Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
жарнасек

жарнасек назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які насякае жорны.

жарнуць

жарнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Аднакр. да жарыць (у 2 знач.).

  2. Моцна ўдарыць.

    • Ж. бізуном па спіне.
жаробка

жаробка назоўнік | жаночы род

Маладая кабыла (да трох гадоў).

жарон

жарон назоўнік | мужчынскі род

Млынавы камень, які служыць для размолу зерня на муку.

  • Верхні, ніжні ж.

|| прыметнік: жаронавы.

жароўня

жароўня назоўнік | жаночы род

Пасудзіна для гарачага вуголля, а таксама жалезная печка, якая наіраваецца вугалем.

|| прыметнік: жаровенны.

жарства

жарства назоўнік | жаночы род

Буйны калючы пясок, дробныя каменьчыкі, якія ўтвараюцца ад разбурэння горных парод.

|| прыметнік: жарсцвяны.

жарт

жарт назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што кажуць або робяць не ўсур’ёз, а для таго, каб павесяліцца.

    • Без жартаў (усур’ёз).
    • Сказаць жартам (прыслоўе).
    • Не жарты (пра што-н. важнае).
    • Не на ж. (вельмі сур’ёзна).
    • Жарты на (у) бок (пераходзім да сур’ёзнай справы).
  2. Кароткае апавяданне са смешным, забаўным зместам.

  3. Невялікая камічная п’еса.

    • П’еса-ж. у адной дзеі.

|| памяншальная форма: жарцік.

жартаваць

жартаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. з кім і без дапаўнення. Весела і забаўна гаварыць, рабіць што-н. для пацехі.

    • Ж. з дзецьмі.
    • Ж. з агнём (пераноснае значэнне: рабіць тое, пасля чаго можа быць непрыемны вынік).
  2. з каго-чаго і без дапаўнення.

    • Насміхацца.
    • Не трэба ж., бо чалавек можа пакрыўдзіцца.
  3. Весела вастрасловіць.

    • Тонка ж.
  4. Адносіцца да чаго-н. несур’ёзна, недаацэньваць каго-, чаго-н.

    • Са здароўем нельга ж.

|| закончанае трыванне: пажартаваць.

|| назоўнік: жартаванне.

жартам

жартам прыслоўе

Пра тое, што гаворыцца несур’ёзна, жартоўна.

  • Не прымай да сэрца, гэта сказана ж.
жартачкі

жартачкі назоўнік | размоўнае

Забаўная выхадка.

  • Табе ўсё жартачкі.
  • Кошцы ж., а мышцы смерць (прыказка).
  • Не жартачкі (размоўнае) — ужыв. пры размове аб сур’ёзнай справе.
жартаўнік

жартаўнік назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які любіць жартаваць (у 1 і 3 знач.).

|| жаночы род: жартаўніца.

жартоўны

жартоўны прыметнік

Вясёлы, забаўны, які мае характар жарту.

  • Жартоўныя частушкі.

|| назоўнік: жартоўнасць.

жарыць

жарыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Моцна прыпякаць.

    • Нясцерпна жарыла сонца.
  2. Рабіць што-н. з азартам.

    • Ж. польку.
    • Ж. у карты.
жарэбная

жарэбная прыметнік

Пра кабылу і самак некаторых іншых капытных (асліцу, ласіху, вярблюдзіцу): цяжарная.

|| назоўнік: жарэбнасць.

жатны

жатны прыметнік | размоўнае

Які служыць для жніва.

  • Жатная тэхніка.
жах

жах2 гукапераймальнае

Ужыв. для абазначэння шорхання, удару і пад.

  • На дварэ чулася ж. ды ж.
жахлівы

жахлівы прыметнік

  1. Які выклікае жах, вельмі страшны.

    • Ж. выгляд.
    • Ж. крык (поўны жаху, роспачы).
  2. Вельмі моцны (пра ступень інтэнсіўнасці).

    • Жахлівая эксплуатацыя.

|| назоўнік: жахлівасць.

жахнуцца

жахнуцца2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Прыйсці ў жах, моцна спалохацца.

|| незакончанае трыванне: жахацца.

жахнуць

жахнуць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Моцна спалохаць, выклікаць жах.

  2. Бліснуць (пра маланку, полымя і пад.).

|| незакончанае трыванне: жахаць.

жаць

жаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Зразаць хлебныя злакі сярпамі ці жатнымі машынамі.

  • Ж. жыта.

|| закончанае трыванне: зжаць.

жаўгароты

жаўгароты прыметнік

  1. Пра птушанят; з жаўцізной ля дзюбы.

    • Ж. шпак.
  2. пераноснае значэнне: Зусім нявопытны, наіўны.

