Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
коса

коса прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. косы (у 1 знач.), напр. косаабрэзаны, косавалакністы, косапрыцэльны.

коска

коска назоўнік | жаночы род

Знак прыпынку (,), які раздзяляе словы, групы слоў і сказы.

  • Раздзяліць коскай аднародныя члены сказа.
космас

космас назоўнік | мужчынскі род

Сусвет.

  • Палёт у к.
  • Асваенне космасу.

|| прыметнік: касмічны.

  • К. карабель.
  • К. палёт.
  • Касмічныя прамяні.
  • К. век (перыяд развіцця грамадскага жыцця і навукі, які характарызуецца пачаткам асваення космасу, палётам чалавека ў космас).
коснаязыкасць

коснаязыкасць назоўнік | жаночы род

Расстройства мовы, няздольнасць правільна вымаўляць гукі.

коснаязыкі

коснаязыкі прыметнік

Хворы на коснаязыкасць.

косны

косны прыметнік

Неўспрымальны да новага, перадавога; адсталы.

  • Косныя погляды.
  • К. чалавек.

|| назоўнік: коснасць.

костачка

костачка назоўнік | жаночы род

  1. гл. косць.

  2. Цвёрдае ядро ў некаторых пладах.

    • К. персіка.
    • К. слівы.
  3. Тое, што і шчыкалатка.

    • У рацэ вады па костачкі.
  4. Гібкая пласцінка, што ўшываецца ў карсет, сукенку і пад.

  5. Шарык з дзірачкай у лічыльніках.

|| прыметнік: костачкавы.

  • Костачкавыя плады.
костка

костка назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і косць (у 1 знач.).

    • Сабака грыз костку.
  2. Тое, што і косць (у 5 знач.; устарэлае).

    • Панскай косткі чалавек.
    • Як костка ў горле (размоўнае) — пра таго (тое), што вельмі перашкаджае каму-н., даймае каго-н.
косць

косць назоўнік | жаночы род

  1. Асобная састаўная частка шкілета хрыбетных жывёл і чалавека.

    • Ключычная к.
    • Скура ды косці (пра вельмі худога чалавека).
    • Да касцей (вельмі моцна прамокнуць, прамерзнуць і пад.).
    • Косці парыць (памерці).
    • Легчы касцьмі (загінуць; высокае).
  2. множны лік: Астанкі цела нябожчыка.

  3. зборны назоўнік: Іклы, біўні некаторых жывёл, якія скарыстоўваюцца для дробных вырабаў.

    • Слановая к.
    • Упрыгожанні з косці.
  4. множны лік: Кубікі або пласцінкі з рознага матэрыялу для гульні.

    • Гуляць у косці.
  5. якая. Пра сацыяльнае паходжанне (устарэлае).

    • Панская к.

|| памяншальная форма: костачка.

  • Разабраць па костачках (пераноснае значэнне: вельмі падрабязна).
  • Перамываць костачкі каму-н. (пераноснае значэнне: абшворваць, пляткарыць).

|| прыметнік: касцявы і косны.

косы

косы прыметнік

  1. Размешчаны, накіраваны пад вуглом да гарызантальнай паверхні, не адвесны.

    • К. прамень.
    • К. почырк.
  2. Скрыўлены, несіметрычны.

    • Косая рама.
    • Косыя дзверы.
  3. Касавокі.

    • Косая дзяўчына.
  4. Размешчаны не пасярэдзіне, а збоку.

    • К. каўнер.
    • Косая засцежка.
  5. пераноснае значэнне: Недружалюбны, падазроны (пра позірк, погляд).

    • Косыя позіркі.
    • Коса (прыслоўе) глядзець на каго-н.
    • Косы вугал — вугал, які большы або меншы за прамы.
    • Косы сажань у плячах (размоўнае) — шыракаплечы, магутнага складу (пра чалавека).
    • Косы парус (спецыяльны тэрмін) — трохвугольны парус.
косінус

косінус назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Трыганаметрычная функцыя вугла ў прамавугольным трохвугольніку, роўная адносінам да гіпатэнузы катэта, прылеглага да дадзенага вострага вугла.

кот

кот назоўнік | мужчынскі род

Самец кошкі.

