Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
лінчаваць

лінчаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

У ЗША: падвергнуць (-вяргаць) самасуду, так званаму суду Лінча.

|| назоўнік: лінчаванне.

лінь

лінь2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Вельмі моцны канат для карабельнай снасці.

|| памяншальная форма: лінёк.

|| прыметнік: лінявы.

лінючы

лінючы прыметнік

Які лёгка ліняе, выцвітае.

  • Л. паркаль.

|| назоўнік: лінючасць.

лінялы

лінялы прыметнік

Які страціў першапачатковую афарбоўку, выцвілы.

ліняць

ліняць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку, выцвітаць.

    • Тканіна ліняе на сонцы.
  2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё покрыва (пра жывёл, птушак).

    • Зайцы ліняюць.

|| закончанае трыванне: выліняць, зліняць і паліняць.

|| назоўнік: лінянне і лінька.

  • Веснавая лінька пушных звяроў.
лінёўка

лінёўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. лінеіць.

  2. Спосаб, характар лінеення.

    • Косая л.
    • Л. ў клетачку.
лінія

лінія назоўнік | жаночы род

  1. Рыса на плоскасці, паверхні або ў прасторы.

    • Прамая л.
    • Ломаная л.
  2. Рыса, якая вызначае кірунак, мяжу, узровень чаго-н.

    • Берагавая л.
    • Л. гарызонта.
  3. Размяшчэнне чаго-н. у адзін рад.

    • Л. ўмацавання.
  4. Шлях (чыгуначны, водны і інш.) зносін, напрамак якіх-н. перадач.

    • Паветраная л.
    • Трамвайная л.
    • Тэлеграфная л.
  5. Паслядоўны рад продкаў, нашчадкаў, аб’яднаных кроўнымі сувязямі.

    • Л. роду.
  6. пераноснае значэнне: Напрамак, спосаб дзеянняў, думак, поглядаў.

    • Л. паводзін.
    • Весці (гнуць; размоўнае) сваю лінію (дамагацца свайго).
    • Ісці па лініі найменшага супраціўлення (выбіраць найбольш лёгкі спосаб дзеянняў, ухіляючыся ад цяжкасцей).
  7. пераноснае значэнне: Галіна якой-н. дзейнасці.

    • Працаваць па грамадскай лініі.
  8. Старая руская мера даўжыні, роўная 110 цалі.

Па лініі чаго, у знач. прыназоўнік: — у галіне чаго-н.

  • Дзейнічаць па лініі мясцкома.
ліпа

ліпа2 назоўнік | жаночы род | размоўнае

Пра што-н. падробленае, фальшывае, несапраўднае.

|| прыметнік: ліпавы.

  • Ліпавыя дакументы.
ліпень

ліпень назоўнік | мужчынскі род

Сёмы месяц каляндарнага года.

|| прыметнік: ліпеньскі.

ліпець

ліпець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Ледзь-ледзь трымацца (пра каго-, што-н.).

  • Дзверы ледзь ліпяць.
  • Агонь ліпіць (перан.).

Ліпець на валаску (на павуцінцы) (размоўнае) — быць у вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы.

ліпкі

ліпкі прыметнік

Які лёгка прыліпае, клейкі.

  • Ліпкія рукі.
  • Ліпкае лісце.
  • Л. чалавек (недарэчны, назойлівы; пераноснае значэнне).

|| назоўнік: ліпкасць.

ліпнуць

ліпнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. да каго-чаго. Прыліпаць, прыставаць.

    • Гразь ліпне да абутку.
  2. пераноснае значэнне, да каго-чаго. Назойліва прыставаць (размоўнае).

    • Ён ліпне як смала.
  3. Тое, што і зліпацца.

    • Вочы ліпнуць.
ліпняк

ліпняк назоўнік | мужчынскі род

Ліпавы зараснік.

  • Разросся малады л.
ліпучка

ліпучка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Ліпучы, клейкі пластыр, папера.

  • Л. для мух.
ліпучы

ліпучы прыметнік | размоўнае

Тое, што і ліпкі.

|| назоўнік: ліпучасць.

