Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
лягчаць

лягчаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і пакладаць.

|| закончанае трыванне: вылегчаць.

|| назоўнік: лягчанне.

лягчэць

лягчэць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Памяншацца ў вазе, станавіцца больш лёгкім.

  2. безасабовая форма, каму і без дапаўнення. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад.

    • Раніцай лягчэе на душы.

|| закончанае трыванне: палягчэць.

ляда

ляда назоўнік | ніякі род

  1. Дзялянка высечанага лесу, хмызняку; высечка.

  2. Расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або пад сенажаць.

|| прыметнік: лядны.

  • Лядная сістэма земляробства.
лядачы

лядачы прыметнік | размоўнае

Тое, што і лядашчы.

|| назоўнік: лядачасць.

лядашчы

лядашчы прыметнік | размоўнае

  1. Кволы, слабы, хілы.

    • За возам брыла лядашчая карова.
  2. Стары, струхлелы; збуцвелы.

    • Лядашчая вопратка слаба грэла.

|| назоўнік: лядашчасць.

лядзяк

лядзяк назоўнік | мужчынскі род

Невялікі кавалак лёду.

  • Рукі халодныя, як ледзякі.
ляднік

ляднік назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Зборышча вялікай масы паўзучага лёду ў гарах ці палярных зонах.

|| прыметнік: ледніковы.

  • Ледніковыя наносы.
лядовы

лядовы прыметнік

Які адбываецца ў ільдах.

  • Лядовыя плаванні.
лядоўня

лядоўня назоўнік | жаночы род

Склеп з лёдам для захоўвання мяскых, рыбных прадуктаў.

лядоўнік

лядоўнік назоўнік | мужчынскі род

Вагон з лёдам.

  • Вагон-л.
ляжак

ляжак назоўнік | мужчынскі род

  1. Ніжняе апорнае ляжачае бервяно зруба.

  2. Гарызантальная частка дымахода, якая вядзе ад печы да коміна.

    • Л. дыміць.
  3. Месца для ляжання.

ляжалы

ляжалы прыметнік

  1. Нясвежы, даўні.

    • Л. тавар.
    • Ляжалая мука.
  2. Які пэўны час знаходзіўся ў стане вылежвання, вылежалы.

    • Л. лён.
ляжанка

ляжанка назоўнік | жаночы род

  1. Шырокі выступ печы, грубкі для ляжання.

  2. Месца, прыстасаванае для ляжання.

|| прыметнік: ляжаначны і ляжанкавы.

ляжацца

ляжацца дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | незакончанае трыванне

Пра наяўнасць жадання ці магчымасці ляжаць.

  • Нешта яму не ляжыцца.
ляжаць

ляжаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Знаходзіцца ўсім целам на чым-н. у гарызантальным становішчы.

    • Л. на зямлі.
  2. Быць хворым, знаходзіцца ў пасцелі.

    • Л. у непрытомнасці.
  3. Аб прадметах: знаходзіцца на паверхні ў нерухомым стане (бакавой часткай, гарызантальна).

    • Кнігі ляжаць на стале.
  4. Знаходзіцца, быць, захоўвацца, змяшчацца.

    • Грошы ляжаць у кішэні.
  5. Размяшчацца дзе-н., мець напрамак куды-н.

    • Наўкола ляжаць калгасныя палі.
    • Шлях ляжыць на ўсход.
  6. пераноснае значэнне: Быць чыім-н. абавязкам.

    • На бацьку ляжаць усе клопаты пра сям’ю.

Фразеалагізмы:

  • Душа (сэрца) не ляжыць да каго-чаго (размоўнае) — няма цікавасці, прыхільнасці да каго-, чаго-н.
  • Лежма ляжаць (размоўнае) — доўга ляжаць.
  • Ляжаць аблогай — пра няворанае, удзірванелае поле.
  • Ляжаць пад сукном (размоўнае) — заставацца без разгляду, без рэагавання (пра заявы, скаргі).
  • Ляжаць у руінах — быць разбураным.

|| назоўнік: ляжанне і лежня.

