Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дэмаскіраваць

дэмаскіраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Зняць (знімаць) або парушыць (парушаць) маскіроўку.

  • Д. аб’ект.

|| зваротны стан: дэмаскіравацца.

|| назоўнік: дэмаскіраванне і дэмаскіроўка.

дэмограф

дэмограф назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па дэмаграфіі.

дэмпінг

дэмпінг назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Адзін з сродкаў канкурэнтнай барацьбы — продаж тавараў на знешніх рынках па цэнах, больш нізкіх, чым на ўнутраным або сусветным рынку.

|| прыметнік: дэмпінгавы.

  • Дэмпінгавыя цэны.
дэмілітарызаваць

дэмілітарызаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Раззброіць (раззбройваць), забараніўшы мець ваенную прамысловасць, умацоўваць якую-н. тэрыторыю і трымаць на ёй узброеныя сілы.

дэмісезонны

дэмісезонны прыметнік

Пра верхняе адзенне, тканіну: прызначаны для нашэння вясной і ўвосень.

  • Дэмісезоннае паліто.
дэнансаваць

дэнансаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

У міжнародным праве; аб’явіць (аб’яўляць) несапраўдным, спыніўшым свае дзеянне.

  • Д. дагавор.

|| назоўнік: дэнансаванне і дэнансацыя.

дэнатурат

дэнатурат назоўнік | мужчынскі род

Прызначаны для тэхнічных мэт этылавы спірт-сырэц са спецыяльнымі дабаўкамі.

|| прыметнік: дэнатуратны.

дэнацыяналізаваць

дэнацыяналізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Вярнуць (вяртаць) нацыяналізаванае ранейшым уладальнікам у прыватную ўласнасць.

|| назоўнік: дэнацыяналізацыя.

дэндра

дэндра прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да драўняных раслін, напр. дэндрапарк, дэндрасад, дэндрахраналогія;

  2. які мае адносіны да дэндралогіі, напр. дэндракліматалогія.

дэндралогія

дэндралогія назоўнік | жаночы род

Раздзел батанікі, які вывучае дрэвы і кустовьш расліны.

|| прыметнік: дэндралагічны.

дэндрарый

дэндрарый назоўнік | мужчынскі род

Батанічны сад (або яго частка), у якім вырошчваюцца калекцыі розных відаў дрэў і кустоў для навукова-даследчых і культурна-асветных мэт.

дэндролаг

дэндролаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па дэндралогіі.

дэнцін

дэнцін назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Касцяная тканка зуба.

дэпазіт

дэпазіт назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову для захавання або з спецыяльнай мэтай.

|| прыметнік: дэпазітны.

дэпанент

дэпанент назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Асоба, якая ўнесла дэпазіт.

|| прыметнік: дэпаненцкі.

дэпаніраваць

дэпаніраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Унесці (уносіць) у якасці дэпазіту.

  2. Перадаць (перадаваць) на захаванне (ратыфікацыйныя граматы).

|| назоўнік: дэпаніраванне.

дэпартаваць

дэпартаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Выгнаць (выганяць), выдаліць (-ляць) з краіны.

  • Д. супрацоўніка пасольства.

|| назоўнік: дэпартацыя.

дэпартамент

дэпартамент назоўнік | мужчынскі род

  1. У некаторых краінах — аддзел міністэрства, вышэйшай дзяржаўнай установы.

    • Дзяржаўны д. (назва міністэрства дзяржаўных спраў у ЗША).
  2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі.

|| прыметнік: дэпартаменцкі.

дэпеша

дэпеша назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і тэлеграма (устарэлае).

  2. Спешнае дыпламатычнае паведамленне (спецыяльны тэрмін).

дэпо

дэпо назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

  1. Будынак для стаянкі і рамонту лакаматываў і вагонаў.

    • Лакаматыўнае д.
  2. Будынак для пажарных машын.

    • Пажарнае д.

|| прыметнік: дэпоўскі.

