Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дрывакол

дрывакол назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто наймаецца калоць дровы.

  2. Цяжкая з клінападобным лязом сякера для колкі дроў; калун.

дрывасек

дрывасек назоўнік | мужчынскі род

Той, хто сячэ лес на дровы, займаецца нарыхтоўкай дроў.

дрывотня

дрывотня назоўнік | жаночы род

Тое, што і дрывотнік.

дрывотнік

дрывотнік назоўнік | мужчынскі род

Павець для дроў.

  • Дровы знаходзіліся ў дрывотніку.
дрыг

дрыг выклічнік | размоўнае | выказнік

Ужыв. у значэнні дзеясловаў дрыгаць і дрыгануць.

  • Жарабя д. нагой.
дрыгавічы

дрыгавічы назоўнік | гістарычнае

Адно з племянных усходнеславянскіх аб’яднанняў, якое пазней разам з крывічамі і радзімічамі ўвайшло ў склад беларускай народнасці.

дрыгатлівы

дрыгатлівы прыметнік

Які ўздрыгвае, дрыжыць; трапяткі.

  • Дрыгатлівыя зарніцы.
дрыгаць

дрыгаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Рабіць рэзкія адрывістыя рухі (пераважна нагамі).

|| аднакратны дзеяслоў: дрыгнуць і дрыгануць.

|| назоўнік: дрыганне.

дрыгва

дрыгва назоўнік | жаночы род

Багністае топкае месца.

  • Непраходная д.

|| прыметнік: дрыгвяністы.

  • Д. бераг возера.
дрыготка

дрыготка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Дрыжыкі, хваляванне ад страху і пад.

  • Д. ахапіла цела.
  • Нервовая д.

|| прыметнік: дрыготкі.

  • Д. голас.
дрыжаць

дрыжаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Трэсціся, калаціцца (ад выбухаў і пад.).

    • Шыбы дрыжаць.
    • Зямля дрыжыць пад нагамі.
  2. Быць ахопленым дрыжыкамі.

    • Д. ад холаду.
    • Рукі дрыжаць.
  3. Гучаць перарывіста, няроўна.

    • Голас дрыжыць.
  4. Мільгаць, трымцець.

    • Зоркі дрыжаць у небе.
  5. пераноснае значэнне, за каго-што і над кім-чым. Ахоўваць, баючыся за каго-, што-н., за захаванасць чаго-н.

    • Д. за свае дзіця.
    • Д. над кожнай капейкай (за кожную капейку).
  6. пераноснае значэнне, перад кім-чым. Баяцца каго-, чаго-н.

    • Д. перад самадурам.

|| назоўнік: дрыжанне.

|| прыметнік: дрыжальны.

  • Д. параліч.
дрыжачы

дрыжачы прыметнік

Які дрыжыць.

  • Дрыжачыя рукі.
  • Д. голас.
дрыжыкі

дрыжыкі назоўнік

Частае сутаргавае ўздрыгванне цела (ад холаду, хваравітага стану і пад.).

  • Д. бяруць.
  • У дрыжыкі кідае.
дрызіна

дрызіна назоўнік | жаночы род

Механічная чыгуначная машына, якая рухаецца па рэйках уручную або з дапамогай рухавіка.

|| прыметнік: дрызінны.

дрыль

дрыль назоўнік | мужчынскі род

Інструмент для свідравання дзірак у метале, дрэве і пад.

  • Электрычны д.

|| прыметнік: дрыльны.

дрыляваць

дрыляваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Свідраваць пры дапамозе дрыля.

дрымота

дрымота назоўнік | жаночы род

Паўсон; стан, пры якім хіліць на сон.

  • Агарнула д.

|| прыметнік: дрымотны.

  • Д. стан.
дрымучы

дрымучы прыметнік

Густы, глухі, цяжкапраходны (пра лес).

  • Д. бор цягнур адвечную песню.
дрындушка

дрындушка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Частушка, прыпеўка.

    • Святочную цішыню парушалі вясёлыя дрындушкі.
  2. Якая-н. драбніца, цацка, бразготка.

    • На падлозе валяліся розныя дрындушкі.
дрынкаць

дрынкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Няўмела іграць на музычным інструменце.

