Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
драўніна

драўніна назоўнік | жаночы род

  1. Цвёрдая частка дрэва або кустовых раслін, што знаходзіцца пад карой.

  2. зборны назоўнік: Бярвенне і іншыя лесаматэрыялы.

    • Нарыхтоўка драўніны.

|| прыметнік: драўнінны і драўняны.

дроб

дроб2 назоўнік | мужчынскі род

Лік, які прадстаўлены ў выглядзе частак адзінкі.

  • Правільны д. (менш за адзінку).
  • Няправільны д. (больш за адзінку).
  • Дзесятковыя дробы.

|| прыметнік: дробавы.

дробат

дробат назоўнік | мужчынскі род

Дробны стук.

  • Барабанны д.
дробна

дробна прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. дробны, ужыв., калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад, напр. дробнатаварны, дробнабуржуазны.

дробнабуржуазны

дробнабуржуазны прыметнік

Які мае адносіны да дробнай буржуазіі, уласцівы ёй.

  • Дробнабуржуазная ідэалогія.

|| назоўнік: дробнабуржуазнасць.

дробнакаліберны

дробнакаліберны прыметнік

Невялікага, менш звычайнага калібру.

  • Дробнакаліберная вінтоўка.
дробнамаянтковы

дробнамаянтковы прыметнік

Пра дваран: які валодаў невялікім маёнткам.

  • Дробнамаянтковае дваранства.
дробнатаварны

дробнатаварны прыметнік

Які належыць, уласцівы дробным вытворцам, эканамічна маламоцны, незаможны.

  • Дробнатаварная гаспадарка.
дробнаўласніцкі

дробнаўласніцкі прыметнік

Які належыць, уласцівы дробным уласнікам.

  • Дробнаўласніцкія інтарэсы.
дробны

дробны прыметнік

  1. Які складаецца з невялікіх па велічыні аднародных часцінак.

    • Д. дождж.
    • Д. пясок.
  2. Нязначны па велічыні, памеру, вартасці.

    • Дробная жывёла.
    • Д. почырк.
    • Дробныя грошы.
  3. Невялікі, маламоцны і малазначны ў эканамічных і грамадскіх адносінах.

    • Дробная гаспадарка.
    • Д. вытворца.
  4. Неістотны, які не мае вялікага значэння.

    • Дробныя факты.
  5. пераноснае значэнне: Мізэрны, нікчэмны, нізкі.

    • Дробныя інтарэсы.
    • Дробная душа.

|| назоўнік: дробнасць.

дробязны

дробязны прыметнік

  1. Які надае вялікае значэнне пусцякам, дробязі.

    • Д. чалавек.
  2. Нязначны, неістотны.

    • Д. факт.
    • Дробязныя спрэчкі.

|| назоўнік: дробязнасць.

дробязь

дробязь назоўнік | жаночы род

  1. зборны назоўнік: Предметы малой велічыні; дробны тавар.

    • Прадавалася розная д.: іголкі, ніткі, напарсткі, аплікі.
  2. зборны назоўнік: Жывыя істоты дробнага памеру.

    • Добрая рыба не бралася, клявала адна д.
  3. зборны назоўнік: Дробныя грошы, манеты.

    • У кішэні пазвоньвала д.
  4. Што-н. не маючае істотнага значэння; пусцяк.

    • Гэта д.
дровы

дровы назоўнік

Распілаваныя і паколатыя дрэвы, якія ідуць на паліва.

  • Сухія д.
  • Калоць д.
  • Наламаць дроў (размоўнае) — нарабіць памылак, недарэчнасцей.
  • Хто ў лес, хто па дровы (прыказка) — нязладжана, уразброд.

|| ласкальная форма: дроўцы.

|| прыметнік: дрывяны.

  • Д. склад.
  • Дрывяная павець.
  • Дрывяное ацяпленне.
дрогкі

дрогкі прыметнік

Такі, які трасецца, а таксама які выклікае ўздрыгванне.

  • Дрогкія калёсы.
  • Дрогкая дарога.
  • Дрогка (прыслоўе) ехаць.

|| назоўнік: дрогкасць.

дрожджы

дрожджы назоўнік | жаночы род

Рэчыва з мікраскапічных грыбкоў, якое выклікае браджэнне.

  • Піўныя д.
  • Як на дражджах (размоўнае) — вельмі хутка; (расці, паднімацца).

|| прыметнік: дражджавы.

дрожкі

дрожкі назоўнік

Лёгкі адкрыты рысорны экіпаж.

  • Бегавыя д.

|| прыметнік: дрожачны.

дрозд

дрозд назоўнік | мужчынскі род

Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных.