    • Ж. хлапчук.

|| назоўнік: жаўтаротасць.

жаўлак

жаўлак назоўнік | мужчынскі род

Цвёрдая, у выглядзе гуза, пухліна на целе чалавека, жывёлы.

|| прыметнік: жаўлачны.

жаўна

жаўна назоўнік | жаночы род

Назва чорнага і зялёнага.

жаўнер

жаўнер назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Салдат польскай арміі.

|| прыметнік: жаўнерскі.

жаўнерка

жаўнерка назоўнік | жаночы род | устарэлае

Жонка жаўнера.

жаўранак

жаўранак назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і жаваранак.

|| прыметнік: жаўраначны і жаўранкавы.

жаўрук

жаўрук назоўнік | мужчынскі род | абласное

Тое, што і жаваранак.

|| прыметнік: жаўруковы.

жаўта

жаўта прыстаўка

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «жоўта…», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. жаўтагруды, жаўтадзюбы, жаўтазём, жаўталісты, жаўтароты, жаўтаскуры.

жаўтазель

жаўтазель назоўнік | мужчынскі род

Кустовая стэпавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі.

|| прыметнік: жаўтазелевы.

жаўтаскуры

жаўтаскуры прыметнік

З жоўтай скурай.

жаўтатвары

жаўтатвары прыметнік

З жоўтым тварам.

жаўтацвет

жаўтацвет назоўнік | мужчынскі род

Лугавая расліна з жоўтымі кветкамі.

|| прыметнік: жаўтацветны.

жаўтлявы

жаўтлявы прыметнік

Злёгку жоўты, жаўтаваты.

|| назоўнік: жаўтлявасць.

жаўтляк

жаўтляк назоўнік | мужчынскі род

Пераспелы жоўты агурок.

жаўток

жаўток назоўнік | мужчынскі род

У птушыным яйцы: густое жоўтае рэчыва.

|| прыметнік: жаўтковы і жаўточны.

жаўтуха

жаўтуха назоўнік | жаночы род

  1. Жоўтая афарбоўка скуры і слізістых абалонак, што назіраецца пры захворванні печані, жоўцевых шляхоў, а таксама крыві.

  2. Тое, што і вірусны гепатыт.

|| прыметнік: жаўтушны.

жаўцецца

жаўцецца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Вылучацца сваім жоўтым колерам.

жаўцець

жаўцець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Станавіцца жоўтым.

    • Лісце жаўцее.
  2. Вылучацца сваім жоўтым колерам.

    • Каля лесу жаўцелі аўсы.

|| закончанае трыванне: зжаўцець і пажаўцець.

жаўцягонны

жаўцягонны прыметнік

Які садзейнічае выдзяленню жоўці ў кішэчнік (пра лекавыя сродкі).

жаўцяк

жаўцяк назоўнік | мужчынскі род | абласное

Жоўты пясок.

жаўцянка

жаўцянка назоўнік | жаночы род

Жоўтая фарба.

  • Анілінавая ж.
жаўцізна

жаўцізна назоўнік | жаночы род

Жоўты колер, жоўтае адценне чаго-н.

  • У твары з ‘явілася ж.
жаўцінка

жаўцінка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Жоўтая плямка, жаўтаватае адценне.

  • Колер белы з жаўцінкай.
жаўціць

жаўціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіць жоўтым, афарбоўваць у жоўты колер.

|| закончанае трыванне: выжаўціць.

жбан

жбан назоўнік | мужчынскі род | абласное

Тое, што і збан.

|| прыметнік: жбанны.

жвавасць

жвавасць назоўнік | жаночы род

Рухавасць, ажыўленасць.

жвавець

жвавець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца больш жвавым, ажыўленым.

жвавы

жвавы прыметнік

  1. Поўны жыццёвых сіл, рухавы.

    • Жвавае дзіця.
  2. Бойкі, ажыўлены (пра гутарку).

    • Жвавая гамонка.
  3. Лёгкі ў рухах, шпаркі.

    • Ж. сабака.
    • Жвавыя коні.
  4. Быстры, шустры, кемлівы.

    • Ж. хлопец.
жвачка

жвачка назоўнік | жаночы род

  1. Паўгорнае перажоўванне жвачнымі жывёламі ежы, якая адрыгаецца ў поласць рота, а таксама гэта ежа.

    • Жаваць жвачку.
  2. Жавальная рызінка (размоўнае).

  3. пераноснае значэнне: Нуднае, доўгае паўтарэнне аднаго і таго ж (размоўнае пагардлівае).

    • Перажоўванне абрыдлай жвачкі.
жвачны

жвачны прыметнік

Які жуе жвачку.

  • Жвачныя жывёлы.