Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
кокнуць

кокнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Стукнуўшы, разбіць.

    • К. вазу.
  2. каго. Забіць, знішчыць.

    • К. вартавога.

|| незакончанае трыванне: кокаць.

кокс

кокс назоўнік | мужчынскі род

Від цвёрдага паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю або торфу шляхам моцнага награвання без доступу паветра.

|| прыметнік: коксавы.

кокі

кокі назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Шарападобныя бактэрыі.

|| прыметнік: кокавы.

кол

кол назоўнік | мужчынскі род

  1. Завостраная тоўстая палка.

    • Асінавы к.
    • Стаяць калом у горле (пра нясмачную страву, якая не лезе ў горла).
    • Хоць кол на галаве чашы каму-н. (пра ўпартага няўступчывага чалавека, які не паддаецца ўгаворам).
  2. Самая нізкая школьная адзнака — адзінка (размоўнае).

|| памяншальная форма: калок, калочак і колік.

кола

кола назоўнік | ніякі род

  1. Вобад са спіцамі, які круціцца на восі і забяспечвае рух сродкаў перамяшчэння (калес, аўтамашын і пад.).

    • К. да тачкі.
    • Рулявое к.
    • Махавое к.
    • Пятае к. ў возе (пра што-н. лішняе, зусім непатрэбнае).
  2. Пра ўсё, што мае форму круга або кальца.

    • К. каўбасы.
  3. пераноснае значэнне: Пералік, аб’ём чаго-н.

    • К. вобразаў у рамане.
    • К. нявырашаных пытанняў.
  4. пераноснае значэнне, чаго. Галіна сфера якой-н. дзейнасці.

    • К. дзейнасці.
    • К. агульных інтарэсаў.
  5. пераноснае значэнне, каго. Група людзей аб’яднаных чым-н. агульным.

    • К. гледачоў тэатра.
    • К. сяброў.
  6. звычайна, пераноснае значэнне, каго або якія. Грамадскія, прафесійныя групоўкі людзей.

    • Колы беларускай інтэлігенцыі.
    • Навуковыя колы.
    • Ні ў кола ні ў мяла (размоўнае неадабральнае) — пра няўмелага, няздатнага чалавека.

|| памяншальная форма: колца.

|| прыметнік: колавы.

  • К. тор.
колас

колас назоўнік | мужчынскі род

Суквецце злакаў і некаторых іншых раслін, у якім кветкі размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла.

  • Каласы пшаніцы.
  • Спелы к. жытнёвы.

|| памяншальная форма: каласок.

|| прыметнік: каласавы.

  • Каласавыя культуры.
  • Уборка каласавых (назоўнік).
колаты

колаты2 прыметнік

Разбіты на кускі.

  • К. цукар.
колба

колба назоўнік | жаночы род

Лабараторная шкляная пасудзіна з доўгім горлам для хімічных работ.

|| памяншальная форма: колбачка.

|| прыметнік: колбавы.

колер

колер назоўнік | мужчынскі род

  1. Светлавы тон чаго-н.; афарбоўка.

    • Блакітны к.
    • Сукенка колеру марской хвалі.
  2. У жывапісе: адценне фарбы, густата, ступень яе яркасці.

|| прыметнік: колерны.

колера

колера прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да колеру, напр. колераадчуванне, колеракарэктар, колерамузыка, колераспалучэнне, колераўзнаўленне, колерафатаграфія.

колеравы

колеравы прыметнік

Звязаны з успрыняццем колеру.

  • Колеравая слепата.
колерамузыка

колерамузыка назоўнік | жаночы род

Спалучэнне музыкі з колерасветлавымі эфектамі; святламузыка.

|| прыметнік: колерамузычны.

колкасць

колкасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. колкі.

  2. З’едлівая насмешка, колкая заўвага.

    • Гаварыць колкасці.
колкі

колкі2 прыметнік

Які лёгка колецца.

  • Колкія дровы.

|| назоўнік: колкасць.

колькасць

колькасць назоўнік | жаночы род

  1. Катэгорыя, якая характарызуе прадметы і з’явы навакольнага свету з боку велічыні, аб’ёму, ліку, ступені развіцця, тэмпаў змянення і інш. (выкарыстоўваецца ва ўзаемадзеянні з катэгорыяй якасці).

    • Пераход колькасці ў якасць.
  2. Велічыня, лік.

    • Вялікая к.дрэў у парку.
    • К. ападкаў за суткі.

|| прыметнік: колькасны.