  • Чорны д.

  • Даць дразда (размоўнае) —

    1. вызначыцца хвацкасцю, зухаватасцю ў танцах, гульнях;
    2. адчытаць, вылаяць каго-н. за што-н.

|| прыметнік: драздовы.

  • Сямейства драздовых (назоўнік).
дрот

дрот назоўнік | мужчынскі род

Металічны выраб у выглядзе гібкай ніці.

  • Медны д.
  • Калючы д.

|| памяншальная форма: дроцік.

|| прыметнік: драцяны.

дроцік

дроцік назоўнік | мужчынскі род

Старадаўняя кідальная зброя ў выглядзе кап’я на кароткім дрэўку.

друг

друг назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто дружыць з кім-н., блізкі сябар, прыяцель.

    • Стары д. лепш за новых двух (з народнай творчасці).
    • Сустрэча з другом.
    • Зялёны д. (аб лесе).
  2. Прыхільнік, абаронца каго-н.

    • Д. дзяцей.
  3. Ужыв. як зварот да блізкага чалавека, а таксама як ветлівы зварот да таварыша, суседа ці сустрэчнага чалавека.

    • Дапамажы, д.
  4. дружа (размоўнае). Клічная форма звароту да каго-н.

    • Дарагі дружа, спачуваю табе.
    • Друг дома — асоба, якая карыстаецца сімпатыяй і сяброўскімі адносінамі ўсёй сям’і.
    • Будзь другам (размоўнае) — зварот, які выказвае шчырую просьбу.
другагоднік

другагоднік назоўнік | мужчынскі род

Вучань або студэнт, які застаўся ў тым жа класе на другі год.

|| жаночы род: другагодніца.

другагодніцтва

другагодніцтва назоўнік | ніякі род

Знаходжанне другі год у тым жа класе, на тым жа курсе з прычыны непаспяховасці.

другакласнік

другакласнік назоўнік | мужчынскі род

Вучань другога класа.

|| жаночы род: другакласніца.

другарадны

другарадны прыметнік

  1. Не асноўны, не самы важны.

    • Другараднае пытанне.
  2. Не лепшы, такі, якіх многа.

    • Д. пісьменнік.

|| назоўнік: другараднасць.

другаразовы

другаразовы прыметнік

Паўгорны.

  • Другаразовае паведамленне.
другаразрадны

другаразрадны прыметнік

Другога разраду, пасрэдны.

  • Д. рэстаран.
другасны

другасны прыметнік

  1. Вытворны, не зыходны; які з’яўляецца другой, пазнейшай ступенню ў развіцці чаго-н.

    • Д. продукт.
    • Другасныя спірты.
  2. Пабочны, не асноўны.

    • Другасныя палавыя адзнакі.

|| назоўнік: другаснасць.

другачарговы

другачарговы прыметнік

Які адносіцца да другой чаргі, менш важны.

  • Другачарговыя грузы.
  • Другачарговая справа.

|| назоўнік: другачарговасць.

другі

другі прыметнік

  1. Ліч. парадкавы лічэбнік: к. два.

    • Д. год.
    • Д. па парадку.
    • Другога мая.
  2. Не такі, інакшы, непадобны да гэтага або ранейшага.

    • Зусім д. голос.
  3. Паўторны.

    • Д. прыезд.
  4. Ужыв. пры супрацьстаўленні.

    • Аднаму чалавеку весела, а другому сумна.
    • Адзін большы, д. меншы.
  5. Не галоўны па значэнню, другарадны.

    • На другіх ролях.
    • Другая скрыпка.
  6. Які замяняе першага, сапраўднага.

    • У яго цяпер д. бацька.
  7. Не гэты, іншы.

    • Другім разам.
  8. займеннік: неазнач. Які-н. іншы.

    • Д. дзякаваў бы, а ты не задаволены.
  9. другая, -ой. Які атрымліваецца дзяленнем на два.

    • Другая частка.
    • Адна другая (назоўнік: палавіна).
  10. другое, -ога, н. Страва, якая падаецца пасля першай.

    • На другое падалі мачанку.
  11. Хтосьці іншы, не сам.

    • Сам не гам і другому не дам (з народнай творчасці).
дружалюбны

дружалюбны прыметнік

Па-сяброўску настроены.

  • Дружалюбна (прыслоўе) гутарылі ўдваіх.

|| назоўнік: дружалюбнасць.

дружба

дружба назоўнік | жаночы род

Блізкія адносіны, заснаваныя на ўзаемным давер’і, павазе, супольнасці інтарэсаў.