ліпіна

ліпіна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Асобнае дрэва ліпы.

  • Ліпіну віхор зваліў.
ліра

ліра2 назоўнік | жаночы род

Грашовая адзінка ў Італіі і Турцыі.

лірнік

лірнік назоўнік | мужчынскі род

На Украіне і Беларусі даўней: вандроўны музыка-спявак з лірай1 (у 2 знач.).

лірызм

лірызм назоўнік | мужчынскі род

  1. Лірычны характар, лірычны змест чаго-н.

    • Л. паэмы.
  2. Чуллівасць у перажываннях, у настроі; мяккасць і тонкасць эмацыянальнага пачатку.

    • Л. беларускага пейзажу.
лірык

лірык назоўнік | мужчынскі род

Аўтар лірычных літаратурных твораў.

  • Паўлюк Трус — паэт-л.
лірыка

лірыка назоўнік | жаночы род

  1. Адзін з трох родаў мастацкай літаратуры, у якім адлюстроўваюцца перажыванні, пачуцці, настроі паэта.

    • Беларуская л.
  2. Сукупнасць твораў гэтага роду паэзіі.

    • Л. Багдановіча.
  3. пераноснае значэнне: Чуллівасць, перажыванні, настрой (размоўнае).

    • Упасці ў лірыку.

|| прыметнік: лірычны.

  • Лірычная паэзія.
  • Лірычнае адступленне (у эпічным або ліра-эпічным літаратурным творы: прасякнутае лірызмам адступленне, афарбаванае інтымнай звернутасцю аўтара да чытача).
  • Л. настрой.
лірычны

лірычны прыметнік

  1. гл. лірыка.

  2. Прасякнуты лірызмам (у 2 знач.).

    • Л. тон.
  3. Пра голас спевака: мяккі, прыемны па тэмбру.

    • Л. тэнар.

|| назоўнік: лірычнасць.

ліс

ліс назоўнік | мужчынскі род

Самец лісы.

|| прыметнік: лісіны.

  • Лісіная ўсмешка (пераноснае значэнне: хітрая).
ліса

ліса назоўнік | жаночы род

  1. Драпежная жывёліна сямейства сабачых з вострай мордай і доўгім пушыстым хвастом, а таксама яе футра.

    • Л. і ў сне курэй лічыць (прыказка).
  2. пераноснае значэнне: Хітры, ліслівы чалавек.

|| прыметнік: лісіны.

лісахвост

лісахвост назоўнік | мужчынскі род

Травяністая кармавая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі.

|| прыметнік: лісахвоставы.

ліслівы

ліслівы прыметнік

  1. Які ліслівіць, дагаджае каму-н. з карысцю для сябе.

    • Л. хлопец.
  2. Які змяшчае ліслівасць.

    • Ліслівая ўсмешка.
  3. Ласкавы, угодлівы, які ўмее дагадзіць.

    • Л. голас (размоўнае).

|| назоўнік: ліслівасць.

ліслівіць

ліслівіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Крывадушна хваліць каго-н., дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.

ліснік

ліснік назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і паслён.

|| прыметнік: ліснікавы.

ліст

ліст2 назоўнік | мужчынскі род

  1. Тонкі плоскі кусок якога-н. матэрыялу.

    • Л. бляхі.
    • Л. паперы.
  2. Пісьмо.

    • Атрымаць л.
  3. Дакумент, якім што-н. пацвярджаецца або загадваецца (спецыяльны тэрмін).

    • Выканаўчы л. (дакумент на права спагнання паводле рашэння суда).
    • Тытульны л. (старонка ў пачатку кнігі, дысертацыі і пад., дзе надрукавана яе назва).

З ліста (іграць, чытаць) — адразу, без папярэдняй падрыхтоўкі.

|| памяншальная форма: лісток.

ліставы

ліставы2 прыметнік

Які мае форму ліста (у 1 знач.).

