Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
касцёл

касцёл назоўнік | мужчынскі род

Польская назва каталіцкага храма.

|| прыметнік: касцельны.

  • І пасцельнае і касцельнае (пра адзежу і будзённае і святочнае).
касцёр

касцёр2 назоўнік | мужчынскі род

Агонь, распалены з кучы галля, дроў або ламачча.

  • Распаліць к.

|| прыметнік: кастровы.

касцісты

касцісты прыметнік

  1. З шырокімі буйнымі касцямі.

    • Касцістая фігура.
  2. З вялікай колькасцю дробных касцей.

    • Акунь — рыба касцістая.

|| назоўнік: касцістасць.

касы

касы прыметнік

Тое, што і косы.

касынка

касынка назоўнік | жаночы род

Хусцінка трохвугольнай формы, якую носяць на галаве або шыі.

|| памяншальная форма: касыначка.

|| прыметнік: касыначны.

касяк

касяк2 назоўнік | мужчынскі род

Гурт кабыл з адным жарабком. Чарада птушак, рыб.

  • К. журавоў.

|| прыметнік: касячны і касяковы.

касілка

касілка назоўнік | жаночы род

Сельскагаспадарчая машына для касьбы.

касільна

касільна назоўнік | ніякі род

Тое, што і кассё.

касір

касір назоўнік | мужчынскі род

Службовая асоба, якая распараджаецца касай, выдае і прымае грошы, каштоўныя паперы, прадае білеты; работнік касы (у 3 знач.).

|| жаночы род: касірка.

|| прыметнік: касірскі.

касіцца

касіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Станавіцца касым (у 1 знач.), крывіцца.

    • Вокны косяцца.
  2. Глядзець скоса, убок.

    • Конь косіцца на машыну.
  3. пераноснае значэнне, на каго-што. Адносіцца неадабральна, з падазрэннем.

    • Рабі чэсна, дык і людзі не будуць к.

|| закончанае трыванне: пакасіцца і скасіцца.

касіць

касіць2 дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць касым, крывым, прыдаваць чаму-н. касое становішча.

    • К. рот.
  2. што і чым. Глядзець коса, убок.

    • Конь касіў вокам на кучу канюшыны.
  3. Быць касавокім, касым.

    • Левае вока косіць.

|| закончанае трыванне: скасіць і пакасіць.

  • Скасіць вугал хаты.
  • Вокны пакасіла (безасабовая форма).
кат

кат назоўнік | мужчынскі род

  1. Асоба, якая прыводзіць у выкананне смяротны прыгавор, учыняе кару, катуе.

  2. пераноснае значэнне: Жорсткі мучыцель, прыгаятальнік.

|| прыметнік: катаўскі.

катавальня

катавальня назоўнік | жаночы род

Месца катаванняў.

|| прыметнік: катавальны.

катавасія

катавасія назоўнік | жаночы род

  1. Песнапенне, што выконваецца абодвума клірасамі, якія выходзяць на сярэдзіну царквы.

  2. пераноснае значэнне: Беспарадак, неразбярыха (жартаўлівае).

    • Паднялася такая к., сцеражыся божа.
катаваць

катаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Моцна і балюча біць, жорстка мучыць.

  • К. на допыце.
  • Не катуй сябе, што згубіла рэчы (пераноснае значэнне: не дакарай, не пакутуй).

|| закончанае трыванне: скатаваць.

|| назоўнік: катаванне.

  • У фашысцкім лагеры смерці былі нечалавечыя катаванні (жорсткія здзекі; пакуты).
катаклізм

катаклізм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Нечакана рэзкі пералом, разбуральны пераварот (у прыродзе, грамадстве).

катакомбы

катакомбы назоўнік | жаночы род

Падземныя галерэі [першапачаткова тыя, што служылі для першых хрысціян сховішчам у старажытным Рыме].

|| прыметнік: катакомбны.

каталагізаваць

каталагізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Скласці (складаць) каталог чаго-н.

|| назоўнік: каталагізацыя.

каталажка

каталажка назоўнік | жаночы род | размоўнае | устарэлае

Турма, месца зняволення.

  • Запраторыць у каталажку.
каталог

каталог назоўнік | мужчынскі род

  1. Сістэматызаваны пералік якіх-н. аднародных прадметаў (кніг, экспанатаў, тавараў і пад.).

    • К. часопісаў.
    • К. крытычнай літаратуры.
  2. Наогул пералік, спіс якіх-н. прадметаў, з’яў.

    • К. тайфунаў.
    • Зорны к.
    • К. леднікоў.

|| прыметнік: каталожны.

каталь

каталь назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Рабочы, які займаецца падвозам грузаў на тачцы.

каталіз

каталіз назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Узбуджэнне хімічнай рэакцыі або змяненне яе хуткасці пад уздзеяннем каталізатара.

|| прыметнік: каталізны.

каталізатар

каталізатар назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Рэчыва, якое паскарае або запавольвае ход хімічнай рэакцыі.

|| прыметнік: каталізатарны.

каталікос

каталікос назоўнік | мужчынскі род

Тытул патрыярха армяна-грыгарыянскай, а таксама галавы грузінскай праваслаўнай царквы.

каталіцызм

каталіцызм (каталіцтва) назоўнік | ніякі род

Адзін з асноўных напрамкаў хрысціянства з царкоўнай арганізацыяй, якую ўзначальвае рымскі папа.

|| прыметнік: каталіцкі.

катамаран

катамаран назоўнік | мужчынскі род

Судна з двух карпусоў, злучаных між сабой агульнай палубай.

|| прыметнік: катамаранны.

катангенс

катангенс назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Трыганаметрычная функцыя, роўная адносінам косінуса к сінусу.

