Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дракон

дракон назоўнік | мужчынскі род

  1. Казачнае страшыдла ў выглядзе крылатага змея, які дыхае агнём, пажырае людзей і жывёлу.

  2. Вялікая яшчарка, што жыве ў некаторых трапічных краінах на дрэвах і можа лятаць.

|| прыметнік: драконавы.

драконаўскі

драконаўскі прыметнік | кніжнае

Крайне рэакцыйны, бязлітасны, жорсткі [ад старажытнагрэчаскага заканадаўца Дракона].

  • Драконаўскія законы.
  • Драконаўскія меры.
драла

драла размоўнае | выказнік

Уцякаць, колькі сілы.

  • Ускочыў ды д.
  • Даць (задаць) драла (пусціцца наўцёк).
драма

драма назоўнік | жаночы род

  1. Род літаратурных твораў, напісаных у дыялагічнай форме без аўтарскай мовы і прызначаных для выканання акцёрамі на сцэне.

  2. Літаратурны твор у дыялагічнай форме з сур’ёзным, але не гераічным зместам (у адрозненне ад камедыі і трагедыі).

  3. пераноснае значэнне: Цяжкая падзея, перажыванне, якое прыносіць маральныя пакуты.

    • Душэўная д.

|| прыметнік: драматычны.

драматург

драматург назоўнік | мужчынскі род

Пісьменнік, які піша драматычныя творы.

драматургія

драматургія назоўнік | жаночы род

  1. Драматычнае мастацтва; тэорыя пабудовы драматычных твораў.

    • Курс драматургіі.
  2. зборны назоўнік: Сукупнасць драматычных твораў.

    • Руская класічная д.
    • Д. Кондрата Крапівы.

|| прыметнік: драматургічны.

драматызаваць

драматызаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Перарабіць (-рабляць) які-н. твор, надаючы яму форму драмы.

    • Д. аповесць.
  2. Узмацніць (-няць) драматызм, напружанасць чаго-н.

    • Рэжысёр драматызуе ролю старца.

|| назоўнік: драматызацыя.

драматызм

драматызм назоўнік | мужчынскі род

  1. Напружанасць дзеяння, уласцівая драме.

    • П’еса, поўная драматызму.
  2. пераноснае значэнне: Крайняя напружанасць, цяжкасць становішча, абставін.

    • Д. абставін.
драматычны

драматычны прыметнік

  1. гл. драма.

  2. Поўны драматызму.

    • Драматычная развязка.
    • Д. выпадак.
  3. Пра голас спевака: моцны, крыху рэзкі па тэмбру.

    • Д. тэнар.

|| назоўнік: драматычнасць.

драмацца

драмацца дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне

Аб стане дрымоты.

  • Нешта дрэмлецца, ці не на дождж гэта.
драмаць

драмаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Знаходзіцца ў стане дрымоты.

    • Прыпёрся да печы і дрэмле.
  2. пераноснае значэнне: Быць у стане спакою, нерухомасці.

    • Унутры драмалі сілы.
    • Ціха драмала Палессе.
драндулет

драндулет назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | жартаўлівае

Стары, разбіты экіпаж, аўтамабіль і пад.

  • Ці варта трэсціся на гэтым драндулеце.
дранка

дранка назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Тонкая драўляная дошчачка для крыцця даху або для абівання сцен пад тынкоўку.

дранкуля

дранкуля назоўнік | жаночы род

Буйны шрот.

  • Дранкулі рыхтуюць на мядзведзяў.
драннаваты

драннаваты прыметнік

Не зусім дрэнны, але і нядобры.

  • Драннаватае надвор’е.
дранцвець

дранцвець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Траціць адчувальнасць, дзеравянець.

  • Нага дранцвее.

|| закончанае трыванне: здранцвець і адранцвець.

|| назоўнік: дранцвенне.

драны

драны прыметнік

  1. Зношаны, падраны.

    • Драныя боты.
  2. Здробнены на тарцы.

    • Драныя аладкі.
дранік

дранік назоўнік | мужчынскі род

Блін з дранай бульбы.

  • Няма смачнейшай ежы, як дранікі са смятанай.
драніца

драніца назоўнік | жаночы род

Тое, што і дранка.

