Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
жвір

жвір назоўнік | мужчынскі род

Асадачная горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў, ужываецца ў будаўнічых, дарожных работах.

|| прыметнік: жвіровы.

жвірынка

жвірынка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Крупінка жвіру.

жвірысты

жвірысты прыметнік

З вялікай колькасцю жвіру.

  • Ж. грунт.

|| назоўнік: жвірыстасць.

жгут

жгут назоўнік | мужчынскі род

  1. Туга скручаны ў выглядзе вяроўкі кусок тканіны, пучок саломы і пад.

    • Саламяны ж.
  2. Эластычная гумавая трубка, бінт або іншы прадмет для перавязвання канечнасці, каб спыніць кровацячэнне.

    • Налажыць ж.

|| памяншальная форма: жгуцік.

|| прыметнік: жгутавы.

жгуцік

жгуцік назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. жгут.

  2. Орган руху ў прасцейшых арганізмаў, які мае выгляд тонкай ніці.

жгуцікавыя

жгуцікавыя прыметнік

Назва класа прасцейшых арганізмаў, якія рухаюцца пры дапамозе жгуцікаў.

жданкі

жданкі назоўнік

Тое, чаго чакаюць, на што спадзяюцца.

  • Ждалі, ждалі дый ж. паелі (прымаўка).
жлукта

жлукта назоўнік | ніякі род

  1. Выдзеўбаная з драўлянай калоды пасудзіна для запарвання бялізны.

  2. м. і ж., пераноснае значэнне: Пра таго, хто многа п’е спіртнога (размоўнае неадабральнае).

жлукціць

жлукціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Запарваць бялізну ў едкім шчолачным растворы.

  2. пераноснае значэнне: Многа і прагна піць (размоўнае).

    • Ж. гарэлку.
    • Ж. ваду.
жменя

жменя назоўнік | жаночы род

  1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што-н.

    • Зачэрпаць жменяй.
  2. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў складзеную так руку.

    • Ж. мукі.
  3. перан., чаго. Зусім невялікая колькасць каго-, чаго-н.

    • Ж. свечак.
    • Ж. сена.

|| памяншальная форма: жменька.

  • Засталася ж. байцоў.
  • Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы.
жмуры

жмуры назоўнік

Гульня, у якой адзін з удзельнікаў з завязанымі вачамі ловіць астатніх.

  • Гуляць у жмуркі (размоўнае неадабральнае) — хітраваць, утойваць што-н. ад каго-н.
жмурыцца

жмурыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Прыплюшчваць вочы на яркім святле.

  • Дзіця на сонцы жмурыцца.

|| закончанае трыванне: зажмурыцца.

жмурыць

жмурыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Сціскаючы павекі, прыплюшчваць вочы.

  • Ж. вочы ад яркага святла.

|| закончанае трыванне: зажмурыць.

жмут

жмут назоўнік | мужчынскі род

Невялікі скрутак чаго-н.

  • Ж. дроту.
  • Ж. вяровак.

|| памяншальная форма: жмуток.

жмінда

жмінда назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае | пагардлівае

Вельмі скупы чалавек, скнара.

жнейка

жнейка назоўнік | жаночы род

  1. гл. жнец.

  2. Тое, што і жняярка.

жнец

жнец назоўнік | мужчынскі род

Той, хто жне ўручную, сярпом.

|| жаночы род: жняя і жнейка.

|| прыметнік: жняцоўскі.

жняярка

жняярка назоўнік | жаночы род

Жатная машына.

жнівень

жнівень назоўнік | мужчынскі род

Восьмы, апошні летні месяц каляндарнага года.

|| прыметнік: жнівеньскі.

жніво

жніво (жніва) назоўнік | ніякі род

  1. Уборка збожжавых культур сярпамі або ўборачнай тэхнікай.

  2. Час такой уборкі.

    • Ж. ў разгары.
  3. Сабраны ў такі час ураджай хлеба.

|| прыметнік: жніўны.

  • Жніўныя песні.
жолаб

жолаб назоўнік | мужчынскі род

  1. Прадаўгаватае выдзеўбанае ў бервяне паглыбленне, а таксама прыстасаванне з дошак, ліставога жалеза і пад. для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго-н.

  2. Кармушка для жывёлы.

|| памяншальная форма: жалабок.

|| прыметнік: жалабовы і жолабны.

жолуд

жолуд назоўнік | мужчынскі род

Плод дуба.

|| прыметнік: жалудовы.

  • Жалудовая шкарлупіна.
жолудзі

жолудзі назоўнік | размоўнае

Картачная чорная масць у выглядзе трылісніку.

жонка

жонка назоўнік | жаночы род

Замужняя жанчына (у адносінах да свайго мужа).

  • У добрага мужыка — добрая ж. (прыказка).

|| памяншальная форма: жоначка.

|| прыметнік: жончын.

жор

жор назоўнік | мужчынскі род

Перыяд, калі рыба з прагнасцю кідаецца на яду.

  • Адразу пасля нерасту ў шчупакоў пачынаецца ж.
жораў

жораў назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і журавель.

