Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
крэол

крэол назоўнік | мужчынскі род

Нашчадак першых іспанскіх і партугальскіх каланізатараў у Лацінскай Амерыцы.

|| жаночы род: крэолка.

|| прыметнік: крэольскі.

крэп

крэп назоўнік | мужчынскі род

  1. Шаўковая або шарсцяная тканіна з шурпатай паверхняй.

  2. Чорная празрыстая тканіна, а таксама жалобная павязка з такой тканіны.

|| прыметнік: крэпавы.

крэпасць

крэпасць2 назоўнік | жаночы род

Дакумент аб куплі і продажу нерухомай маёмасці ў дарэвалюцыйнай Расіі.

  • Купчая к.
крэпдэшын

крэпдэшын назоўнік | мужчынскі род

Тонкая тканіна з натуральнага шоўку.

|| прыметнік: крэпдэшынавы.

крэпнуць

крэпнуць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Дранцвець, нямець ад холаду.

  • Рукі крэпнуць.
крэсла

крэсла назоўнік | ніякі род

  1. Шырокі прадмет мэблі для сядзення са спінкай і падлакотнікамі.

    • Мяккае к.
    • К.-ложак (якое раскладаецца і выкарыстоўваецца ў якасці ложка).
  2. Прадмет мэблі для сядзення са спінкай, але без падлакотнікаў.

    • Драўлянае к.
    • Расставіць крэслы ў зале.
  3. (звычайна з азначэннем), пераноснае значэнне Месца работы, пасада (размоўнае).

    • Заняць міністэрскае к.
  4. Устаўка ў штанах у выглядзе кліноў (размоўнае).

|| памяншальная форма: крэсельца.

|| прыметнік: крэсельны.

крэсліць

крэсліць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Выкрэсліваць, перакрэсліваць напісанае.

    • К. рукапіс.
  2. Праводзіць па чым-н. рысы, пакідаючы сляды ў выглядзе ліній.

    • К. па сцяне мелам.

|| назоўнік: крэсленне.

крэсці

крэсці назоўнік | размоўнае

Тое, што і трэфы.

крэсіва

крэсіва назоўнік | ніякі род

Кавалак сталі для высякання агню з крэменю.

крэцін

крэцін назоўнік | мужчынскі род

  1. Хворы на крэцінізм (у 1 знач.).

  2. Разумова абмежаваны, тупы чалавек (лаянкавае).

|| жаночы род: крэцінка.

|| прыметнік: крэцінскі.

крэцінізм

крэцінізм назоўнік | мужчынскі род

  1. Від эндакрыннага захворвання — адставанне, затрымка фізічнага і псіхічнага развіцця, абумоўленыя парушэннем функцый шчытападобнай залозы.

  2. пераноснае значэнне: Тупасць, разумовая абмежаванасць.

|| прыметнік: крэцінічны.

крэчат

крэчат назоўнік | мужчынскі род

Драпежная птушка сямейства сакаліных.

|| прыметнік: крэчатавы і крэчатаў.

крэшчэнда

крэшчэнда прыслоўе

У музыцы: мацней, з паступовым нарастаннем сілы гучання.

ксенафобія

ксенафобія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Хваравіты, навязлівы страх перад незнаёмымі асобамі.

  2. Нянавісць, нецярпімасць да чаго-н. чужога, незнаёмага, замежнага.

ксенон

ксенон назоўнік | мужчынскі род

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які прымяняецца ў моцных асвятляльных прыборах.

|| прыметнік: ксенонавы.

  • Ксенонавая трубка.
ксераграфія

ксераграфія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Адзін са спосабаў электраграфавання — атрыманне копій розных адлюстраванняў (дакументаў, тэкстаў).

|| прыметнік: ксераграфічны.

ксеракс

ксеракс назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і ксераграфія (спецыяльны тэрмін).

  2. Устройства для ксераграфічнага электраграфавання.

  3. Адлюстраванне, атрыманае пры дапамозе такога ўстройства, ксераграфічная копія (ксеракопія) (размоўнае).

|| прыметнік: ксераксны.

ксераформ

ксераформ назоўнік | мужчынскі род

Жоўты парашок, вяжучы і антысептычны сродак вонкавага прымянення.

|| прыметнік: ксераформны.

ксёндз

ксёндз назоўнік | мужчынскі род

Польскі каталіцкі святар.

ксілаграфія

ксілаграфія назоўнік | жаночы род

Гравіраванне на дрэве, а таксама сама гравюра на дрэве або адбітак з такой гравюры.

|| прыметнік: ксілаграфічны.

ксілафон

ксілафон назоўнік | мужчынскі род

Музычны інструмент, што складаецца з драўляных брусочкаў, па якіх удараюць драўлянымі малаточкамі.

|| прыметнік: ксілафонны.

ку-клукс-клан

ку-клукс-клан назоўнік | мужчынскі род

Тэрарыстычная расісцкая арганізацыя ў ЗША.

|| прыметнік: куклукс-кланаўскі.

куб

куб2 назоўнік | мужчынскі род

Пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці.