  • Даўняя д.
  • Д. народаў.
  • Не ў службу, а ў дружбу (размоўнае) — не па абавязку, а па сяброўскіх адносінах.
дружбак

дружбак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Блізкі, шчыры сябар.

  • Сяргей з Рыгорам даўнія дружбакі.

|| прыметнік: дружбацкі.

дружка

дружка назоўнік | жаночы род

Сяброўка маладой у час вясельнага абраду.

  • Праксэда была за дружку ў Тэклі.
дружны

дружны прыметнік

  1. Звязаны дружбай, узаемнай дапамогай, выручкай.

    • Д. калектыў.
    • Дружная сям’я.
  2. Які адбываецца адначасова, сумесна, бурна.

    • Д. смех.
    • Дружныя апладысменты.
    • Дружная вясна.
    • Дружна (прыслоўе) ўзяцца за работу.

|| назоўнік: дружнасць.

дружына

дружына назоўнік | жаночы род

  1. Узброены атрад пры князю ў старажытнай Русі.

    • Княжацкая д.
  2. Добраахвотнае аб’яднанне людзей, створанае з якой-н. мэтай.

    • Піянерская д.
    • Пажарная д.
    • Народная дружына — добраахвотная арганізацыя, якая дапамагае міліцыі ў ахове грамадскага парадку.

|| прыметнік: дружынны.

  • Д. эпас.
дружыннік

дружыннік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто з’яўляецца членам дружыны.

  • Дружыннікі князя Ігара.
  • Дружыннікі сачылі за парадкам у парку.

|| жаночы род: дружынніца.

дружыць

дружыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Быць у дружбе з кім-н., сябраваць.

    • Хпопцы дружаць з самага маленства.
  2. пераноснае значэнне, з чым. Любіць што-н., быць аматарам чаго-н.

    • Д. з кнігай.
    • Д. са спортам.
друз

друз назоўнік | мужчынскі род

Раздробленае каменне, цэгла, якія ўжываюцца для дарожных або будаўнічых работ.

  • Машыны вазілі цагляны д.

|| прыметнік: друзавы.

друзачка

друзачка назоўнік | жаночы род

Маленькі асколак чаго-н. разбітага.

  • Разбіць на друзачкі (разбіць на дробныя часцінкі).
друзлы

друзлы прыметнік

Пазбаўлены пруткасці, рыхлы, вялы.

  • Друзлыя мышцы.
  • Друзлае цела.

|| назоўнік: друзласць.

друзнуць

друзнуць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Станавіцца друзлым.

  • Мышцы пачалі д.
  • Скура друзне.

|| закончанае трыванне: адрузнуць.

друк

друк2 назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Сукаватая палка.

  • Мужчыны беглі з друкамі.

|| памяншальная форма: дручок.

друкаваны

друкаваны прыметнік

  1. Зроблены друкаваным спосабам; не рукапісны.

    • Друкаваная кніга.
  2. Які мае форму друкаванага.

    • Друкаваныя літары.
  3. Змешчаны ў друку.

    • Друкаваныя варыянты верша.
    • Друкаваны аркуш — друкаваны адбітак на адным баку папяровага стандартнага аркуша як адзінка вымярэння аб’ёму кнігі.
    • Друкаванае слова — тое, што надрукавана.
друкавацца

друкавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Змяшчаць свае творы ў друкаваных выданнях.

  • Ён друкуецца з 80-х гадоў.

|| закончанае трыванне: надрукавацца.

друкаваць

друкаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Адціскаць з друкаванага набору, з клішэ, узнаўляць з негатыва і пад.

  2. Змяшчаць у якім-н. выданні.

    • Д. артныкулы ў часопісе.

|| закончанае трыванне: надрукаваць.

|| назоўнік: друкаванне.

друкар

друкар назоўнік | мужчынскі род

Работнік друкарскай справы, паліграфічнай прамысловасці.

друкарня

друкарня назоўнік | жаночы род

Прадпрыемства, у якім друкуюцца кнігі, газеты і іншыя выданні.

друкарскі

друкарскі прыметнік

Які служыць для друкавання, для друку.

  • Друкарская машына.
  • Д. цэх.
  • Д. знак.

|| назоўнік: друкарства.

друкі

друкі назоўнік | размоўнае

Прыстасаванне ў выглядзе сукаватых слупоў для сушкі вікі, гароху і інш.; астражыны.

друшляк

друшляк назоўнік | мужчынскі род

  1. Кухонная пасуда ў выглядзе каўша з дзірачкамі для працэджвання вадкасці, прамывання чаго-н.

  2. Ручны інструмент для прабівання невялікіх дзірак у метале і інш.