Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
ляснуць

ляснуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. ляскаць.

  2. каго і па чым. Ударыць рукой па твары, целе.

    • Л. па плячах.
  3. пераноснае значэнне Прапасці марна, згінуць (размоўнае).

    • Усё нажытае раптам ляснула.
ляснік

ляснік назоўнік | мужчынскі род

Вартаўнік лесу; працаўнік лясной гаспадаркі.

  • Працаваць лесніком.
лясніцтва

лясніцтва назоўнік | ніякі род

Участак лесу як гаспадарчая адзінка, а таксама ўпраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам.

ляснічы

ляснічы назоўнік | мужчынскі род

Кіраўнік лясніцтва, спецыяліст па лясной гаспадарцы.

ляснічыха

ляснічыха назоўнік | жаночы род

Жонка ляснічага.

лясун

лясун назоўнік | мужчынскі род

У славянскай міфалогіі: лясны дух, чалавекападобная казачная істота, якая жыве ў лесе.

лясы

лясы

Тачыць лясы (размоўнае). Займацца пустымі размовамі.

  • Цэлыя дні лясы точаць.
лясіна

лясіна назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Адно дрэва.

    • Віхор зваліў такую лясіну.
  2. зборны назоўнік: Ссечаныя дрэвы як лесаматэрыял.

    • Сплаў карабельнай лясіны.
лясісты

лясісты прыметнік

Густа зарослы лесам.

  • Л. раён.
  • Л. край.

|| назоўнік: лясістасць.

лятаць

лятаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і ляцець (у 1 знач., але з той розніцай, што лятаць абазначае дзеянне, якое паўтараецца ці адбываецца ў розных кірунках).

|| назоўнік: лятанне.

|| прыметнік: лятальны.

  • Л. апарат.
ляток

ляток назоўнік | мужчынскі род

  1. Адтуліна ў вуллі для вылету пчол.

  2. Адтуліна ў доменнай печы, праз якую прапускаецца метал або шлак.

лятун

лятун назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Той, хто добра лятае, скача.

  2. Той, хто часта мяняе месца працы ў сувязі з асабістай выгадай.

|| жаночы род: лятуха.

лятучка

лятучка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных пытанняў.

    • Сабрацца на лятучку.
  2. Лёгкі, аператыўны атрад, брыгада для хуткага перамяшчэння з месца на месца.

    • Рамонтная л.
лятучы

лятучы прыметнік

  1. Здольны лятаць, насіцца ў паветры.

    • Лятучае насенне.
    • Лятучая мыш (млекакормячая жывёліна з шырокімі крыламі).
  2. Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца.

    • Л. атрад.
  3. Які хутка выпараецца, хутка праходзіць.

    • Лятучыя кіслоты.
    • Л. вірус.
  4. пераноснае значэнне: Які праводзіцца тэрмінова і хутка.

    • Л. сход.
    • Л. рэйд.

Лятучая пошта — часова арганізаваная пошта для хуткай перадачы лістоў, распараджэнняў.

|| назоўнік: лятучасць.

ляха

ляха назоўнік | жаночы род | размоўнае

Шырокая града ў агародзе.

  • Пасадзіла цэлую ляху цыбулі.

|| памяншальная форма: лешка.

ляцець

ляцець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Перамяшчацца, рухацца ў паветры.

    • Бусел ляціць над лугам.
    • Ляцяць самалёты.
    • Песня ляцела над плошчай (пераноснае значэнне).
  2. Тое, што і імчацца.

    • Ляціць тройка ўдалая.
  3. Падаць уніз (размоўнае).

    • Л. пад адхон.
  4. пераноснае значэнне: Пра час: хутка праходзіць.

    • Час ляціць.
  5. Хутка ламацца, ірвацца, расходавацца (размоўнае).

    • Ляціць адзежа на ім.
  6. пераноснае значэнне: Імкнуцца куды-н., да каго-н. (думкамі, душой і пад.).

    • Л. думкамі ў сваё мінулае.

|| закончанае трыванне: паляцець.

|| назоўнік: лёт.

На ляту —

  1. у час лёту, руху ў паветры;
  2. пераноснае значэнне мімаходам, на скорую руку, наспех (размоўнае).
лячыць

лячыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Прымяняць медыцынскія сродкі для спынення якой-н. хваробы, імкнуцца паправіць здароўе.

