Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
лахмаціцца

лахмаціцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Станавіцца лахматым.

|| закончанае трыванне: узлахмаціцца і разлахмаціцца.

лахмаціць

лахмаціць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Рабіць лахматым (у 2 знач.).

  • Л. валасы.

|| закончанае трыванне: узлахмаціць і разлахмаціць.

лахмоцце

лахмоцце назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Старое зношанае або падранае адзенне.

лахі

лахі

Лахі пад пахі (размоўнае) — сабраўшы свае пажыткі, выбірацца куды-н.

лацвей

лацвей прыслоўе | размоўнае

Лепей, зручней.

  • Л. табе ўхмыляцца, калі ўсе дапамагаюць.
лацкан

лацкан назоўнік | мужчынскі род

Адварот на грудной частцы паліто, пінжака.

|| прыметнік: лацканны.

лаціна

лаціна прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. лацінскі, напр. лацінаамерыканскі.

лацінаамерыканцы

лацінаамерыканцы назоўнік | мужчынскі род

Насельніцтва Лацінскай Амерыкі.

|| жаночы род: лацінаамерыканка.

|| прыметнік: лацінаамерыканскі.

  • Лацінаамерыканскія краіны.
  • Л. варыянт іспанскай мовы.
лацінка

лацінка назоўнік | жаночы род

Лацінскі алфавіт.

лацінскі

лацінскі прыметнік

  1. Які мае адносіны да геаграфіі і культуры старажытнага Рыма.

    • Лацінская прыказка.
    • Л. шрыфт.
  2. Тое, што і каталіцкі (устарэлае).

    • Лацінская вера.
лацініца

лацініца назоўнік | жаночы род

Тое, што і лацінка.

лаціць

лаціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Насцілаць латы на кроквы.

  • Л. хату.

|| закончанае трыванне: налаціць і налаціць.

|| назоўнік: лачанне.

лашак

лашак назоўнік | мужчынскі род

Помесь жарабка і асліцы.

|| прыметнік: лашаковы.

лашчыцца

лашчыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

З ласкаю гарнуцца да каго-н.; старацца ласкай выклікаць ласку ў адказ.

  • Л. да маці.

|| закончанае трыванне: прылашчыцца.

|| назоўнік: лашчанне.

лашчыць

лашчыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Праяўляць пяшчотнасць, любоў, ласку.

  • Л. дзіця.
  • Сонца лашчыць твар (пераноснае значэнне).

|| назоўнік: лашчанне.

лаяльны

лаяльны прыметнік

Які фармальна трымае сябе ў рамках законнасці, прытрымліваецца добразычліва-нейтральных адносін да каго-, чаго-н.

  • Л. чалавек.
  • Лаяльныя адносіны.

|| назоўнік: лаяльнасць.

лаянка

лаянка назоўнік | жаночы род

  1. Грубыя абразлівыя словы, выразы.

    • Зняважлівая л.
  2. Сварка.

    • Пражыць век без лаянкі.

|| прыметнік: лаянкавы.

  • Лаянкавыя словы.
лаяцца

лаяцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Гаварыць грубыя, абразлівыя словы.

  2. з кім і без дапаўнення. Сварыцца, зневажаць адзін аднаго грубымі, абразлівымі словамі.

|| закончанае трыванне: палаяцца.

|| назоўнік: лаянне.

лаяць

лаяць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Называць грубымі, зневажальнымі словамі, ганьбіць.

  • Л. адна адну.

|| закончанае трыванне: вылаяць і аблаяць.

  • А. у газеце (адмоўна выказацца пра каго-, што-н.).
лаўка

лаўка2 назоўнік | жаночы род | размоўнае

Невялікі гандлёвы магазін.

  • Схадзіць у лаўку.

|| прыметнік: лавачны.

лаўкач

лаўкач назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Пранырлівы чалавек, які ўмее выгадна ўладкоўваць свае асабістыя справы; спрытнюга.

|| жаночы род: лаўкачка.

лаўр

лаўр назоўнік | мужчынскі род

  1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва, пахучае лісце якога ўжываецца як прыправа.

  2. Драўніна гэтай расліны.

  3. множны лік: Вянок з лісця гэтага дрэва як сімвал перамогі, узнагароды.

    • Чужыя лаўры не даюць яму спакою (пераноснае значэнне: аб зайздрасці да чыйго-н. поспеху).
    • Пажынаць лаўры (пераноснае значэнне: атрымліваць прызнанне сваіх дасягненняў).
    • Спачыць на лаўрах (пераноснае значэнне: задаволіцца дасягнутым).

|| прыметнік: лаўровы.

  • Л. пах.
  • Сямейства лаўровых (назоўнік).
  • Л. вянок.
лаўра

лаўра назоўнік | жаночы род

Назва вялікіх праваслаўных мужчынскіх манастыроў.

  • Кіева-Пячэрская л.
лаўравішня

лаўравішня назоўнік | жаночы род

Паўднёвая вечназялёная расліна, з лісця якой атрымліваюць лекавыя рэчывы.

|| прыметнік: лаўравішнёвы.

