Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дэкаратар

дэкаратар назоўнік | мужчынскі род

  1. Мастак, які піша дэкарацыі, афармляе сцэну, здымачную пляцоўку.

  2. Спецыяліст па ўпрыгожванню будынкаў, памяшканняў.

|| прыметнік: дэкаратарскі.

дэкаратыўны

дэкаратыўны прыметнік

  1. Прызначаны для ўпрыгожання чаго-н.

    • Д. жывапіс.
    • Дэкаратыўныя расліны.
  2. Жывапісны, маляўнічы.

    • Д. від.

|| назоўнік: дэкаратыўнасць.

дэкарацыя

дэкарацыя назоўнік | жаночы род

Жывапісны або архітэктурны малюнак месца і абставін сцэнічнага дзеяння.

  • Д. першага акта.

Перамена дэкарацый — аб змяненні абставін, становішча спраў; агульнага выгляду чаго-н.

|| прыметнік: дэкарацыйны.

дэкаціраваць

дэкаціраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Апрацаваць (апрацоўваць) шарсцяную тканіну парай або гарачай вадой, каб яна не збягалася ад сырасці.

|| назоўнік: дэкаціроўка.

|| прыметнік: дэкаціровачны.

дэкваліфікавацца

дэкваліфікавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Страціць кваліфікацьпо, прафесійныя веды і вопыт.

|| назоўнік: дэкваліфікацыя.

дэкламаваць

дэкламаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выразна, па-майстэрску чытаць мастацкія творы.

  • Д. паэмы Янкі Купалы.

|| закончанае трыванне: прадэкламаваць.

|| назоўнік: дэкламацыя.

|| прыметнік: дэкламацыйны.

дэкламатар

дэкламатар назоўнік | мужчынскі род

Артыст, які выступае з дэкламацыяй, той, хто дэкламуе.

|| прыметнік: дэкламатарскі.

  • Дэкламатарскае майстэрства.
дэклараваць

дэклараваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Афіцыйна абвясціць (абвяшчаць) дэкларацыю аб чым-н. (у 1 знач.).

  • Д. дзяржаўную незалежнасць.
дэкларатыўны

дэкларатыўны прыметнік

  1. Які мае форму дэкларацыі (у 1 знач.), урачысты.

    • Дэкларатыуная заява.
  2. На словах, знешні.

    • Усе яго абяцанні носяць д. характар.

|| назоўнік: дэкларатыўнасць.

дэкларацыя

дэкларацыя назоўнік | жаночы род

  1. Афіцыйная або ўрачыстая праграмная заява (кніжнае).

    • Урадавая д.
    • Д. аб дзяржаўным суверэнітэце.
  2. Назва некаторых афіцыйных дакументаў з паведамленнем якіх-н. патрэбных звестак.

    • Гандлёвая д.
    • Таможная д.

|| прыметнік: дэкларацыйны.

дэкласаваны

дэкласаваны прыметнік

Які страціў усякую сувязь са сваім класам, не прымае ніякага ўдзелу ў грамадскай вытворчасці; які маральна апусціўся і разбэсціўся.

  • Дэкласаваныя элементы.

|| назоўнік: дэкласаванасць.

дэкласавацца

дэкласавацца дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Стаць (станавіцца) дэкласаваным.

дэкор

дэкор назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Сукупнасць, сістэма ўпрыгожанняў збудавання або вырабу.

  • Д. фасада збудавання.
  • Д. вазы.
дэкорум

дэкорум назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Знешняя, паказная прыстойнасць; тое, што адпавядае такой прыстойнасці.

  • Захаваць д.
дэкрэт

дэкрэт назоўнік | мужчынскі род

  1. Пастанова вярхоўнай улады.

    • Д. аб міры.
    • Д. аб зямлі.
  2. У некаторых словазлучэннях: тое ж, што і дэкрэтны водпуск (размоўнае).

    • Пайсці ў д.
    • Знаходзіцца ў дэкрэце.

|| прыметнік: дэкрэтны.

  • Дэкрэтны водпуск — водпуск па цяжарнасці і родах.
дэкрэтаваць

дэкрэтаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Устанавіць (устанаўліваць) дэкрэтам, пастановай вьппэйшых інстанцый.

дэлегаваць

дэлегаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Паслаць (пасылаць), выбраць (выбіраць) дэлегатам.

  • Д. на з’езд.
дэлегат

дэлегат назоўнік | мужчынскі род

Выбраны або прызначаны прадстаўнік якой-н. арганізацыі, установы, калектыву на сход, канферэнцыю, з’езд і пад.

|| жаночы род: дэлегатка.

|| прыметнік: дэлегацкі.

