Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
круціць

круціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Вярцець па кругу.

    • К. сячкарню.
    • К. кран.
  2. Паварочваць то ў адзін, то ў другі бок.

    • К. галавой.
  3. Звіваючы, вырабляць, скручваць што-н.

    • К. перавяслы.
    • К. папяросу.
  4. Звязваць, сцягваць.

    • К. рукі назад.
  5. Уздымаючы, прыдаваць віхравы рух чаму-н.

    • Вецер круціць пыл.
    • Мяцеліца круціць (без дап.).
  6. Хітрыць, не даваць прамога адказу (размоўнае).

    • Гэты чалавек праўду не гаворыць, а круціць.
  7. Караючы, цягаць за вушы, валасы (размоўнае).

    • К. сына за вуха.
  8. пераноснае значэнне: Распараджацца па-свойму, камандаваць, не лічачыся з чыімі-н. інтарэсамі.

    • Мужам круціла, як хацела (размоўнае).
  9. Быць у любоўных адносінах з кім-н. (размоўнае).

  10. Свідраваць дзіркі ў чым-н.

  11. пераноснае значэнне: Прычыняць рэзкі боль.

    • Цэлы дзень круціць, усё ломіць.

|| закончанае трыванне: скруціць.

|| аднакратны дзеяслоў: крутнуць і крутануць.

|| назоўнік: кручэнне.

|| прыметнік: круцільны.

  • Круцільная машына.
круча

круча назоўнік | жаночы род

Круты спуск, абрыў.

кручаны

кручаны прыметнік

  1. Зроблены скручваннем.

    • Кручаная пража.
    • К. абаранак.
  2. Хворы на шаленства (пра жывёл; размоўнае).

    • К. сабака.
  3. пераноснае значэнне: Заблытаны, неспакойны.

    • К. лёс.
    • Кручаная доля.
  4. Спіралепадобны, віты.

    • Кручаная лесвіца.
кручкатвор

кручкатвор назоўнік | мужчынскі род | неадабральнае

Чалавек, схільны да кручкатворства.

|| жаночы род: кручкатворка.

|| прыметнік: кручкатворскі.

кручкатворства

кручкатворства назоўнік | ніякі род

Канцылярская валакіта, цяганіна, бюракратычныя прыдзіркі.

кручок

кручок назоўнік | мужчынскі род

  1. Металічнае прыстасаванне з загібам на адным канцы для розных мэт.

    • Дзвярны к.
    • Рыбалоўны к.
  2. Росчырк, завіток на пісьме.

    • Пісаць з кручкамі.
  3. пераноснае значэнне: Прыдзірка, зачэпка да каго-н. (размоўнае).

  4. Тое, што і кручкатвор (неадабральнае).

  5. Мера гарэлкі, роўная 250 г. (устарэлае).

|| прыметнік: кручковы і кручочны.

крушня

крушня назоўнік | жаночы род | абласное

Куча камення.

крушон

крушон назоўнік | мужчынскі род

  1. Сумесь белага вінаграднага віна з ромам, лікёрам і каньяком, іншы раз са свежымі фруктамі.

  2. Прахаладжальны фруктовы напітак. У такую спёку шкляначка крушону выратавала б душу ад пакуты.

|| прыметнік: крушонны.

крушына

крушына назоўнік | жаночы род

Невялікае лісцевае дрэва сямейства крушынавых з чорнымі неядомымі ягадамі, а таксама слабіцельная настойка з кары гэтага дрэва.

|| прыметнік: крушынавы.

  • К. куст.
  • Сямейства крушынавых (назоўнік).
крушыннік

крушыннік назоўнік | мужчынскі род

Зараснік крушыны.

крушэнне

крушэнне назоўнік | ніякі род

  1. Няшчасны выпадак, катастрофа (поезда, судна і пад.).

    • Пацярпець к. (таксама пераноснае значэнне).
  2. пераноснае значэнне: Гібель, крах.

    • К. надзей і планаў.
круіз

круіз назоўнік | мужчынскі род

Марское падарожжа.

|| прыметнік: круізны.

крыва

крыва прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову крывы, напр. крывабокі, крывалінейны, крываногі.

