Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
качан

качан назоўнік | мужчынскі род

Плод капусты: шчыльна звітыя ў галоўку капусныя лісты.

|| прыметнік: качанны і качановы.

качаня

качаня (качанё) назоўнік | ніякі род

Птушаня качкі.

качар

качар назоўнік | мужчынскі род

Самец качкі.

|| прыметнік: качаравы.

качарга

качарга назоўнік | жаночы род

Тоўсты жалезны прут, сагнуты на канцы, для перамешвання паліва ў печы, выграбання попелу.

|| памяншальная форма: качарэжка.

|| прыметнік: качарговы.

качацца

качацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Тое, што і каціцца1 (у 1 знач.), але абазначае рух, які адбываецца ў кожны час і ў розных напрамках.

    • Мячык качаецца па падлозе.
  2. Пераварочвацца, перакульвацца з боку на бок (пра чалавека, жывёлу).

    • К. ў траве.
    • Конь качаецца па зямлі.
    • Дзеці качаюцца ў снезе.
  3. Ляжаць без справы, без сну.

    • К. да раніцы ў ложку (размоўнае).
  4. Быць хворым.

    • Цэлы месяц качалася з пабітай нагой (размоўнае).

|| назоўнік: качанне.

качаць

качаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Тое, што і каціць (у 1 знач.), але абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

    • К. бочкі.
    • К. бярвенне.
  2. Размякчаючы ў руках і рухаючы па якой-н. паверхні, надаваць чаму-н. акруглую форму.

    • К. клёцкі.
    • К. шарыкі з пластыліну.
  3. Паварочваць з боку на бок у чым-н. сыпкім, вязкім.

    • К. рыбу ў муцэ.
  4. Разгладжваць пры дапамозе качалкі, качалак.

    • К. абрусы.
  5. Рабіць пракатку (спецыяльны тэрмін).

    • К. ліставое жалеза.
  6. Падкідваць на руках, выражаючы радасць, захапленне і пад. (размоўнае).

|| закончанае трыванне: пакачаць, выкачаць і скачаць.

|| назоўнік: качанне.

качачніца

качачніца назоўнік | жаночы род

  1. Работніца, якая даглядае качак на птушкаферме.

  2. Прадаўгаватая пасудзіна з тоўстымі сценкамі для прыгатавання мяса качкі.

качка

качка назоўнік | жаночы род

Вадаплаўная птушка сямейства качыных з шырокай пляскатай дзюбай і кароткімі шырока расстаўленымі лапкамі.

  • Прыляцелі дзікія качкі.

|| памяншальная форма: качачка.

|| прыметнік: качыны.

качканос

качканос назоўнік | мужчынскі род

Яйцаносная млекакормячая жывёліна з мордай, якая заканчваецца шырокай дзюбай, падобнай на качыную (водзіцца ў Аўстраліі і Тасманіі).

качулка

качулка назоўнік | жаночы род

  1. Драўлянае кола, якое качаюць дзеля забавы.

  2. Драўляны прадмет цыліндрычнай формы, з дапамогай якога ставяць у печ і вымаюць з печы вялікія чыгуны.

|| прыметнік: качулачны.

качэлі

качэлі назоўнік

Тое, што і арэлі.

|| прыметнік: качэльны.

качэўе

качэўе назоўнік | ніякі род

  1. Стаянка качэўнікаў.

  2. Мясцовасць, па якой качуюць.

    • К. аленяводаў.
качэўнік

качэўнік назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які вядзе качавы спосаб жыцця; вандроўнік.

|| жаночы род: качэўніца.

|| прыметнік: качэўніцкі.

каша

каша назоўнік | жаночы род

  1. Густая страва са звараных круп.

    • Манная к.
    • Аўсяная к.
    • Бярозавая к. (пераноснае значэнне: розгі).
    • Заварыць кашу (пераноснае значэнне: распачаць якую-н. непрыемную, клапатлівую справу).
    • Кашы не зварыш з кім-н. (пераноснае значэнне: не дагаворышся з кім-н., не зробіш справу).
    • Мала кашы еў (пераноснае значэнне: малады, нявопытны, недастаткова дужы).
  2. пераноснае значэнне: Разрэджаная маса чаго-н., падобная з выгляду на гэту страву.

    • Снег ператварыўся ў кашу.
  3. пераноснае значэнне: Беспарадак, неразбярыха.

    • У яго ў галаве к.

|| памяншальная форма: кашка.

кашавар

кашавар назоўнік | мужчынскі род

Повар у воінскай часці або (устарэлае) у рабочай арцелі.

|| жаночы род: кашаварка.

кашаварыць

кашаварыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Быць кашаварам.

кашалот

кашалот назоўнік | мужчынскі род

Род зубатых кітоў з вялікай галавой.

|| прыметнік: кашалотавы.

кашаль

кашаль назоўнік | мужчынскі род

Сутаргавы выдых з хрыпам і шумам (пры захворванні дыхальных шляхоў).

  • Сухі к. (без макроты).
кашалёк

кашалёк назоўнік | мужчынскі род

Невялікая, звычайна скураная сумачка для грошай.

  • Пусты к. у каго-н. (няма грошай).

|| прыметнік: кашальковы.

кашаніль

кашаніль назоўнік | жаночы род

Агульная назва некаторых відаў насякомых, з цела самак якіх здабываюць чырвоную фарбу, а таксама сама гэта фарба.

|| прыметнік: кашанілевы і кашанільны.

кашара

кашара назоўнік | жаночы род

Вялікі загон, агароджанае месца на полі, дзе трымаюць авечак летам.

кашлаты

кашлаты прыметнік

  1. Пакрыты густой доўгай поўсцю ці валасамі; калматы.