  • Л. сухоты.
  • Л. хворага.

|| зваротны стан: лячыцца.

|| назоўнік: лячэнне.

лячэбны

лячэбны прыметнік

Прызначаны для лячэння.

  • Лячэбная фізкультура.
  • Лячэбная ўстанова.
лячэбніца

лячэбніца назоўнік | жаночы род

Лячэбная ўстанова спецыяльнага прызначэння.

  • Ветэрынарная л.
ляшчоткі

ляшчоткі назоўнік

Дошчачкі, лубкі, якія выкарыстоўваюцца пры пераломах касцей.

  • Ручка ў ляшчотках.

|| прыметнік: ляшчотачны.

ляшчына

ляшчына назоўнік | жаночы род

Тое, што і арэшына.

|| прыметнік: ляшчынавы.

ляшчэўнік

ляшчэўнік (ляшчыннік) назоўнік | мужчынскі род

Зараснік, кусты ляшчыны; арэшнік.

ляшыць

ляшыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Пры сяўбе ўручную адзначаць чым-н., дакуль засеяна.

  • Л. жыта.

|| назоўнік: ляшэнне.

ляўконія

ляўконія назоўнік | жаночы род

Садовая травяністая расліна сямейства крыжакветных з пахучымі кветкамі.

|| прыметнік: ляўконіевы.

ляўша

ляўша назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Той, хто валодае левай рукой лепш, чым правай.

лёгачнік

лёгачнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Урач — спецыяліст па лёгачных хваробах.

  2. Лёгачны хворы.

|| жаночы род: лёгачніца.

лёгка

лёгка прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. лёгкі, напр. лёгкапранікальны, лёгкарастваральны.

лёгкаатлет

лёгкаатлет назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца лёгкай атлетыкай.

|| жаночы род: лёгкаатлетка.

лёгкаатлетычны

лёгкаатлетычны прыметнік

Які мае адносіны да лёгкай атлетыкі.

  • Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы.
лёгкі

лёгкі прыметнік

  1. Які мае невялікі цяжар, мала важыць.

    • Лёгкая сумка.
  2. Які выконваецца, дасягаецца, пераадольваецца без вялікай працы, намагання.

    • Лёгкая праца.
    • Лёгкая задача.
    • Лёгкая дарога.
    • Лёгка (прыслоўе) сяброў знайсці, ды цяжка захаваць (прыказка).
  3. Нязначны, невялікі, слабы (па велічыні, сіле, ступені праяўлення); малапрыметны.

    • Л. ветрык.
    • Л. дотык.
    • Лёгкая ўсмешка.
  4. Пазбаўлены грузнасці.

    • Лёгкія крокі.
    • Лёгкая вада (хуткая, бясшумная і плаўная).
  5. Не напружаны.

    • Лёгкае дыханне.
    • Хвораму стала лёгка (у знач. выказнік:) дыхаць.
    • Л. сон.
  6. Не суровы.

    • Лёгкае пакаранне.
  7. Пра хваравіты, фізіялагічны стан: не небяспечны, не сур’ёзны.

    • Лёгкія роды.
    • Лёгкая форма хваробы.
  8. Ужыўчывы, памяркоўны.

    • Л. чалавек.
    • Л. характар.
  9. Легкадумны, неглыбокі, несур’ёзны.

    • Лёгкія адносіны да жыцця.
  10. Які не мае цяжкага ўзбраення, рухомы.

    • Лёгкія танкі.

Фразеалагізмы:

  • Лёгкая прамысловасць — галіна грамадскай вытворчасці, якая займаецца вырабам прадметаў шырокага спажывання.
  • З лёгкай рукі чыёй (размоўнае) — пра чыё-н. удалае пачынанне, прыклад.
  • Лёгкая рука ў каго — пра таго, хто прыносіць шчасце, удачу.
  • Лёгкі на ўспамін хто (размоўнае) — пра таго, хто з’ўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць, думаюць.
  • Лёгкі на язык (размоўнае) — гаваркі, які любіць многа гаварыць.
  • Лёгкі хлеб (размоўнае) — пра лёгкую працу, без клопатаў, турбот.
  • Лёгка выкруціцца (размоўнае) — нямнога сіраціць.
  • Лёгка сказаць (размоўнае) — ужыв. тады, калі вельмі цяжка або немагчыма выканаць што-н.

|| назоўнік: лёгкасць.

