знач.), удалы, хвацкі.

  • М. выгляд.
маладзець

маладзець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца маладзейшым.

  • М. ад шчасця.
  • Насельніцтва маладзее (пераноснае значэнне: павялічваецца працэнт маладых).

|| закончанае трыванне: памаладзець.

маладзік

маладзік назоўнік | мужчынскі род

Месяц у першай квадры.

|| памяншальная форма: маладзічок.

|| прыметнік: маладзіковы.

маладзіковы

маладзіковы прыметнік

  1. гл. маладзік.

  2. маладзіковая квадра — першая фаза месяца.

маладзіком

маладзіком прыслоўе | размоўнае

Калі настане маладзік, у перыяд маладзіка.

маладзіца

маладзіца назоўнік | жаночы род

Маладая замужняя жанчына.

  • Спявалі маладзіцы і дзяўчаты.
маладзіцца

маладзіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Прымаць захады, каб выглядаць больш маладым.

  • Жанчына ўсё яшчэ маладзілася.
маладзіць

маладзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Надаваць больш малады выгляд.

  • Прычоска маладзіла жанчыну.
маладняк

маладняк назоўнік | мужчынскі род

  1. Маладыя жывёлы, птушкі.

    • Калгасны м.
  2. Малады лес.

    • Грыбы ў маладняку яшчэ не раслі.
  3. Маладыя людзі, моладзь (размоўнае).

    • Дарослыя глядзелі, як весяліўся м.
маладосць

маладосць назоўнік | жаночы род

  1. Юнацкі ўзрост, маладыя гады жыцця.

    • Другая м. (прыліў новых сіл у пажылыя гады).
    • Не першай маладосці (немалады, пажылы).
  2. Нядаўняе, непрацяглае існаванне чаго-н.

    • М. краіны.
  3. пераноснае значэнне, зборны назоўнік Пра маладое пакаленне, пра моладзь (высокае).

маладуха

маладуха назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Тое, што і маладзіца.

  2. Маладая, нявеста, а таксама дзяўчына, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.

маладушнасць

маладушнасць назоўнік | жаночы род

Адсутнасць цвёрдага духу, мужнасці.

маладушны

маладушны прыметнік

Слабавольны, нерашучы, труслівы, не стойкі духам.

  • М. чалавек.
маладушнічаць

маладушнічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Праяўляць маладушнасць, нерашучасць.

|| закончанае трыванне: змаладушнічаць.

малады

малады прыметнік

  1. Юны, які не дасягнуў сталага ўзросту.

    • Маладое пакаленне.
  2. Які нядаўна пачаў расці, існаваць.

    • Маладое дрэўца.
    • Маладая бульба.
  3. Нядаўна прыгатаваны (аб напітках, прадуктах).

    • Маладое піва.
  4. Уласцівы маладому ўзросту, маладым людзям.

    • М. задор.
    • Маладая душа.
  5. Які (якая) толькі ўступіў (-піла) у шлюб.

    • Віншаваць маладых.

|| памяншальная форма: маладзенькі.

малаезджаны

малаезджаны прыметнік

  1. На якім мала ездзілі.

    • М. конь.
  2. Па якім рэдка, мала ездзяць.

    • Малаезджаная дарога.
малазямелле

малазямелле назоўнік | ніякі род

Недастатковая колькасць зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.

малазямельны

малазямельны прыметнік

Які не мае дастатковай колькасці зямлі для апрацоўкі.

  • М. селянін.

|| назоўнік: малазямельнасць.

малайцаваты

малайцаваты прыметнік

Удалы, спрытны.

  • М. хлопец.
  • М. выгляд.

|| назоўнік: малайцаватасць.

малайцы

малайцы назоўнік | мужчынскі род

Група народнасцей і плямён, якія жывуць на астравах Малайскага архіпелага, на паўвостраве Малака.

|| жаночы род: малайка.

|| прыметнік: малайскі.

малайчына

малайчына назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Тое, што і маладзец (у 1 і 2 знач.).

малака

малака прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да малака (у 2 знач.), напр. малакавоз, малакагонны, малаказавод, малакаправод;
  2. які мае адносіны да малака (у 1 знач.), напр. малакаадсос, малакаўтварэнне.
малакавоз

малакавоз назоўнік | мужчынскі род

  1. Аўтамашына з цыстэрнай для перавозкі малака.

  2. Той, хто займаецца перавозкай малака.

|| прыметнік: малакавозны і малакавозніцкі.

малакагонны

малакагонны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які садзейнічае багатаму выдзяленню малака.

  • Бручка — м. корм.
малакаліберны

малакаліберны прыметнік

Тое, што і дробнакаліберны.

малакамер

малакамер назоўнік | мужчынскі род

Прыбор для вымярэння аб’ёму малака.

|| прыметнік: малакамерны.

малакасос

малакасос назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае

Пра маладога чалавека, які не ведае жыцця, не можа яшчэ стала разважаць.

малако

малако назоўнік | ніякі род

  1. Белая вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі жанчын і самак млекакормячых пасля родаў для выкормлівання дзяцей.

    • Мацярынскае малако.
    • Казінае м.
    • Малако на губах не абсохла ў каго-н. (пераноснае значэнне: пра маладога нявопытнага чалавека).
  2. Такая ж вадкасць, якую атрымліваюць ад кароў, коз і інш. жывёл і якая з’яўляецца прадуктам харчавання.

    • Каша з малаком.
    • Кіслае м.
  3. Белаваты сок некаторых раслін.

    • Міндальнае м.

|| памяншальная форма: малачко.

|| прыметнік: малочны.

  • Малочныя залозы.
  • Малочная прамысловасць.
  • М. статак (удойны).
  • М. суп (прыгатаваны на малацэ).
  • Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі (пра забяспечанае жыццё).
малакроўе

малакроўе назоўнік | ніякі род

Хваравіты стан, які характарызуецца памяншэннем колькасці крыві і чырвоных крывяных цельцаў, гемаглабіну ў крыві.

  • Хварэць на м.
малакроўны

малакроўны прыметнік

  1. Які хварэе на малакроўе.

    • Малакроўнае дзіця.
  2. Бледны ад малакроўя.

    • М. твар.
малакультурны

малакультурны прыметнік

З нізкім узроўнем культуры, адсталы ў культурных адносінах.

  • М. чалавек.
малалетак

малалетак (малалетка) назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Дзіця, маленькі хлопчык або дзяўчынка.

малалетні

малалетні прыметнік

Якому нямнога год, дзіцячага ўзросту.

  • М. ўзрост.
малалецтва

малалецтва назоўнік | ніякі род | размоўнае

Тое, што і маленства.

малалюдны

малалюдны прыметнік

З невялікай колькасцю людзей, не вельмі людны.

  • Малалюдная вёска.

|| назоўнік: малалюднасць.

малалікі

малалікі прыметнік

Невялікі па колькасці.

|| назоўнік: малалікасць.

малалітражка

малалітражка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Малалітражны аўтамабіль.