Слова | Азначэнне | Дзеянне |
---|---|---|
дылетант |
дылетант назоўнік | мужчынскі род Той, хто займаецца навукай ці мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі, маючы толькі павярхоўнае ўяўленне аб предметах свайго занятку.
|| жаночы род: дылетантка. || прыметнік: дылетанцкі. |
|
дылетантызм |
дылетантызм (дылетанцтва) назоўнік | ніякі род Дылетанцкія адносіны да таго, што патрабуе спецыяльных прафесійных ведаў. |
|
дылогія |
дылогія назоўнік | жаночы род Два творы аднаго аўтара (пісьменніка, музыканта), якія аб’яднаны агульнай задумкай і пераемнасцю сюжэта. || прыметнік: дылагічны. |
|
дыля |
дыля назоўнік | жаночы род Тое, што і дылёўка. || прыметнік: дыльны. |
|
дылёўка |
дылёўка назоўнік | жаночы род | размоўнае Тоўстая дошка.
|| прыметнік: дылёвачны. |
|
дыліжанс |
дыліжанс назоўнік | мужчынскі род Мнагамесная карэта для перавозкі пасажыраў і пошты да пашырэння чыгуначных і аўтамабільных зносін. || прыметнік: дыліжансавы. |
|
дым |
дым назоўнік | мужчынскі род Лятучыя прадукты гарэння з дробнымі часцінкамі вугалю, што ўзнімаюцца ў паветра ў выглядзе цёмных клубоў.
Фразеалагізмы:
|| памяншальная форма: дымок. || прыметнік: дымавы.
|
|
дыма |
дыма прыстаўка Першая частка складаных сяоў, якая адпавядае па значэнню словам: дым, дымавы, напр. дымаадвод, дымаадсос, дымагарны, дымагенератар, дымамаскіроўка, дымамёт, дыманепранікальны, дымаўлоўнік, дымаход. |
|
дымагарны |
дымагарны прыметнік Дымагарная труба (спецыяльны тэрмін) — труба ў паравым катле, па якой праходзяць з топкі газы, што абаграваюць кацёл. |
|
дымар |
дымар назоўнік | мужчынскі род Прылада для акурвання пчол дымам. || прыметнік: дымарны. |
|
дымаход |
дымаход назоўнік | мужчынскі род Канал для выхаду дыму з печы (топкі) у комін. || прыметнік: дымаходны. |
|
дымець |
дымець дзеяслоў | незакончанае трыванне Дрэнна гарэць, вылучаючы вялікую колькасць дыму; выпускаць дым.
|
|
дымка |
дымка назоўнік | жаночы род Лёгкая павалока з дыму, туману.
|
|
дымны |
дымны прыметнік
|
|
дымчата |
дымчата (дымчата-) прыстаўка Першая частка складаных слоў са знач. дымчаты, са светла-шэрым адценнем, напр. дымчата-сіні, дымчата-шэры. |
|
дымчаты |
дымчаты прыметнік Колерам падобны на дым.
|| назоўнік: дымчатасць. |
|
дыміцца |
дыміцца дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
|
дыміць |
дыміць дзеяслоў | незакончанае трыванне
|| закончанае трыванне: надыміць. |
|
дына |
дына назоўнік | жаночы род У механіцы: адзінка сілы, роўная сіле, якая надае масе ў адзін грам паскарэнне ў адзін сантыметр у секунду. |
|
дыназаўр |
дыназаўр назоўнік | мужчынскі род Яшчарападобная жывёліна буйных памераў, якая вымерла ў далёкім мінулым. || прыметнік: дыназаўравы. |
|
дынама |
дынама назоўнік | ніякі род | нескланяльнае Генератар пастаяннага току. |
|
дынамамашына |
дынамамашына назоўнік | жаночы род | устарэлае Генератар пастаяннага току. |
|
дынамометр |
дынамометр назоўнік | мужчынскі род Прыбор для вымярэння мышачнай сілы чалавека. |
|
дынамізм |
дынамізм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае Наяўнасць, багацце дынамікі ў чым-н. (у 3 знач.).
|
|
дынамік |
дынамік назоўнік | мужчынскі род Прыбор для гучнага ўзнаўлення радыёперадачы.
