Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
кепікі

кепікі назоўнік | размоўнае

Насміханне, кпіны.

Кепікі строіць (размоўнае) — насміхацца з каго-н.

керагаз

керагаз назоўнік | мужчынскі род

Награвальны газавы прыбор, род бясшумнага прымуса.

|| прыметнік: керагазавы.

кераміка

кераміка назоўнік | жаночы род

  1. зборны назоўнік: Вырабы з абпаленай гліны, гліняных сумесей.

    • Мастацкая к.
  2. Ганчарнае мастацтва.

    • Займацца керамікай.

|| прыметнік: керамічны.

кернер

кернер назоўнік | мужчынскі род

Інструмент у выглядзе стальнога стрыжня з загартаваным канічным вастрыём, які ўжываецца для разметкі дэталей.

|| прыметнік: кернерны.

керхаць

керхаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Хваравіта пакашліваць.

кесар

кесар назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Манарх, уладар [славянская перадача старажытнарымскага імя Цэзар].

Кесару — кесарава! (няхай той, каму належыць права кіраваць, карыстаецца гэтым правам).

кесараў

кесараў назоўнік | мужчынскі род

Кесарава сячэнне (спецыяльны тэрмін) — аперацыя вымання плода цераз разрэз брушной сценкі і маткі.

кесон

кесон назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Воданепранікальная камера, якую выкарыстоўваюць пры падводных будаўнічых работах.

|| прыметнік: кесонны.

  • Кесонныя работы.
  • Кесонная хвароба (захворванне, якое ўзнікае пры хуткім выхадзе з асяроддзя з павышаным ціскам у асяроддзе з больш нізкім ціскам).
кета

кета назоўнік | жаночы род

Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

|| прыметнік: кетавы.

  • Кетавая ікра.
кетгут

кетгут назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Ніці, якія атрымліваюць з кішак дробнай рагатай жывёлы (скарыстоўваюцца пры хірургічных аперацыях для ўнутраных швоў).

|| прыметнік: кетгутны.

кетмень

кетмень назоўнік | мужчынскі род

У Сярэдняй Азіі: сельскагаспадарчая прылада тыпу матыкі дпя акучвання пасеваў, капання і чысткі арыкаў.

|| прыметнік: кетменны.

кефаль

кефаль назоўнік | жаночы род

Марская прамысловая рыба з падоўжаным і сплюснутым з бакоў целам.

|| прыметнік: кефалевы і кефальны.

кефір

кефір назоўнік | мужчынскі род

Густы кіславаты напітак, зроблены з перабрадзіўшага каровінага малака, заквашанага на спецыяльных грыбках.

|| прыметнік: кефірны.

  • Кефірныя грыбкі.
кешкацца

кешкацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Доўга і марудна рабіць што-н.; корпацца.

  • Прыйшлося доўга к. ля красён.

|| назоўнік: кешканне.

клаака

клаака назоўнік | жаночы род

  1. Падземны канал для сцёку нечыстот.

  2. пераноснае значэнне: Пра вельмі нізкае і бруднае ў маральных адносінах асяроддзе.

  3. Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых; спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: клаакальны і клаачны.

клабук

клабук назоўнік | мужчынскі род

Высокі галаўны ўбор з пакрывалам, які носяць праваслаўныя манахі.

клавесін

клавесін назоўнік | мужчынскі род

Даўнейшы клавішна-струнны музычны інструмент, падобны на фартэп’яна.

|| прыметнік: клавесінны.

клавікорды

клавікорды назоўнік

Даўнейшы ўдарны клавішны музычны інструмент.

|| прыметнік: клавікордны.

клавіш

клавіш (клавіша) назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Пласцінка, удар па якой, націсканне на якую прыводзіць у рух рычагі механізма (раяля, баяна, тэлефоннага апарата, пішучай машынкі і пад.).

|| прыметнік: клавішны.

  • Клавішныя інструменты.
клавіятура

клавіятура назоўнік | жаночы род

Сістэма клавішаў.

  • К. раяля.
  • К. пішучай машынкі.

|| прыметнік: клавіятурны.

кладаўшчык

кладаўшчык назоўнік | мужчынскі род

Работнік склада.

|| жаночы род: кладаўшчыца.

|| прыметнік: кладаўшчыцкі.

кладка

кладка назоўнік | жаночы род

  1. гл. класці.

  2. Частка якой-н. пабудовы — тое, што зложана з цэглы, каменю (спецыяльны тэрмін).

    • Старажытная к.
  3. Дошка, жэрдкі або некалькі пален, прыстасаваныя для пераходу цераз рэчку, канаву, гразкае месца і пад., а таксама невялікі драўляны памост на беразе рэчкі для паласкання бялізны, чэрпання вады.

Кладка яец — адкладванне яец насякомымі, птушкамі.