колькі

колькі прыметнік | займеннік | прыслоўе

  1. пытальныя: Абазначае пытанне пра колькасць чаго-н.: якая колькасць? як многа?

    • К. часу?
    • К. табе гадоў?
    • К. каштуе часопіс?
  2. займеннік і прыслоўе азначальныя. У клічных сказах абазначае вялікую колькасць чаго-н.

    • К. зорак на небе!
    • К. радасці!
  3. прыслоўе: меры і ступені. Абазначае меру і ступень чаго-н.

    • К. таго дня зімою.
    • К. еду, а канца ўсё няма.
  4. займеннік і прыслоўе адносныя. Ужыв. як злучальнае слова:

    1. у даданых дапаўняльных сказах.
      • Дзеці дрэнна адчуваюць, к. праходзіць часу;
    2. у даданых азначальных сказах і сказах меры і ступені.
      • Буду працаваць, к. дазволіць здароўе.
  5. у знач. лічэбнік: Выражае няпэўную колькасць, некалькі (размоўнае).

    • Палажы у сумку к. яблыкаў.
    • Хвілін праз к. пачнецца перадача пра дэманстрацыю.
    • Колькі лет, колькі зім! (размоўнае) — прывітанне пры сустрэчы людзей якія даўно не бачыліся. Колькі ёсць духу (сілы) (размоўнае) —
      1. вельмі хутка (бегчы, ехаць);
      2. вельмі моцна (крычаць, клікаць на дапамогу).
колькі-небудзь

колькі-небудзь займеннік | прыслоўе

  1. займеннік: прыслоўе Некалькі, няпэўная колькасць.

    • Пазыч колькі-небудзь рублёў.
  2. прыслоўе: неазначальнае. У якой меры, ступені, наколькі.

    • Ты хоць колькі-небудзь думай над сваімі ўчынкамі.
кольт

кольт назоўнік | мужчынскі род

Рэвальвер (а таксама кулямёт або іншая стралковая зброя) асобай сістэмы.

кольца

кольца назоўнік | ніякі род

  1. Прадмет, звычайна металічны, які мае форму вобада, абруча, акружнасці.

    • Кольцы дроту.
    • Гімнастычныя кольцы.
  2. Тое, што мае форму такога прадмета.

    • Кольцы дыму.
кольчаты

кольчаты прыметнік

Які складаецца з кольцаў.

  • К. ланцуг.
  • Кольчатыя чэрві.
колючы

колючы прыметнік

  1. Такі, якім можна ўкалоць, пракалоць што-н.

    • Колючая зброя.
  2. Які стварае адчуванне ўколу (уколаў).

    • К. боль.
колі

колі назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае

Шатландская аўчарка.

колікі

колікі назоўнік | жаночы род

Востры, рэзкі боль у жываце, у баку.

колісь

колісь прыслоўе | размоўнае

Калісьці, некалі ў мінулым.

  • К. і мы былі маладыя.
колішні

колішні прыметнік

Які быў, меў месца ў мінулым.

  • Колішнія сустрэчы з аднакласнікамі.
ком

ком назоўнік | мужчынскі род

Круглаваты, звычайна зацвярдзелы кавалак якога-н. мяккага, рыхлага рэчыва, а таксама пра што-н. скамечанае, скручанае.

  • К. зямлі.
  • К. цеста.
  • К. паперы.
  • Згарнуць посцілку ў к.
  • К. у горле, падкаціўся (падступіў) да горла (пераноснае значэнне: пра спазмы ў горле пры адчуванні моцнай крыўды; размоўнае).
кома

кома назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Невялікі (меншы за 18 тону) інтэрвал паміж двума гукамі.

комельгам

комельгам прыслоўе | абласное

Хутка, паспешліва, неабдумана.

  • Кінуўся к.
комкаць

комкаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Тое, што і камячыць.

  2. Рабіць наспех, скарачаючы, заканчваючы.

    • К. даклад.

|| закончанае трыванне: скомкаць.

компас

компас назоўнік | мужчынскі род

Прыбор для вызначэння старон свету, у якім намагнічаная стрэлка заўсёды паказвае на поўнач.

|| прыметнік: компасны.

комплекс

комплекс назоўнік | мужчынскі род

  1. Сукупнасць, спалучэнне чаго-н., што складае адно цэлае.

    • Мемарыяльны к.
    • К. гімнастычных практыкаванняў.
  2. Сукупнасць звязаных адзін з адным галін народнай гаспадаркі ці прадпрыемстваў розных галін гаспадаркі.

