Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
кракос

кракос назоўнік | мужчынскі род | абласное

Тое, што і наготкі.

|| прыметнік: кракосавы.

кракіраваць

кракіраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Гуляючы ў кракет, стукнуць (стукаць) сваім шарам шар другога іграка.

|| назоўнік: кракіроўка.

краліст

краліст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які плавае кролем.

|| жаночы род: кралістка.

крама

крама назоўнік | жаночы род

Магазін, лаўка.

  • Вакол крам, ды зноў к нам (прымаўка; размоўнае) — вярнуцца ні з чым.

|| памяншальная форма: крамка.

|| прыметнік: крамны.

крамзолі

крамзолі назоўнік | жаночы род | размоўнае

Невыразна, непрыгожа напісанае; каракулі.

крамзоліць

крамзоліць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Няўмела, неакуратна пісаць; крэмзаць.

  • Калі абы-як к., дык лепш не псаваць паперу.
крамны

крамны прыметнік | размоўнае

  1. гл. крама.

  2. Фабрычнага вырабу, куплены ў краме (пра матэрыю, вырабы з яе).

    • Крамная сукенка.
крамнік

крамнік назоўнік | мужчынскі род

Уладальнік крамы або прадавец у ёй.

|| жаночы род: крамніца.

|| прыметнік: крамніцкі.

крамніна

крамніна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Матэрыя фабрычнага вырабу.

крамола

крамола назоўнік | жаночы род

  1. Змова, мяцеж, бунт (устарэлае).

  2. пераноснае значэнне: Учынкі, погляды, якія супярэчаць агульнапрынятым нормам, агульнаму парадку (размоўнае).

    • У гэтым я не бачу ніякай крамолы.

|| прыметнік: крамольны.

крамольнік

крамольнік назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Змоўшчык, бунтаўшчык, а таксама наогул чалавек, які выступае супраць улады, законаў.

|| прыметнік: крамольніцкі.

крамольнічаць

крамольнічаць дзеяслоў | устарэлае | незакончанае трыванне

Займацца крамолай (у 1 знач.), бунтаваць.

крамянець

крамянець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца крамяным, цвярдзець, налівацца.

  • Качаны капусты крамянеюць.

|| закончанае трыванне: акрамянець.

крамяны

крамяны прыметнік

  1. Пругкі, цвёрды, сакавіты.

    • К. качан капусты.
  2. Поўны сілы і здароўя чалавек.

  3. пераноснае значэнне: Свежы, ядраны.

    • Крамянае надвор’е.

|| назоўнік: крамянасць.

крамяністы

крамяністы прыметнік

  1. Усеяны каменнем, камяністы.

    • Крамяністая дарога.
  2. Які складаецца з крэменязёму.

    • К. сланец.

|| назоўнік: крамяністасць.

кран

кран2 назоўнік | мужчынскі род

Механізм для пад’ёму і перамяшчэння грузаў.

  • Вежавы к.
  • Пад’ёмны к.

|| прыметнік: кранавы.

кранальны

кранальны прыметнік

Які кранае, хвалюе.

  • Кранальная карціна.

|| назоўнік: кранальнасць.

кранацца

кранацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Зрушвацца з месца, пачынаць рухацца.

    • Электрычка кранаецца з месца.
  2. чаго-каго. Датыкацца да каго-, чаго-н.

    • К. рукой пляча таварыша.
    • Смычок ледзь кранаўся струн.

|| закончанае трыванне: крануцца.

кранаць

кранаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Датыкацца, дакранацца да каго-, чаго-н.; чапаць.

    • К. рукой.
    • Нельга к. ядавітых раслін.
  2. Парушаць чый-н. спакой, турбаваць; закранаць каго-, што-н. у гутарцы, прамове.

    • Яна не хацела кранаць начальніка.
    • Аграном кранаў пытанні ўрадлівасці глебы.
  3. Хваляваць, расчульваць.

    • Маё сэрца кранаюць родныя краявіды.
  4. Прыводзіць у рух.

    • Паравоз кранае вагоны.

|| закончанае трыванне: крануць.

кранаўшчык

кранаўшчык назоўнік | мужчынскі род

Машыніст, які абслугоўвае кран 2.

|| жаночы род: кранаўшчыца.

|| прыметнік: кранаўшчыцкі.

краншнэп

краншнэп назоўнік | мужчынскі род

Вялікая балотная птушка з доўгай, сагнутай уніз дзюбай, род куліка.

кранштэйн

кранштэйн назоўнік | мужчынскі род

Выступ або ўмацаваная ў сцяне касая падпорка для падтрымкі балкона, карніза і пад.

  • Аконны карніз на кранштэйнах.
крап

крап назоўнік | мужчынскі род

  1. Дробныя, іншага колеру плямкі, пырскі на чым-н.

    • Белы мармур з шэрым крапам.
  2. Расфарбоўка ў выглядзе дробных кропель (на сарочцы ігральнай карты, абрэзе кнігі і пад.).

    • Кніга з чырвоным крапам.
    • Шулерскі к. (умоўная паметка на сарочцы ігральнай карты).

|| прыметнік: крапавы.

крапаць

крапаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Падаць дробнымі кроплямі (пра дождж).

    • Стаў к. дождж.
  2. Пакрываць крапам што-н.

    • К. чарнілам на паперу.

|| назоўнік: крапанне.

