Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
кляновік

кляновік назоўнік | мужчынскі род

Кляновы сок.

  • Частавалі нас кляновікам.
кляніна

кляніна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Асобнае дрэва клёна, а таксама драўніна клёна.

кляпальшчык

кляпальшчык назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па кляпанню, па кляпальных работах.

|| жаночы род: кляпальшчыца.

кляпаць

кляпаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Злучаць часткі чаго-н. пры дапамозе заклёпак (спецыяльны тэрмін).

  2. Ударамі малатка вастрыць лязо касы.

|| назоўнік: кляпанне і клёпка.

клясер

клясер назоўнік | мужчынскі род

Альбом для марак.

|| прыметнік: клясерны.

клясці

клясці дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пасылаць праклёны; праклінаць.

|| назоўнік: кляцьба.

клясціся

клясціся дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. чым і без дапаўнення. Даваць клятву; урачыста абяцаць што-н.; прысягаць.

    • Клянёмся Радзіму аберагаць.
    • К. ў вернасці сябрам.
  2. Праклінаць каго-н.

|| закончанае трыванне: паклясціся.

клятва

клятва назоўнік | жаночы род

Урачыстае абяцанне, запэўненне.

  • К. ў дружбе.

|| прыметнік: клятвенны.

клятвапарушальнік

клятвапарушальнік назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Той, хто парушае клятву.

|| жаночы род: клятвапарушальніца.

клятвапарушэнне

клятвапарушэнне назоўнік | ніякі род

Парушэнне дадзенай клятвы.

клятчасты

клятчасты прыметнік

Які мае ўзор, рысунак у клетку 1 (у 3 знач.).

  • Клятчастае кашнэ.
клятчатка

клятчатка назоўнік | жаночы род

  1. Рэчыва, з якога складаецца абалонка клетак расліны.

  2. Рыхлая падскурная злучальная тканка ў арганізме чалавека і жывёлы.

|| прыметнік: клятчатачны.

кляцьба

кляцьба назоўнік | жаночы род

  1. гл. клясці.

  2. Словы лаянкі, якімі выказваюць пажаданне зла, няшчасця каму-н.; праклён.

кляча

кляча назоўнік | жаночы род | пагардлівае

Худы, заезджаны конь.

кляштар

кляштар назоўнік | мужчынскі род

Каталіцкі манастыр.

|| прыметнік: кляштарны.

кляўза

кляўза назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Дробязная прыдзірлівая скарга; нагавор, паклёп.

    • Сорамна займацца кляўзамі.
  2. Прыдзірлівы дробны судовы іск (устарэлае).

|| прыметнік: кляўзны.

кляўзнік

кляўзнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто займаецца кляўзамі.

|| жаночы род: кляўзніца.

|| прыметнік: кляўзніцкі.

кляўзнічаць

кляўзнічаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Займацца кляўзамі; нагаворваць, паклёпнічаць.

|| закончанае трыванне: накляўзнічаць.

клёк

клёк назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Розум, развага.

    • У гэтага чалавека к. ёсць.
  2. Жыццёвая сіла; сокі.

    • Нельга ж цягнуць з чалавека апошні к.

Не мець клёку ў галаве (размоўнае пагардлівае) — пра чалавека, у якога няма розуму.

клёкат

клёкат назоўнік | мужчынскі род

  1. Перарывістыя крыкі, характэрныя для некаторых птушак.

    • К. бусла.
  2. Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, бульканні вадкасцей.

    • К. вады ў трубах.
клён

клён назоўнік | мужчынскі род

  1. Дрэва сямейства кляновых з шырокімі, у большасці відаў фігурнымі лістамі.

  2. Драўніна гэтай расліны.

    • Начоўкі з клёну.

|| памяншальная форма: клёнік.

|| прыметнік: кляновы.

клённік

клённік назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Зараснік клёну; кляновы лес.

клёпка

клёпка назоўнік | жаночы род

Кожная асобная дошчачка для бакавых сценак бочкі і пад.

  • Клёпкі ў бочцы рассохліся.
  • Клёпкі ў галаве не хапае (не стае) (размоўнае пагардлівае) — пра дурнаватага, дзікаватага чалавека.

|| прыметнік: клёпачны.

клёцкі

клёцкі назоўнік | жаночы род

Галушкі цеста (з мукі, дранай бульбы), звараныя ў вадзе або малацэ.

клёш

клёш назоўнік | мужчынскі род | нязменнае

Асаблівы, расшыраны ўнізе крой спадніц, штаноў.

  • Шырокі к.
  • Спадніца к.

|| прыметнік: клёшны.

кліент

кліент назоўнік | мужчынскі род

  1. Асоба, якая карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса, крэдытнай установы і пад.

  2. Пастаянны наведвальнік, пакупнік або заказчык.

|| жаночы род: кліентка.

|| прыметнік: кліенцкі.

кліентура

кліентура назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Кліенты.

  • Пастаянная к. ў цырульні.

|| прыметнік: кліентурны.

клізма

клізма назоўнік | жаночы род

  1. Увядзенне якой-н. вадкасці ў кішэчнік праз прамую кішку з мэтай лячэння або дыягностыкі.

    • Паставіць клізму.
  2. Прыстасаванне для такога ўвядзення вадкасці.

    • Рызінавая к.

|| прыметнік: клізменны.

клік

клік назоўнік | мужчынскі род

  1. Кліч, вокліч (высокае).

