Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дыс

дыс прыстаўка

Утварае дзеясловы і назоўнікі са знач. адсутнасці або процілегласці, напр. дысгарманіраваць, дыскваліфікаваць, дысгармонія, дыскамфорт, дыслакацыя, дысфункцыя.

дысананс

дысананс назоўнік | мужчынскі род

  1. Негарманічнае спалучэнне музычных гукаў; процілегласць кансананс (спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Тое, што ўносіць разлад у што-н., рэзка пярэчыць чаму-н.

    • Яго думка прагучала дысанансам на сходзе.
дысгарманіраваць

дысгарманіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Знаходзіцца ў дысгармоніі, змяшчаць у сабе дысгармонію.

дысгарманічны

дысгарманічны прыметнік

Які ўносіць дысгармонію (у 2 знач.), бязладны, негарманічны.

  • Дысгарманічнае спалучэнне колераў.

|| назоўнік: дысгарманічнасць.

дысгармонія

дысгармонія назоўнік | жаночы род

  1. Парушэнне гармоніі, адсутнасць сугучнасці; немілагучнасць.

  2. пераноснае значэнне: Разлад, няўзгодненасць, парушэнне адпаведнасці чаго-н. чаму-н.

    • Д. колераў у пейзажы.

|| прыметнік: дысгарманічны.

дысертант

дысертант назоўнік | мужчынскі род

Той, хто піша або абараняе дысертацыю.

|| жаночы род: дысертантка.

|| прыметнік: дысертанцкі.

дысертацыя

дысертацыя назоўнік | жаночы род

Навуковая работа, якая публічна абараняецца яе аўтарам на пасяджэнні спецыяльнага вучонага савета для атрымання вучонай ступені.

  • Доктарская д.

|| прыметнік: дысертацыйны.

дыск

дыск назоўнік | мужчынскі род

  1. Прадмет або дэталь якой-н. машыны, прыстасавання ў выглядзе плоскага круга.

    • Д. магнітафона.
    • Д. аўтамата.
  2. Спартыўны снарад у форме круга, які прымяняецца ў лёгкай атлетыцы для кідання.

    • Кінуць д.
  3. Тое, што і пласцінка (у 2 знач.).

    • Модныя дыскі.

|| прыметнік: дыскавы.

  • Дыскавая барана.
дыск-жакей

дыск-жакей назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які вядзе праграму ў дыскатэцы.

|| прыметнік: дыск-жакейскі.

дыскабол

дыскабол назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен — кідальнік дыска.

|| жаночы род: дыскаболка.

|| прыметнік: дыскабольны.

дыскаваць

дыскаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Апрацоўваць глебу дыскавай бараной.

  • Д. ворыва.

|| назоўнік: дыскаванне.

дыскамфорт

дыскамфорт назоўнік | мужчынскі род

Умовы жыцця, знаходжання, якія не забяспечваюць зручнасцей і спакою.

|| прыметнік: дыскамфортны.

дыскант

дыскант назоўнік | мужчынскі род

  1. Высокі дзіцячы голас.

  2. Спявак з такім голасам.

|| прыметнік: дыскантовы.

  • Дыскантовая партыя.
дыскатэка

дыскатэка назоўнік | жаночы род

  1. Збор грамафонных пласцінак (дыскаў).

  2. Спецыяльна абсталяваная танцавальная зала, у якой прайграюцца дыскі (у 3 знач.).

|| прыметнік: дыскатэчны.

дыскваліфікаваць

дыскваліфікаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Пазбавіць (пазбаўляць) кваліфікацыі, права выконваць пэўную работу, удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.

  • Д. спартсмена.

|| зваротны стан: дыскваліфікавацца.

|| назоўнік: дыскваліфікацыя.

|| прыметнік: дыскваліфікацыйны.

дыскета

дыскета назоўнік | жаночы род

Гнуткі магнітны дыск, носьбіт інфармацыі для апрацоўкі на ЭВМ.

|| прыметнік: дыскетны.

дыскрымінаваць

дыскрымінаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Абмежаваць (абмяжоўваць) у правах, пазбавіць (пазбаўляць) раўнапраўя.

|| назоўнік: дыскрымінацыя.

  • Расавая д.
дыскрэдытаваць

дыскрэдытаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Падарваць (падрываць) давер’е да каго-, чаго-н., прынізіць (прыніжаць) чый-н. аўтарытэт.

|| назоўнік: дыскрэдытацыя.