крапленне

крапленне назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін

Нанясенне крапу на што-н.

крапёж

крапёж назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін | зборны назоўнік

  1. Матэрыял (стойкі, шчыты і пад.) для мацавання горных вырабатак.

  2. Дэталі для змацавання чаго-н. (балты, заклёпкі).

|| прыметнік: крапежны.

  • К. лес.
крапіва

крапіва назоўнік | жаночы род

Травяністая расліна сямейства крапіўных з тонкімі пякучымі валаскамі на сцябле і лісці. Нарваць крапівы.

|| прыметнік: крапіўны.

  • Крапіўная ліхаманка — тое, што і крапіўніца (у 1 знач.).
крапіла

крапіла назоўнік | мужчынскі род

Пэндзаль для апырсквання свянцонай вадой пры царкоўных абрадах.

крапільніца

крапільніца назоўнік | жаночы род

Пасудзіна для свянцонай вады, у якую мачаюць крапіла.

крапільшчык

крапільшчык назоўнік | мужчынскі род

Горнарабочы, які працуе на крапежных работах.

крапіна

крапіна назоўнік | жаночы род

Пляма іншага колеру на чым-к.

  • Матэрыял у крапіны.

|| памяншальная форма: крапінка.

крапіць

крапіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пырскаць на каго-, што-н.

  • К. сцены вадой.
  • К. крапілам (пырскаць свянцонай вадой пры выкананні некаторых царкоўных абрадаў).

|| закончанае трыванне: акрапіць і пакрапіць.

крапіўнік

крапіўнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Стракаты матылёк, вусені якога жывуць на крапіве.

  2. Зараснік крапівы.

крапіўніца

крапіўніца назоўнік | жаночы род

  1. Хвароба, якая суправаджаецца свербам і паяўленнем на скуры пухіркоў, падобных да апёкаў крапівы.

  2. Род матылькоў з чорным абрамленнем крылаў і блакітнымі плямамі на іх.

краса

краса назоўнік | жаночы род

  1. Хараство, прыгажосць; што-н. прыгожае, прывабнае.

    • К. асенняга лесу.
    • К. беларускага краю.
    • Дзявочая к.
  2. Упрыгожанне, слава чаго-н.

    • К. і гордасць сталіцы — метро.
  3. Пылок на красуючых злакавых раслінах.

красавацца

красавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прыцягваць увагу, вылучацца сваім хараством.

    • У цэнтры горада красуецца новы тэатр.
    • Нібы кветка, красуецца дачка.
  2. Быць на відным месцы; вылучацца, віднецца.

    • На стале красавалася ваза з яблыкамі.
  3. Выстаўляць сябе напаказ, любуючыся сваёй знешнасцю.

    • Любіць суседка к. перад люстрам.
  4. Жыць шчасліва, паспяхова развівацца.

    • Красуйся, мой родны край!

|| закончанае трыванне: пакрасавацца.

|| назоўнік: красаванне.

красаваць

красаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Цвісці (пра злакавыя расліны).

    • Красуе жыта.
  2. Тое, што і красавацца.

    • Красуй, на радасць сынам тваім і ўнукам, дарагая Беларусь!

|| назоўнік: красаванне.

красавік

красавік назоўнік | мужчынскі род

Чацвёрты месяц каляндарнага года.

|| прыметнік: красавіцкі і красавіковы.

красала

красала назоўнік | ніякі род

Тое, што і крэсіва.

красамоўны

красамоўны прыметнік

  1. Надзелены красамоўствам.

    • К. дакладчык.
  2. пераноснае значэнне: Які выразна перадае што-н., сведчыць наглядна пра што-н.

    • К. факт.

|| назоўнік: красамоўнасць.

красамоўства

красамоўства назоўнік | ніякі род

Уменне гаварыць прыгожа і пераканаўча; прамоўніцкі талент.

  • Валодаць красамоўствам.
красаць

красаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Высякаць агонь крэсівам.

|| аднакратны дзеяслоў: красануць.

красворд

красворд назоўнік | мужчынскі род

Гульня-задача, у якой фігуру з перакрыжаванымі радамі клетак патрэбна запоўніць літарамі так, каб па вертыкалях і гарызанталях атрымаліся патрэбныя словы.

|| прыметнік: красвордны.

краска

краска назоўнік | жаночы род | размоўнае

Палявая кветка.

  • На лузе багата красак.

|| памяншальная форма: красачка.

|| прыметнік: красачны і краскавы.

краснуха

краснуха назоўнік | жаночы род

Заразная дзіцячая хвароба, якая суправаджаецца чырванаватай высыпкай на целе.

|| прыметнік: краснушны.

красны

красны прыметнік | паэтычнае | народнае

Прыгожы.

  • Не радзіся к., а радзіся шчасны (з народнай творчасці).
красоўкі

красоўкі назоўнік | жаночы род

Лёгкі спартыўны абутак.

|| прыметнік: красовачны.

красун

красун назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і прыгажун.

|| памяншальная форма: красунчык.

красуня

красуня назоўнік | жаночы род

Тое, што і прыгажуня.

красці

красці дзеяслоў | незакончанае трыванне

Прысвойваць чужое, быць злодзеем.

|| закончанае трыванне: украсці.

|| назоўнік: крадзеж, кража і пакража.