Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
лаза

лаза назоўнік | жаночы род

  1. Кусты некаторых парод вярбы, вінаграду.

    • Вінаградная л.
  2. Доўгае гнуткае галлё некаторых хмызнякоў.

    • Плесці кошыкі з лазы.

Даць лазы (размоўнае) — адсцябаць розгамі.

|| прыметнік: лазовы.

  • Лазовая кара.
  • Л. кошык.
лазавікі

лазавікі назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Лапці з лазы.

лазарэт

лазарэт назоўнік | мужчынскі род

Невялікі ваенны шпіталь.

  • Палявы л.

Дома — цэлы л. (пераноснае значэнне: усе хворыя; размоўнае).

|| прыметнік: лазарэтны.

лазаты

лазаты прыметнік

Чорт лазаты — пра таго, хто з’яўляецца ўвасабленнем зла, несправядлівасці.

лазеншчык

лазеншчык назоўнік | мужчынскі род

Работнік лазні, які абслугоўвае наведвальнікаў.

|| жаночы род: лазеншчыца.

|| прыметнік: лазеншчыцкі.

лазер

лазер назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Аптычны генератар для атрымання вузкага, вельмі моцнага пучка святла.

    • Імпульсны л.
  2. Пучок святла, прамень, які атрымліваецца пры дапамозе такога генератара.

    • Зварка лазерам.
    • Лячэнне лазерам.

|| прыметнік: лазерны.

  • Лазерная ўстаноўка.
  • Л. прамень.
  • Лазерная хірургія.
лазера

лазера прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да лазера (у 2 знач.), напр. лазератэрапія.

лазершчык

лазершчык назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Спецыяліст па лазернай тэхналогіі, па рабоце з лазернай тэхнікай.

лазня

лазня назоўнік | жаночы род

  1. Спецыяльнае памяшканне, дзе мыюцца і парацца.

    • Пабудаваць новую лазню.
  2. Мыццё ў такім памяшканні (размоўнае).

    • Пасля малацьбы добра схадзіць і ў лазню.
  3. пераноснае значэнне: Наганяй, праборка (размоўнае).

Даць (задаць) лазні (размоўнае) — даць наганяй, строгую вымову.

|| памяншальная форма: лазенька.

|| прыметнік: лазневы.

лазняк

лазняк назоўнік | мужчынскі род

Кусты лазы, лазовы зараснік.

  • Буяў густы л.

|| прыметнік: лазняковы.

лазурак

лазурак назоўнік | мужчынскі род

Сінька для бялізны.

лазурыт

лазурыт назоўнік | мужчынскі род

Мінерал сіняга колеру; выкарыстоўваецца для дробных вырабаў, упрыгожанняў, прыгатавання фарбаў (ультрамарыну).

|| прыметнік: лазурытавы.

лазутчык

лазутчык назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Разведчык (звычайна ў тыле праціўніка).

  • Паслаць лазутчыка.

|| жаночы род: лазутчыца.

|| прыметнік: лазутчыцкі.

лазіна

лазіна назоўнік | жаночы род

Галінка лазовага куста, лазовы дубец.

|| прыметнік: лазінны і лазінавы.

лазіць

лазіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Чапляючыся за што-н., узбірацца на што-н.

    • Л. па дрэвах.
  2. Пранікаць куды-н. паўзком, сагнуўшыся.

    • Л. пад стол.
  3. Уваходзіць у што-н. вадкае.

    • Л. у ваду.
  4. Забірацца праз што-н. унутр.

    • Л. у хату праз вокны.
  5. Прабірацца куды-н. скрытна, крадучыся.

    • Л. у чужы сад.
  6. Рукой шукаць, намацваць.

    • Л. па кішэнях.

|| назоўнік: лажанне.

лайба

лайба назоўнік | жаночы род

Вялікая парусная лодка (звычайна двухмачтавая).

|| прыметнік: лайбавы.

лайдак

лайдак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Бяздзейны, варты пагарды чалавек, гультай.

|| жаночы род: лайдачка.

|| прыметнік: лайдацкі.

лайдацтва

лайдацтва назоўнік | ніякі род | размоўнае

Гультайства, бяздзейнасць.