дэлегацыя

дэлегацыя назоўнік | жаночы род

Група дэлегатаў, якія прадстаўляюць той ці іншы калектыў, дзяржаву і пад.

  • Замежная рабочая д.
дэльтаплан

дэльтаплан назоўнік | мужчынскі род

Лёгкі безматорны лятальны апарат з трохвугольнай нясучай паверхняй, прызначаны для планіруючых палётаў.

дэльтапланерызм

дэльтапланерызм назоўнік | мужчынскі род

Від спорту, звязаны з палётамі на дэльтапланах.

|| прыметнік: дэльтапланерны.

дэльтапланерыст

дэльтапланерыст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які лятае на дэльтаплане.

|| жаночы род: дэльтапланерыстка.

|| прыметнік: дэльтапланерысцкі.

дэльфін

дэльфін назоўнік | мужчынскі род

Марская млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых з падатрада зубатых кітоў.

|| прыметнік: дэльфінавы.

дэльфінарый

дэльфінарый назоўнік | мужчынскі род

Комплекс збудаванняў з басейнам для ўтрымання дэльфінаў з мэтай іх вывучэння, дрэсіроўкі і паказу наведвальнікам.

дэмаблізавацца

дэмаблізавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Звольніцца з ваеннай службы па дэмабілізацыі.

дэмабілізаваць

дэмабілізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Правесці (праводзіць) дэмабілізацыю.

дэмабілізацыя

дэмабілізацыя назоўнік | жаночы род

  1. Перавод арміі і звязаных з ёю галін народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае.

    • Д. арміі.
    • Д. прамысловасці.
  2. Звальненне з ваеннай службы ў запас.

    • Д. радавога і афіцэрскага саставу.
  3. пераноснае значэнне: Аслабленне актыўнасці, гатоўнасці да выканання якіх-н. задач.

|| прыметнік: дэмабілізацыйны.

дэмагагічны

дэмагагічны прыметнік

  1. гл. дэмагогія.

  2. Які з’яўляецца дэмагогіяй, прасякнуты дэмагогіяй.

    • Д. прыём.
дэмагог

дэмагог назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца дэмагогіяй, карыстаецца дэмагагічнымі прыёмамі.

дэмагогія

дэмагогія назоўнік | жаночы род

  1. Заснаванае на наўмысным скажэнні фактаў і падмане ўздзеянне на пачуцці, інстынкты маласвядомай часткі мае з разлікам на дасягненне сваіх мэт.

    • Прапагандысцкая д.
  2. Разважанні або патрабаванні, заснаваныя на груба аднабаковым асэнсаванні і вытлумачэнні чаго-н.

    • Яго выступленне на сходзе — адна д.

|| прыметнік: дэмагагічны.

дэмаграфія

дэмаграфія назоўнік | жаночы род

  1. Навука, якая вывучае насельніцтва і заканамернасці яго развіцця ў грамадска-гістарычнай абумоўленасці.

  2. Паказчыкі колькаснага складу, размяшчэння і змянення насельніцтва дадзенай краіны.

    • Д. гарадоў.

|| прыметнік: дэмаграфічны.

дэмакрат

дэмакрат назоўнік | мужчынскі род

  1. Прыхільнік дэмакратыі.

    • Рускія рэвалюцыйныя дэмакраты.
  2. Член дэмакратычнай партыі.

  3. Чалавек дэмакратычнага (у 2 знач.) укладу жыцця, поглядаў (устарэлае).

|| жаночы род: дэмакратка.

дэмакратызавацца

дэмакратызавацца дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Стаць (станавіцца) больш дэмакратычным.

дэмакратызаваць

дэмакратызаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Здзейсніць (здзяйсняць) што-н. на дэмакратычных (або больш дэмакратычных) пачатках.

  • Д. выбарную сістэму.

|| назоўнік: дэмакратызацыя.

дэмакратызм

дэмакратызм назоўнік | мужчынскі род

  1. Дэмакратычная форма кіравання, дэмакратычнае ўстройства грамадства, наяўнасць дэмакратычных свабод для шырокіх мае.

  2. Тое, што і дэмакратычнасць.

    • Д. поглядаў.
    • Д. ва ўкладзе жыцця.
дэмакратычны

дэмакратычны прыметнік

  1. гл. дэмакратыя.

  2. Просты і даступны ў сваіх адносінах да людзей.

    • Д. начальнік.

|| назоўнік: дэмакратычнасць.

дэмакратыя

дэмакратыя назоўнік | жаночы род

  1. Палітычны лад, заснаваны на прызнанні прынцыпаў народаўладства, свабоды і роўнасці грамадзян.

