Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
крыжавіна

крыжавіна назоўнік | жаночы род

  1. Два брусы, дзве планкі, змацаваныя ў выглядзе крыжа.

  2. Прыстасаванне на месцы перасячэння рэйкавых пуцей для пераводу цягніка на другі пуць (спецыяльны тэрмін).

крыжадзюб

крыжадзюб назоўнік | мужчынскі род

Невялікая лясная птушка з перакрыжаванымі канцамі дзюбы.

|| прыметнік: крыжадзюбавы.

крыжак

крыжак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і крыжаносец.

крыжакветныя

крыжакветныя прыметнік

Сямейства двухдольных раслін, кветка якіх складаецца з чатырох пялёсткаў, размешчаных крыж-накрыж (напр., капуста, бручка).

крыжанка

крыжанка назоўнік | жаночы род

Дзікая качка.

|| прыметнік: крыжанкавы.

крыжаносец

крыжаносец назоўнік | мужчынскі род

Удзельнік крыжовага паходу.

крыжападобны

крыжападобны прыметнік

Які мае выгляд, форму крыжа.

  • К. меч.

|| назоўнік: крыжападобнасць.

крыжачок

крыжачок назоўнік | мужчынскі род

Беларускі народны танец у двухдольным размеры, а таксама музыка да гэтага танца.

крыжовы

крыжовы прыметнік

  1. гл. крыж.

  2. Які па форме нагадвае крыж.

    • Крыжовае скляпенне.

Крыжовыя паходы — захопніцкія паходы заходнееўрапейскіх рыцараў у 11—13 стст. на Блізкі Усход.

крыз

крыз назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Востры прыступ хваробы, які настаў раптоўна.

  • Гіпертанічны к.
крызіс

крызіс назоўнік | мужчынскі род

  1. Рэзкі, круты пералом у чым-н., абвастрэнне становішча.

    • Духоўны к.
    • Урадавы к. (выкліканая вострымі палітычнымі разыходжаннямі адстаўка ўрада).
    • К. хваробы.
  2. Абумоўлены супярэчнасцямі ў развіцці грамадства разлад эканамічнага жыцця.

    • Фінансавы к.
    • У цісках эканамічнага крызісу.
  3. Востры недахоп чаго-н., цяжкае становішча.

    • З грашамі ў яго к.

|| прыметнік: крызісны.

крык

крык назоўнік | мужчынскі род

  1. Моцны, вельмі рэзкі гук голасу.

    • У лесе пачуўся к.
    • К. адчаю (пераноснае значэнне).
    • К. душы (пераноснае значэнне).
    • Апошні к. моды (пераноснае значэнне: пра модную навінку).
  2. Нападкі, папрокі рэзкім голасам.

крыклівы

крыклівы прыметнік

  1. Які многа, часта крычыць.

    • Крыклівыя дзеці.
  2. Прарэзлівы, гучны, непрыемна рэзкі.

    • К. голас.
  3. пераноснае значэнне: Які прымушае звярнуць на сябе ўвагу сваёй стракатасцю, яркасцю.

    • Крыклівыя афішы.
    • К. ўбор.

|| назоўнік: крыклівасць.

крыкун

крыкун назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Крыклівы чалавек.

  2. Пра таго, хто многа і попусту гаворыць.

|| жаночы род: крыкуха.

крылан

крылан назоўнік | мужчынскі род

Млекакормячая жывёліна атрада рукакрылых, роднасная кажану.

крылатка

крылатка назоўнік | жаночы род

Шырокая мужчынская адзежына ў выглядзе накідкі, плашча з палярынай (насілі ў 19 — пачатку 20 ст.).

крылаты

крылаты прыметнік

  1. Які мае крылы (у 1, 2 і 3 знач.).

    • К. птах.
    • Крылатая ракета.
  2. пераноснае значэнне: Акрылены, узнёслы.

    • Крылатая фантазія.