    • Аграпрамысловы к.
    • Тэрытарыяльна-вытворчы к.
    • Ваенна-прамысловы к.
    • Паліўна-энергетычны к.
  3. Група пабудоў адзінага прызначэння.

    • Жывёлагадоўчы к.
    • Спартыўны к.

|| прыметнік: комплексны.

  • Комплексная аўтаматызацыя.
комі

комі нескланяльнае

Народ фіна-угорскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Комі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| прыметнік: комі.

комік

комік назоўнік | мужчынскі род

  1. Акцёр, які выконвае камічныя ролі.

  2. пераноснае значэнне: Чалавек, які ўмее смяшыць, весяліць іншых (размоўнае).

комікс

комікс назоўнік | мужчынскі род

Невялікая кніжка з малюнкамі або серыя малюнкаў з тэкстам лёгкага, звычайна прыгодніцкага зместу.

комін

комін назоўнік | мужчынскі род

Труба для адводу дыму з печы.

|| прыметнік: комінны.

кон

кон назоўнік | мужчынскі род

  1. Месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі, пікара і пад.) або месца, куды кладзецца стаўка ў азартных гульнях.

    • Начарціць к.
    • Паставіць грошы на к.
  2. Адна партыя якой-н. гульні.

    • Згуляць адзін к.
конаўка

конаўка назоўнік | жаночы род

Металічная пасудзіна з ручкай для піцця вады.

|| прыметнік: конавачны.

кондар

кондар назоўнік | мужчынскі род

Вялікая драпежная птушка сямейства грыфаў з голай галавой і шыяй, якая корміцца пераважна падлай.

конегадовец

конегадовец назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па конегадоўлі.

конегадоўля

конегадоўля назоўнік | жаночы род

Развядзенне коней як галіна жывёлагадоўлі.

|| прыметнік: конегадоўчы.

  • Конегадоўчая гаспадарка.
конка

конка назоўнік | жаночы род

Да ўвядзення трамвайнага руху: гарадская рэйкавая дарога, па якой хадзілі вагоны на коннай цязе, а таксама вагон такой дарогі.

|| прыметнік: коначны.

конкурс

конкурс назоўнік | мужчынскі род

Спаборніцтва, мэтай якога з’яўляецца выдзяленне лепшых яго ўдзельнікаў, лепшых работ.

  • К. музыкантаў імя П.Чайкоўскага.
  • Аб’явіць к. на лепшую п’есу.
  • Не прайсці па конкурсу на пасаду.

|| прыметнік: конкурсны.

конна

конна2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да каня, коней, напр. коннаартылерыйскі, коннамеханізаваны, коннаспартыўны;
  2. які ажыццяўляецца з удзелам коней, напр. коннаакрабатычны, коннабалетны, коннасувязны;
  3. які мае адносіны да конегадоўлі, напр. конназаводскі, конназаводства.
коннагвардзеец

коннагвардзеец назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто служыць у гвардзейскай кавалерыі.

  2. У царскай арміі: ваеннаслужачы лейб-гвардыі коннага палка.

|| прыметнік: коннагвардзейскі.

конназаводства

конназаводства назоўнік | ніякі род

Развядзенне пародзістых коней на конных заводах.

|| прыметнік: конназаводскі.

конны

конны прыметнік

  1. гл. конь.

  2. Які прыводзіцца ў рух коньмі.

    • Конная касілка.
  3. Які мае адносіны да конніцы, кавалерыйскі.

    • К. ўзвод.
    • К. атрад.
коннік

коннік назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто едзе на кані вярхом; верхавы.

  2. Конны воін, кавалерыст.

конніца

конніца назоўнік | жаночы род

Коннае войска, кавалерыя.

консул

консул назоўнік | мужчынскі род

  1. Службовая асоба дыпламатычнага ведамства, якая прадстаўляе і абараняе прававыя і эканамічныя інтарэсы сваёй дзяржавы і яе грамадзян перад уладай другой дзяржавы.

    • Генеральны к.
  2. У старажытным Рыме і ў Францыі (у першыя гады 19 ст.): тытул адной з вышэйшых службовых асоб, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прыметнік: консульскі.

  • Консульскія паўнамоцтвы.
консульства

консульства назоўнік | ніякі род

  1. Дыпламатычнае прадстаўніцтва на чале з консулам (у 1 знач.).

  2. Пасада або час кіравання консула (у 2 знач.).

|| прыметнік: консульскі.