  • Дах з драніцы.

|| прыметнік: дранічны.

драп

драп назоўнік | мужчынскі род

Тоўстая тканіна з шэрсці, з якой шыюць верхняе адзенне.

  • Паліто з драпу.

|| прыметнік: драпавы.

драпак

драпак2 назоўнік | мужчынскі род

У выразе: даць (задаць) драпака (размоўнае) — кінуцца наўцёкі; уцячы.

драпануць

драпануць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Хутка ўцячы, даць драла.

  • Драпануў у хмызняк і знік.
драпацца

драпацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Мець уласцівасць драпаць.

    • Кошка драпаецца, асцярсжна.
  2. Наносіць драпіны адзін аднаму.

  3. Скрэбціся лапамі, зубамі, шукаючы магчымасці пранікнуць куды-н.

    • Мышы драпаюцца пад падлогай.
    • Сабака драпаецца ў дзверы.
драпаць

драпаць2 дзеяслоў | размоўнае | пагардлівае | незакончанае трыванне

Паспешна адступаць, хутка бегчы наўцёкі.

  • Немцы драпалі з-пад Курска аж пыл курэў.
драпежны

драпежны прыметнік

  1. Пра жывёл: які корміцца жывёламі.

    • Д. звер.
    • Драпежныя рыбы.
  2. пераноснае значэнне: Прагны, поўны імкнення авалодаць кім-, чым-н., захапіць што-н., а таксама тай, што выражае такое імкненне.

    • Драпежная натура.
    • Д. погляд.

|| назоўнік: драпежнасць.

драпежнік

драпежнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Драпежная жывёліна.

    • Лясныя драпежнікі.
  2. пераноснае значэнне: Драпежны (у 2 знач.) чалавек.

  3. пераноснае значэнне: Той, хто нажываецца на абрабаванні каго-н., на раскрадванні грамадскага набытку.

|| жаночы род: драпежніца.

|| прыметнік: драпежніцкі.

драпежніцкі

драпежніцкі прыметнік

  1. гл. драпежнік.

  2. пераноснае значэнне: Шкодніцкі, заснаваны на асабістай выгадзе.

    • Драпежніцкае высяканне лесу.
    • Драпежніцкая лоўля рыбы.
драпежніцтва

драпежніцтва назоўнік | ніякі род

  1. Спосаб існавання драпежных жывёл (спецыяльны тэрмін).

    • Ваўкі жывуць драпежніцтвам.
  2. пераноснае значэнне: Характар дзеянняў, уласцівых драпежніку (у 2 і 3 знач.).

    • Д. ў лоўлі рыбы.
  3. пераноснае значэнне: Драпежніцкае (у 3 знач.) вядзенне гаспадаркі, выкарыстанне чаго-н. драпежніцкім чынам.

    • Лясное д.
драпры

драпры назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Тое, што парцьера.

драпіна

драпіна назоўнік | жаночы род

Ранка на скуры, пашкоджанне ў выглядзе палоскі на прадмеце, зробленыя чым-н. вострым (нажом, кіпцюрамі і пад.).

  • Глыбокая д.
  • Ногі ў драпінах ад іржэўніку.
  • Д. на паліраваным стале.

|| памяншальная форма: драпінка.

драпіраваць

драпіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Абіваць, упрыгожваць якой-н. тканінай, збіраючы адзенне, тканіну ў прыгожыя складкі.

  • Д. сцены.

|| закончанае трыванне: задрапіраваць.

|| зваротны стан: драпіравацца.

|| закончанае трыванне: задрапіравацца.

|| назоўнік: драпіроўка і драпіраванне.

драпіроўка

драпіроўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. драпіраваць.

  2. Фіранка, тканіна, што спускаецца шырокімі складкамі.

|| прыметнік: драпіровачны.

драпіроўшчык

драпіроўшчык назоўнік | мужчынскі род

Майстар, які займаецца драпіроўкай (у 1 знач.).

|| жаночы род: драпіроўшчыца.

драсён

драсён назоўнік | мужчынскі род

Травяністая, звычайна адналетняя, расліна сямейства грэчкавых.

|| прыметнік: драсёнавы.

  • Сямейства драсёнавых (назоўнік).
дратаванка

дратаванка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Пяньковая або льняная пуга, крута звітая з трох столак (кожная з якіх з’яўляецца асобнай тоненькай вяровачкай).