  2. Прынцып арганізацыі калектыўнай дзейнасці, пры якім забяспечваецца актыўны і раўнапраўны ўдзел у ёй усіх членаў калектыву.

|| прыметнік: дэмакратычны.

  • Д. лад.
  • Дэмакратычная рэспубліка.
  • Дэмакратычная партыя.
  • Дэмакратычныя пераўтварэнні.
дэман

дэман назоўнік | мужчынскі род

  1. У рэлігійнай міфалогіі: злы дух, д’ябал.

  2. пераноснае значэнне, чаго. Увасабленне якой-н. страсці, захаплення, заганы (устарэлае).

    • Д. нецярпення.
    • Д. разладу.

|| прыметнік: дэманскі.

дэманалогія

дэманалогія назоўнік | жаночы род

Сукупнасць міфічных уяўленняў, заснаваных на першабытнай веры ў духаў (нячысцікаў).

|| прыметнік: дэманалагічны.

дэманстраваць

дэманстраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Прыняць (прымаць) удзел у дэманстрацыі (у 1 знач.).

    • Д. па вуліцы горада.
  2. Паказаць (паказваць) наглядным спосабам.

    • Д. новы кінафільм.

|| закончанае трыванне: прадэманстраваць.

|| назоўнік: дэманстрацыя.

|| прыметнік: дэманстрацыйны.

  • Дэманстрацыйныя табліцы.
  • Дэманстрацыйная зала.
дэманстрант

дэманстрант назоўнік | мужчынскі род

Удзельнік дэманстрацыі (у 1 знач.).

|| жаночы род: дэманстрантка.

дэманстратар

дэманстратар назоўнік | мужчынскі род

Асоба, якая дэманструе (у 2 знач.) што-н.

  • Д. машын на прамысловой выстаўцы.

|| прыметнік: дэманстратарскі.

дэманстратыўны

дэманстратыўны прыметнік

  1. Які ўчыняецца з мэтай дэманстрацыі (у 5 знач.).

    • Дэманстратыўнае адмаўленне ад дзяжурства.
    • Дэманстратыўна (прыслоўе) пакінуць сход.
  2. Які з’яўляецца тактычнай дэманстрацыяй (у 4 знач.) з мэтай заблытаць праціўніка.

    • Д. манеўр.
дэманстрацыя

дэманстрацыя назоўнік | жаночы род

  1. гл. дэманстраваць.

  2. Масавае шэсце для выказвання якіх-н. грамадска-палітычных настрояў.

    • Першамайская д.
  3. Праяўленне чаго-н., сведчанне чаго-н.

    • Магутная д. беларускага патрыятызму.
  4. Ваенная аперацыя, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.

  5. Дзеянне, якое падкрэслена выказвае пратэст супраць чаго-н., нязгоду з чым-н.

    • Устроіць дэманстрацыю каму-н.

|| прыметнік: дэманстрацыйны.

дэманціраваць

дэманціраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Разабраць (разбіраць), зняць (знімаць) што-н., каб спыніць дзеянне, працу (машыны, механізма і пад.).

  • Д. электрастанцыю.

|| назоўнік: дэмантаж.

  • Д. аўтаматычнай лініі.

|| прыметнік: дэмантажны.

дэманічны

дэманічны прыметнік

  1. Уласцівы дэману; каварны і злы.

    • Дэманічная натура.
    • Д. смех.
  2. пераноснае значэнне: Які адмаўляе прынятае ўсімі і адрозніваецца моцным, уладарным характарам.

    • Дэманічная натура.
дэмаралізаваць

дэмаралізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Выклікаць (выклікаць) дэмаралізацыю.

  • Д. праціўніка.
дэмаралізацыя

дэмаралізацыя назоўнік | жаночы род

Заняпад духу, дысцыпліны, разлажэнне, а таксама разбэшчанасць, упадак маралі.

дэмаркацыя

дэмаркацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Устанаўленне і абазначэнне на мясцовасці граніц спецыяльнымі знакамі паміж сумежнымі дзяржавамі.

  2. Адмежаванне амярцвелых участкаў тканкі ад здаровых.

|| прыметнік: дэмаркацыйны.

Дэмаркацыйная лінія —

  1. лінія, паласа, што раздзяляе войскі праціўнікаў у перыяд перамір’я;
  2. лінія, якая пацзяляе на зоны акупацыі тэрыторыю пераможанай дзяржавы;
  3. паласа новай (грануляцыйнай) тканкі, якой адмяжоўваецца здаровая, жыццяздольная тканка ад амярцвелай.
дэмарш

дэмарш назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Дыпламатычнае выступленне (пратэст, просьба або папярэджанне), адрасаванае ўраду якой-н. дзяржавы.

  • Д. пасла.