лайдачыць

лайдачыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Бяздзейнічаць, лодарнічаць.

лайка

лайка2 назоўнік | жаночы род

Гатунак мяккай авечай і казінай скуры.

|| прыметнік: лайкавы.

  • Лайкавыя пальчаткі.
лайнер

лайнер назоўнік | мужчынскі род

Вялікі акіянскі пасажырскі параход, а таксама мнагамесны самалёт.

  • Акіянскі л.
  • Паветраны л.

|| прыметнік: лайнерны і лайнерскі.

лак

лак назоўнік | мужчынскі род

Раствор смол у спірце, шкіпінары, алеі, якім пакрываюць паверхню прадметаў, каб надаць ім бляск.

  • Пакрываюць лакам.

|| прыметнік: лакавы.

  • Лакавыя фарбы.
  • Лакавыя туфлі (са скуры, пакрытай лакам).
лакальны

лакальны прыметнік | кніжнае

Мясцовы, які не выходзіць за пэўныя межы.

  • Лакальная вайна.

|| назоўнік: лакальнасць.

лакалізавацца

лакалізавацца дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Сканцэнтравацца (сканцэнтроўвацца) ў пэўным месцы, спыніцца (спыняцца) ў пэўных межах.

  • Эпідэмія лакалізавалася.

|| назоўнік: лакалізацыя.

лакалізаваць

лакалізаваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Лакалізаваць эпідэмію.

|| назоўнік: лакалізацыя.

лакамабіль

лакамабіль назоўнік | мужчынскі род

Парасілавая перасоўная або стацыянарная ўстаноўка, якая прыводзіць у рух сельскагаспадарчыя і іншыя машыны.

|| прыметнік: лакамабільны.

лакаматыў

лакаматыў назоўнік | мужчынскі род

Машына (паравоз, цеплавоз, электравоз), якая рухаецца па рэйках і прызначана для перамяшчэння паяздоў.

|| прыметнік: лакаматыўны.

лаканізм

лаканізм назоўнік | мужчынскі род

Гранічная і дакладная сцісласць выказвання.

  • Л. выражэння.

|| прыметнік: лаканічны.

лаканічны

лаканічны прыметнік

  1. гл. лаканізм.

  2. Які вызначаецца лаканізмам, немнагаслоўны.

    • Л. адказ.

|| назоўнік: лаканічнасць.

лакатар

лакатар назоўнік | мужчынскі род

Устройства для вызначэння месцазнаходжання розных аб’ектаў.

  • Лазерны л.

|| прыметнік: лакатарны.

лакаут

лакаут назоўнік | мужчынскі род

Закрыццё прадпрыемства і масавае звальненне рабочых як сродак барацьбы з іх патрабаваннямі.

лакаутаваць

лакаутаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Аб’явіць (аб’яўляць) лакаут каму-н., звольніць (звальняць) у выніку лакауту.

лакацыя

лакацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Вызначэнне месцазнаходжання чаго-н.

  • Гукавая л.
  • Аптычная л.
  • У дэльфінаў вельмі развіта адчуванне лакацыі.

|| прыметнік: лакацыйны.

лакей

лакей назоўнік | мужчынскі род

  1. Слуга ў багатым доме, у гасцініцы, рэстаране.

  2. пераноснае значэнне: Чалавек, які падхалімнічае, выслужваецца (неадабральнае).

|| прыметнік: лакейскі.

  • Лакейскія манеры.
лакейнічаць

лакейнічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Быць, служыць лакеем (неадабральнае).

  2. пераноснае значэнне: Выслужвацца, падхалімнічаць.

|| назоўнік: лакейства.

лакмус

лакмус назоўнік | мужчынскі род

Фарбавальнае рэчыва, якое змяняе колер насычанай ім паперы пад дзеяннем кіслот у чырвоны, а пад дзеяннем шчолачаў — у сіні колер.

|| прыметнік: лакмусавы.

  • Лакмусавая папера.
лакрыца

лакрыца (лакрычнік) назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Расліна сямейства бабовых, карэнне якой выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прыметнік: лакрычны.

лактацыя

лактацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Утварэнне і выдзяленне малака ў жанчын і ў самак млекакормячых.

|| прыметнік: лактацыйны.