  • Сібірскі к.
  • Кату па пяту (размоўнае жартаўлівае) — вельмі малы ростам.
  • Купіць ката ў мяшку (размоўнае) — набыць што-н., не ведаючы яго якасці.
  • Як кот наплакаў каго-чаго (размоўнае жартаўлівае) — пра нязначную колькасць чаго-н.

|| памяншальная форма: коцік і каток.

|| прыметнік: каціны.

котлішча

котлішча назоўнік | ніякі род | размоўнае

  1. Месца жыхарства, сяліба.

    • Ён і цяпер на дзедавым котлішчы сядзіць.
  2. пераноснае значэнне: Род, сям’я.

    • Благі хлопец як і ўсё іх к.
котная

котная назоўнік | жаночы род

Цяжарная (пра авечку, казу, кошку).

кофе

кофе назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае

  1. Зярняты (насенне) трапічнай расліны — кафейнага дрэва.

    • К. ў зярнятах.
  2. Напітак, прыгатаваны з такіх молатых зярнят, а таксама заменнік такога напітку, кава.

    • Чорны к.
    • Жалудовы к.

|| прыметнік: кафейны.

  • К. напітак.
  • Кафейнага колеру ніткі (цёмна-карычневага).
кофта

кофта назоўнік | жаночы род

Кароткае жаночае адзенне (звычайна трохі ніжэй пояса).

  • К. з паркалю.

|| памяншальная форма: кофтачка.

|| прыметнік: кофтачны.

кохлік

кохлік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Вострая інфекцыйная, пераважна дзіцячая хвароба, якая характарызуецца прыступамі моцнага сутаргавага кашлю.

|| прыметнік: кохлічны.

коцік

коцік2 назоўнік | мужчынскі род

Суквецце з дробных кветачак у некаторых дрэвавых раслін, якое ападае пасля цвіцення.

  • Коцікі на вербах.
кош

кош назоўнік | мужчынскі род

  1. Сплеценая з лазы, карэння і пад. круглая пасудзіна ў выглядзе кашолкі для складання і пераноскі чаго-н.

    • Сплесці к.
    • Насыпаць к. бульбы.
    • К. грыбоў.
  2. Скрыня ў млыне пад жорнамі, у якую засыпаюць збожжа для памолу.

|| прыметнік: кашовы.

кошанка

кошанка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Зялёная падкормка (сумесь вікі з аўсом, зялёнае жыта і пад.).

кошка

кошка3 назоўнік | жаночы род | устарэлае

Даўней: раменны бізун з некалькімі хвастамі.

кошт

кошт назоўнік | мужчынскі род

  1. Выражаная ў грашах вартасць чаго-н.

    • К. вытворчасці.
  2. Сродкі, рахунак.

    • Пабудаваць кватэру за свой к.
    • Набыць пуцёўку за свой к.
кошык

кошык назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і кош (у 1 знач.); невялікі кош.

|| прыметнік: кошыкавы.

коўдра

коўдра назоўнік | жаночы род

Пасцельная прыналежнасць, якой накрываюцца.

  • Ватная к.

|| прыметнік: коўдравы.

коўзанка

коўзанка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Расчышчанае роўнае месца, пакрытае лёдам, для катання; каток.

коўзацца

коўзацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Рухацца па слізкай паверхні, слізгацца.

    • К. па ледзяной дарозе.
    • Ногі коўзаюцца.
  2. Катацца па слізкай паверхні.

    • Дзеці коўзаюцца на лёдзе.
  3. Рухацца, не сядзець спакойна, ёрзаць.

    • К. па канапе.

|| назоўнік: коўзанне.

коўзаць

коўзаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Тое, што і коўзацца (у 1 знач.).

    • Ногі коўзаюць па мокрым бервяне.
  2. Вадзіць, соўгаць па якой-н. паверхні.

    • К. анучай па падлозе.

|| назоўнік: коўзанне.

коўзкі

коўзкі прыметнік | размоўнае

  1. Зусім гладкі, які не стварае трэння і на якім цяжка ўтрымацца; слізкі.

    • Коўзкая сцежка.
  2. Які мае гладкую паверхню і добра слізгаецца.

    • Коўзкія санкі.

|| назоўнік: коўзкасць.

коўкі

коўкі прыметнік

Які добра паддаецца каванню, коўцы.

  • Коўкае жалеза.

|| назоўнік: коўкасць.

коўш

коўш назоўнік | мужчынскі род

  1. Шырокая круглая пасудзіна з ручкай для чэрпання вадкасці.