лёгкія

лёгкія назоўнік | ніякі род

Орган дыхання ў чалавека і пазваночных жывёл.

  • Запаленне лёгкіх.

|| прыметнік: лёгачны.

лёд

лёд назоўнік | мужчынскі род

Вада, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан.

  • Палярныя льды.

Фразелагізмы:

  • Біцца як рыба аб лёд (размоўнае) — жыць у бядзе, дарэмна дабіваючыся лепшага.
  • Лёд крануўся (размоўнае) — пра пачатак якога-н. дзеяння, руху.

|| памяншальная форма: лядок.

|| прыметнік: ледзяны.

лёда

лёда прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад і ўжыв. са знач.:

  1. які мае адносіны да лёду, напр. лёдагенератар, лёдазасцярога, лёдазабеспячэнне, лёдаўтварэнне;
  2. які ўтрымлівае лёд, напр. лёдагрунтавы.
лёк

лёк назоўнік | мужчынскі род

Селядзечны расол.

  • Мачаць хлеб у л.
лён

лён назоўнік | мужчынскі род

  1. Травяністая расліна, са сцяблоў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей.

    • Цвітуць ільны.
  2. Валакно, якое вырабляецца са сцёблаў гэтай расліны. Прасці л., памяншальная формаласк. лянок, -нку, м.

|| прыметнік: ільняны і льняны.

лён-даўгунец

лён-даўгунец назоўнік | мужчынскі род

Лён з доўгім валакном, яго сцябло да 125 см у вышыню, з малым разгалінаваннем, што надае высокую якасць валакну.

лён-кудраш

лён-кудраш назоўнік | мужчынскі род

Расліна з невысокім кусцістым сцяблом (31— 50 см), разводзіцца як багатая на алей культура.

лёна

лёна прыстаўка

Першая частка складаных слоў; тое, што і ільно…, напр. лёнаапрацоўчы, лёнаачышчальнік, лёнапрадзенне, лёнасушылка, лёнатраста.

лёнавыя

лёнавыя прыметнік

Сямейства двухдольных раслін з валакністым сцяблом і алеістым насеннем.

лёс

лёс2 прыметнік | спецыяльны тэрмін

Рыхлая горная парода светла-жоўтага колеру, на якой фарміруецца ўрадлівая глеба.

|| прыметнік: лёсавы.

  • Лёсавыя глебы.
лёсападобны

лёсападобны прыметнік

Падобны па сваіх уласцівасцях і выгляду на лёс.

  • Лёсападобныя суглінкі.
лёска

лёска назоўнік | жаночы род

Прымацаваная да вудзільна валасяная (капронавая) нітка з рыбалоўным кручком.

|| прыметнік: лёскавы.

лёстка

лёстка назоўнік | жаночы род

Кожная з папярочных планак у кузаве калёс.

лётка

лётка назоўнік | жаночы род

Адтуліна ў доменных печах, праз якую выпускаецца расплаўлены метал ці шлак.

лётчык

лётчык назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст, які кіруе лятальным апаратам.

  • Ваенны л.

|| жаночы род: лётчыца.

|| прыметнік: лётчыцкі.

лёха

лёха назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Падземны ход.

    • Глыбокая л.
  2. Склеп, падзямелле.

    • Пад палацам каменная л.
ліберал

ліберал назоўнік | мужчынскі род

  1. Прыхільнік лібералізму (у 1 знач.).

  2. Член ліберальнай партыі.

  3. Чалавек, які ліберальнічае.

|| жаночы род: лібералка.

ліберальны

ліберальны прыметнік

  1. Які мае адносіны да лібералізму (у 1 знач.).

    • Ліберальная партыя.
  2. Які праяўляе лібералізм (у 2 знач.).

    • Л. падыход да чаго-н.

|| назоўнік: ліберальнасць.

ліберальнічаць

ліберальнічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Праяўляць лібералізм (у 2 знач.) у адносінах да каго-н.

  • Няма чаго л. з гультаямі.
лібералізм

лібералізм назоўнік | мужчынскі род

  1. Ідэалагічная і палітычная плынь, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў дэмакратычных свабод і свабоды прадпрымальніцтва.

  2. Празмерная паблажлівасць, памяркоўнасць, шкоднае патуранне.

    • Гнілы л.

|| прыметнік: лібералісцкі.