  • Лаўравішнёвыя кроплі.
лаўрэат

лаўрэат назоўнік | мужчынскі род

Званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і пад., а таксама асоба, якая мае такое званне.

  • Л. конкурсу піяністаў.

|| жаночы род: лаўрэатка.

|| прыметнік: лаўрэацкі.

  • Л. медаль.
лаўсан

лаўсан назоўнік | мужчынскі род

Род сінтэтычнага валакна, а таксама тканіна з гэтага валакна.

|| прыметнік: лаўсанавы.

леапард

леапард назоўнік | мужчынскі род

Буйны драпежнік сямейства кашэчых з плямістай шэрсцю.

|| прыметнік: леапардавы.

лебедзь

лебедзь назоўнік | мужчынскі род

Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай выгнутай шыяй.

  • Чорны л.
  • Л. ляціць к снегу, а гусь — к дажджу (прыказка).

|| прыметнік: лебядзіны.

  • Л. пух.
  • Лебядзіная песня (пераноснае значэнне: апошняе праяўленне таленту).
лебедзяня

лебедзяня (лебедзянё) назоўнік | ніякі род

Птушаня лебедзя.

лебяда

лебяда назоўнік | жаночы род

Пустазелле.

|| прыметнік: лебядовы.

  • Сямейства лебядовых (назоўнік).
лева

лева2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. левы, напр. левабаковы, левабярэжны.

левабярэжжа

левабярэжжа назоўнік | ніякі род

Зямельная прастора, што знаходзіцца на левым беразе, прылягае да левага берага.

  • Л. Нёмана.
левабярэжны

левабярэжны прыметнік

Размешчаны на левым беразе.

  • Левабярэжная раўніна Прыпяці.
левафланговы

левафланговы прыметнік

Які знаходзіцца на левым флангу.

  • Л. ўчастак фронту.
левы

левы прыметнік

  1. Размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца, а таксама наогул размешчаны з гэтага боку.

    • Левая рука.
    • Л. бераг.
  2. Палітычна радыкальны ці больш радыкальны, чым іншыя.

    • Газеты левага напрамку.
  3. Пра пабочны або незаконны заробак.

    • Левы рэйс.
    • Левыя грошы.
левіяфан

левіяфан назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Пра каго-, што-н., хто (што) здзіўляе сваёй велічынёй, сілай (паводле імя біблейскага марскога страшыдлы ці лятаючага дракона).

легальны

легальны прыметнік

Дазволены законам.

  • Легальнае становішча.

|| назоўнік: легальнасць.

легалізавацца

легалізавацца дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Перайсці (пераходзіць) на легальнае становішча.

|| назоўнік: легалізацыя.

легалізаваць

легалізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Перавесці (-водзіць) на легальнае становішча.

|| назоўнік: легалізацыя.

легат

легат назоўнік | мужчынскі род

  1. У старажытным Рыме: пасол, а таксама намеснік імператара ў правінцыі.

  2. У каталіцкай царкве: дыпламатычны прадстаўнік Рымскага Папы.

    • Папскі л.

|| прыметнік: легацкі.

легенда

легенда2 назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Сукупнасць умоўных знакаў і тлумачэнняў да карты, схемы, плана і пад.

легендарны

легендарны прыметнік

  1. Які з’яўляецца легендай.

    • Легендарная аповесць.
  2. пераноснае значэнне: Незвычайны, небывалы, авеяны славай (высокае).

    • Л. герой.
  3. пераноснае значэнне: Выдуманы, непраўдападобны.

    • Легендарныя чуткі.

|| назоўнік: легендарнасць.

легка

легка прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. лёгкі, ужыв. замест «лёгка…», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. легкавагавы, легкаверны.

легкаважны

легкаважны прыметнік

  1. Які мае невялікую ці недастатковую вагу.

    • Л. груз.
  2. пераноснае значэнне: Легкадумны, несур’ёзны, павярхоўны.

    • Л. выпад.

|| назоўнік: легкаважнасць.

легкаверны

легкаверны прыметнік

Які ўсяму верыць, залішне даверлівы.

  • Л. чалавек.

|| назоўнік: легкавер’е і легкавернасць.

легкавушка

легкавушка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Легкавая аўтамашына.

легкавы

легкавы прыметнік

Прызначаны для перавозкі людзей, ручнога багажу.

  • Л. аўтамабіль.
легкадумны

легкадумны прыметнік

Які дзейнічае без дастатковага разважання; несур’ёзны.

  • Л. ўчынак.
  • Легкадумнае рашэнне.

|| назоўнік: легкадумнасць.

легкакрылы

легкакрылы прыметнік

Хуткі ў палётах, у рухах; з лёгкімі крыламі.

  • Легкакрылая чайка.
  • Легкакрылая радасць (пераноснае значэнне).
легкаплаўкі

легкаплаўкі прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які плавіцца пры параўнальна невысокай тэмпературы.

  • Л. метал.

|| назоўнік: легкаплаўкасць.