|
|
дынаміка |
дынаміка назоўнік | жаночы род
|| прыметнік: дынамічны. |
|
дынаміт |
дынаміт назоўнік | мужчынскі род Моцнае выбуховае рэчыва, асноўнай састаўной часткай якога з’яўляецца нітрагліцэрына. || прыметнік: дынамітавы і дынамітны. |
|
дынамічны |
дынамічны прыметнік
|| назоўнік: дынамічнасць. |
|
дынар |
дынар назоўнік | мужчынскі род Грашовая адзінка ў Югаславіі, Іраку, Тунісе і іншых дзяржавах. |
|
дынастыя |
дынастыя назоўнік | жаночы род
|| прыметнік: дынастычны. |
|
дынга |
дынга назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае Дзікі аўстралійскі сабака. |
|
дыня |
дыня назоўнік | жаночы род Бахчавая расліна з сямейства гарбузовых, а таксама буйны салодкі плод яе. || памяншальная форма: дынька. || прыметнік: дынны. |
|
дып |
дып прыстаўка Першая частка складаных слоў са знач. дыпламатычны, напр. дыпкур’ер, дыппошта, дыпслужба. |
|
дыпламаваць |
дыпламаваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне Выдаць (выдаваць) дыплом каму-н.
|
|
дыпламант |
дыпламант назоўнік | мужчынскі род Асоба, якая ўзнагароджана дыпломам (у 2 знач.).
|| жаночы род: дыпламантка. || прыметнік: дыпламанцкі. |
|
дыпламат |
дыпламат назоўнік | мужчынскі род
|| жаночы род: дыпламатка. || прыметнік: дыпламацкі. |
|
дыпламатычны |
дыпламатычны прыметнік
Дыпламатычны корпус — замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў якой-н. краіне. || назоўнік: дыпламатычнасць. |
|
дыпламатыя |
дыпламатыя назоўнік | жаночы род
|| прыметнік: дыпламатычны.
|
|
дыплом |
дыплом назоўнік | мужчынскі род
Дыплом з адзнакай — дыплом спецыяліста, які скончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі ацэнкамі. || прыметнік: дыпломны.
|
|
дыпломнік |
дыпломнік назоўнік | мужчынскі род Студэнт, які выконвае дыпломную работу. || жаночы род: дыпломніца. |
|
дырыжабль |
дырыжабль назоўнік | мужчынскі род Паветраплавальны апарат, напоўнены газам, забяспечаны рухавіком з паветраным вінтом; кіруемы рэастат з цыгарападобным корпусам. || прыметнік: дырыжаблевы. |
|
дырыжор |
дырыжор назоўнік | мужчынскі род Кіраўнік калектыву выканаўцаў у аркестры, хоры. || прыметнік: дырыжорскі. |
|
дырыжыраваць |
дырыжыраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне Кіраваць аркестрам або хорам пры выкананні музычнага твора. || назоўнік: дырыжыраванне. |
|
дырэктар |
дырэктар назоўнік | мужчынскі род Кіраўнік прадпрыемства, якой-н. дзяржаўнай або навучальнай установы.
|| жаночы род: дырэктарка. || прыметнік: дырэктарскі. |
|
дырэктарат |
дырэктарат назоўнік | мужчынскі род Калегія дырэктараў якога-н. буйнога прадпрыемства, ведамства на чале з галоўным дырэктарам. |
|
дырэктарыха |
дырэктарыха назоўнік | жаночы род | размоўнае Жонка дырэктара. |
|
дырэкторыя |
дырэкторыя назоўнік | жаночы род | гістарычнае Урад у Францыі ў час Французскай буржуазнай рэвалюцыі 1795—1799 гг. |
|
дырэктыва |
дырэктыва назоўнік | жаночы род Абавязковае для выканання кіруючае ўказанне вышэйшага органа. || прыметнік: дырэктыўны. |
|
дырэктыўны |
дырэктыўны прыметнік
|| назоўнік: дырэктыўнасць. |
|
дырэкцыя |
дырэкцыя назоўнік | жаночы род
|| прыметнік: дырэкцыйны. |