Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
кулём

кулём прыслоўе | размоўнае

  1. Імкліва, перакульваючыся цераз галаву.

    • Паляцець к. з гары.
  2. Стрымгалоў.

    • Кінуцца к. за кім-н.
кулі

кулі назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае

Чорнарабочы (насільшчык, грузчык) у некаторых усходніх краінах.

кулік

кулік назоўнік | мужчынскі род

Невялікая балотная птушка з доўгімі нагамі.

  • Кожны к. сваё балота хваліць.
кулінар

кулінар назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяліст па кулінарыі.

  2. Чалавек, здатны ў прыгатаванні розных страў.

|| жаночы род: кулінарка.

|| прыметнік: кулінарскі.

  • Кулінарская работа.
кулінарыя

кулінарыя назоўнік | жаночы род

  1. Майстэрства прыгатавання ежы.

    • Курсы кулінарыі.
  2. Магазін гатовых страў і харчовых паўфабрыкатаў.

|| прыметнік: кулінарны.

куліса

куліса назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Бакавы шчыт у тэатральнай дэкарацыі.

  • Мяккая к. (у выглядзе заслоны).
  • За кулісамі (за сцэнай у тэатры; таксама пераноснае значэнне: тайна).
  • За кулісы (за сцэну).

|| прыметнік: кулісны.

куліч

куліч назоўнік | мужчынскі род

Салодкі здобны пірог цыліндрычнай формы.

|| прыметнік: кулічны.

  • Кулічнае цеста.
кум

кум назоўнік | мужчынскі род

Хросны бацька ў адносінах да бацькоў хрэсніка і да хроснай маці.

|| памяншальная форма: кумок.

кума

кума назоўнік | жаночы род

Хросная маці ў адносінах да бацькоў хрэсніка і да хроснага бацькі.

|| памяншальная форма: кумка.

кумач

кумач назоўнік | мужчынскі род

Баваўняная тханіна ярка-чырвонага колеру.

|| прыметнік: кумачовы і кумачны.

кумаўство

кумаўство назоўнік | ніякі род | размоўнае

  1. Сяброўскія адносіны паміж кумамі.

  2. пераноснае значэнне: Паблажлівасць у службовых справах сябрам або сваякам на шкоду агульнай справе.

|| прыметнік: кумаўскі.

кумекаць

кумекаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Разумець, цяміць, кеміць.

кумпяк

кумпяк назоўнік | мужчынскі род

  1. Бядровая частка тушы (звычайна свіной).

    • Вэнджаны к.
  2. Верхняя частка нагі; бядро (размоўнае).

|| прыметнік: кумпячны.

кумыкі

кумыкі назоўнік | мужчынскі род

Народнасць, якая складае частку насельніцтва Дагестана.

|| жаночы род: кумычка.

|| прыметнік: кумыцкі.

кумыс

кумыс назоўнік | мужчынскі род

Пажыўны напітак з малака кабылы.

  • Лячэнне кумысам.

|| прыметнік: кумысны.

кумыса

кумыса прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да кумысу, да лячэння кумысам, напр. кумысапрыгатаванне, кумысалячэбніца, кумысалячэбны, кумысалячэнне.

кумір

кумір назоўнік | мужчынскі род

  1. Статуя язычніцкага бажаства.

  2. пераноснае значэнне: Прадмет асаблівага захаплення і пакланення (высокае і іранічны сэнс).

кумірня

кумірня назоўнік | жаночы род

Язычніцкая малельня з кумірамі.

куміцца

куміцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Уступаць у кумаўскія адносіны.

|| закончанае трыванне: пакуміцца.

кунжут

кунжут назоўнік | мужчынскі род

Аднагадовая паўднёвая расліна сямейства кунжутных, з якой здабываюць алей.

|| прыметнік: кунжутны.

  • К. алей.
кунсткамера

кунсткамера назоўнік | жаночы род | устарэлае

Збор гістарычных, мастацкіх і пад. рэдкасцей, а таксама памяшканне для такога збору.

кунтуш

кунтуш назоўнік | мужчынскі род

Старадаўняя польская і ўкраінская адзежына ў выглядзе кафтана з шырокімі адкіднымі рукавамі.

куніца

куніца назоўнік | жаночы род

Невялікі драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам, а таксама футра гэтага звярка.

|| прыметнік: куніцавы.

купа

купа назоўнік | жаночы род

  1. Група дрэў, кустоў, якія густа растуць.

    • К. кустоў.
  2. Гурт, група (людзей).

    • К. людзей.
    • Калі робіш у купе, то не баліць у пупе (з народнай творчасці).
  3. Вялікая колькасць чаго-н., куча (абласное).

    • К. саломы.
  4. Сухі торф, які ператварыўся ў чорны пыл (абласное).