дыскрэтны

дыскрэтны прыметнік | кніжнае

Раздзельны, які складаецца з асобных частак.

|| назоўнік: дыскрэтнасць.

дыскусійны

дыскусійны прыметнік

  1. гл. дыскусія.

  2. Няпэўны, які выклікае сумненне, спрэчны.

    • Дыскусійнае рашэнне.

|| назоўнік: дыскусійнасць.

дыскусіраваць

дыскусіраваць (дыскуціраваць) дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне

Весці дыскусію па тым ці іншым пытанні; абмяркоўваць што-н., удзельнічаючы ў дыскусіі.

дыскусія

дыскусія назоўнік | жаночы род

Спрэчкі, абмеркаванне якога-н. пытання на сходзе, у друку.

  • Навуковая д.

|| прыметнік: дыскусійны.

дыслакацыя

дыслакацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Размяшчэнне ваенных аб’ектаў, сухапутных войск, размеркаванне ваеннай авіяцыі або караблёў на месцах базіравання.

  2. Зрушэнне касцей пры пераломах суставаў.

    • Д. касцей.
  3. Зрушэнне пластоў зямной кары.

    • Д. горных парод.

|| прыметнік: дыслакацыйны.

дыслацыраваць

дыслацыраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Размясціць (размяшчаць) узброеныя сілы.

  • Д. войскі.
дыспазіцыя

дыспазіцыя назоўнік | жаночы род

  1. План размяшчэння ваенных караблёў (спецыяльны тэрмін).

  2. План размяшчэння войск для бою (устарэлае).

|| прыметнік: дыспазіцыйны.

дыспансэр

дыспансэр назоўнік | мужчынскі род

Медыцынская ўстанова, якая займаецца лячэннем пэўнага кантынгенту хворых, сістэматычна наглядае за іх здароўем.

  • Супрацьтуберкулёзны д.

|| прыметнік: дыспансэрны.

дыспансэрызацыя

дыспансэрызацыя назоўнік | жаночы род

Сістэма медыцынскіх мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца дыспансэрамі з мэтай прафілактыкі і своечасовага лячэння захворванняў.

  • Д. насельніцтва.
дыспетчар

дыспетчар назоўнік | мужчынскі род

Работнік, які рэгулюе з аднаго цэнтральнага пункта рух транспарту, ход работы прадпрыемства і пад.

  • Д. аўтамабільнай базы.

|| прыметнік: дыспетчарскі.

  • Д. пункт.
  • Цэнтральная дыспетчарская (назоўнік).
дыспетчарызацыя

дыспетчарызацыя назоўнік | жаночы род

Цэнтралізацыя аператыўнага кантролю і кіравання вытворчымі і іншымі працэсамі пры дапамозе тэхнічных сродкаў сувязі, сігналізацыі, тэлемеханікі і аўтаматыкі.

дысплей

дысплей назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Устройства візуальнага адлюстравання інфармацыі (у выглядзе тэкстаў, табліц, чарцяжоў і інш.) на экране, атрыманай ад ЭВМ.

|| прыметнік: дысплейны.

дыспрапорцыя

дыспрапорцыя назоўнік | жаночы род

Неадпаведнасць паміж часткамі цэлага, адсутнасць прапорцыі.

  • Д. ў тэмпах развіцця розных галін народнай гаспадаркі.

|| прыметнік: дыспрапарцыянальны.

дыспут

дыспут назоўнік | мужчынскі род

Публічныя спрэчкі на навуковую або важную грамадскую тэму.

  • Літаратурны д.
дыспутаваць

дыспутаваць дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне

Весці дыспут, удзельнічаць у дыспуце, спрачацца.

дыстанцыя

дыстанцыя назоўнік | жаночы род

  1. Адлегласць, прамежак паміж чым-н. Забег на кароткую дыстанцыю.

    • Сысці з дыстанцыі (адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў спаборніцтвах па бегу, у гонках і пад.).
  2. Участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага пуці.

    • Начальнік дыстанцыі.

|| прыметнік: дыстанцыйны.

  • Дыстанцыйнае кіраванне.
дыстрафія

дыстрафія назоўнік | жаночы род

Парушэнне абмену, жыўлення тканак, органаў або цэлага арганізма.