крывабокі

крывабокі прыметнік

Са скрыўленым бокам або бакамі.

|| назоўнік: крывабокасць.

крывавы

крывавы прыметнік

  1. Напоўнены, пакрыты кроўю, з прымессю крыві.

    • К. мазоль.
    • К. колер (колеру крыві).
  2. Які суправаджаецца кровапраліццем, гібеллю многіх людзей.

    • Крывавае злачынства.
    • К. бой.
  3. Які ўчыніў многа забойстваў.

    • К. кат.
  4. пераноснае значэнне: Вельмі пакутлівы, цяжкі.

    • Крывавая праца.
    • К. пот.

|| назоўнік: крывавасць.

крывавіцца

крывавіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выдзяляць кроў; кроватачыць.

  • Рана крывавіцца.
крывавіць

крывавіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Біць, разбіваць да крыві.

    • К. ногі аб калючкі.
  2. Тое, што і крывавіцца (размоўнае).

    • Рана крывавіць.
крывадушны

крывадушны прыметнік

Поўны крывадушша, няшчыры, ілжывы.

  • К. чалавек.

|| назоўнік: крывадушнасць.

крывадушнік

крывадушнік назоўнік | мужчынскі род

Крывадушны, няшчыры, ілжывы чалавек.

|| жаночы род: крывадушніца.

|| прыметнік: крывадушніцкі.

крывадушнічаць

крывадушнічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Паступаць няшчыра, праяўляць у паводзінах крывадушнасць, ілжывасць.

|| назоўнік: крывадушнічанне.

крыважэрны

крыважэрны прыметнік

Які прагне крыві, забойстваў; жорсткі, люты.

  • К. драпежнік.
  • К. вораг.

|| назоўнік: крыважэрнасць.

крывапівец

крывапівец назоўнік | мужчынскі род

Бязлітасны, жорсткі чалавек, прыгнятальнік:.

крывасмок

крывасмок назоўнік | мужчынскі род

  1. Кажан, які жывіцца кроўю жывёл (жыве ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы).

  2. пераноснае значэнне: Тое, што і крывапівец (пагардлівае).

крывасосны

крывасосны прыметнік

Які адсмоктвае, адцягвае кроў.

  • Крывасосныя банькі.
крыватолкі

крыватолкі назоўнік

Неабгрунтаваныя, няправільныя разважанні, плёткі.

крывахарканне

крывахарканне назоўнік | ніякі род

Выдзяленне крыві з макротай пры кашлі.

крывацёк

крывацёк назоўнік | мужчынскі род

Выцяканне крыві з крывяносных сасудаў.

  • Унутраны к.
крывашып

крывашып назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Дэталь механізма, якая служыць для ператварэння вярчальнага руху ў паступальны і наадварот.

|| прыметнік: крывашыпны.

крываўка

крываўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Крывавы панос; дызентэрыя.

|| прыметнік: крывавачны.

крываўнік

крываўнік назоўнік | мужчынскі род

Шматгадовая травяністая лекавая расліна з пёрыстымі рассечанымі лістамі і моцным пахам.

|| прыметнік: крываўнікавы.

крывець

крывець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Станавіцца крывым.

|| закончанае трыванне: акрывець.

крывы

крывы прыметнік

  1. Выгнуты, не прамы.

    • Крывая дошка.
    • К. цвік.
    • Крывога дрэва не выпрастаеш (прыказка).
    • Крывое люстра (якое дае скажонае адлюстраванне; таксама пераноснае значэнне).
  2. Ненармальны, пакалечаны (пра часткі цела).

    • Крывая рука.
  3. З пашкоджанай нагой (нагамі); кульгавы (размоўнае).

|| назоўнік: крывізна.

крывянка

крывянка назоўнік | жаночы род

Крывяная каўбаса.

крывяносны

крывяносны прыметнік

Які служыць для кровазвароту.

  • Крывяносныя сасуды.
крывяны

крывяны прыметнік

  1. гл. кроў.

  2. Які складаецца з крыві.

    • Крывяная пляма.
  3. Прыгатаваны з крыві, з крывёю.

    • Крывяная каўбаса.
крывяністы

крывяністы прыметнік

З кроўю, які змяшчае ў сабе пэўную колькасць крыві.