дэпрэсія

дэпрэсія назоўнік | жаночы род

  1. Хваравіта прыгнечаны псіхічны стан (спецыяльны тэрмін).

    • Неўратычная д.
  2. Упадак, застой у гаспадарчым, грамадскім жыцці.

    • Эканамічная д.

|| прыметнік: дэпрэсійны.

дэпрэсіўны

дэпрэсіўны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Звязаны з дэпрэсіяй, які выражае дэпрэсію.

  • Д. стан.

|| назоўнік: дэпрэсіўнасць.

дэпутат

дэпутат назоўнік | мужчынскі род

  1. Выбарны прадстаўнік, член выбарнай дзяржаўнай установы.

    • Гарадскі Савет дэпутатаў.
    • Д. Вярхоўнага Савета.
  2. Выбарная асоба, упаўнаважаная выконваць якія-н. даручэнні.

|| жаночы род: дэпутатка.

|| прыметнік: дэпутацкі.

  • Д. мандат.
дэпутацыя

дэпутацыя назоўнік | жаночы род

Група дэпутатаў (у 2 знач.), выбарных ці назначаных асоб для выканання якога-н. даручэння, задання.

  • Накіраваць дэпутацыю.
дэраш

дэраш назоўнік | мужчынскі род

Аб масці коней: шэры з прымессю іншага колеру поўсці.

дэрбі

дэрбі назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Род конных іпадромных спаборніцтваў.

дэрвіш

дэрвіш назоўнік | мужчынскі род

Мусульманскі манах, які вядзе аскетычны спосаб жыцця, факір.

дэрматалогія

дэрматалогія назоўнік | жаночы род

Аддзел медыцыны, які вывучае хваробы скуры.

|| прыметнік: дэрматалагічны.

дэрматолаг

дэрматолаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне дэрматалогіі.

дэрмацін

дэрмацін назоўнік | мужчынскі род

Від штучнай скуры з тканіны з нітрацэлюлозным пакрыццем, якая выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі, вокладак кніг і інш.

|| прыметнік: дэрмацінавы.

дэрывацыя

дэрывацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Бакавое адхіленне снарадаў і куль пры палёце.

  2. Адвод вады ад галоўнага рэчышча ракі ў бок па каналу.

  3. Утварэнне новых слоў ад слова-асновы.

|| прыметнік: дэрывацыйны.

дэсант

дэсант назоўнік | мужчынскі род

  1. Высадка войск на тэрыторыю праціўніка.

    • Зрабіць д.
  2. Войскі, высаджаныя (з караблёў, самалётаў) на тэрыторыю праціўніка для баявых аперацый.

    • Марскі д.
    • Паветраны д.
    • Высадзіць д.

|| прыметнік: дэсантны.

  • Дэсантныя войскі.
дэсантнік

дэсантнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Ваеннаслужачы дэсантных войскаў.

  2. Удзельнік дэсантных аперацый.

    • Парашутысты-дэсантнікі.
дэсерт

дэсерт назоўнік | мужчынскі род

Салодкія стравы, садавіна ці цукеркі, якія падаюцца ў канцы абеду.

|| прыметнік: дэсертны.

  • Дэсертнае віно.
дэспат

дэспат назоўнік | мужчынскі род

  1. Вярхоўны правіцель у рабаўладальніцкіх манархіях старажытнага Усходу, які карыстаўся неабмежаванай уладай.

  2. пераноснае значэнне: Самаўладны, жорсткі, бязлітасны чалавек, які не лічыцца ні з кім, ні з чыімі думкамі і жаданнямі.

    • Быць дэспатам у сям ‘і.
дэспатызм

дэспатызм назоўнік | мужчынскі род

  1. Неабмежаваная ўлада, самавольства.

    • Д. самаўладства.
  2. пераноснае значэнне: Паводзіны дэспата (у 2 знач.).

    • Сямейны д.

|| прыметнік: дэспатычны.

дэспатычны

дэспатычны прыметнік

  1. гл. дэспатызм і дэспатыя.