  • Д. сардэчнай мышцы.

|| прыметнік: дыстрафічны.

дыстрофік

дыстрофік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Хворы на дыстрафію.

дыстыляваць

дыстыляваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Ачысціць (ачышчаць) перагонкай.

  • Д. ваду.

|| назоўнік: дыстыляцых.

|| прыметнік: дыстыляцыйны.

дысцыпліна

дысцыпліна2 назоўнік | жаночы род | кніжнае

Самастойная галіна якой-н. навукі.

  • Філалагічныя дысцыпліны.
дысцыплінаваны

дысцыплінаваны прыметнік

Які падпарадкоўваецца дысцыпліне1, захоўвае парадак.

  • Д. работнік.
  • Д. навучэнец.

|| назоўнік: дысцыплінаванасць.

дысцыплінаваць

дысцыплінаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Прывучыць (прывучаць) да дысцыпліны.

  2. пераноснае значэнне: Прывучыць (прывучаць) да строгага парадку, вытрыманасці ў чым-н. (кніжнае).

    • Дружба згуртоўвае і дысцыплінуе байцоў.
дысцыплінарны

дысцыплінарны прыметнік

  1. гл. дысцыпліна.

  2. Папраўчы, звязаны са справамі аб парушэнні дысцыпліны.

    • Дысцыплінарнае спагнанне.
дысідэнт

дысідэнт назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

  1. Той, хто адступае ад пануючага ў краіне веравызнання; вераадступнік.

  2. Чалавек, які не згодны з пануючай ідэалогіяй, які інакш мысліць.

|| жаночы род: дысідэнтка.

|| прыметнік: дысідэнцкі.

дысіміляцыя

дысіміляцыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Распадабненне двух блізкіх па гучанню гукаў.

  2. Распад складаных арганічных рэчываў у працэсе жыццядзейнасці арганізма.

|| прыметнік: дысімілятыўны.

  • Дысімілятыўнае аканне.
дыфамацыя

дыфамацыя назоўнік | жаночы род

Апавяшчэнне ў друку звестак (сапраўдных або ўяўных), якія ганьбяць, няславяць каго-н.

  • Справа аб дыфамацыі.

|| прыметнік: дыфамацыйны.

дыферэнцыраваць

дыферэнцыраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Расчляніць (расчляняць), адрозніць (адрозніваць) асобнае, прыватнае пры разглядзе, вывучэнні чаго-н. (кніжнае).

    • Д. нормы расцэнак.
  2. Знайсці (знаходзіць) дыферэнцыял (у 1 знач.; спецыяльны тэрмін).

|| назоўнік: дыферэнцыяцыя і дыферэнцыраванне.

дыферэнцыял

дыферэнцыял назоўнік | мужчынскі род

  1. У матэматыцы: галоўная лінейная частка прырашчэння залежнай пераменнай велічыні (функцыі), якая прыбліжана выражае значэнне гэтага прырашчэння, а таксама прырашчэнне незалежнай пераменнай велічыні.

  2. Механізм у прыводзе вядучых колаў аўтамабіля, трактара і іншых колавых машын, які дазваляе праваму і леваму вядучым колам круціцца з рознай хуткасцю (спецыяльны тэрмін).

    • Д. з канічнымі зубчатымі коламі.

|| прыметнік: дыферэнцыяльны.

  • Дыферэнцыяльнае вылічэнне.
дыферэнцыяльны

дыферэнцыяльны прыметнік

  1. гл. дыферэнцыял.

  2. Розны, неаднолькавы пры розных умовах.

    • Дыферэнцыяльная рэнта.
    • Д. тарыф.
дыфракцыя

дыфракцыя назоўнік | жаночы род

У фізіцы: агібанне хвалямі (светлавымі, гукавымі і пад.) сустрэчных перашкод.

  • Д. святла.

|| прыметнік: дыфракцыйны.

дыфтонг

дыфтонг назоўнік | мужчынскі род

У лінгвістыцы: спалучэнне ў адным складзе двух галосных гукаў, не раздзеленых зычнымі.

|| прыметнік: дыфтангічны.

дыфтэрыт

дыфтэрыт (дыфтэрыя) назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Заразная пераважна дзіцячая хвароба, якая суправаджаецца паражэннем зева, слізістых абалонак носа і гартані.

|| прыметнік: дыфтэрытны і дыфтэрыйны.