Крылатыя словы — трапныя, характэрныя словы, якія сталі хадавымі, шырокаўжывальнымі.

|| назоўнік: крылатасць.

крылле

крылле назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Крылы.

|| прыметнік: крыллевы.

крыло

крыло назоўнік | ніякі род

  1. Орган лятання ў птушак, насякомых, а таксама некаторых млекакормячых.

    • К. качкі.
    • К. казкана.
    • Апусціць крылы (таксама пераноснае значэнне: страціць энергію, бадзёрасць).
    • Падрэзаць крылы (таксама пераноснае значэнне: перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць).
  2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры.

  3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта.

  4. Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі.

  5. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы.

    • Левае к. бальніцы.
  6. Левая або правая частка строю, баявога парадку войска; фланг.

  7. Крайняя (левая або правая) групоўка якой-н. арганізацыі.

Пад крылом — пад чыёй-н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).

|| памяншальная форма: крыльца.

|| прыметнік: крылавы.

крыль

крыль назоўнік | мужчынскі род

Прамысловая назва некаторых відаў марскога рачка.

|| прыметнік: крылевы.

крымплен

крымплен назоўнік | мужчынскі род

Сінтэтычная тканіна з поліэфірнага валакна.

|| прыметнік: крымпленавы.

крымінагенны

крымінагенны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Здольны прывесці да злачынстваў; злачынны.

  • Крымінагеннае здарэнне.
  • Крымінагенная абстаноўка.

|| назоўнік: крымінагеннасць.

крымінал

крымінал назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Крымінальная справа.

  • Гэта ж к.!
крыміналогія

крыміналогія назоўнік | жаночы род

Навука аб злачыннасці і метадах яе папярэджання.

|| прыметнік: крыміналагічны.

крымінальны

крымінальны прыметнік

Звязаны са злачынствам; злачынны.

  • К. выпадак.

|| назоўнік: крымінальнасць.

крыміналіст

крыміналіст назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне крыміналістыкі.

|| жаночы род: крыміналістка.

крыміналістыка

крыміналістыка назоўнік | жаночы род

Юрыдычная дысцыпліна аб метадах даследавання злачынстваў, збірання і вывучэння судовых доказаў.

|| прыметнік: крыміналістычны.

крымінолаг

крымінолаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па крыміналогіі.

крыналін

крыналін назоўнік | мужчынскі род

Даўнейшая шырокая спадніца на тонкіх абручах (мода 1-й паловы 19 ст.).

|| прыметнік: крыналінавы і крыналінны.

крыніца

крыніца назоўнік | жаночы род

  1. Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі, а таксама вадаём, які ўтварыўся на месцы выхаду падземных натуральных вод.

    • Прынесці вады з крыніцы.
  2. пераноснае значэнне, чаго. Тое, што дае пачатак чаму-н., служыць асновай для чаго-н.

    • К. святла.
    • К. дабра.
  3. Пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследаванні.

    • Мовазнаўчыя крыніцы.

Фразеалагізмы:

  • Біць крыніцай — бурна развівацца, квітнець.
  • Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане.

|| прыметнік: крынічны.

крыніцазнаўства

крыніцазнаўства назоўнік | ніякі род

Раздзел гістарычнай навукі, які займаецца метадамі вывучэння і выкарыстання гістарычных крыніц.

|| прыметнік: крыніцазнаўчы.

крыптаграфія

крыптаграфія назоўнік | жаночы род

Умоўнае тайнае пісьмо, зразумелае толькі для дасведчаных.

|| прыметнік: крыптаграфічны.

крыптон

крыптон назоўнік | мужчынскі род

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які прымяняецца ў электрычных лямпах і рэкламных трубках і дае чысты белы колер.

|| прыметнік: крыптонавы.

крысо

крысо назоўнік | ніякі род

Ніжняя частка адзежыны, палавіны якой спераду расхінаюцца; пала.