  2. пераноснае значэнне: Самаўладны, які не лічыцца з воляй і жаданнямі іншых.

    • Дэспатычная натура.

|| прыметнік: дэспатычнасць.

дэспатыя

дэспатыя назоўнік | жаночы род

  1. Форма неабмежаванай самадзяржаўнай улады, якая бярэ свой пачатак у рабаўладальніцкіх манархіях старажытнага Усходу.

  2. Дзяржава, якой кіруе дэспат (у 1 знач.).

|| прыметнік: дэспатычны.

дэталь

дэталь назоўнік | жаночы род

  1. Невялікая падрабязнасць, прыватнасць.

    • У праекце ўсе дэталі прадугледжаны.
  2. Частка механізма, машыны, якая не можа быць разабрана на іншыя, больш простыя і драбнейшыя часткі.

|| прыметнік: дэталёвы.

дэталёвы

дэталёвы прыметнік

Падрабязны, з усімі дэталямі (у 1 знач.).

  • Дэталёвае даследаванне.

|| назоўнік: дэталёвасць.

дэталізаваць

дэталізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Распрацаваць (распрацоўваць) у деталях (у 1 знач.), падрабязна.

  • Д. план правядзення сесіі.

|| назоўнік: дэталізацыя.

дэтанатар

дэтанатар назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Выбуховае рэчыва, якое сваім выбухам выклікае дэтанацыю.

  2. Асобы капсуль, які выкарыстоўваецца пры выбухах.

    • Капсуль-дэтанатар.

|| прыметнік: дэтанатарны.

дэтанацыя

дэтанацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Імгненны выбух рэчыва, выкліканы выбухам другога рэчыва або страсеннем ці ўдарам.

  2. Хуткае і няпоўнае згаранне паліва ў рухавіку ўнутранага згарання.

    • Д. паліва.

|| прыметнік: дэтанацыйны.

дэтэктар

дэтэктар назоўнік | мужчынскі род

  1. Устройства для пераўтварэння хістанняў высокай частаты ў хістанні нізкай частаты, якія ўспрымаюццы слыхам.

  2. Устройства для выяўлення святла, цеплыні і інш.

    • Д. ядзерных выпраменьванняў.

Дэтэктар хлусні — спецыяльнае устройства для праверкі псіхічнага стану таго, каго дапытваюць, або падвыпрабавальнага.

|| прыметнік: дэтэктарны.

  • Дэтэктарны прыёмнік — прасцейшы радыёпрыёмнік, у якім прынятыя сігналы радыёстанцый не ўзмацняюцца, а толькі пераўтвараюцца ў гукавыя сігналы пры дапамозе крышталічнага дэтэктара.
дэтэктыў

дэтэктыў назоўнік | мужчынскі род

  1. Сышчык, агент вышукной паліцыі.

  2. Літаратурны твор або кінафільм, якія адлюстроўваюць прыгоды сышчыкаў.

дэтэктыўны

дэтэктыўны прыметнік

Які апісвае прыгоды сышчыкаў, крымінальныя справы.

  • Д. раман.
дэтэрмінізм

дэтэрмінізм назоўнік | мужчынскі род

Вучэнне аб заканамернасці і прычыннай абумоўленасці ўсіх з’яў прыроды і грамадства.

|| прыметнік: дэтэрміністычны.

дэфармаваць

дэфармаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Змяніць (змяняць) форму чаго-н., памер якога-н. цела або яго частак уздзеяннем знешніх сіл.

|| зваротны стан: дэфармавацца.

|| назоўнік: дэфармацыя.

дэфект

дэфект назоўнік | жаночы род

Недахоп, загана.

  • Праект з вялікім дэфектам.

|| прыметнік: дэфектны.

  • Д. экзэмпляр кнігі.

|| назоўнік: дэфектнасць.

дэфекталогія

дэфекталогія назоўнік | жаночы род

Навука, якая вывучае заканамернасці і асаблівасці развіцця дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі і пытанні іх навучання і выхавання.

|| прыметнік: дэфекталагічны.