Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
ламачына

ламачына назоўнік | жаночы род | размоўнае

Старая паламаная або сапсаваная рэч.

  • Не стрэльба, а л.
ламбард

ламбард назоўнік | мужчынскі род

Установа для выдачы грашовай пазыкі пад заклад маёмасці.

|| прыметнік: ламбардны.

ламота

ламота назоўнік | жаночы род

Тупыя працяглыя болі ў касцях.

|| прыметнік: ламотны.

лампада

лампада назоўнік | жаночы род

Невялікая пасудзіна з кнотам, якая напаўняецца драўляным маслам і запальваецца перад абразамі.

|| памяншальная форма: лампадка.

|| прыметнік: лампадны.

лампас

лампас назоўнік | мужчынскі род

Шырокая паласа з каляровага сукна, нашытая на форменныя штаны ўздоўж бакавога шва.

  • Генеральскія лампасы.

|| прыметнік: лампасны.

лампіён

лампіён назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Ліхтар з каляровай паперы або шкла для асвятлення ці ілюмінацыі.

|| прыметнік: лампіённы.

ланалін

ланалін назоўнік | мужчынскі род

Жывёльны воск; выкарыстоўваецца ў медыцыне, касметыцы, парфумерыі.

|| прыметнік: ланалінавы.

  • Ланалінавая змазка.
  • Ланалінавае мыла.
лангет

лангет назоўнік | мужчынскі род

Страва з мяса, нарэзанага тонкімі прадаўгаватымі кавалкамі.

  • Л. з гарнірам.

|| прыметнік: лангетны.

лангуст

лангуст назоўнік | мужчынскі род

Ядомы марскі рак.

ландтаг

ландтаг назоўнік | мужчынскі род

Выбарны орган самакіравання абласцей і зямель у некаторых краінах (у Аўстрыі, Германіі і інш.).

ландшафт

ландшафт назоўнік | мужчынскі род

  1. Агульны выгляд мясцовасці; пейзаж.

    • Раўнінны л.
  2. Сукупнасць тыповых прыкмет якой-н. мясцовасці.

    • Горны л.

|| прыметнік: ландшафтны.

  • Ландшафтныя зоны.
ландыш

ландыш назоўнік | мужчынскі род

Травяністая расліна з дробнымі белымі пахучымі кветкамі-званочкамі.

  • Лясны л.

|| прыметнік: ландышавы.

  • Ландышавыя каплі (лякарства).
ланцуг

ланцуг назоўнік | мужчынскі род

  1. Рад аднолькавых металічных звёнаў, паслядоўна злучаных адно з адным.

    • Л. якара.
    • Надзець ланцугі (аковы).
  2. пераноснае значэнне: Суцэльны рад, сукупнасць чаго-н.

    • Л. людзей.
  3. Рад гор.

    • Горны л.
  4. Лінія байцоў, размешчаных на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго.

    • Бегчы ланцугом (прыслоўе).
  5. Устройства з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію (спецыяльны тэрмін).

    • Электрычны л.

Як з ланцуга сарваўся (размоўнае) — пра нястрыманага, злога чалавека.

|| памяншальная форма: ланцужок.

|| прыметнік: ланцужны.

  • Л. сабака.
ланцуговы

ланцуговы прыметнік

  1. З ланцугамі, на ланцугах; які дзейнічае з дапамогай ланцугоў (у 1 знач.).

    • Ланцуговая перадача.
  2. Які ідзе адзін за другім падобна звёнам ланцуга.

    • Ланцуговая рэакцыя.
ланцэт

ланцэт назоўнік | мужчынскі род

Востры з двух бакоў хірургічны нож невялікіх памераў.

|| прыметнік: ланцэтны.

лань

лань назоўнік | жаночы род

Жывёліна сямейства аленяў з стройным целам і хуткім бегам.

|| прыметнік: ланін і ланевы.

  • Ланіна скура.
  • Ланевы гадавальнік.
лаосцы

лаосцы назоўнік | мужчынскі род

Група народаў, якія складаюць асноўнае насельніцтва Лаоса, і часткова — Тайланда.

|| жаночы род: лаоска.

|| прыметнік: лаоскі.

  • Лаоская мова.
лапа

лапа назоўнік | жаночы род

  1. Ступня або ўся нага ў жывёл, а таксама (размоўнае) пра руку або нагу чалавека.

    • Мядзведжая л.
    • Налажыць лапу на што-н. (пераноснае значэнне: захапіць што-н., падпарадкаваць свайму ўплыву; размоўнае).
    • Папасціся ў лапы каму-н. (пераноснае значэнне: апынуцца ў залежнасці ад каго-н.; размоўнае).
    • У лапах каго-н. (пераноснае значэнне: быць у поўнай залежнасці).
    • Хадзіць на мяккіх лапах (пераноснае значэнне: хадзіць цішком; выслужвацца перад кім-н.; размоўнае неадабральнае).
    • Даць у лапу (пераноснае значэнне: падкупіць каго-н.; размоўнае).
  2. Галіна хвойнага дрэва.

    • Пышныя лапы ялін.
  3. Расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах для выдзірання цвікоў, а таксама інструмент з такім канцом (спецыяльны тэрмін).

  4. Шып на канцы бервяна (спецыяльны тэрмін).

    • Рубіць у лапу.

|| памяншальная форма: лапка.

|| прыметнік: лапны.

лапавухі

лапавухі прыметнік | размоўнае

  1. З вялікімі адтапыранымі, абвіслымі вушамі.

    • Лапавухая свіння.
  2. Някемлівы, малаздольны, абмежаваны чалавек (лаянкавае).

|| назоўнік: лапавухасць.