ляжка

ляжка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Мускульнае пакрыццё сцегнавой косці, сцягно.

|| прыметнік: ляжачны.

ляжнёўка

ляжнёўка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Дарога з насланага бярвення.

|| прыметнік: ляжнёвачны.

лязо

лязо назоўнік | ніякі род

  1. Востры край рэжучай ці сякучай прылады.

    • Л. сякеры, брытвы.
  2. Тонкая стальная пласцінка для брыцця з двума завостранымі краямі.

|| прыметнік: лязовы.

ляйцаць

ляйцаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Прывязваць лейцы да аброці пры запраганні каня.

|| назоўнік: ляйцанне.

лякала

лякала назоўнік | ніякі род

  1. Фігурная лінейка для вычэрчвання крывых ліній.

  2. У тэхніцы: кантрольна-вымяральны інструмент для праверкі вырабаў крывалінейнага профілю.

лякальшчык

лякальшчык назоўнік | мужчынскі род

Рабочы, спецыяліст па вырабу лякал (у 2 знач.).

|| жаночы род: лякальшчыца.

|| прыметнік: лякальшчыцкі.

лякарства

лякарства назоўнік | ніякі род

Медыцынскі сродак для лячэння ці папярэджвання хваробы.

|| прыметнік: лякарствавы.

  • Лякарствавыя формы (формы, якія надаюць лекавым прэпаратам: вадкія, цвёрдыя, мяккія, азразольныя; спецыяльны тэрмін).
лялька

лялька назоўнік | жаночы род

  1. Дзіцячая цацка ў выглядзе фігуркі чалавека, а таксама макет фігуры чалавека ці жывёлы для тэатральных прадстаўленняў.

  2. Пра каго-, што-н. вельмі прыгожае, прывабнае (размоўнае).

|| памяншальная форма: лялечка.

|| прыметнік: лялечны.

ляляк

ляляк назоўнік | мужчынскі род

Начная насякомаедная птушка.

лямантаваць

лямантаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Моцна і працягла крычаць; нястрымна плакаць.

|| назоўнік: лямантаванне і лямант.

лямец

лямец назоўнік | мужчынскі род

Тоўсты, шчыльны матэрыял, звалены з шэрсці, воўны.

  • Падшыць валёнкі лямцам.

|| прыметнік: лямцавы.

лямеш

лямеш назоўнік | мужчынскі род

Частка плуга, якая падразае пласт зямлі знізу і адвальвае яго.

|| прыметнік: лямешны.

лямка

лямка назоўнік | жаночы род

Шырокі рамень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш.

  • Адвязаць лямкі.

Цягнуць лямку (размоўнае) — займацца цяжкай аднастайнай працай, справай.

|| памяншальная форма: лямачка.

|| прыметнік: лямачны.

лямпа

лямпа назоўнік | жаночы род

Прыбор для штучнага асвятлення або награвання.

  • Настольная л.
  • Газавая л.
  • Паяльная л.
  • Шахцёрская л.

|| памяншальная форма: лямпачка.

|| прыметнік: лямпавы.

лямчыць

лямчыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Збіваць у лямец, рабіць лямцам.

  • Л. воўну.

|| закончанае трыванне: злямчыць.

|| зваротны стан: лямчыцца.

лянок

лянок назоўнік | мужчынскі род

Рыба сямейства ласасёвых.

|| прыметнік: лянковы.

лянота

лянота назоўнік | жаночы род

  1. Адсутнасць жадання працаваць, рабіць што-н.

    • Навалілася л.
  2. Не хочацца, няма ахвоты.

    • Л. думаць.
лянівец

лянівец назоўнік | мужчынскі род

Паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна, якая жыве на дрэвах і вельмі марудна рухаецца.

лянівы

лянівы прыметнік

  1. Схільны да ляноты, які ўхіляецца ад працы.

    • Л. хлопец.
  2. Вялы, павольны.

    • Лянівая паходка.

|| назоўнік: лянівасць.