  • Пастухі і падпаскі гучна ляскалі дратаванкамі.
дратаваны

дратаваны прыметнік | размоўнае

Звіты з трох тонкіх тугіх вяровачак (пра пугу).

  • Дратаваная пуга.
дратаваць

дратаваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Таптаць, вытоптваць нагамі.

    • Д. пасевы.
  2. Пра каня: раніць нагу падковай другой нагі.

|| закончанае трыванне: здратаваць.

дратва

дратва назоўнік | жаночы род

Тоўстая насмоленая або навошчаная нітка для шыцця абутку, конскай вупражы і пад.

|| прыметнік: дратвенны.

драфа

драфа назоўнік | жаночы род

Буйная стэпавая птушка з доўгай шыяй і моцнымі нагамі.

  • Сямейства дроф.

|| прыметнік: драфіны.

драхлець

драхлець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца драхлым.

|| закончанае трыванне: адрахлець і здрахлець.

|| назоўнік: драхленне.

драхлы

драхлы прыметнік

  1. Слабы, нядужы ад старасці.

    • Д. стары.
  2. Які стаў трухлявым ад часу, ператварыўся ў пацяруху (аб предметах).

    • Д. пень.

|| назоўнік: драхласць.

драхма

драхма назоўнік | жаночы род

  1. Сярэбраная манета ў старажытнай Грэцыі, а таксама грашовая адзінка ў сучаснай Грэцыі.

  2. Адзінка аптэкарскай вагі (роўная 3,73 г), што існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы мер.

драцца

драцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Наносіць каму-н. драпіны кіпцюрамі.

    • Мама, Наташка дзярэцца.
  2. Мець уласцівасць драпаць адзін аднаго.

    • Каты дзяруцца.
  3. Раздзірацца на кавалкі, шматкі.

    • Папера лёгка дзярэцца.
  4. Станавіцца непрыгодным.

    • Па такой дарозе абутак хутка дзярэцца.
  5. Знімацца, адставаць ад драўніны.

    • Дзяры лыка пакуль дзярэцца (прыказка).
драць

драць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Раздзіраць на часткі, на шматкі.

    • Д. паперу.
  2. Зношваць (адзенне, абутак) да дзірак.

    • Д. вопратку.
  3. Аддзяляць, знімаць.

    • Д. скуру з авечкі.
    • Д. лыка.
  4. Выдзіраць з карэннем, адрываць.

    • Д. мох.
  5. Драпаць, (аб прыладах, інструментах).

    • Брытва дзярэ.
    • Сухая лыжка рот дзярэ (прыказка). б, каго (што). Забіваць, разрываць каго-н. (аб драпежніках).
    • Каршун дзярэ кураня.
  6. Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне (размоўнае).

    • Перац дзярэ горла.
  7. Раздрабняць таркай.

    • Д. бульбу.
  8. Ачышчаць зерне ад шалупіння, рабіць з зерня крупы.

  9. Дорага прасіць, браць за што-н. (размоўнае).

    • Драць горла (глотку) (размоўнае грубае) — моцна гаварыць, крычаць, спяваць.
    • Драць казлы (размоўнае) — ванітаваць.
    • Драць нос (размоўнае неадабральнае) — задавацца, трымаць сябе высакамерна.

|| закончанае трыванне: задраць, задзерці, садраць і здзерці.

драцянік

драцянік назоўнік | мужчынскі род

Назва лічынкі жука-шчаўкуна, шкодніка сельскагаспадарчых і дзікарослых раслін.

  • Д. жыве ў глебе.
драціна

драціна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Кавалак дроту.

  • Прабіў нагу на драціну.
драч

драч назоўнік | мужчынскі род

Невялікая лугавая птушка з скрыпучым, прарэзлівым крыкам; дзяркач.

  • У траве гучна адазваўся д.
драчонік

драчонік назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і дранік.

драіць

драіць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Чысціць, мыць, націраць да бляску.

  • Д. палубу.

|| закончанае трыванне: надраіць.

драўняны

драўняны прыметнік

  1. гл. драўніна і дрэва.

  2. Які здабываецца з драўніны.

    • Д. спірт.