  • К. пінжака.

3-пад крыса (размоўнае) — тайна, незаконна.

крыссе

крыссе назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Крысы, полы.

крыты

крыты прыметнік

Які мае страху, дах, верх.

  • К. ганак.
  • К. базар.
крытык

крытык назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, які выступае з крытыкай чаго-н. (у 1 знач.).

    • Патрабавальны к.
  2. Спецыяліст, які займаецца разглядам і ацэнкай літаратурных, музычных, тэатральных і іншых твораў мастацтва.

    • Літаратурны к.
    • Тэатральны к.
крытыка

крытыка назоўнік | жаночы род

  1. Абмеркаванне, разбор чаго-н. з мэтай ацаніць вартасць, выявіць недахопы.

    • К..дапамагае выхаванню кадраў.
    • Не вытрымліваць ніякай крытыкі (быць нікуды не вартым).
  2. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукі, літаратуры.

    • Музычная к.
    • К. і літаратуразнаўства.
  3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў.

    • Падвергнуць крытыцы работу заатэхнікаў.
крытыкаваць

крытыкаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Падвяргаць крытыцы.

крытыкан

крытыкан назоўнік | мужчынскі род | неадабральнае

Чалавек, які схільны ўсё крытыкаваць, ва ўсіх бачыць адны недахопы.

|| жаночы род: крытыканка.

|| прыметнік: крытыканскі.

крытыканства

крытыканства назоўнік | ніякі род | неадабральнае

Прыдзірлівая, дробязная, павярхоўная і тэндэнцыйная крытыка.

крытыцызм

крытыцызм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Крытычныя адносіны да чаго-н.

  • Дух крытыцызму.
  • Праявіць к.
крытычны

крытычны2 прыметнік

  1. Пераломны, які знаходзіцца ў стане крызісу.

    • К. момант хваробы.
    • Крытычная тэмпература (тэмпература пераходу цела з аднаго стану ў другі; спецыяльны тэрмін).
  2. Вельмі цяжкі, небяспечны.

    • Крытычнае становішча.

|| назоўнік: крытычнасць.

крытэрый

крытэрый назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Прызнак, на аснове якога даецца ацэнка чаму-н., робіцца класіфікацыя чаго-н.

  • К. для падзелу твораў мастацтва.
  • К. для вызначэння пераможцаў.
крыха

крыха назоўнік | жаночы род

Нязначная колькасць, часцінка чаго-н.

  • К. хлеба.
крыхабор

крыхабор назоўнік | мужчынскі род | неадабральнае

Чалавек, схільны да крыхаборства.

|| прыметнік: крыхаборскі.

крыхаборнічаць

крыхаборнічаць дзеяслоў | неадабральнае | незакончанае трыванне

Займацца крыхаборствам, быць крыхаборам.

крыхаборства

крыхаборства назоўнік | ніякі род

  1. Празмерная дробязнасць, скупасць.

  2. Увага дробязям на шкоду шырокім, важным пытанням.

|| прыметнік: крыхаборскі.

крыху

крыху прыслоўе

  1. У невялікай колькасці, нямнога.

    • Узяць к. солі.
    • Назбіраць к. грыбоў.
  2. Чуць-чуць; у нязначнай ступені.

    • К. падлячыцца.
крыць

крыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць страху, дах.

    • К. хлеў.
    • К веранду.
  2. Рэзка, груба крытыкаваць, лаяць (размоўнае).

    • К. недахопы.

Фразеалагізмы:

  • Крый бог (божа) (размоўнае) — ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. небяспечнае.
  • Крыць матам каго (размоўнае) — лаяць груба.
  • Няма чым крыць (размоўнае) — няма чаго сказаць у адказ, у апраўданне.
  • Няхай бог крые (размоўнае) — ужыв. як пажаданне, пазбаўленне ад чаго-н. дрэннага.

|| закончанае трыванне: накрыць і пакрыць.