Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
курэнь

курэнь назоўнік | мужчынскі род

  1. Будан (абласное).

  2. На Украіне і ў некаторых месцах Дона: жылая хата.

  3. Даўней: асобная частка Запарожскага войска, а таксама яе стан.

|| прыметнік: куранны.

  • К. атаман.
  • Выбіраць кураннога (назоўнік).
курэць

курэць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і курыцца (у 1, 2 і 3 знач.).

кур’ер

кур’ер назоўнік | мужчынскі род

  1. Пасыльны ва ўстанове, які разносіць дзелавыя паперы.

  2. Службовая асоба, якая развозіць спешныя дзяржаўныя даручэнні.

    • Дыпламатычны к.

|| прыметнік: кур’ерскі.

  • Кур’ерскія даручэнні.

Кур’ерскі поезд — пасажырскі поезд самай высокай скорасці.

кур’ёз

кур’ёз назоўнік | мужчынскі род

Недарэчны выпадак, смешнае здарэнне.

кур’ёзны

кур’ёзны прыметнік

Смешны, забаўны.

  • К. выпадак.

|| назоўнік: кур’ёзнасць.

кусаннік

кусаннік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Недаедзены кавалачак хлеба.

  • Я чужых кусаннікаў не ем.
кусацца

кусацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Мець прывычку кусаць (у 1 знач.).

    • Сабака кусаецца.
  2. Кусаць адзін аднаго; грызціся (пра сабак, звяроў).

  3. пераноснае значэнне: Мець уласцівасць раздражняць, пячы скуру (пра крапіву і некаторыя інш. расліны), а таксама пра каляную тканіну.

    • Крапіва кусаецца.
    • Шарсцяная коўдра кусаецца.
кусаць

кусаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Хапаць, раніць зубамі, джалам, прыносячы боль.

    • Сабака кусае.
    • К. сабе губы (выяўляць сваю злосць, прыкрасць і пад.).
  2. Захопліваць зубамі, аддзяляць, адкусваць ад чаго-н.

    • К хлеб.
    • К. яблык.
  3. пераноснае значэнне Моцна пячы, раздражняць скуру (пра крапіву і некаторыя калючыя расліны).

|| аднакратны дзеяслоў: кусануць і куснуць.

|| назоўнік: кусанне.

кусачкі

кусачкі назоўнік

Шчыпцы дня адкусвання, адразання дроту, цвікоў.

кускавы

кускавы прыметнік

Нарэзаны, паколаты на кускі; у кусках.

  • К. цукар.
куслівы

куслівы прыметнік | размоўнае

Які мае здольнасць кусацца, джаліць.

  • Куслівыя пчолы.
  • К. сабака.
кусок

кусок назоўнік | мужчынскі род

  1. Адрэзаная, адбітая і пад. частка чаго-н.

    • К. цэглы.
    • К. мяса.
    • К. у горла не лезе (немагчыма есці ад крыўды, перажыванняў і пад.).
  2. Наогул частка чаго-н.

    • К. жыцця.
  3. Адзінка некаторых тавараў, што выпускаюцца паштучна.

    • К. мыла.
  4. Адрэз тканіны.

    • К. шоўку.

|| памяншальная форма: кусочак.

куст

куст2 назоўнік | мужчынскі род

Аб’яднанне якіх-н. прадпрыемстваў, арцелей і пад.

|| прыметнік: куставы.

  • Куставая нарада.
кустарэз

кустарэз назоўнік | мужчынскі род

Прылада для падразання і выкарчоўвання кустоў.

|| прыметнік: кустарэзны.

кустоўе

кустоўе назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Кусты (у 1 знач.).

  • Разраслося к.
кусцісты

кусцісты прыметнік

Які расце густа, кустом.

  • Кусцістая пшаніца.

|| назоўнік: кусцістасць.

кусціцца

кусціцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Расці кустом, даваць многа бакавых адросткаў.

|| назоўнік: кушчэнне.

кут

кут назоўнік | мужчынскі род

  1. Месца, дзе сыходзяцца ўнутраныя бакі прадмета; частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі.

    • З кута ў к. і вечар тут (прымаўка).
  2. Частка пакоя, якую здаюць кватарантам у наймы.

    • Зняць свой к.
  3. пераноснае значэнне: Мясцовасць, звычайна глухая.

    • Далёкі к.
    • Глухі к.

|| памяншальная форма: куточак.

|| прыметнік: кутавы.

кутас

кутас назоўнік | мужчынскі род

Пучок нітак, звязаных разам на канцы, для ўпрыгожання чаго-н.

  • Пояс з кутасамі.

|| прыметнік: кутасовы.

куткавы

куткавы прыметнік

Які знаходзіцца, размешчаны ў кутку.

  • Куткавое акно.
кутні

кутні прыметнік

Пра зубы: карэнны.

  • К. зуб.
кутнік

кутнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Крайні карэнны зуб.

куток

куток назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і кут.

  2. Зацішная, прыгожая, утульная мясцовасць.

    • Райскі к. на Нарачы.

|| памяншальная форма: куточак.

куты

куты прыметнік

Тое, што і каваны.

