Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
лопасць

лопасць назоўнік | жаночы род

  1. Шырокі плоскі канец чаго-н.

    • Л. вясла.
  2. Рабочая частка суднавых колаў, грабных і паветраных вінтоў.

    • Л. кола турбіны.

|| прыметнік: лопасцевы.

лопацень

лопацень назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто многа гаворыць, лапоча (размоўнае пагардлівае).

  2. Няроўнасць у адкляпанай касе.

    • Першы раз кляпаў касу і нагнаў лопатняў.
лопацца

лопацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Даваць трэшчыны, разрывацца (пра струны).

    • Лёд лопаецца.
    • Шклянка лопаецца.
  2. пераноснае значэнне: Цярпець крах, поўную няўдачу (размоўнае).

    • Лопаюцца планы.

Лопацца са смеху (размоўнае) — знемагаць ад смеху.

лопаць

лопаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Лапатаць крыламі (пра птушак).

|| аднакратны дзеяслоў: лопнуць.

|| назоўнік: лонанне.

лопнуць

лопнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Даць трэшчыну; трэснуўшы, разламацца, разадрацца, парвацца.

    • Лопнуў графін.
    • Лопнула струна.
  2. пераноснае значэнне: Пацярпець поўную няўдачу, крах (размоўнае).

    • Лопнулі надзеі.

Фразеалагізмы:

  • Лопнуць са смеху (размоўнае) — зайсціся моцным смехам.
  • Цярпенне лопнула (размоўнае) — няма больш сіл цярпець, вытрымка скончылася.

|| незакончанае трыванне: лопаць.

лопух

лопух назоўнік | мужчынскі род

Травяністая расліна сямейства складанакветкавых з буйным шырокім лісцем і ўчэпістымі калючымі галоўкамі, а таксама ліст гэтай расліны; дзядоўнік.

|| прыметнік: лопухавы.

лорд

лорд назоўнік | мужчынскі род

У Англіі: вышэйшы дваранскі наследны тытул або тытул вышэйшых службовых асоб, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

  • Л.-канцлер.
  • Л.мэр.
лоскат

лоскат назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і козыт.

|| прыметнік: лоскатны.

лось

лось назоўнік | мужчынскі род

Буйная жывёліна сямейства аленевых з шырокімі разгалістымі рагамі.

|| прыметнік: ласіны і ласёвы.

  • Ласінае мяса.
  • Ласёвая шкура.
лот

лот2 назоўнік | мужчынскі род

Руская мера вагі, роўная 12,8 г., якая існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы.

лотас

лотас назоўнік | мужчынскі род

  1. Паўднёвая вадзяная расліна сямейства гарлачыкавых з буйнымі прыгожымі кветкамі.

  2. Зараснік гэтай расліны.

|| прыметнік: лотасавы.

  • Сямейства лотасавых (назоўнік).
лотаць

лотаць назоўнік | жаночы род

Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі кветкамі, якая расце на балотах, берагах сажалак і інш.

  • Л. расцвіла.

|| прыметнік: лотацевы.

лотра

лотра назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае | лаянкавае

Тое, што і латруга.

лоцман

лоцман2 назоўнік | мужчынскі род

Невялікая марская рыба, якая суправаджае на далёкія адлегласці караблі і буйных рыб, асабліва акул.

лоцыя

лоцыя назоўнік | жаночы род

  1. Раздзел суднаваджэння — апісанне мораў, водных шляхоў і ўзбярэжжаў.

  2. Інструкцыя для плавання ў пэўным басейне, воднай прасторы.

лоўж

лоўж назоўнік | мужчынскі род

Куча сухога галля.

  • Ссечанае галлё сцягвалі ў л.
лоўкі

лоўкі прыметнік

  1. Спрытны, умелы.

    • Л. варатар.
  2. Выкрутлівы, які знаходзіць выйсце з цяжкага становішча.

    • Гэта быў л. гаспадарнік.
  3. Выгадны, зручны.

    • Лоўкае сядло.

|| назоўнік: лоўкасць.

лоўчы

лоўчы2 назоўнік | мужчынскі род

У рускай дзяржаве да 17 ст.: службовая асоба, якая ведала дварцовым паляваннем і рыбнай лоўляй.

луб

луб прыметнік

  1. Валакністая тканка раслін, па якой перамяшчаюцца арганічныя рэчывы (спецыяльны тэрмін).

  2. Пласт, кавалак кары ліпы, вяза і іншых ліставых дрэў разам з валакністай унутранай часткай.

  3. Валакністая тканка некаторых раслін (лёну, канапель), якая ідзе на выраб пражы.

|| прыметнік: лубавы, лубяны і лубачны.

  • Лубавае, лубяное валакно.
  • Лубяная, лубачная каробка (зробленая з лубу ў 2 знач.).
лубачны

лубачны прыметнік

  1. гл. луб і лубок.

  2. Надрукаваны з лубкоў (у 4 знач.).

    • Лубачныя карцінкі.

Лубачная літаратура —

  1. дарэвалюцыйныя танныя і прымітыўныя па зместу масавыя выданні;
  2. прымітыўная літаратура, разлічаная на непатрабавальны густ (неадабральнае).
лубок

лубок назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што луб (у 2 знач.).

  2. Ручны кораб з лубу.

    • Ісці па ягады з лубкамі.
  3. Тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месцы касцявога пералому.

    • Нага ў лубках.
  4. Ліпавая дошка, на якой гравіравалася карціна для друкавання, а таксама карціна такога вырабу.

    • Рускі л.

|| прыметнік: лубковы і лубачны.