  • Ліставое жалеза.
лістаж

лістаж назоўнік | мужчынскі род

Аб’ём кнігі, брашуры і пад. у аркушах.

  • Л. кнігі.

|| прыметнік: лістажны.

лістапад

лістапад назоўнік | мужчынскі род

  1. Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

    • Пачатак лістапада.
  2. Ападанне лісця восенню, а таксама час гэтага ападання.

|| прыметнік: лістападны.

лісток

лісток назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. ліст .

  2. Бланк для запісу чаго-н.

    • Кантрольны л.
лістота

лістота назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Тое, што і лісце.

лістоўка

лістоўка назоўнік | жаночы род

Друкаваны або рукапісны лісток злабадзённага палітычнага зместу.

  • Л. агітацыйнага характару.
лістоўніца

лістоўніца назоўнік | жаночы род

Хвойнае дрэва з мяккай спадаючай на зіму ігліцай і каштоўнай драўнінай.

  • Сібірская л.

|| прыметнік: лістоўнічны.

лісце

лісце (лісцё) назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Лісты раслін.

|| прыметнік: лісцевы і лісцёвы.

  • Лісцевая (лісцёвая) падсцілка.
лісцевы

лісцевы (лісцёвы) прыметнік

  1. гл. лісце.

  2. Пра дрэвы з лістамі; процілегласць хвойны.

    • Лісцевае дрэва.
  3. Які складаецца з такіх дрэў.

лісцяны

лісцяны прыметнік | размоўнае

  1. Пра дрэвы з лістамі.

    • Лісцяныя дрэвы.
  2. Які складаецца з лісця.

    • Лісцяная падсцілка.
лісяня

лісяня (лісянё) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня лісы.

лісіца

лісіца назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і ліса (у 1 знач.).

  2. Прыстасаванне ў выглядзе тоўстага круглага палена з чашкай, якое кладзецца ўпоперак саней пры перавозцы бярвення (размоўнае).

|| памяншальная форма: лісічка.

лісічка

лісічка назоўнік | жаночы род

  1. гл. лісіца.

  2. Ядомы пласціністы грыб жоўтага колеру.

літавацца

літавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Берагчы, праяўляць літасць, міласэрнасць.

літаваць

літаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Берагчы каго-н,; шкадаваць.

літаграфія

літаграфія назоўнік | жаночы род

  1. Друкаванне з плоскай паверхні каменя, на якой зроблены малюнак.

  2. Прадпрыемства, дзе друкуюць такім спосабам.

  3. Малюнак, зроблены такім спосабам.

|| прыметнік: літаграфскі і літаграфічны.

  • Літаграфскі камень.
  • Літаграфічны партрэт.
літара

літара назоўнік | жаночы род

  1. Знак азбукі.

  2. У друкарскім наборы — металічны брусочак з рэльефным відарысам друкаванага знака (спецыяльны тэрмін).

Літара ў літару — вельмі дакладна.

|| прыметнік: літарны.

літаральны

літаральны прыметнік

  1. Тое, што і даслоўны.

    • Л. пераклад.
  2. Дакладны, прамы, не пераносны.

    • Л. сэнс.

|| назоўнік: літаральнасць.

літаратар

літаратар назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які прафесійна займаецца літаратурнай працай, пісьменнік.

|| прыметнік: літаратарскі.

літаратура

літаратура назоўнік | жаночы род

  1. Творы пісьменнасці, якія маюць грамадскае і пазнавальнае значэнне.

    • Навуковая л.
    • Мемуарная л.
    • Мастацкая л.
  2. Сукупнасць мастацкіх твораў (паэзія, проза, драма).

    • Тэорыя літаратуры.
    • Беларуская л.
  3. Сукупнасць твораў якой-н. галіны ведаў, па якому-н. спецыяльнаму пытанню.

    • Палітычная л.
    • Тэхнічная л.

|| прыметнік: літаратурны.

  • Літаратурныя помнікі.
  • Літаратурная праца.
  • Літаратурныя колы.
літаратуразнавец

літаратуразнавец назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне літаратуразнаўства.