куфар

куфар назоўнік | мужчынскі род

Вялікая скрынка з векам для захоўвання тканіны, адзежы, каштоўнасцей.

|| прыметнік: куфравы.

куфель

куфель назоўнік | мужчынскі род

Спецыяльная кружка для піва.

|| прыметнік: куфельны і куфлевы.

куфэрак

куфэрак назоўнік | мужчынскі род

  1. Невялікі куфар; тое, што і куфар.

  2. Дарожная скрынка, род чамадана, звычайна прыгожа аформленая.

|| прыметнік: куфэрачны.

кухан

кухан назоўнік | мужчынскі род

Невялікі круглы праснак у выглядзе піражка з паглыбленнем у сярэдзіне, куды клалі цыбулю, сыпалі мак.

|| прыметнік: куханны.

кухар

кухар назоўнік | мужчынскі род

Той, хто гатуе стравы; повар.

|| прыметнік: кухарскі.

кухарка

кухарка назоўнік | жаночы род

Работніца на кухні, якая гатуе стравы; паварыха.

|| прыметнік: кухарскі.

кухарыць

кухарыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Гатаваць стравы; быць кухарам, кухаркай.

кухня

кухня назоўнік | жаночы род

  1. Асобнае памяшканне з печчу, плітой для прыгатавання ежы, а таксама камплект мэблі для такога памяшкання.

  2. Падбор страў.

    • Беларуская к.
  3. пераноснае значэнне, Махінацыі, інтрыгі, а таксама ўвогуле скрыты, закулісны бок якой-н. дзейнасці.

Малочная кухня — установа, якая гатуе сумесь розных адвараўз малаком для грудных дзяцей.

|| памяншальная форма: куханька.

|| прыметнік: кухонны.

кухталь

кухталь назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Удар кулаком.

  • Даць кухталя.
куцця

куцця назоўнік | жаночы род

  1. Урачыстая вячэра напярэдадні каляд, новага года, якая суправаджаецца варажбою, а таксама дзень, у які адбываецца гэта ўрачыстасць.

  2. Каша з цэлага абтоўчанага ячменю як традыцыйная абрадавая яда.

Багатая (шчодрая) куцця — гатавалася перад Новым годам; імкнуліся, каб вячэра была мясной, багатай, тады ўвесь год будзе багаты.

Посная (галодная) куцця — гатавалася напярэдадні каляд без мяса і жывёльнага тлушчу.

куча

куча назоўнік | жаночы род

  1. Вялікая колькасць чаго-н. сыпкага.

    • К. пяску.
    • Згрэбці лісце ў кучу.
  2. Гурт жывёл.

    • Авечкі збіліся ў кучу.
  3. Мноства чаго-н., вялікая колькасць (размоўнае).

    • К. кніг.
    • К. грошай (пераноснае значэнне).

|| памяншальная форма: кучка.

кучавы

кучавы прыметнік

Кучавыя воблакі — воблакі ў выглядзе густых белых клубоў.

кучаравы

кучаравы прыметнік

  1. Які завіваецца, мае завіткі.

    • Кучаравыя валасы.
    • Кучаравая дзяўчына.
  2. пераноснае значэнне: Пра дрэвы: з густой пышнай кронай, з дробным лісцем.

    • Кучаравыя ліпы.

|| назоўнік: кучаравасць.

кучаравісты

кучаравісты прыметнік

Які кучаравіцца, выглядае кучаравым.

  • К. чуб.

|| назоўнік: кучаравістасць.

кучаравіцца

кучаравіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пра валасы: віцца, развівацца.

  • Валасы на скронях кучаравяцца.
кучары

кучары назоўнік | жаночы род | размоўнае

Кучаравыя або завітыя валасы.

|| памяншальная форма: кучаравінкі.

кучка

кучка назоўнік | жаночы род

  1. гл. куча.

  2. Невялікая група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі.

    • К. сяброў трымалася асобна.
кучма

кучма назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што кучомка.

  2. Пра пышныя, густыя валасы.

    • На галаве к. густых чорных валасоў.
кучны

кучны прыметнік

Які характарызуецца густым размяшчэннем на невялікай тэрыторыі.

  • Кучныя ўсходы морквы.
  • К. палёт шроту.

|| назоўнік: кучнасць.

кучомка

кучомка назоўнік | жаночы род

Шапка футрам наверх.

  • К. на вочы напаўзае.

|| прыметнік: кучомачны.

куш

куш назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Вялікая колькасць грошай.

  • Сарваць добры к.
кушнер

кушнер назоўнік | мужчынскі род

Майстар, які вырабляе шкуры пушных жывёл на футра.

|| жаночы род: кушнерка.

|| прыметнік: кушнерскі.

кушнерны

кушнерны прыметнік

Звязаны з вырабам футра са шкур.

  • Кушнерная фабрыка.
кушэтка

кушэтка назоўнік | жаночы род

Мяккая мэбля ў выглядзе канапы з узгалоўем, але без спінкі.

|| прыметнік: кушэтачны.

кхмеры

кхмеры назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Камбоджы.

|| жаночы род: кхмерка.

|| прыметнік: кхмерскі.

кювет

кювет назоўнік | мужчынскі род

Канава ўздоўж дарогі або чыгункі для сцёку вады.

|| прыметнік: кюветны.