  • Перагонны к.

|| прыметнік: кубавы.

кубавая

кубавая назоўнік | жаночы род

Памяшканне, дзе знаходзіцца кіпяцільны куб.

кубавы

кубавы прыметнік

Сіні, з густым яркім адценнем.

  • Кубавая фарба.
  • К. колер.
кубак

кубак назоўнік | мужчынскі род

  1. Невялікая, звычайна з ручкай, пасудзіна з гліны ці фарфору для піцця.

    • Разбіць к.
  2. Спартыўны прыз з каштоўнага матэрыялу, пгго ўручаецца пераможцу ў спартыўных спаборніцтвах.

    • Пераходны к.

|| прыметнік: кубкавы.

  • К. матч.
кубаметр

кубаметр назоўнік | мужчынскі род

Кубічны метр.

  • Купіць к. дроў.
кубанка

кубанка2 назоўнік | жаночы род | размоўнае

Сорт пшаніцы.

кубатура

кубатура назоўнік | жаночы род

  1. У матэматыцы: вылічэнне аб’ёму цела.

  2. Аб’ём чаго-н., выражаны ў кубічных адзінках.

    • К. глядзельнай залы.

|| прыметнік: кубатурны.

кубел

кубел назоўнік | мужчынскі род

Дзежка з вушкамі і векам для захоўвання прадуктаў і рэчаў.

|| памяншальная форма: кубелец.

|| прыметнік: кубелечны.

|| прыметнік: кубельны.

кубрык

кубрык назоўнік | мужчынскі род

Жылое памяшканне для каманды на караблі.

кубік

кубік назоўнік | мужчынскі род

  1. Невялікі прадмет у форме куба.

    • Дзіцячыя кубікі (гульня).
  2. Кубічны сантыметр як мера аб’ёму.

    • Два кубікі донарскай крыві.
кубінцы

кубінцы назоўнік | мужчынскі род

Насельніцгва Кубы.

|| жаночы род: кубінка.

|| прыметнік: кубінскі.

кубічны

кубічны прыметнік

  1. Які мае адносіны да адзінак вымярэння аб’ёму.

    • Кубічныя метры.
  2. Які мае форму куба1 (у 2 знач.).

    • К. будынак.
кувалда

кувалда назоўнік | жаночы род

Цяжкі кавальскі молат.

кугакаць

кугакаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Плакаць (пра грудное дзіця).

  2. Крычаць (пра саву).

|| назоўнік: кугаканне.

кугуар

кугуар назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і пума.

кудахтаць

кудахтаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пра курэй: ствараць гукі, падобныя на «куд-кудах».

|| назоўнік: кудахтанне.

кудзеля

кудзеля назоўнік | жаночы род

Валакністая частка лёну, пянькі.

|| прыметнік: кудзельны.

кудзелісты

кудзелісты прыметнік

Падобны на кудзелю, пушысты, лахматы.

  • Кудзелістыя ніткі.

|| назоўнік: кудзелістасць.

кудзеліцца

кудзеліцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Станавіцца падобным на кудзелю.

кудзеліць

кудзеліць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Рабіць падобным на кудзелю.

  • К. ніткі.
кудзер

кудзер назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Кучаравая пасма валасоў, локан.

кудзерка

кудзерка назоўнік | жаночы род

Невялікі вузкі ўчастак лесу сярод поля.

кудлаты

кудлаты прыметнік

  1. З доўгімі скалмачанымі валасамі; лахматы.

    • Кудлатая галава.
  2. З доўгай густой поўсцю; касматы.

    • К. сабака.

|| назоўнік: кудлатасць.

кудлаціцца

кудлаціцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Станавіцца кудлатым.

|| закончанае трыванне: накудлаціцца і скудлаціцца.

кудлаціць

кудлаціць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Рабіць кудлатым.

  • К. валасы.

|| закончанае трыванне: пакудлаціць, ускудлаціць і скудлаціць.

|| назоўнік: кудлачанне.

кудлач

кудлач назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Пра чалавека з доўгімі кудлатымі валасамі.

кудлы

кудлы назоўнік | размоўнае

Доўгія скалмачаныя пасмы валасоў.

куды

куды прыслоўе

  1. пытальнае і адноснае. У якім напрамку?, у якое месца?

    • К. едзе аўтобус?
    • Дом, к. пераехалі суседзі.
  2. пытальнае. На што? для якой мэты? (размоўнае).

    • К. столькі цукру пайшло?
  3. у знач. часціца: У спалучэнні з вышэйшай ступенню прыметнікаў і прыслоўяў абазначае: значна, намнога (размоўнае).

    • Гэта сукенка к. лепшая за тую.
  4. у знач. часціца: Выражае сумненне, немагчымасць чаго-н.

    • К. мне да вас!

Фразеалагізмы:

  • Куды каторы — у розныя бакі разляцецца, разбегчыся.
  • Куды ні кінь вокам (размоўнае) — усюды.
  • Хоць куды (у знач. выказнік:) (размоўнае) — добры ва ўсіх адносінах, прыгодны да ўсяго.