катапульта

катапульта назоўнік | жаночы род

  1. У старажытнасці: прыстасаванне для кідання на вялікую адлегласць камення, бочак з запаленай смалой і пад., якое прымянялася пры асадзе крэпасцей.

  2. Устройства для паскарэння старту самалёта з палубы карабля (спецыяльны тэрмін).

  3. Аўтаматычнае прыстасаванне для выкідвання з самалёта лётчыкаў, касманаўтаў (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: катапультны.

катапультаваць

катапультаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Выкінуць (выкідаць) з самалёта пры дапамозе катапульты (у 3; знач.).

|| зваротны стан: катапультавацца.

  • Лётчык катапультаваўся.
катар

катар назоўнік | мужчынскі род

Запаленне слізістай абалонкі якога-н. органа.

  • К. страўніка.

|| прыметнік: катаральны.

катаракта

катаракта назоўнік | жаночы род

Памутненне крышталіка вока.

  • Зняць катаракту.

|| прыметнік: катарактны.

катарга

катарга назоўнік | жаночы род

Цяжкія прымусовыя работы для зняволеных у турмах ці ў другіх месцах зняволення ўзмоцненага рэжыму.

  • Царская к.
  • Саслаць па катаргу.
  • Не работа, а к. (вельмі цяжкая).

|| прыметнік: катаржны.

  • Катаржная праца (пераноснае значэнне: невыносна цяжкая).
катаржанін

катаржанін назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які адбывае катаргу або які быў на катарзе (часцей пра асоб, асуджаных за палітычную дзейнасць).

|| жаночы род: катаржанка.

|| прыметнік: катаржанскі.

катаржнік

катаржнік назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і катаржанін.

|| жаночы род: катаржніца.

|| прыметнік: катаржніцкі.

катастрафічны

катастрафічны прыметнік

Які з’яўляецца катастрофай, вядзе да катастрофы.

  • Катастрафічнае становішча.

|| назоўнік: катастрафічнасць.

катастрофа

катастрофа назоўнік | жаночы род

  1. Падзея з трагічнымі выпадкамі, вялікае бедства.

    • Дарожная к.
    • Сямейная к.
  2. Нечаканая грандыёзная падзея ў гісторыі планеты, якая робіць уплыў на яе далейшае існаванне (спецыяльны тэрмін).

    • Тэорыя катастроф.

|| прыметнік: катастрофны.

катафалк

катафалк назоўнік | мужчынскі род

  1. Пахавальная калясніца.

  2. Высокая падстаўка для труны.

|| прыметнік: катафалкавы.

катах

катах назоўнік | мужчынскі род

Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой шчыльна сядзяць кветкі, насенне.

  • К. кукурузы.
  • Катахі вярбы.

|| памяншальная форма: каташок.

|| прыметнік: каташны.

катацца

катацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Ездзіць на чым-н., у чым-н. дзеля прагулкі.

    • К. на кані.
    • К. на лыжах.
  2. Шмат разоў ездзіць куды-н., раз’язджаць (размоўнае).

    • К. за дзяржаўны кошт па гарадах.

|| назоўнік: катанне.

катаць

катаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Вазіць дзе-н. дзеля прагулкі, забавы.

    • К. на лодцы.
    • К. на машыне.
  2. Апрацоўваць шляхам пракаткі (спецыяльны тэрмін).

    • К. ліставое жалеза.

|| назоўнік: катанне.

катлаван

катлаван назоўнік | мужчынскі род

Паглыбленне ў зямлі для закладкі фундамента якога-н. збудавання.

|| прыметнік: катлаванны.

катлавіна

катлавіна назоўнік | жаночы род

Паглыбленне, упадзіна на паверхні зямлі або на дне мора, акіяна.

|| прыметнік: катлавінны.

катлета

катлета назоўнік | жаночы род

Засмажаны кусок мяса з рабрынкай (адбіўная катлета) або кулінарны выраб авальнай ці круглай формы з рыбнага, мяснога фаршу, кашы і г.д.

  • Катлеты з цяляціны.
  • Рыбныя катлеты.

|| памяншальная форма: катлетка.

|| прыметнік: катлетны.

катод

катод назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Адмоўны электрод; процілегласць анод.

|| прыметнік: катодны.

каток

каток4 назоўнік | мужчынскі род

Суквецце дробных кветак у выглядзе маленькіх пушыстых шарыкаў (на вярбе, лазе і інш.).

католік

католік (каталік) назоўнік | мужчынскі род

Той, хто прыняў каталіцтва і прьггрымліваецца ўсіх абрадаў каталіцкай царквы.

|| жаночы род: каталічка.

каторы

каторы прыметнік | займеннік

  1. пытальны і адносны. Які іменна, які з некалькіх, які па парадку?

    • К. сыну год?
    • К. раз едзеш у Маскву?
    • Вазьмі касу, каторай учора касіў.
  2. неазнач. Не першы, не адзін, а некалькі.

    • К. раз іду я гэтым лесам.
    • К. год чакаем сына на пабыўку.
    • К. час няма добрага надвор’я (доўгі, працяглы).
  3. неазнач., часцей Іншыя, некаторыя (размоўнае).

    • Каторыя ўжо прыехалі, а каторыя яшчэ ў дарозе.
каторы-небудзь

каторы-небудзь займеннік

Які-небудзь, хто-небудзь з некалькіх, з многіх.

катоўня

катоўня назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і катавальня.

катрынка

катрынка назоўнік | жаночы род

Пераносны механічны арган у выглядзе металічнай скрынкі, на якім ігралі вандроўныя музыканты.

  • Завесці катрынку (размоўнае неадабральнае) — пачаць дакучлівую размову, гаварыць адно і тое ж.

|| прыметнік: катрыначны.