жорны

жорны назоўнік

Ручны млын з двух гладка абчэсаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх пераціраюць зерне на муку.

|| прыметнік: жарнавы.

жорсты

жорсты прыметнік

  1. Крайне суровы, бязлітасны, неміласэрны.

    • Ж. чалавек.
    • Жорсткая расправа.
  2. Вельмі моцны па сіле праяўлення, які пераўзыходзіць звычайную меру.

    • Жорсткая барацьба.
    • Жорсткія баі.
  3. пераноснае значэнне: Строп, такі, які не дапускае выключэнняў.

    • Ж. рэжым.
    • Жорсткія ўмовы.
  4. Пра ваду: насычаны солямі вапны, не мяккі.

|| назоўнік: жорсткасць.

жоўклы

жоўклы прыметнік

Пажаўцелы, жоўты.

  • Ж. ліст.
жоўкнуць

жоўкнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіцца жоўтым, жаўцець.

  • Жоўкнуць на асіне лісточкі.

|| закончанае трыванне: зжоўкнуць і пажоўкнуць.

жоўта

жоўта прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. жоўты (у 1 знач.), напр. жоўтавалосы, жоўтагаловы.

жоўты

жоўты прыметнік

  1. Які мае колер аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўгка.

    • Жоўтая фарба.
    • Жоўтая ліхаманка (вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах).
  2. пераноснае значэнне: Згодніцкі, прадажны.

    • Жоўтая прэса.
  3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў.

    • Жоўтая лілія.
жоўць

жоўць2 назоўнік | жаночы род

  1. Жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань у кішэчнік.

  2. пераноснае значэнне: Злосць, раздражненне.

    • У яе словах многа жоўці.

|| прыметнік: жоўцевы.

жраць

жраць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Прагна есці (пра жывёл; пра чалавека — грубае; размоўнае).

|| закончанае трыванне: сажраць.

жрэц

жрэц назоўнік | мужчынскі род

  1. У старажытных рэлігіях: свяшчэннаслужыцель, які вёў богаслужэнне і выконваў абрад ахвярапрынашэння.

  2. пераноснае значэнне, чаго. Той, хто прысвяціў сябе служэнню чаму-н. (навуцы, мастацтву і пад.).

    • Жрацы мастацтва.

|| жаночы род: жрыца.

|| прыметнік: жрэцкі.

жрэцтва

жрэцтва назоўнік | ніякі род

  1. Заняткі, абавязкі жраца.

  2. зборны назоўнік: Саслоўе жрацоў.

жуда

жуда назоўнік | жаночы род

Тое, што і жудасць.

жудасны

жудасны прыметнік

  1. Поўны пачуцця страху, чаго-н. непрыемнага, жахлівага.

    • Ж. сон.
    • Жудасныя думкі.
  2. пераноснае значэнне: Надзвычай вялікі, вельмі моцны.

    • Жудасная эксплуатацня.

|| назоўнік: жудаснасць.

жудасць

жудасць назоўнік | жаночы род

Трывожнае пачуццё страху, адчуванне бяды.

  • Ж. напала на чалавека.
жужаль

жужаль назоўнік | мужчынскі род | абласное

  1. Шлак.

  2. Гразевая або гнаявая жыжка.

жужальцы

жужальцы назоўнік

Вырасты, якія замяняюць заднія або пярэднія крылы ў некаторых насякомых.

жужань

жужань назоўнік | мужчынскі род

Драпежны начны жук (шкоднік азімых).

жук

жук назоўнік | мужчынскі род

  1. Насякомае з жорсткім надкрыллем.

    • Майскі ж.
    • Ж.-гнаявік.
  2. пераноснае значэнне: Хітры пранырлівы чалавек (размоўнае).

|| памяншальная форма: жучок.

жульніцтва

жульніцтва назоўнік | ніякі род

Занятак жуліка, ашуканства, махлярства.

|| прыметнік: жульніцкі.

жульнічаць

жульнічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Карыстацца жульніцкімі прыёмамі, махляваць, ашукваць.

  • Ж. у гульні.

|| закончанае трыванне: зжульнічаць.

|| назоўнік: жульнічанне.

жулік

жулік назоўнік | ніякі род

Злодзей, які займаецца дробнымі кражамі, ашуканец.

|| зборны назоўнік: жуллё.

жулікаваты

жулікаваты прыметнік

  1. Схільны жульнічаць, махляваць.

    • Ж. чалавек.
  2. Уласцівы жуліку, падазроны.

    • Ж. выгляд.

|| назоўнік: жулікаватасць.

жупан

жупан назоўнік | мужчынскі род

Даўнейшае верхняе мужчынскае адзенне з каляровага сукна.

|| прыметнік: жупанны.

жупел

жупел назоўнік | мужчынскі род

  1. Гарачая смала, падрыхтаваная нібыта ў пекле для пакарання грэшнікаў (устарэлае).

  2. пераноснае значэнне: Нешта страшнае, агіднае; пужала.

    • Быць жупелам для каго-н.
жур

жур назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Негусты аўсяны кісель.