лубянець

лубянець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Станавіцца цвёрдым, як дуб (у 1 знач.).

|| закончанае трыванне: залубянець і злубянець.

лубянка

лубянка назоўнік | жаночы род

Ручны кораб з лубу (у 2 знач.), бяросты для захоўвання, пераноскі, упакоўкі чаго-н.

лубяны

лубяны прыметнік

  1. гл. луб.

  2. Цвёрды, каляны на вобмацак.

    • Лубяная тканіна.
  3. Пра расліны, якія маюць валакністую тканку, луб (у 2 і 3 знач.).

    • Лубяныя культуры.
лубін

лубін назоўнік | мужчынскі род

Травяністая расліна сямейства бабовых, якая высяваецца для ўгнаення глебы і на корм жывёле.

|| прыметнік: лубінавы.

луг

луг2 назоўнік | мужчынскі род

Едкі раствор, прыгатаваны з попелу, залітага варам, які ўжываўся для мыцця бялізны, галавы і інш.; шчолак.

|| прыметнік: лугавы.

лугаводства

лугаводства назоўнік | ніякі род

Апрацоўка і выкарыстанне лугоў, сенажацей, пашы; галіна раслінаводства.

|| прыметнік: лугаводчы.

лугавіна

лугавіна назоўнік | жаночы род

Невялікі луг сярод іншых угоддзяў.

  • Пасвіць коней на лугавіне.

|| памяншальная форма: лугавінка.

|| прыметнік: лугавінны.

луда

луда назоўнік | жаночы род

Тое, што і палуда.

луджаны

луджаны прыметнік

Пакрыты палудай.

  • Л. самавар.
лудзільшчык

лудзільшчык назоўнік | мужчынскі род

Майстар, які займаецца луджэннем.

|| прыметнік: лудзільшчыцкі.

лудзіць

лудзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пакрываць палудай.

  • Л. медную пасуду.

|| закончанае трыванне: вылудзіць і палудзіць.

|| назоўнік: луджэнне.

|| прыметнік: лудзільны.

лужа

лужа назоўнік | жаночы род

Тое, што і лужына.

лужына

лужына назоўнік | жаночы род

  1. Невялікая ўпадзіна, напоўненая вадой.

    • Лужыны на дарогах.
  2. Разлітая на паверхні чаго-н. вадкасць.

    • Л. на падлозе.
    • Сесці ў лужыну (размоўнае) — пацярпець няўдачу; апынуцца ў няёмкім становішчы.

|| памяншальная форма: лужынка.

лужычане

лужычане назоўнік | мужчынскі род

Заходнеславянская народнасць, якая жыве ў Германіі, лужыцкія сербы.

|| жаночы род: лужычанка.

|| прыметнік: лужыцкі.

луза

луза назоўнік | жаночы род

Адтуліна з падвешаным сеткаватым мяшэчкам на краі борта більярднага стала, у якую падае шар.

|| прыметнік: лузны.

лузан

лузан назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Арэх, які сам вылузаўся з шалупіння.

лузаць

лузаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці.

    • Л. гарбузікі.
  2. Тое, што і лушчыць. (у 1 знач.).

    • Л. стручкі гароху.

|| закончанае трыванне: аблузаць.

|| назоўнік: лузанне.

лузга

лузга назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік

Шалупінне ад гарбузікаў, сланечніку.

лузгаць

лузгаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і лузаць (у 1 знач.).

|| назоўнік: лузганне.

лук

лук назоўнік | мужчынскі род

Ручная зброя ў выглядзе гібкай дугі, сцягнутай цецівой для пуску стрэл.

  • Спаборніцтвы па стральбе з лука.

|| прыметнік: лучны.

  • Лучнае поле (для стральбы з лука).
лука

лука назоўнік | жаночы род

  1. Дугападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой.

  2. Выгін пярэдняга ці задняга краю сядла.

лукавіна

лукавіна назоўнік | жаночы род

Тое, што і лука (у 1 знач.).

лукамор’е

лукамор’е назоўнік | ніякі род

Старая народная назва марскога заліва, бухты.

лукулаўскі

лукулаўскі прыметнік

Лукулаўскі абед (кніжнае) — багаты пачастунак, пір [ад імя старажытнарымскага палкаводца Лукула].

лунаць

лунаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Плаўна лятаць, рухацца ў паветры.

    • Буслы лунаюць у вышыні.
  2. пераноснае значэнне: Павольна развявацца.

    • Лунаюць сцягі над плошчай.
  3. пераноснае значэнне: Плысці, распаўсюджвацца (пра песні, музыку і пад.).

    • Песні лунаюць — настрой узнімаюць.
  4. пераноснае значэнне: Знаходзіцца ў стане ўзвышаных або далёкіх ад рэчаіснасці мар.

    • Лунаць у воблаках (у надхмар’і) (неадабральнае) — знаходзіцца ў летуценным стане, не заўважаючы навакольнага.
лунацізм

лунацізм назоўнік | мужчынскі род

Хваравіта-нервовы стан, пры якім чалавек у глыбокім сне можа хадзіць і падсвядома выконваць розныя дзеянні; сомнабулізм.

|| прыметнік: лунацічны.

лунацік

лунацік назоўнік | мужчынскі род

Хворы на лунацізм.

|| жаночы род: лунацічка.

лунка

лунка назоўнік | жаночы род

Невялікае паглыбленне ў чым-н., ямка.

  • Л. зуба.

|| памяншальная форма: луначка.

|| прыметнік: луначны.

лунь

лунь назоўнік | мужчынскі род

Драпежная птушка сямейства ястрабіных з шаравата-белым апярэннем у дарослых самцоў; мышалоў.

  • Балотны л.
  • Сівы як л.