  • Д. на гітары.

|| назоўнік: дрынканне.

дрыпаць

дрыпаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Ісці, дробна і часта ступаючы.

  • Па сцежцы дрыпаў нізенькі чалавечак.
дрэва

дрэва2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову дрэва, напр. дрэваапрацоўка, дрэванасаджэнне.

дрэваапрацовачны

дрэваапрацовачны прыметнік

Які адносіцца да выпрацоўкі вырабаў з дрэва (у 2 знач.).

  • Дрэваапрацовачныя работы.
дрэваапрацоўшчык

дрэваапрацоўшчык назоўнік | мужчынскі род

Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы дрэва (у 2 знач.).

дрэванасаджэнне

дрэванасаджэнне назоўнік | ніякі род

  1. Пасадка дрэў.

  2. звычайна мн. Пасаджаныя дрэвы.

    • Трэба ахоўваць дрэванасаджэнні.
дрэвападобны

дрэвападобны прыметнік

Падобны па форме на дрэва.

  • Д. папаратнік.
дрэвастой

дрэвастой назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Сукупнасць дрэў, што ўгвараюць лес або ўчастак лесу.

|| прыметнік: дрэвастойны.

дрэдноўт

дрэдноўт назоўнік | мужчынскі род

Вялікі браняносец, папярэднік сучаснага лінейнага карабля.

|| прыметнік: дрэдноўтны.

дрэйф

дрэйф назоўнік | мужчынскі род

Адхіленне судна, самалёта ў час руху ад курсу пад уздзеяннем ветру або цячэння, а таксама рух шьдоў, якія нясе цячэнне.

  • Д. айсбергаў.
  • Легчы ў дрэйф — расставіць парусы так, каб судна заставалася на месцы.
  • Зняцца з дрэйфу — пачаць рух, змяніўшы расстаноўку парусоў пасля таго, як судна ляжала ў дрэйфе.

|| прыметнік: дрэйфавы.

дрэйфаваць

дрэйфаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Быць у дрэйфе, рухацца пад уздзеяннем ветру або плыні (пра льды, судны і пад.).

    • Карабель дрэйфуе.
  2. безасабовая форма: Зносіць з месца ветрам або плынню (судна, якое стаіць на якары).

    • Карвет пачало д. да берага.
дрэйфавы

дрэйфавы прыметнік

  1. гл. дрэйф.

  2. Які выклікае дрэйф.

    • Дрэйфавая плынь.
дрэйфіць

дрэйфіць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Паддавацца пачуццю страху, адступаць перад цяжкасцямі.

  • Не трэба д. — усё будзе добра.

|| закончанае трыванне: здрэйфіць.

дрэнаж

дрэнаж назоўнік | мужчынскі род

  1. Асушэнне глебы пры дапамозе сістэмы траншэй ці труб, а таксама сама сістэма такіх траншэй, труб.

    • Д. балота.
  2. Вывядзенне з раны гною, вадкасці з дапамогай спецыяльнай трубкі або марлевых палосак.

    • Д. раны.
  3. Гумавая ці шкляная трубка з адтулінамі, якая ўводзіцца ў рану для адгону гною, вадкасці.

    • Увесці д.

|| прыметнік: дрэнажны.

  • Дрэнажная канава.
  • Дрэнажная трубка.
дрэнны

дрэнны прыметнік

  1. Пазбаўлены станоўчых якасцей, нездавальняючы, не такі, як трэба; процілегласць добры.

    • Дрэнныя прадукты.
    • Д. почырк.
    • Дрэннае надвор’е.
    • Дрэннае абсталяванне.
    • Д. гаспадар.
    • Дрэнныя суседзі.
    • Дрэннае здароўе.
    • Дрэнна (прыслоўе) ляжыць што-н. (дрэнна прыбрана, можна ўкрасці).
    • Здарылася найгоршае (назоўнік) з усяго, што можна было чакаць.
  2. Заганны з маральнага боку; здатны на кепскія ўчынкі.

    • Д. ўчынак.
    • Дрэнныя паводзіны.
    • Д. чалавек.
  3. Недастатковы, малы.