    • К. сабака.
    • Кашлатыя валасы.
  2. З густым веццем, шырокімі лапкамі; разгалісты.

    • Кашлатая елка.

|| назоўнік: кашлатасць.

кашлаціць

кашлаціць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Касмаціць, кудлаціць.

кашляць

кашляць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пераносіць прыступ кашлю; хварэць на кашаль.

|| аднакратны дзеяслоў: кашлянуць.

кашма

кашма назоўнік | жаночы род

Вялікі кусок лямцу, а таксама посцілка з такога лямцу.

|| прыметнік: кашмовы.

кашмар

кашмар назоўнік | мужчынскі род

  1. Цяжкі, жудасны сон з прывідамі, зданямі.

  2. Нешта жахлівае, агіднае, непрыемнае.

    • Кашмары мінулага жыцця.
кашмарны

кашмарны прыметнік

  1. Які суправаджаецца кашмарам (у 1 знач.); які напоўнены кашмарамі (у 2 знач,).

    • К. сон.
    • Кашмарная ноч.
  2. Агідны, жахлівы.

    • Кашмарнае надвор’е.
кашмір

кашмір (кашамір) назоўнік | мужчынскі род

Тонкая шарсцяная або напаўшарсцяная тканіна.

|| прыметнік: кашміровы і кашаміравы.

кашміроўка

кашміроўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Кашміровая хустка.

кашнэ

кашнэ назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Вузкі шалік на шыю.

  • Мужчынскае к.
кашпо

кашпо назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Дэкаратыўная ваза для кветкавага гаршка.

каштаваць

каштаваць2 дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Спрабаваць на смак ежу, пітво.

  • К. варэнне.

|| закончанае трыванне: пакаштаваць.

|| назоўнік: каштаванне.

каштан

каштан2 назоўнік | мужчынскі род

Пра масць коней: светла-каштанавы, рыжаваты.

каштарыс

каштарыс назоўнік | мужчынскі род

Фінансавы дакумент для вызначэння і планавання выдаткаў і прыбыткаў.

  • Скласці к.

|| прыметнік: каштарысны.

каштоўнасць

каштоўнасць назоўнік | жаночы род

  1. Важнасць, значнасць чаго-н.

    • К. навуковай працы.
  2. Каштоўная рэч, з’ява.

    • Захаванне каштоўнасцей.
    • Духоўныя каштоўнасці.
каштоўны

каштоўны прыметнік

  1. Які дорага каштуе, мае вялікую цану.

    • К. камень.
    • К. сервіз.
  2. Які мае важнае, істотнае значэнне.

    • Каштоўныя парады.
    • К. дакумент.
кашуля

кашуля назоўнік | жаночы род

Адзенне з лёгкай тканіны на верхнюю частку цела (мужчынскае) або як ніжняя бялізна (жаночае).

|| прыметнік: кашульны.

кашчавы

кашчавы прыметнік

Такі схуднелы, што выступаюць косці.

  • Кашчавыя рукі.

|| назоўнік: кашчавасць.

кашчунства

кашчунства назоўнік | ніякі род

Блюзнерства, зневажальныя адносіны да таго, чым даражаць, што паважаюць як святыню (першапачаткова рэлігійную).

|| прыметнік: кашчунскі.

кашчунстваваць

кашчунстваваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Блюзнерыць, праяўляць кашчунства да каго-, чаго-н.

кашчэй

кашчэй назоўнік | мужчынскі род

  1. У рускіх народных казках: злы і худы стары, уладальнік багацця.

    • К. бессмяротны.
  2. пераноснае значэнне: Пра вельмі худога і скупога чалавека (размоўнае).

кашэль

кашэль назоўнік | мужчынскі род

  1. Вялікая кашолка, звычайна з лучыны.

    • Злажыць сухія грыбы ў к.
  2. Тое, што і кашалёк (абласное).

    • Плесці кашалі з лапцямі (размоўнае неадабральнае) — гаварыць без толку, малоць бязглуздзіцу.
каэфіцыент

каэфіцыент назоўнік | мужчынскі род

  1. Лікавы (або літарны) множнік у алгебраічным выразе.

  2. Адносная велічыня, якая вызначае ўласцівасць якога-н. працэсу або ўстройства.

    • К. цеплаправоднасці.
    • К. карыснага дзеяння (адносіны колькасці карыснай работы, выкананай якім-н. механізмам, да колькасці скарыстанай ім энергіі; спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: каэфіцыентны.

каюк

каюк назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае | размоўнае

Канец, смерць.

  • Думала, ужо к. будзе.
каюр

каюр назоўнік | мужчынскі род

Паганяты сабак або аленяў, запрэжаных у нарты.

|| прыметнік: каюрскі.

кают-кампанія

кают-кампанія назоўнік | жаночы род

Агульнае памяшканне на судне для сталавання, адпачынку і пад.

каюта

каюта назоўнік | жаночы род

Асобнае жылое памяшканне на судне.

  • Капітанская к.

|| прыметнік: каютны.

каяцца

каяцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прызнавацца ў грахах, спавядацца ў царкве (устарэлае).

  2. Прызнаваць сваю віну, памылку перад кім-н.

    • К. ў сваіх учынках.
    • Сын каяўся, што не так зрабіў.

|| закончанае трыванне: пакаяцца.

каёт

каёт назоўнік | мужчынскі род

Млекакормячая жывёліна сямейства сабачых, якая водзіцца ў Паўночнай Амерыцы.

|| прыметнік: каётавы.

каўбаса

каўбаса (кілбаса) назоўнік | жаночы род

Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы.

  • Вараная, вэнджаная к.

|| прыметнік: каўбасны і кілбасны.

  • Каўбасныя вырабы.