    • Ужо некалькі дзён дыміць к.

Да купы (размоўнае) — у адно месца.

купал

купал назоўнік | мужчынскі род

Дах, верхняе скляпенне ў форме паўшар’я.

  • К. цырка.
  • К. парашута.
  • К. неба (пераноснае значэнне).

|| прыметнік: купальны.

  • Купальнае перакрыцце.
купалка

купалка назоўнік | жаночы род

  1. Род травяністых раслін сямейства складана-кветных з дробнымі кветкамі.

  2. Купальская песня.

купалле

купалле назоўнік | ніякі род

Старажытнае свята летняга сонцастаяння ва ўсходніх славян, якое святкуецца ў ноч з 23 на 24 чэрвеня старога стылю.

|| прыметнік: купальскі.

  • Купальская ноч.
  • Купальская кветка.
купальня

купальня назоўнік | жаночы род

Пабудова на вадзе або ля вады для купання.

купальнік

купальнік2 назоўнік | мужчынскі род

Высокая травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі (скарыстоўваецца ў медыцыне).

купальшчык

купальшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто купаецца (у рацэ, возеры, моры).

|| жаночы род: купальшчыца.

купарвас

купарвас назоўнік | мужчынскі род

Назва некаторых солей сернай кіслаты.

  • Медны к.
  • Жалезны к.

|| прыметнік: купарвасны.

купаць

купаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Апускаць у ваду для мыцця, асвяжэння і пад.

  • К. дзіця.

|| закончанае трыванне: выкупаць.

|| зваротны стан: купацца.

|| закончанае трыванне: выкупацца.

|| назоўнік: купанне.

|| прыметнік: купальны.

  • К. касцюм.
  • К. сезон.
купель

купель назоўнік | жаночы род

Пасудзіна ў форме чашы, у якую апускаюць дзіця пры царкоўным абрадзе хрышчэння.

|| прыметнік: купельны.

купец

купец назоўнік | ніякі род

  1. Багаты гандляр, уладальнік прыватнага гандлёвага прадпрыемства.

    • К. першай гільдыі.
  2. Пакупнік (размоўнае).

    • Знайсці купца на тавар.

|| памяншальная форма: купчык.

|| назоўнік: купчына.

|| жаночы род: купчыха.

|| зборны назоўнік: купецтва.

|| прыметнік: купецкі.

  • К. сан.
куплены

куплены прыметнік

Не хатняга вырабу, а набыты за грошы.

  • Куплёныя посцілкі.
куплет

куплет назоўнік | мужчынскі род

Страфа песні або верша.

|| прыметнік: куплетны.

куплетыст

куплетыст назоўнік | мужчынскі род

Эстрадны артыст, які выконвае сатырычныя, жартаўлівыя песенькі.

|| жаночы род: куплетыстка.

купон

купон назоўнік | мужчынскі род

  1. Адразны талон у каштоўных паперах на атрыманне працэнтаў з іх.

  2. Адрэз тканіны на касцюм, спадніцу і пад., звычайна ў раскроеным выглядзе.

|| прыметнік: купонны.

купчасты

купчасты прыметнік

Пра дрэвы, кветкі: пышны, з густой кронай.

  • Купчастая вішня.

|| назоўнік: купчастасць.

купчы

купчы прыметнік

Купчая крэпасць або купчая, -ай, ж. (устарэлае) — дакумент аб куплі і продажу нерухомай маёмасці і аб праве на валоданне ёю.

купчыха

купчыха назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. гл.купец.

  2. Жонка купца.

купэ

купэ назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Асобнае памяшканне ў пасажырскім вагоне для 4 або 2 пасажыраў.

купэйны

купэйны прыметнік

Падзелены на купэ.

  • К. вагон.

|| назоўнік: купэйнасць.

купюра

купюра2 назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Каштоўная папера — аблігацыя або грашовы знак.

  • Сторублёвая к.
купіла

купіла назоўнік | ніякі род | размоўнае

Грашовыя сродкі.

  • Купіў бы, ды купіла няма.
купіна

купіна назоўнік | жаночы род

Грудок сухой, цвёрдай зямлі на нізкім або балоцістым месцы, аброслы мохам, травой.

купіраваны

купіраваны прыметнік

Тое, што і купэйны.

купіць

купіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Набыць за грошы ці за іншыя каштоўнасці.

    • К. кнігу.
    • На базары розуму не купіш (прыказка).
  2. Схіліць на свой бок подкупам, абяцаннямі і пад.

    • Справядлівага чалавека не к.

|| незакончанае трыванне: купляць.

|| назоўнік: купля і куплянне.

куп’ё

куп’ё назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Купіны.

куп’істы

куп’істы прыметнік

З купінамі.

  • Куп’істая сенажаць.

|| назоўнік: куп’істасць.