    • Радасны к.
    • Урачысты к.
  2. Крык некаторых дзікіх птушак.

    • Лебядзіныя клікі.
кліка

кліка назоўнік | жаночы род | пагардлівае

Група, шайка людзей, якія займаюцца непрыгожымі, непрыстойнымі справамі.

  • К. інтрыганаў.
клікаць

клікаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Голасна зваць, прасіць прыйсці, адгукнуцца.

    • К. на ратунак.
    • К. бабулю.
    • К. курэй (падзываць, склікаць).
  2. Запрашаць з якой-н. мэтай.

    • К. на вяселле.
    • К. на ўрачысты вечар.
  3. Заклікаць да якіх-н. дзеянняў.

    • К. народ на барацьбу.
  4. каго (што) кім або (пры пытанні) як. Называць якім-н. імем (размоўнае).

|| аднакратны дзеяслоў: клікнуць.

|| закончанае трыванне: паклікаць і падклікаць.

|| назоўнік: кліканне.

клікунства

клікунства назоўнік | ніякі род

Нервовае істэрычнае захворванне жанчын, якое выражаецца ў сутаргавых прыпадках і вішчанні.

|| прыметнік: клікунскі.

клікуша

клікуша назоўнік | жаночы род

Жанчына, хворая на клікунства.

клімакс

клімакс назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і клімактэрый.

клімактэрый

клімактэрый назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Перыяд угасання функцый палавой сістэмы з набліжэннем старасці.

|| прыметнік: клімактэрычны.

  • К. перыяд.
клімат

клімат назоўнік | мужчынскі род

  1. Метэаралагічныя ўмовы, уласцівыя пэўнай мясцовасці ў залежнасці ад геаграфічных абставін.

    • Кантынентальны к.
  2. пераноснае значэнне: Становішча, умовы існавання чаго-н.

    • Міжнародны палітычны к.
    • Здаровы к. у сям’і.

|| прыметнік: кліматычны.

клін

клін назоўнік | мужчынскі род

  1. Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу.

    • Дубовы к.
    • К. клінам выбіваюць (пераноснае значэнне: супрацьдзейнічаць тым жа метадам).
    • Забіць (загнаць) к. (таксама пераноснае значэнне: разлучыць, зрабіць варожым).
  2. Палоска тканіны ў выглядзе трохвугольніка або ўсечанага трохвугольніка.

    • Уставіць к. у сарочку.
  3. пераноснае значэнне: Частка войск, якая, расколваючы фронт праціўніка, паглыбляецца ў яго размяшчэнне вузкім трохвугольнікам.

  4. чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму.

    • Жураўліны к.
  5. Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой-н. прымеце (па віду пасеваў, мясцовасці і пад.; спецыяльны тэрмін).

    • Яравы к.
    • Азімы к.
    • К. сенакосу (участак).
    • Свет клінам (не) сышоўся на кім-чым (размоўнае) — хто-н. або што-н. не з’яўляецца адзіным, ёсць і іншыя.
    • Куды ні кінь — усюды клін (прыказка) — за што ні вазьміся, чаго-н. не хапае, усё не ладзіцца.

|| памяншальная форма: клінок.

|| прыметнік: клінавы.

  • Клінавое злучэнне.
клінаваты

клінаваты прыметнік

Тое, што і клінападобны.

клінаваць

клінаваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Забіваць клін; закліноўваць.

клінападобны

клінападобны прыметнік

Які мае форму кліна.

  • Клінападобная барада.
клінапіс

клінапіс назоўнік | мужчынскі род

Спосаб пісьма старажытных народаў Пярэдняй Азіі, клінападобныя знакі якога наносілі на гліну або камень.

  • Вавілонскі к.

|| прыметнік: клінапісны.

  • К. надпіс.
клінкер

клінкер назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Вельмі моцны вогнетрывалы і воданепранікальны штучны камень, а таксама абпаленая да спякання цэментная сыравіна.

|| прыметнік: клінкерны.

клінок

клінок назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. клін.

  2. Вострая частка халоднай зброі; лязо.

  3. Трохвугольная торбачка для прыгатавання сыру.

|| прыметнік: клінковы.

  • К. сыр.
клініка

клініка назоўнік | жаночы род

Стацыянарная лячэбная ўстанова, у якой лячэнне хворых спалучаецца з навукова-даследчай і вучэбнай работай.

|| прыметнік: клінічны.

клінічны

клінічны прыметнік

  1. гл. клініка.

  2. Які мае адносіны да лячэбнага ўздзеяння, які патрабуе або паддаецца лячэнню (спецыяльны тэрмін).

    • К. выпадак.
кліп

кліп назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і відэакліп.

кліпер

кліпер назоўнік | мужчынскі род

Быстраходнае паруснае або парусна-паравое судна.

|| прыметнік: кліперны.

кліпсы

кліпсы назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Заціскныя завушніцы.

|| прыметнік: кліпсавы.

клір

клір назоўнік | мужчынскі род

  1. У хрысціянскай царкве: сукупнасць свяшчэннаслужыцеляў і царкоўнаслужыцеляў аднаго храма.

  2. Царкоўны хор.

клірас

клірас назоўнік | мужчынскі род

Месца для пеўчых у царкве на ўзвышэнні па левы і правы бок царскіх дзвярэй.

|| прыметнік: клірасны.