Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
касмагонія

касмагонія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Вучэнне аб паходжанні касмічных цел і іх сістэм.

  • К. сонечнай сістэмы.

|| прыметнік: касмаганічны.

касмадром

касмадром назоўнік | мужчынскі род

Пляцоўка з комплексам спецыяльных збудаванняў і тэхнічных сродкаў для запуску касмічных караблёў і штучных спадарожнікаў Зямлі.

|| прыметнік: касмадромны.

касмалогія

касмалогія назоўнік | жаночы род

Вучэнне аб Сусвеце.

|| прыметнік: касмалагічны.

касманаўт

касманаўт назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст, удзельнік палёту ў космас.

|| жаночы род: касманаўтка.

|| прыметнік: касманаўцкі.

касманаўтыка

касманаўтыка назоўнік | жаночы род

Тэорыя і практыка палётаў у космас.

  • Дзень касманаўтыкі.

|| прыметнік: касманаўтычны.

касмапаліт

касмапаліт назоўнік | мужчынскі род

Паслядоўнік касмапалітызму.

|| жаночы род: касмапалітка.

|| прыметнік: касмапалітычны.

касмапалітызм

касмапалітызм назоўнік | мужчынскі род

Ідэалогія, якая пад прыкрыццем лозунгаў «сусветнай дзяржавы» і «сусветнага грамадзянства» адмаўляе права нацый на самастойнае існаванне і дзяржаўную незалежнасць, прапагандуе адмаўленне ад нацыянальных традыцый і нацыянальнай культуры, ад патрыятызму.

|| прыметнік: касмапалітычны.

касматы

касматы прыметнік

  1. З доўгай густой поўсцю; лахматы.

    • К. сабака.
    • Касматая шапка.
  2. З доўгімі валасамі; валасаты.

    • Касматая галава.

|| назоўнік: касматасць.

касмаціць

касмаціць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Рабіць касматым, лахматым.

  • К. валасы.

|| закончанае трыванне: раскасмаціць.

касмачы

касмачы назоўнік | размоўнае

Доўгія ўзлахмачаныя пасмы валасоў.

касметалогія

касметалогія назоўнік | жаночы род

Раздзел медыцыны, які займаецца лячэбнай касметыкай.

|| прыметнік: касметалагічны.

касметолаг

касметолаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па касметалогіі.

касметыка

касметыка назоўнік | жаночы род

  1. Вучэнне аб сродках і метадах паляшпэння знешняга выгляду чалавека.

  2. Сродкі і спосабы догляду скуры, якія выкарыстоўваюцца з мэтай падтрымання здаровага стану і прыемнага выгляду.

  3. Рэчывы, якія ўжываюцца для надання свежасці і прыгожасці твару і целу.

|| прыметнік: касметычны.

касметычка

касметычка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Спецыялістка па касметычным доглядзе твару, цела.

  2. Невялікая сумачка для прадметаў касметыкі.

касмык

касмык назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і касмыль.

касмыкаваты

касмыкаваты прыметнік | размоўнае

Які выступае касмыкамі, складаецца з касмыкоў.

  • Касмыкаватая кудзеля.

|| назоўнік: касмыкаватасць.

касмыль

касмыль назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Скудлачаная пасма валасоў, воўны і пад.

  • Касмылі валасоў.
  • К. кудзелі.

|| памяншальная форма: касмылёк.

касмыліна

касмыліна назоўнік | жаночы род

Пасма, касмыль (воўны, валасоў).

касмічны

касмічны прыметнік

  1. гл. космас.

  2. пераноснае значэнне: Грандыёзны, велізарны.

    • Касмічныя маштабы.
каснік

каснік назоўнік | мужчынскі род

  1. Вузкая палоска тканіны; істужка, якую ўплятаюць у касу 1.

    • Завязаць каснікі бантам.
  2. пераноснае значэнне: Тое, што нагадвае сабой істужку, мае форму вузкай палоскі.

    • Доўгімі каснікамі выглядаў тор ад калёс.

|| памяншальная форма: каснічок.

|| прыметнік: каснічны.

кассё

кассё назоўнік | ніякі род

Ручка ў касе 2, касільна.

каста

каста назоўнік | жаночы род

  1. У краінах Усходу: грамадская група, адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў.

    • К. брахманаў.
  2. пераноснае значэнне: Замкнутая грамадская групоўка, якая ахоўвае сваю адасобленасць і свае саслоўныя і групавыя прывілеі (неадабральнае).

|| прыметнік: каставы.

каставасць

каставасць назоўнік | жаночы род

Каставая замкнутасць, адасобленасць.

  • Саслоўная к.
кастаеда

кастаеда назоўнік | жаночы род

Хвароба, звязаная з паступовым разбурэннем касцявой тканкі.

кастаньеты

кастаньеты назоўнік | жаночы род

Ударны музычны інструмент — дзве злучаныя між сабой драўляныя ці пластмасавыя пласцінкі, якімі рытмічна пастукваюць, надзеўшы на пальцы.

|| прыметнік: кастаньетны.