кладоўка

кладоўка назоўнік | жаночы род

Памяшканне дая захавання прадуктаў харчавання, садавіны, гародніны і пад.

клады

клады назоўнік | абласное

Могілкі.

клак

клак назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і пыж.

|| прыметнік: клаковы.

клака

клака назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Людзі, нанятыя для апладзіравання артыстам або іх асвістання, каб зрабіць уражанне поспеху або правалу спектакля.

клаксан

клаксан назоўнік | мужчынскі род

Ранейшая назва ўстройства для падачы гукавога сігналу ў аўтамабілі, матацыкле і інш., а таксама сам сігнал.

  • Націснуць на к.

|| прыметнік: клаксанны.

клан

клан назоўнік | мужчынскі род

  1. Род, радавая абшчына (першапачаткова ў кельцкіх народаў) (спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Адасобленая групоўка людзей, якія лічаць сябе лепшымі, прывілеяванымі ў якіх-н. адносінах.

|| прыметнік: кланавы.

кланяцца

кланяцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць паклоны, знак прывітання.

    • К. бацькоўскаму дому.
  2. У пісьме або праз каго-н. перадаваць прывітанне.

    • Кланяйся ад майго імя ўсім родным.
  3. пераноснае значэнне, каму і перад кім. Звяртацца з просьбай, уніжана аб чым-н. прасіць (размоўнае).

    • Кожнаму бюракрату прыходзіцца к.

|| закончанае трыванне: пакланіцца.

клапан

клапан назоўнік | мужчынскі род

  1. Дэталь у кампрэсарах, рухавіках унутранага згарання і інш., якая закрывае праход пары, газу або вадкасці.

    • Засцерагальны к.
  2. Частка полага органа ў выглядзе складкі ў сэрцы, якая не дае рухацца крыві ў адваротным напрамку.

    • Сардэчны к.
  3. Нашыўка з куска матэрыі, якая прыкрывае кішэню або шво на адзенні.

|| прыметнік: клапанны.

клапатаць

клапатаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Вельмі старанна, настойліва і рупліва займацца чым-н.

  • К. каля печы.

|| закончанае трыванне: паклапатаць.

клапатлівы

клапатлівы прыметнік

  1. Уважлівы, старанны.

    • К. гаспадар.
  2. Які патрабуе клопатаў, турбот.

    • Клапатлівая справа.

|| назоўнік: клапатлівасць.

клапатун

клапатун назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Клапатлівы чалавек.

|| жаночы род: клапатуха.

клапаціцца

клапаціцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. па кім-чым, ля каго-чаго. Старанна і дбайна займацца чым-н.

    • К. па справе.
    • К. ля гаспадаркі.
  2. без дапаўнення.. Непакоіцца, турбавацца з выпадку чаго-н.

    • Гаспадыня пачала к., дзе каго пасадзіць.
  3. аб кімчым і пра каго-што. Праяўляць клопат аб кім-, чым-н.

    • К. аб справах завода.
    • К. пра ўнукаў.

|| закончанае трыванне: паклапаціцца.

клапотны

клапотны прыметнік | размоўнае

Тое, што і клапатлівы.

|| назоўнік: клапотнасць.

клапоўнік

клапоўнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Месца ў жылым памяшканні, дзе развялося многа клапоў, а таксама само такое памяшканне (размоўнае),

  2. Расліна сямейства крыжакветных з непрыемным пахам, ужыв. ў народнай медыцыне як сродак ад клапоў.

кларнет

кларнет назоўнік | мужчынскі род

Драўляны духавы музычны інструмент у выглядзе трубкі з клапанамі і невялікім раструбам на другім канцы.

|| прыметнік: кларнетны.

кларнетыст

кларнетыст назоўнік | мужчынскі род

Музыкант, які іграе на кларнеце.

клас

клас2 назоўнік | мужчынскі род

  1. У розных класіфікацыях: катэгорыя, падраздзяленне.

    • К. паўзуноў.
    • К. мінаносцаў.
    • Каюта першага класа.
  2. Група вучняў аднаго і таго года навучання або ў спецыяльных школах вучні, якія займаюцца па аднаму і таму прадмету.

    • Вучань пятага класа.
    • К. цымбалаў.
  3. Памяшканне ў школе, дзе займаюцца вучні.

    • Уборка класа.
  4. множны лік: Дзіцячая ігра на земляных пляцоўках, расчэрчаных на клеткі, дзе, скачучы на адной назе, прапіхваюць каменьчык з адной клеткі ў другую.

  5. Ступень, узровень чаго-н.

    • Спецыяліст высокага класа.
  6. У матэматыцы: сукупнасць элементаў, аб’яднаных паводле якой-н. адзнакі.

|| прыметнік: класны.

класавы

класавы прыметнік

  1. гл. клас.

  2. Які ўласцівы, адпавядае ідэалогіі якога-н. грамадскага класа.