ляп

ляп выклічнік | размоўнае | выказнік

Ужываецца ў значэнні дзеяслова ляпнуць.

  • Падбег ды л. па спіне.
ляпа

ляпа назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і пашча.

    • Л. воўка.
  2. пераноснае значэнне: Цёмнае паглыбленне ў чым-н.

    • Пхаць снапы ў ляпу малатарні.
ляпаць

ляпаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Утвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, удараць з ляскам.

    • Л. малатком.
  2. Біць, удараць па чым-н. з шумам.

    • Л. па плячы.
  3. Кідаць што-н. густое, ліпкае.

    • Л. гліну ў шчыліны.
  4. пераноснае значэнне: Гаварыць што-н. неабдумана, нетактоўна.

    • Ляпае абы што.

|| закончанае трыванне: паляпаць.

|| аднакратны дзеяслоў: ляпнуць.

|| назоўнік: ляпанне.

ляпны

ляпны прыметнік

  1. Зроблены лепкай.

    • Ляпныя работы.
  2. З скульптурным упрыгожаннем.

    • Ляпная столь.
ляпніна

ляпніна назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Тое, што вылеплена, ляпныя ўпрыгожанні.

ляпсус

ляпсус назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Грубая, недарэчная памылка, прыкры недагляд.

ляпіс

ляпіс назоўнік | мужчынскі род

Азотнакіслае серабро ў выглядзе крышталічнага парашку, што выкарыстоўваецца ў медыцыне як процізапаленчы сродак, для прыпякання.

|| прыметнік: ляпісны.

ляпіцца

ляпіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Быць пластычным, прыгодным для лепкі.

    • Пластылін добра лепіцца.
  2. Цесна размяшчацца адзін каля другога.

    • Абапал вуліцы ляпіліся старэнькія хаткі.
  3. Стварацца з пластычных матэрыялаў.

    • Скульптурныя партрэты лепяцца марудна.
ляпіць

ляпіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Ствараць, рабіць якія-н. фігуры з пластычнага, мяккага матэрыялу.

    • Л. бюст.
    • Л. характар (пераноснае значэнне).
    • Не святыя гаршкі лепяць (прыказка: хоць і цяжка, але зможам, справімся).
  2. Тое, што і прыклейваць (размоўнае).

    • Л. маркі.
  3. З сілай ісці (пра мокры снег).

    • Снег лепіць у вокны.

|| закончанае трыванне: вылепіць, наляпіць, зляпіць і заляпіць.

|| назоўнік: лепка.

лярд

лярд назоўнік | мужчынскі род

Топленае свіное сала.

лясгас

лясгас назоўнік | мужчынскі род

Скарачэнне: лясная гаспадарка — прадпрыемства, якое займаецца ўлікам і выкарыстаннем ляснога фонду, развядзеннем лесу і пад.

|| прыметнік: лясгасаўскі.

ляск

ляск назоўнік | мужчынскі род

  1. Кароткі, звонкі гук, які ўтвараецца ад удару металічнымі прадметамі аб метал або камень.

    • Л. ланцугоў.
  2. Рэзкі, сухі гук пры лясканні чым-н.

    • Л. пугі.
ляскатаць

ляскатаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Утвараць дробны перарывісты стук.

  • Ляскочуць кулямёты.

|| назоўнік: ляскатанне і ляскат.

ляскаць

ляскаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Утвараць ляск чым-н. жалезным.

    • Л. клямкай.
  2. Пляскаць у далоні (размоўнае).

  3. Утвараць адрывістыя гукі пугай.

    • Л. пугай.

Зубамі ляскаць — дрыжаць, калаціцца ад холаду, страху.

|| аднакратны дзеяслоў: ляснуць.

|| назоўнік: лясканне і ляскат.

ляскотка

ляскотка назоўнік | жаночы род

Дзіцячая цацка, пры дапамозе якой утвараецца дробны, перарывісты стук.

  • Дзеці бегалі з ляскоткамі.
ляснуцца

ляснуцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Моцна стукнуцца аб што-н.

  • Л. рукой аб вушак.