  • Л. перыяд.
лакуна

лакуна назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Прагал, прапушчанае месца ў якім-н. тэксце.

  2. У бібліятэчнай справе — пропуск, адсутнасць кнігі ў камплекце.

лакіраваць

лакіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пакрываць лакам.

    • Л. мэблю.
  2. пераноснае значэнне: Прыхарошваць, ідэалізаваць.

    • Л. рэчаіснасць.

|| закончанае трыванне: залакіраваць.

|| назоўнік: лакіраванне і лакіроўка.

|| прыметнік: лакіровачны і лакіравальны.

лакіроўка

лакіроўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. лакіраваць.

  2. Слой лаку, якім пакрыта што-н.

    • Прыгожая л.
лакіроўшчык

лакіроўшчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяліст па лакіроўцы (у 1 знач.).

  2. пераноснае значэнне Пра таго, хто аздабляе, прыхарошвае што-н.

|| жаночы род: лакіроўшчыца.

|| прыметнік: лакіроўшчыцкі.

лама

лама2 назоўнік | мужчынскі род

Будыйскі манах.

ламавы

ламавы прыметнік

Які прызначаны, служыць для перавозкі цяжкіх грузаў.

  • Л. конь.
  • Цокат падкоў ламавых (назоўнік).
ламавік

ламавік назоўнік | мужчынскі род

  1. Грузавы рамізнік (размоўнае).

    • Л. прывёз дровы.
  2. Парода дужых коней, на якіх перавозяць вялікі груз.

ламака

ламака назоўнік | жаночы род | размоўнае

Старая або сапсаваная рэч.

ламаны

ламаны прыметнік

  1. Паламаны, сапсаваны.

    • Л. стол.
  2. пераноснае значэнне: Няправільны, скажоны.

    • Гаварыць на ламанай рускай мове.

Ламаная лінія — у матэматыцы: лінія з адрэзкаў прамой лініі, злучаных пад вуглом.

ламацца

ламацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Раздзяляцца, распадацца на часткі.

    • Ломяцца, як шкло, ільдзіны.
  2. Псавацца, станавіцца непрыгодным.

    • Калёсы ломяцца ад грузу.
  3. Парушацца, разбурацца (пра што-н. прывычнае, запланаванае).

    • Часта мае планы ламаліся.
  4. Быць перапоўненым мноствам чаго-н., гнуцца пад цяжарам.

    • Стол ламаўся ад яды.
    • Гоме ломіцца ад сліў.
  5. пераноснае значэнне: Пра мужчынскі голас у пераходным узросце: змяняць свой тэмбр і дыяпазон.

  6. Ісці напралом, імкнуцца сілай пранікнуць куды-н. (размоўнае).

    • Ламацца ў дзверы.

Ламацца ў адчыненыя дзверы — даводзіць тое, што ўсім вядома.

|| закончанае трыванне: зламацца і паламацца.

ламаць

ламаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Згінаючы або ўдараючы з сілай, аддзяляць кускі чаго-н.

    • Л. вецце.
    • Л. лёд.
  2. Разбіваючы, разбураючы, даводзіць да непрыгоднасці, псаваць.

    • Л. стары дом.
  3. пераноснае значэнне: Пераадольваць, знішчаць што-н. аджыўшае.

    • Л. старыя звычаі.
  4. пераноснае значэнне: Рэзка (крута) змяняць.

    • Л. свой характар.
  5. пераноснае значэнне: Выклікаць хваравітае адчуванне ламоты.

    • Ломіць косці.

Фразеалагізмы:

  • Ламаць шапку перад кім (устарэлае) — уніжацца, ліслівіць.
  • Ламаць галаву над чым (размоўнае) — біцца над рашэннем якой-н. задачы, якога-н. пытання.

|| закончанае трыванне: паламаць і зламаць.

|| назоўнік: паломка.

|| назоўнік: ламанне і ломка.

ламачча

ламачча назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

  1. Абламаныя сухія галіны дрэў, якія валяюцца ў лесе.

    • Збіраць л.
  2. Ламаныя, непрыгодныя для карыстання прадметы.

    • Жалезнае л.
    • Поўная хата ламачча.