лапаносы

лапаносы прыметнік | размоўнае

З шырокім пляскатым носам.

|| назоўнік: лапаносасць.

лапата

лапата назоўнік | жаночы род

Прылада для капання зямлі з плоскім шырокім ніжнім канцом.

  • Жалезная л.

Грэбці грошы ланатай (размоўнае) — многа атрымліваць грошай.

|| памяншальная форма: лапатка і лапатачка.

|| прыметнік: лапатны.

лапатаць

лапатаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Удараць па якой-н. паверхні, ствараючы аднастайныя, прыглушаныя гукі.

    • Л. крыламі па вадзе.
    • Дождж лапоча па страсе.
  2. Хутка, нязвязна гаварыць (размоўнае).

    • Дзяўчынка лапатала на сваёй дзіцячай мове.
  3. Гаварыць многа, бесперастанку аб чым-н. пустым, нязначным (размоўнае).

    • Яна цэлы дзень бегала па вёсцы і лапатала.

|| закончанае трыванне: пралапатаць.

|| назоўнік: лапатанне і лопат.

лапатка

лапатка2 назоўнік | жаночы род

Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў верхняй частцы спіны.

  • Палажыць на лапаткі (у барацьбе, таксама пераноснае значэнне: наогул перамагчы).

Ва ўсе лапаткі (бегчы) (размоўнае) — вельмі хутка.

|| прыметнік: лапатачны.

лапатнік

лапатнік2 назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Пірог з прэснага цеста, які на лапаце садзяць у печ.

лапатун

лапатун назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто бесперастанку гаворыць, лапоча; балбатун.

|| жаночы род: лапатуха.

лапаць

лапаць2 дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Хапаць, мацаць рукамі.

  • Не лапай, не купіш (прыказка).

|| аднакратны дзеяслоў: лапнуць.

|| назоўнік: лапанне.

лапаціць

лапаціць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Перамешваць, перасыпаць лапатай.

  • Л. збожжа.
лапсардак

лапсардак назоўнік | мужчынскі род

Даўнейшы доўгі сурдут у польскіх і галіцыйскіх яўрэяў.

лапта

лапта назоўнік | жаночы род

  1. Народная гульня ў мяч.

  2. Драўляная лапатка, якой б’юць па мячу ў гэтай гульні.

|| прыметнік: лаптовы.

лапушны

лапушны прыметнік

Шыракалісты, падобны на лісце лопуху.

  • Лапушныя кусцікі лотаці.
лапушнік

лапушнік назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Зараснік лопуху.

лапушысты

лапушысты прыметнік

Тое, што і лапушны.

лапушыцца

лапушыцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Пышна разрастацца.

  • Лапушыцца бульба.
лапцюжнік

лапцюжнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і лапатнік (у 2 і 3 знач.).

|| прыметнік: лапцюжны.

лапцяваты

лапцяваты прыметнік | размоўнае

Нязграбны, нехлямяжы, пазбаўлены прывабнасці.

лапчасты

лапчасты прыметнік

Падобны па форме на лапы.

  • Лапчастае лісце.
лапчаты

лапчаты прыметнік

  1. Які мае лапы з перапонкамі.

    • Лапчатыя птушкі.
  2. Тэхнічныя інструменты, у якіх часткі маюць выгляд лапы (спецыяльны тэрмін).

    • Л. культыватар.
лапідарны

лапідарны прыметнік | кніжнае

Сціслы, але выразны, зразумелы.

  • Л. стыль.

|| назоўнік: лапідарнасць.

лапік

лапік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Частка паверхні зямлі.

    • 3-пад снегу віднеліся лапікі чорнай зямлі.
  2. Тое, што і латка.

    • Рукавы кажушка былі ўсе ў лапіках.
лапіна

лапіна назоўнік | жаночы род

  1. Месца, якое вылучаецца чым-н. на агульным фоне.

    • Лапіны сенажаці.
  2. Невялікі кавалак зямлі (размоўнае).

    • Мець лапіну зямлі.
  3. Пляма другога колеру на поўсці жывёлы, на пер’і птушак.

лапіць

лапіць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Зашываць дзіркі, ставіць латкі на чым-н.

  • Л. бялізну.
ларнет

ларнет назоўнік | мужчынскі род

Складныя акуляры ў аправе з ручкай.

|| прыметнік: ларнетны.

  • Л. шнурок.
ларок

ларок назоўнік | мужчынскі род

Гандлёвая палатка.

|| прыметнік: ларочны.

ларочнік

ларочнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Прадавец у ларку.

|| жаночы род: ларочніца.

|| прыметнік: ларочніцкі.

ларынгалогія

ларынгалогія назоўнік | жаночы род

Раздзел медыцыны, які вывучае захворванні гартані, іх лячэнне і прафілактыку.

|| прыметнік: ларынгалагічны.

ларынголаг

ларынголаг назоўнік | мужчынскі род

Урач, спецыяліст па захворваннях гартані.

ларынгіт

ларынгіт назоўнік | мужчынскі род

Запаленне слізістай абалонкі гартані.

|| прыметнік: ларынгітны.

ласавацца

ласавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Есці што-н. смачнае.

  • Л. мёдам.

|| закончанае трыванне: наласавацца.

ласаваць

ласаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Карміць чым-н. смачным, частаваць ласункамі.

  • Л. цукеркамі.

|| закончанае трыванне: паласаваць.

ласасіна

ласасіна назоўнік | жаночы род

Мяса ласося як ежа.

|| прыметнік: ласасінавы.