    • Дрэнныя даходы.
    • Дрэнная ўцеха.
  4. Неспрыяльны, які не прадвяшчае нічога добрага.

    • Дрэннае прадчуванне.
    • Дрэнныя аналізы крыві.
  5. дрэнна каму, у знач. выказніка: Пра хваравіты або цяжкі душэўны стан.

    • Хвораму сёння дрэнна.
    • Дрэнна на душы.
  6. дрэнна, нескланяльнае, н. Адзнака (у 4 знач.), якая абазначае ніжэйшую ацэнку ведаў.

дрэнь

дрэнь назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. зборны назоўнік: Розныя непрыгодныя рэчы, хлам.

    • Поўныя кішэні ўсякай дрэні.
  2. Што-н. нядобрае, непрыемнае.

    • Усю ноч нейкая д. снілася.
  3. у знач. выказніка: Пра каго-, што-н. кепскае, нікчэмнае.

    • Надвор’е — д.
    • Токар з яго — д.
дрэсіраваць

дрэсіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Прывучаць жывёл да выканання якіх-н. дзеянняў.

  • Д. тыграў.
  • Д. сабак.

|| закончанае трыванне: выдрэсіраваць.

|| назоўнік: дрэсіроўка.

дрэсіроўшчык

дрэсіроўшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца дрэсіроўкай.

  • Д. звяроў.

|| жаночы род: дрэсіроўшчыца.

|| прыметнік: дрэсіроўшчыцкі.

дрэўка

дрэўка назоўнік | ніякі род

Выструганая палка, да якой прымацоўваецца сцяг.

|| прыметнік: дрэўкавы.

дрэўны

дрэўны прыметнік

Які здабываецца з дрэва.

  • Дрэўная смала.
дуалізм

дуалізм назоўнік | мужчынскі род

Філасофскі кірунак, які, у супрацьлегласць манізму, прызнае ў аснове свету два незалежныя і раўнапраўныя пачаткі: матэрыю і дух.

|| прыметнік: дуалістычны.

дуб

дуб назоўнік | мужчынскі род

  1. Буйное ліставое дрэва сямейства букавых з цвёрдай драўнінай і пладамі-жалудамі.

    • Д. галлё распусціў.
  2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

    • Бочка з дубу.
    • Дуба даць (размоўнае) — памерці.

|| памяншальна-ласкальная форма: дубок і дубочак.

|| прыметнік: дубовы.

дубаваты

дубаваты прыметнік | размоўнае

Тупы, някемлівы, нявыхаваны.

  • Д. хлопец.

|| назоўнік: дубаватасць.

дубальтовы

дубальтовы прыметнік | размоўнае

  1. Падвойны.

    • Дубальтовыя рамы.
  2. Які мае два ствалы (пра ружжо).

дубальтоўка

дубальтоўка назоўнік | жаночы род

Двухствольнае паляўнічае ружжо.

  • Тульская д.
дубец

дубец назоўнік | мужчынскі род

Тонкі гібкі прут.

  • З дубцоў плятуць кашы.
  • Не гані каня дубцом, а гані аўсом (з народнай творчасці).

|| памяншальная форма: дубчык.

дубець

дубець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Мерзнуць, калець.

    • Не зайздросная справа д. на марозе.
  2. Зацвердзяваць, карчанець (пра труп); цвярдзець, лубянець ад холаду.

    • Кажух дубее на холадзе.
дубка

дубка прыслоўе

На заднія ногі (са словамі «стаць», «станавіцца»; пра коней, мядзведзяў).

  • Конь стаў д.
дублены

дублены прыметнік

Выраблены дубленнем.

  • Дубленыя шкуры.
дублет

дублет назоўнік | мужчынскі род

  1. Другі экзэмпляр якой-н. рэчы.

    • Д. кнігі ў бібліятэцы.
  2. Два выстралы запар па адной цэлі з двухствольнага ружжа (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: дублетны.

дубль

дубль назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Паўторная здымка эпізоду ў фільме.

    • Зняць тры дублі.
  2. У спорце; другая, дубліруючая каманда спартыўнага калектыву, якая служыць рэзервам для асноўнага саставу (размоўнае).

    • Д. выйграў з лікам 3:1.

|| прыметнік: дублевы.