  • Крывяністае мяса.

|| назоўнік: крывяністасць.

крывізна

крывізна назоўнік | жаночы род

  1. гл. крывы.

  2. Крывое, сагнутае месца.

    • К. стала.
крывінка

крывінка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Капелька крыві.

    • Ні крывінкі ў твары (пра вельмі бледнага чалавека).
  2. Пра роднага па крыві.

    • Гэта ж мая к.
крывіцца

крывіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Станавіцца крывым, перакрыўленым.

    • Паркан пачаў к.
  2. Крывіць губы, рот і пад., выказваючы нязгоду з чым-н., незадавальненне чым-н.

|| закончанае трыванне: пакрывіцца і скрывіцца.

крывіць

крывіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіць крывым, перакошаным, выгнутым.

  • К. абцасы.
  • К. губы (выражаць грэблівасць).
  • К. душой (пераноснае значэнне: гаварыць няшчыра, не так, як падказвае сумленне).

|| закончанае трыванне: пакрывіць і скрывіць.

крывічы

крывічы назоўнік | мужчынскі род

Усходнеславянскае племянное аб’яднанне 6—10 стст., якое займала тэрыторыю ў вярхоўях Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі.

  • Полацкія к.

|| прыметнік: крывіцкі.

  • Крывіцкія курганы.
крыга

крыга2 назоўнік | жаночы род

Рыбалоўная сетка, якой ловяць рыбу ўдвух, ідучы бродам.

крыгалом

крыгалом назоўнік | мужчынскі род

  1. Перыяд, калі пачынае ламацца лёд на рэках.

  2. Збудаванне для асцярогі моста ад крыгаходу.

крыгаход

крыгаход назоўнік | мужчынскі род

Рух лёду па цячэнню рэк вясной (у час раставання) і восенню (у час замярзання).

|| прыметнік: крыгаходны.

крыж

крыж назоўнік | мужчынскі род

  1. Фігура з дзвюх ліній, якія перасякаюцца пад прамым вуглом.

    • Намаляваць к.
  2. Сімвал хрысціянскага культу — прадмет у выглядзе стрыжня з перакладзінай пад прамым вуглом.

    • К. на купале царквы.
    • Нацельны к.
    • Крыжы на магілах.
  3. У хрысціян: малітоўны жэст рукой ад ілба да грудзей, да правага і левага пляча.

  4. Знак узнагароды, ордэн у форме такой фігуры.

    • Георгіеўскі к.
  5. Ніжняя частка хрыбетніка, якая складаецца з пяці пазванкоў, злучаных з касцямі таза (спецыяльны тэрмін).

  6. пераноснае значэнне, Пра цяжкі лёс, які выпаў на чыю-н. долю.

    • К. пакут.
    • Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца — арганізацыя для аказання дапамогі ваеннапалонным, хворым, раненым, пацярпеўшым у вайну.

Фразеалагізмы:

  • Несці свой крыж — цярпліва пераносіць пакуты, выпрабаванні.
  • Ставіць крыж на кім-чым (размоўнае) — лічыць скончаным, больш не існуючым; траціць усякую надзею на каго-, што-н.

|| памяншальная форма: крыжык.

|| прыметнік: крыжовы і крыжавы.

  • Крыжавая косць.
крыжаванка

крыжаванка назоўнік | жаночы род

Тое, што і красворд.

|| прыметнік: крыжаваначны.

крыжаваны

крыжаваны прыметнік

  1. Размешчаны крыж-накрыж.

    • Крыжаваная рыфма (цераз радок).
  2. пераноснае значэнне: Які вядзецца адразу з некалькіх бакоў і сыходзіцца ў адным месцы.

    • К. агонь.
крыжавацца

крыжавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Размяшчацца крыж-накрыж; перасякацца.

|| закончанае трыванне: скрыжавацца.

  • Лініі скрыжаваліся.
крыжавы

крыжавы прыметнік

  1. Скрыжаваны, перакрыжаваны.

    • Крыжавыя дарогі.
  2. Які мае адносіны да крыжа (у 5 знач.; спецыяльны тэрмін).

    • Крыжавая косць.
крыжавік

крыжавік назоўнік | мужчынскі род

Павук з крыжападобным рысункам са светлых плямаў на спіне.