    • Зачэрпнуць вады каўшом.
  2. Вялікае металічнае прыстасаванне ў розных механізмах для зачэрпвання, высыпання, разлівання і пад.

    • Ліцейны к.
    • К. экскаватара.

|| прыметнік: каўшовы.

кплівы

кплівы прыметнік

  1. Які любіць насміхацца з іншых, схільны да кпін.

    • Кплівая суседка.
  2. Які заключае ў сабе кпіны, насмешку.

    • К. тон.
    • К. выраз твару.

|| назоўнік: кплівасць.

кпіны

кпіны назоўнік | мужчынскі род

Злыя жарты з каго-, чаго-н.

|| прыметнік: кпінны.

кпіць

кпіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Насміхацца.

  • Нельга к. з чалавека.
краб

краб назоўнік | мужчынскі род

  1. Род марскога рака з дзесяццю нагамі.

  2. множны лік: Кансервы з мяса гэтай жывёліны.

  3. Эмблема на форменнай фуражцы маракоў (размоўнае).

|| прыметнік: крабавы.

  • К. промысел.
крабалоў

крабалоў назоўнік | мужчынскі род

  1. Лавец крабаў.

  2. Судна для лоўлі крабаў, а таксама плывучы завод, які апрацоўвае і кансервуе крабаў.

|| прыметнік: крабалоўны.

кравец

кравец назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па шыццю адзення, пераважна мужчынскага.

|| прыметнік: кравецкі.

крагі

крагі назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Скураныя накладныя халявы з засцежкамі.

  2. Раструбы ў пальчатках.

крадзены

крадзены прыметнік

Здабыты крадзяжом.

  • Крадзенае дабро.
  • Скупшчык крадзенага (назоўнік).
крадком

крадком прыслоўе

Скрытна, крадучыся, незаўважна для іншых.

крадучыся

крадучыся прыслоўе

Употай, тайна, скрытна.

  • Увайсці ў хату к.
краж

краж назоўнік | мужчынскі род

  1. Ланцуг невысокіх гор.

    • Лясісты к.
  2. Кароткі абрубак тоўстага бервяна.

    • Дубовы к.
край

край3 прыстаўка

Першая частка складанаскарочаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову краявы, напр. крайвыканком, крайцэнтр.

крайнасць

крайнасць назоўнік | жаночы род

  1. Крайняя ступень чаго-н., празмернае праяўленне чаго-н.

    • З адной крайнасці ў другую.
    • Розныя крайнасці ў думках.
    • Крайнасці сыходзяцца (пра людзей з рознымі характарамі).
  2. Цяжкае і небяспечнае становішча.

    • Давесці чалавека да крайнасці.
крайне

крайне прыслоўе

Вельмі, надзвычайна.

  • К. неабходна ехаць.
крайні

крайні прыметнік

  1. Які знаходзіцца на краі чаго-н., найбольш аддалены.

    • Крайняя хата ў вёсцы.
    • Крайняя Поўнач.
  2. Вельмі моцны, надзвычайны, выключны.

    • Крайняя патрэба.
    • Крайнія меры.
  3. Найбольш непрымірымы, радыкальны (пра погляды, напрамкі, палітычныя групоўкі і пад.).

    • К. лібералізм.
    • Крайнія погляды.
  4. Які нельга адкладваць на потым, апошні (пераважна пра час).

    • К. тэрмін.
    • У крайнім выпадку — калі не будзе іншага выйсця.
    • Па крайняй меры — ва ўсякім выпадку, не менш чым.
кракавяк

кракавяк назоўнік | мужчынскі род

Польскі нацыянальны танец, а таксама музыка ў рытме гэтага танца.

кракадзіл

кракадзіл назоўнік | мужчынскі род

Буйны паўзун з тоўстай панцырнай скурай, які водзіцца ў цёплых краінах.

|| прыметнік: кракадзілавы.

  • Кракадзілавая сумка.
кракадзілаў

кракадзілаў прыметнік

Кракадзілавы слёзы — няшчырыя, прытворныя слёзы.

кракаць

кракаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Крычаць «кра-кра» (звычайна пра качак і некаторых іншых птушак).

|| аднакратны дзеяслоў: кракнуць.

|| назоўнік: краканне.

кракет

кракет назоўнік | мужчынскі род

Гульня, у якой драўляныя шары ўдарамі драўляных малаткоў праводзяцца праз драцяныя варотцы.

|| прыметнік: кракетны.

  • Кракетныя шары.
  • К. малаток.