    • Класавая палітыка.
    • К. падыход.

|| назоўнік: класавасць.

класны

класны прыметнік

  1. гл. клас.

  2. Які мае адносіны да навучання ў класе.

    • К. кіраўнік.
    • Класнае сачыненне.
  3. Які мае пэўны клас, разрад.

    • К. вагон.
  4. Які па класіфікацыі належыць да вышэйшага класа.

    • К. сталявар.
    • К. спартсмен.

|| назоўнік: класнасць.

класці

класці дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Надаваць ляжачае становішча каму-, чаму-н. або змяшчаць куды-н. у такім становішчы.

    • К. дзіця ў калыску.
    • К. хворага ў шпіталь.
    • К. грошы на кніжку.
    • К. рэчы ў чамадан.
  2. Пра жывёл, насякомых, што размнажаюцца лічынкамі, яйкамі: пакідаць пасля сябе для захавання патомства, адкладаць (спецыяльны тэрмін).

    • К. лічынкі.
  3. Накладваць, наносіць на паверхню чаго-н.

    • К. фарбу на сцены.
    • К. павязку на рану.
    • К. рэзалюцыю.
  4. Дадаваць унутр чаго-н.

    • К. прыправу ў страву.
    • К. кашу ў талеркі.
  5. Насцілаць, масціць дошкамі.

    • К. падлогу.
  6. Рабіць адбітак на чым-н.

    • К. штамп.
  7. Будаваць з цэглы што-н.

    • К. сцены з цэглы.
  8. пераноснае значэнне: Аддаваць, траціць для якой-н. мэты.

    • К. сілы на будаванне хаты.

Класці галаву (жыццё) за каго-што — паміраць, аддаваць жыццё за каго-, што-н.; ахвяроўваць сабой.

|| закончанае трыванне: пакласці, палажыць і скласці.

|| назоўнік: кладка.

класціся

класціся дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прымаць ляжачае становішча. К. адпачываць (размяшчацца для сну, адпачынку).

    • К. ў шпіталь (для лячэння).
  2. Пакрываць, засцілаць сабою што-н, распаўсюджваючыся па паверхні.

    • Туман клаўся ў нізіне.
    • Снег кладзецца на палі.
  3. Браць які-н. напрамак (пра самалёт, карабель).

  4. Добра паддавацца кладцы.

    • Цэгла добра кладзецца ў сцяну.
    • Такія прапановы не кладуцца ў гэту пастанову.
    • Фразы лёгка кладуцца на паперу (свабодна выказваюцца).
  5. пераноснае значэнне, на каго-што. Станавіцца чыім-н. доўгам, абавязкам, заняткам і пад.

    • Цяпер усе клопаты па гаспадарцы кладуцца на матчыны плечы.

|| закончанае трыванне: пакласціся.

класік

класік назоўнік | мужчынскі род

  1. Выдатны, агульнапрызнаны дзеяч навукі, мастацтва, літаратуры.

    • Класікі беларускай літаратуры.
  2. Прыхільнік класіцызму ў мастацтве.

  3. Спецыяліст у галіне класічнай філалогіі, а таксама чалавек, які атрымаў адукацыю ў галіне антычных моў і літаратур.

класіка

класіка назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Класічныя (у 1 знач.) творы літаратуры і мастацтва.

  • Выданне класікі.
класіфікаваць

класіфікаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Размеркаваць (-мяркоўваць) па групах, разрадах, класах і пад.

|| закончанае трыванне: раскласіфікаваць.

|| назоўнік: класіфікаванне і класіфікацыя.

класіфікацыя

класіфікацыя назоўнік | жаночы род

  1. гл. класіфікаваць.

  2. Сістэма, па якой што-н. раскласіфікавана.

    • К. навук.
    • К. мінералаў.
    • К. раслін.

|| прыметнік: класіфікацыйны.

класіцызм

класіцызм назоўнік | мужчынскі род

Напрамак у літаратуры і мастацтве 17 — пачатку 19 стагоддзя, заснаваны на перайманні антычных узораў.

  • Каноны класіцызму.

|| прыметнік: класічны.

  • К. жывапіс.
класічны

класічны прыметнік

  1. гл. класіцызм.

  2. Які з’яўляецца класікам (у 1 знач,); створаны класікам, класікамі.

    • Беларускі к. пісьменнік.
    • Руская класічная літаратура.
  3. Антычны, які мае адносіны да старажытнай грэка-рымскай культуры.

    • Класічная трагедыя.
    • Класічныя мовы.
  4. Звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратур.

    • Класічная філалогія.
  5. Тыповы, характэрны.

    • К. прыклад.
    • К. профіль.
клаунада

клаунада назоўнік | жаночы род

  1. Жанр цыркавога мастацтва, заснаваны на буфанадзе і гратэску.

  2. Частка цыркавога спектакля — клоўнская сцэнка.

|| прыметнік: клаунадны.