кастапраў

кастапраў назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Лекар, які ставіць на месца вывіхнутыя косці або правільна складае пераламаныя.

кастарэз

кастарэз назоўнік | мужчынскі род

Майстар разьбы па косці.

|| прыметнік: кастарэзны.

  • Кастарэзнае мастацтва.
кастор

кастор назоўнік | мужчынскі род

Суконная шарсцяная тканіна з густым ворсам.

|| прыметнік: касторавы.

кастра

кастра назоўнік | жаночы род

Тое, што і кастрыца.

|| прыметнік: кастровы.

кастрат

кастрат назоўнік | мужчынскі род

Той, каго кастрыравалі; скапец.

каструбаваты

каструбаваты прыметнік

Шурпаты, нягладкі.

  • Каструбаватая дошка.

|| назоўнік: каструбаватасць.

каструля

каструля назоўнік | жаночы род

Металічная пасудзіна для прыгатавання ежы.

|| памяншальная форма: каструлька.

|| прыметнік: каструльны.

кастрывы

кастрывы прыметнік

З кастрой, кастрыцай.

  • Кастрывая кудзеля.

|| назоўнік: кастрыкасць.

кастрыраваць

кастрыраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Выразаць (выразаць) палавыя залозы; палягчаць (лягчаць).

|| назоўнік: кастрацыя і кастрыраванне.

кастрыца

кастрыца назоўнік | жаночы род

Адходы лёну і канапель, якія атрымліваюцца пасля перацірання і трапання.

|| прыметнік: кастрычны і кастрыцавы.

кастрычнік

кастрычнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Дзесяты месяц каляндарнага года.

  2. (К вялікае). Рэвалюцыя 1917 года, а таксама яе гадавіна 7 лістапада (25 кастрычніка па старому стылю).

    • Вялікі К.

|| прыметнік: кастрычніцкі.

  • Кастрычніцкія святы.
кастрышча

кастрышча назоўнік | ніякі род

Тое, што і вогнішча.

кастыль

кастыль назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Металічны шпень, які забіваецца ў шпалу для прымацавання да яе рэйкі.

|| прыметнік: кастыльны.

кастэлянка

кастэлянка назоўнік | жаночы род

Жанчына, якая ведае бялізнай у бальніцы, інтэрнаце, доме адпачынку і пад.

кастэт

кастэт назоўнік | мужчынскі род

Халодная зброя ў выглядзе металічнай пласцінкі, якая надзяваецца на пальцы і заціскаецца ў кулаку.

  • Выцяць кастэтам.

|| прыметнік: кастэтны.

касцюм

касцюм назоўнік | мужчынскі род

  1. Мужчынскае (пінжак і штаны) ці жаночае (жакет і спадніца) верхняе адзенне.

    • Пашыць к.
  2. (часцей з азначэннем). Адзенне спецыяльнага прызначэння.

    • Спартыўны к.
    • Купальны к.
    • Маскарадны к.

|| памяншальная форма: касцюмчык.

|| прыметнік: касцюмны.

касцюмер

касцюмер назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па тэатральных касцюмах; работнік касцюмернай.

|| жаночы род: касцюмерка.

касцюмерны

касцюмерны прыметнік

  1. Які мае адносіны да тэатральных і маскарадных касцюмаў, звязаны з іх вырабам, падрыхтоўкай і захоўваннем.

    • К. магазін.
    • Касцюмерная майстэрня.
  2. Аддзел у тэатры, дзе захоўваюцца касцюмы, ці майстэрня, дзе яны рыхтуюцца.

    • Атрымаць касцюм у касцюмернай.
касцюміраваны

касцюміраваны прыметнік

  1. Адзеты ў тэатральны або маскарадны касцюм.

    • Касцюміраваныя вучні.
  2. Які праходзіць, адбываецца з удзелам людзей у маскарадных касцюмах.

    • Касцюміраванае выступленне.
касцюміраваць

касцюміраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Адзець (адзяваць) у тэатральны або маскарадны касцюм.

|| зваротны стан: касцюміравацца.

|| назоўнік: касцюміраванне.

касцяк

касцяк назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і шкілет.

  2. пераноснае значэнне: Асноўная, важная частка чаго-н.

    • К. арганізацыі.
касцянець

касцянець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Ператварацца ў косць, станавіцца косцю.

    • Рогі ў цяляці касцянеюць.
  2. пераноснае значэнне: Станавіцца нерухомым, дзеравянець ад холаду.

    • Ногі пачынаюць к. ад холаду.

|| закончанае трыванне: закасцянець і акасцянець.

касцянкі

касцянкі назоўнік | жаночы род | абласное

Тое, што і касцяніцы.

|| прыметнік: касцяначны і касцянкавы.

касцяны

касцяны прыметнік

Выраблены з косці, здабыты, прыгатаваны з касцей жывёлы.

  • К. гузік.
  • К. клей.
касцяніцы

касцяніцы назоўнік | жаночы род

Лясная травяністая ягадная расліна сямейства ружакветных, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прыметнік: касцянічны.